§ 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )



Дата канвертавання17.06.2016
Памер45.33 Kb.
§ 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
Склонавыя канчаткі назоўнікаў на -а (-я ) залежаць ад роду, ад характару асновы і ад націску. Цяжкасць выклікае напісанне канчаткаў у такіх назоўнікаў у давальным – месным і творным склонах. Тут трэба размяжоўваць назоўнікі І скланення на -а ( -я ) і рознаскланяльныя назоўнікі на –а ( -я ).

Да І скланення адносяцца назоўнікі:

  1. ж. р. з канчаткамі –а ( -я ): хата, пара, нага, рэчка, сям’я;

  2. агульнага роду з канчаткамі – а (–я), якія абазначаюць асоб жаночага полу: плакса, ляўша, цёзка, соня;

  3. м.р. з націскнымі канчаткамі – а (– я): старшына, Кузьма, Крапіва, Ілья, старшыня, суддзя;

  4. агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу з націскнымі канчаткамі – а (–я): сірата, ляўша, ханжа, нераўня, размазня.

У Д. – М. і Т. скл. адз.л. яны маюць наступныя канчаткі ў залежнасці ад асновы:



І скланенне

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х; к

мяккая




- е

- ы

-е; -э, -ы



Д. і М.

вярбе, старшыне, плаксе Ганне, сіраце

душы, ляўшы, ханжы, задзіры Веры

скрусе, увазе, рацэ, цёзцы Вользе

сям'і, старшыні, Ільі, соні Юлі

Т.

- ой (-ою), -ай (-аю)

-ёй (-ёю),

-яй (-яю)

вярбой (-ою),

старшыной (-ою),

плаксай (-аю)

Ганнай (-аю




ляўшой (-ою), ханжой (-ою),

задзірай (-аю)

Верай (-аю)


скрухай (-аю),

ракой (-ою),

цёзкай (-аю)

Вольгай (-аю)



сям'ёй (-ёю),

старшынёй

(-ёю),

Ільёй (-ёю),

соняй (-яю) Юляй (-яю)


Назоўнікі з асновай на заднеязычныя г, х; к у Д. – М. скл. маюць канчаткі – е; - э, -ы. Канчатак –е маюць назоўнікі з асновай на г і х, якія чаргуюцца з з, с: кнізе, эпосе.


Націскны канчатак –э і ненаціскны –ы маюць назоўнікі з асновай на к, якое чаргуецца з ц: муцэ, шчацэ; цётцы, самавучцы.

Да рознаскланяльных адносяцца назоўнікі: 1) м. р. з ненаціскнымі канчаткамі -а, ( -я ) і 2) агульнага роду, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, з ненаціскнымі канчаткамі -а, (-я): непаседа Мікіта, п’яніца Грыша, калега Янка, соня Вася.




Рознаскланяльныя назоўнікі на – а ( – я )

Склон

Аснова

цвёрдая

зацвярдзелая

г, х; к

мяккая

Д. і М.

- у

- ю

старасту,

мужчыну,

непаседу Мікіту


творцу,

прамоўцу,

задзіру Мішу


бацьку,

сабаку,

калегу Янку


дзядулю,

Віцю,

соню Васю





- ам

- ем

Т.

старастам,

мужчынам,

непаседам Мікітам


творцам,

прамоўцам,

задзірам Мішам


бацькам,

сабакам,

калегам Янкам


дзядулем,

Віцем,

сонем Васем



! Скланенне прозвішчаў

Як назоўнікі І скланення з адпаведнай асновай, скланяюцца прозвішча на –а ( -я), якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду і належаць асобам жаночага полу: Каліна Ірына, Каліны Ірыны, Каліне Ірыне, Каліну Ірыну, Калінай Ірынай, пры Каліне Ірыне.

Калі ж такое прозвішча належыць асобе мужчынскага полу, то яно скланяецца, як назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам –а: Каліна Іван, Каліны Івана, Каліну Івану, Каліну Івана, Калінам Іванам, пры Каліну Івану.

Практыкаванне 65. Спішыце, ставячы ў Д., М. ці Т. склоне ўзятыя ў дужкі назоўнікі. Абазначце ў іх канчаткі і вусна растлумачце правапіс.
І. 1. Сямейка, праўда, немалая: чатыры хлопцы, тры дзяўчаці ды бацька з (дзядзька), трэцця маці. (К-с) 2. Шэпча маці (уцеха) адзінай: “Мір табе, дарагое дзіця.” (Гл.) 3. Туравец быў добрым (прамоўца). (І.М.) 4. Восенню кветкі завянуць у полі, (кветка) завяўшай ізноў не цвісці. (Куп.) 5. Ёй хацелася пагаварыць, але (Кузьма) не было часу. (К-с) 6. Юзік з (Юрка) выйшлі на вуліцу. (К.Ч.) 7. Ён падышоў к (суддзя). (Б.) 8. А (бацька) ды (мачыха) гэта не ў нос. (Крап.) 9. Спеваком ды (музыка) завуць пяшчотна салаўя. (Бр.) 10. Паветра было густа настоена на (хвоя). (Хадк.)

ІІ. 1. Месцамі ў (шарэнга) былі прарывы. (Сам.) 2. Не на людзях жа пускаць слёзы (Міколка). (Лыньк.) 3. Ён знікаў, хаваўся ў высокай (асака). (Грам.) 4. Але ўсюды ціха, толькі шамаціць у (страха) халодны вецер ды недзе на (дарога) гудзе машына. (В.Б.) 5. І (дачка) не спіцца летняй ночкаю, у дачкі на сэрцы неспакой. (Панч.) 6. Хаджу я, браце ты мой, трэці год ужо (старшыня) калгаса. (Б.) 7. Саромелася спачатку, не хацелася такой (бальшуха) садзіцца за буквар з малымі. (Як.) 8. Мы з (Санька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. ( І.С.)


* Практыкаванне 66. Запішыце словы па-беларуску. Абазначце склон і канчаткі назоўнікаў. Растлумачце правапіс канчаткаў.
На дороге, по республике, в книге, при фабрике, в шапке, на ноге, в руке, при посадке, на дуге, в реке, на уборке, в лодке.
Практыкаванне 67. Праскланяйце наступныя назоўнікі ніва, бура, воля, кніга, капрызуля. Растлумачце правапіс канчаткаў у Д. і М. склонах.
: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § Фанетычны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § 10. Ужыванне вялікай літары
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка