§ Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка



Дата канвертавання15.05.2016
Памер48.63 Kb.




§ 5. Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма
Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае пісьмовыя сродкі мовы, а таксама суадносіны гукавога ладу мовы і пісьма.

Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена фінікійцамі ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. На аснове фінікійскага ў ІX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла ўзорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву к і p ы л i ц ы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, балгарскае) пісьмо – гэта рэфармаваная i відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана i ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрук а в а н н е, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца i рукапісныя i друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя). Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў: С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Мсціслаўца i інш.

У 1708 годзе загадам Пятра I у Pacii была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ўвогуле ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянс к а й азбукі Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкі1м (грамадзянскім) алфавіце ўзаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары i, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час.

На тэрыторыі Беларусі ўжываліся i іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля

забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. i ў творах, напісаных па-беларуску. Гэтай азбукай былі надрукаваны вершы і паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага i інш. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы – лацінка i кірыліца. Аднак паступова перамагла i прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаб-лівасцей беларускага вуснага маўлення. Выхад «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча (1918) канчаткова замацаваў кірыліцкую сістэму пісьма як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

3 сярэдзіны XVI да пачатку XX ст. на беларускіх землях карысталіся таксама арабскай графікай. Яна засведчана ў рукапісных кнігах (кітабах) мясцовых татар, якія гаварылі па-беларуску. Беларускія тэксты арабскім пісьмом даволі добра адлюстравалі жывое беларускае маўленне свайго часу.









Пытанні для самаправеркі.


  1. Чаму адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліца?

  2. Колькі літар налічвала кірыліца?

  3. Што адыграла вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма?

  4. З якога часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары?

  5. У якім годзе і па чыйму загаду ў Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма?

  6. У чым сутнасць гэтай рэформы?

  7. Якую назву атрымала рэфармаваная кірыліца?

  8. Хто стварыў узоры літар “грамадзянкі”?

  9. Якія іншыя сістэмы пісьма ўжываліся на тэрыторыі Беларусі?


Практыкаванне 22. (вусна) Прааналізуйце графічныя асаблівасці першай публікацыі паэмы «Тарас на Парнасе» (газета «Минский листок», 1889 г.). Чым адрозніваліся тагачасныя прынцыпы перадачы беларусктіх гукаў на пісьме? Выявіце адрозненні ва ўжывaннi асобных літар у канцы XIX ст. i ў наш час.

Ти знау зъ васъ, браццы, хто Тараса,


Што у палясоущикахъ ёнъ быу?
На путявищи ли Парнаса
, Ёнъ тамъ ли лазни близка жиу.

Што-жъ, чалавЪкъ ёнъ быу рахманый,

ГарЪлки у зубы ёнъ ня брау,

За то у ласцы быу у пана:

Панъ яго дужа шанавау;

Любила то-жъ Тараса паня,

И войтъ ня разу ня взбряхнуу,

За то Тарасъ балота зрання

До цЪльной ночи пильнавау.
Практыкаванне 23. (вусна) Растлумачце гарфічныя асаблівасці тэкстаў са зборнікаў вершаў Я.Купалы “Жалейка” (1908 г.) і М.Багдановіча “Вянок” (1913 г.).

…Гета крык, што жіве Беларусь!..

Ці завылі ваўки, ци заенчыў вихор,

Ци запеў салавей, ци заг’аг’ала г’усь,

Я тут віджу свій край, поле, рэчку и бор,

Сваю матку-зямлю – Беларусь. (Я.Купала)


…Мне ня трэба багатых другоў:

Даўно знаю пахлебства я йих,

Йих малітвы да ўсяких багоў,

И с пагардай пагляд на другіх!..

Аб чым думачки тольки мае:

Каб мой люд маю песню запеў

И пазнаў, аб чым песня пяе!!! (Я.Купала)
…Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.

Як ударыш ты ім, - ён як звон зазьвініць,

☺Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.



(М.Багдановіч)
Практыкаванне 24. (вусна) Прааналізуйце беларускі тэкст, надрукаваны лацінкай (звярніце ўвагу на абазначэнне мяккасці зычных, перадачу гукаў [ў], [й], [г], [х] i інш.).
Bratcy milyje, dzieci Ziamli-matki majej! Wam afiarujuczy pracy swaju, muszu z wami pahawaryc trochi ab naszaj doli-niadoli, ab naszaj backawaj zpradwiecznaj mowie, katoruju my sami, da j nie adny my, a usie ludzi ciomnyje, «muzyckaj» zawuc, a zawietca jana «bielaruskaj». Ja sam kalis dumau, szto mowa nasza — «muzyckaja» mowa i tolki taho! Ale, pazdarou Boze dobrch ludcou jak nauczyli mianie czytacpisac, z toj pary ja szmat hdzie byu, szmat czaho widzieu i czytau: i prakanausia, szto mowa naszaja josc takajaz ludzkaja i panskaja jak i francuzkaja, albo niamieckaja, albo i inszaja j jakaja.
Практыкаванне 25. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне тыпу разважання на тэму “Напісанае застаецца”.
Якія звесткі з гісторыі беларускага пісьма вас здзівілі?
: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § Фанетычны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § 10. Ужыванне вялікай літары
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
BEL U4EB -> § Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка