∙ 25 красавіка 2016 ∙ уладальнік freemuse award 2016



Дата канвертавання16.05.2016
Памер23.7 Kb.



ПРЭС-РЭЛІЗ ∙ 25 КРАСАВІКА 2016


УЛАДАЛЬНІК FREEMUSE AWARD 2016:

ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
Беларускаму рок-музыканту Лявону Вольскаму прысуждана ўзнагарода Freemuse Award за 2016 год. Яго песні з'яўляюцца гімнами для тых, хто мроіца пра дэмакратычную і свабодную Беларусь. Таму Вольскі ўжо шмат год знаходзіцца ў знакамітым “чорным спісе” артыстаў, чае песні не гучаць на радыё і канцэрты якіх не адбываюцца ў Беларусі. Музыка атрымае ўзнагароду на цырымоніі ў Стакгольме, Швецыя, у нядзелю 8 траўня 2016 года.
Лявон Вольскі працягвае даўнюю традыцыю музыкаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія ў сваёй творчасці звяртаюць увагу на істотныя сацыяльныя і палітычныя пытанні. Яны становяцца сімваламі рухаў за грамадзянскія правы, выказваючы праз сваю музыку расчараванне і надзею”, – кажа Оле Рэйтоў (Ole Reitov), выканаўчы дырэктар Freemuse.
Сярод іншых прадстаўнікоў гэтай традыцыі, якія атрымлівалі Freemuse Award, былі Ramy Essam, Pete Seeger, Ferhat Tunc і Tiken Jah Fakoly.
З нагоды атрымання гэтай навіны Лявон Вольскі адзначыў:
„Для мяне вялікі гонар атрымаць Freemuse Award у гэтым годзе і я вельмі ўдзячны за гэта. Музыка з'яўляецца цэнтрам майго жыцця, з яе дапамогай я распавядаю, за што я люблю Беларусь, і пра тое, што мяне ў ёй непакоіць. Базісам творчасці з'яўляецца свабода ў найчысцейшай форме. Без свабоды няма музыкі і няма праўды – няма праўды ў музыцы. Я лічу гэты гонар узнагародай для ўсіх людзей, якія падтрымліваць мяне у Беларусі, у Еўропе і іншых краінах свету, і для ўсіх людзей, якія дапамагаюць захоўваць свабоду мастацкага выказвання”.
Некалькі тыдняў таму з жыцця пайшла Ганна Вольская – жонка, мэнэджэр і творчая муза Лявона. Музыка прысвячае сваю ўзнагароду ёй: “Без яе я б не меў магчымасці ўвесь час займацца музыкай, асабліва ў складаныя моманты.“
Лявон Вольскі з’яўляецца сольным выканаўцам, а таксама заснавальнікам гуртоў “Мроя“, N.R.M., Zet і “Крамбамбуля“, кожны з якіх меў вялікі ўплыў на развіццё беларускамоўнай рок-музыкі і беларускай культуры агулам.
Freemuse Award

Узнагароду Freemuse Award прэзентуюць з 2008 года чалавеку альбо арганізацыі, якія зрабілі шмат выбітнай працы на карысць свабоды музычнага выказвання.


Наконт інтэрв'ю звяртайцеся да Ole Reitov, выканаўчаму дырэктару Freemuse,

ole.reitov@freemuse.org • tel: +45 23 23 27 65
Наконет песень для передачы ў эфір а таксама фота для друку ў высокай якасці, звяртайцеся да вэб-радактара Mik Aidt: mik.aidt@freemuse.org
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка