§ 10. Ужыванне вялікай літары



Дата канвертавання17.06.2016
Памер53.27 Kb.
§ 10. Ужыванне вялікай літары


Дзяды і бацькі нашы мову стваралі,

Каб звонка звінела, была як агонь.

У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў, –

Блонь,

Струнь,

Звонь.

П.Броўка “Родныя словы”



Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
Практыкаванне 46. Запішыце тэкст у адпаведнасці з нормамі беларускай літаратурнай мовы


Любіце мову




Др..жыць прастор н..бёс грамовых.

У родны край і..е в..сна.

Я зно.. пра мову, зно.. пра мову –

Яна, як маці, у нас адна.

Ка.. белы свет н.. зда..ся ву..кім,

Ка.. годна жыць памі.. людзей,

Любіце мову бел..руску,

Любіце з кожным днём мацней.

У ёй а..сяг баро.. былі..ых

І поля мудрая душа.

То мова (Д, д)октара (С, с)карыны,

То мова дзеда (Т, т)алаша.

Яна – жы(ц, цц)я п..ршааснова,

Яна – ст..го(д,дз)яў зорны дым.

Калі забу(д, дз)ем, (з, с)губім мову,

Што скаж..м пра..нукам сваім?

Л.Дайнека

УЖЫВАННЕ ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ


Што пішацца з вялікай літары

Прыклад

Асабістыя імёны, мянушкі жывёл, уласныя рэлігійныя і міфалагічныя імёны, імёны літаратурных персанажаў, прозвішчы (у тым ліку калі яны ўжываюцца ў значэнні агульнай назвы, акрамя значэнняў з пагардлівым адценнем)



Алесь Адамовіч, Францыск Скарына,

сабака Джэк, кошка Марта,

бог Пярун,

Муха (прозвішча хлопчыка),

Радзіма, Айчына,

Кулібіны, Заслонавы (але: хлестаковы, манілавы),

Дзед Мароз

Геаграфічныя, астранамічныя назвы, назвы вуліц, плошчаў, дзяржаў, адміністрацыйных адзінак



Сонечная сістэма,

планета Зямля,

Еўропа, Беларусь,

Гродна,

вуліца Машынабудаўнікоў,

плошча Перамогі,

Злучаныя Штаты Амерыкі,

Марыянская ўпадзіна,

Дзвіна, рака Сож,

вёска Солы,

Каўказ

Назвы прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый (звычайна першае слова), часопісаў, газет, літаратурных твораў (першае слова), аўтамашын і прыбораў



Вышэйшая школа” (часопіс і выдавецтва),

Чырвоная змена”,

Маладосць” (часопіс і выдавецтва),

Дзікае паляванне караля Стаха” (аповесць і кінастужка),



завод “Інтэграл”,

аўтамабіль “Масквіч”,

самалёт “Боінг”,

кінатэатр “Перамога”,

тэлевізар “Гарызонт”,

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Назвы вышэйшых дзяржаўных пасад, ганаровых званняў, вышэйшых дзяржаўных устаноў, міжнародных арганізацый



Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (часцей у афіцыйных дакументах для падкрэслівання павагі да пасады),

Герой Расіі (але: народны артыст, кандыдат навук, міністр адукацыі),

Савет Міністраў,

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь,

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый,

Кабінет Міністраў

Пачатак тэксту новага сказа, паэтычнага радка, абрэвіятура

РБ, БДПУ, ЗША, АН Беларусі

Назвы гістарычных падзей, эпох, знамянальных дат, святаў, калі яны ўсведамляюцца як уласныя



Першае мая (але: 1 Мая),

Міжнародны жаночы дзень (але:

8 Сакавіка), Новы год,

Вялікая Айчынная вайна,

Дзень Перамогі,

Рэнесанс (але: феадалізм, сусветная вайна)

Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных назваў пры дапамозе суфіксаў

оў (-ов-), -аў (-ав-),

-еў (-ев-), -ёў (-ёв-), -ін- (-ын-)

Іванава дзяцінства,

Міколаў ложак,

Алёніна свята,

Юр’еў дзень

Прыметнікі, утвораныя ад прозвішчаў пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, якія звязаны са словамі імя, памяці каго-небудзь

Скарынаўская стыпендыя (імя Скарыны),

Коласаўская прэмія (імя Коласа)

(параўн.: коласаўскія вершы – гэта не вершы імя Коласа)

Назвы ордэнаў і медалёў (апрача слоў ордэн і медаль)

ордэн Чырвонага Сцяга,

медаль “Залатая Зорка,

(але: “За адвагу на пажары”, “За мужнасць”)


Практыкаванне 47. Запішыце словы, раскрываючы дужкі. Растлумачце свой выбар.
(Б, б)рэсцкая вуліца, (Г, г)рамадзянская вайна, (В, в)ялікая (А, а)йчынная (В, в)айна, (С, с)іямская кошка, (Д, д)ом урада, эпоха (А, а)светніцтва, (М, м)ішавы сябры, (Б, б)агдановічаўскі вечар, (М, м)інчане і (В, в)іцябляне, (Дз, дз)ень (Н, н)езалежнасці, Яраслаў (М,м)удры, (Н, н)ямецкая аўчарка, (М, м)інскае ўзвышша, (А, а)лесеў дзённік, (У,у)сходняя (Е, е)ўропа, (Н, н)ашаніўскі перыяд, (П, п)едагагічны каледж, (С, с)татут (В, в)ялікага (К, к)няства (Л, л)ітоўскага, (Л, л)едніковы перыяд, (Я, я)раславаў меч, (Б,б)еларускія краявіды.
Практыкаванне 48. Спішыце тэкст. Раскрыйце дужкі, ужываючы вялікую ці малую літару; растлумачце свой выбар.Устаўце, дзе патрэбна, прапушчаныя літары.
Больш за шэсць тысяч помнікаў на (з)ямлі (б)еларусі ўслаўляюць векапомны подз..віг народа ў (в)ялікай (а)йчыннай (в)айне. Адзін з іх - помнік “(м)аці-(п)атрыётцы”. Ён увасабляе лёс адной з многіх маці, што а..далі сваіх сыноў на абарону (р)адзімы і не прычакалі іх з поля бітвы.

Недалёка ад (м)інска, у горадзе (ж)одзіна, жыла Анастасія Фамінічна Купрыянава.

П..цярых сваіх сыноў благаславіла яна на змаганне з ворагам, і тол..кі адзін з іх вярнуўся з вайны, каб неўзабаве памерці ад ран.

Ёй і пастаўлены помнік – на н..высокім пастаменц.. фігура (м)аці, а праз сімвалічную дарогуўзвышаюцца п..цёра яе сыноў…



Вечная наша ўдзячнасць тым, хто на фронце або ў тыл.. каваў (п)ерамогу! (Паводле А. Лапцэвіча)
Практыкаванне 49. Вызначце словы, у якіх дапушчаны памылкі. Напішыце правільна.


  1. дом афіцэраў;

  2. Коласаўскія чытанні;

  3. Полацкае княства;

  4. нямецкая аўчарка;

  5. Вялікае Княства Літоўскае;

  6. полацкі князь;

  7. краіны Заходняй еўропы;

  8. Палац Спорту;

  9. мікраён зялёны луг;

  10. Мінскае Дзяржаўнае Прафесійна-Тэхнічнае Вучылішча № 114;

  11. Медаль “за адвагу” ;

  12. Арганізацыя аб’яднаных Нацый;

  13. Эпоха адраджэння;

  14. у белавежскай Пушчы;

  15. вёска Каралёў Стан;

  16. вуліца машынабудаўнікоў

  17. выбары Прэзідэнта рэспублікі Беларусь;

  18. навагодні падарунак;

  19. аленчыны думкі;

  20. Дзень канстытуцыі.

: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § Фанетычны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
BEL U4EB -> § Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка