§ 13 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных Гістарычныя спалучэнні здн, згн, ждн, кдз, лвт, рдн, рнч, сгн, скн, сгл



Дата канвертавання04.07.2016
Памер14.51 Kb.
§ 13 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

Гістарычныя спалучэнні здн, згн, ждн, кдз, лвт, рдн, рнч, сгн, скн, сгл вымаўляюцца як зн, жн, дз, ўт, рн, нч, сн, сл, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн — зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн — зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

ждн — жн: кожны (параўн.: рус.каждый);

кьд — кдз — дз: дзе (параўн.: кьде);

лвг — ўт; паўтара (параўн.: полвьтора);

рдн — рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

рнч — нч: ганчар (параўн.: гьрньчарь);

сгн — сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: ско­расць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.; густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца).

Тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн - сн: бліснуць (параўн.; бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць(параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;



стл — сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель). Спалучэнні зычных ск, ст, с'ц' на канцы кораня могуць чаргавацца з шч,што і перадаецца на пісьме: воск — вашчыць, густы — гушчар, хрысціць — хрышчоны. Калі ка-ранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні — [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

Па традыцыі спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, Клімт, Шарт, Рохштат, Гольдшміт, фарштат.
: 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
2015 -> «Свабода пачуцця» да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Таісы Бондар
2015 -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Зацвярджаю дырэктар гімназіі №3 І. Г. Кузьміч «01» верасня 2014 г
2015 -> Заседание № по ред № на дело и година Насрочено за часа
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка