§ Фанетычны прынцып беларускага правапісу



Дата канвертавання14.06.2016
Памер48.97 Kb.
§ 8. Фанетычны прынцып беларускага правапісу


Ты, роднае слова,

Мне люба і міла,

Ты сэрца сабою

Маё паланіла.

Гучыць зразумела,

Так шчыра, так блізка –

“Матуля”,”сцяжынка”,

“Вясёлка”,”калыска”.

Ірына Войтка



Арфаграфія – збор агульнапрынятых, абавязковых для ўсіх правіл перадачы вуснай мовы на пісьме. Па сутнасці, гэта сацыяльны дагавор, з’ява ўмоўная, але ўзведзеная ў ранг закона арфаграфічныя правілы выконваюць важную грамадскую функцыю: забяспечваюць адзінства пісьмовай мовы, узаемаразуменне людзей пэўнага моўнага калектыву. Паколькі правапісам карыстаюцца мільёны людзей, вялікае значэнне набывае стабільнасць і даступнасць арфаграфічных правіл, іх строгасць і мінімальная варыянтнасць.

Неабходнасць арфаграфіі як сукупнасці правіл узорнага напсіання абумоўлена тым, што графіка як сукупнасць пісьмовых сродкаў дапускае некалькі варыянтаў перадачы вуснай вуснай мовы на пісьме. Так, слова перавозчык можа быць запісана як перавосчык, перавошчык, перавожчык, і пры гэтым будзе чытацца аднолькава, хоць сэнс часам будзе “зацямняцца”. Тут і прыходзіць на дапамогу арфаграфія, якая з шэрага прадстаўленых графікай варыянтаў выбірае адзін. Як бачна, арфаграфія ўстанаўлівае правільнае напісанне літар, якія абазначаюць гукі ў слабой пазіцыі, г.зн. маюць дадатковае гукавое значэнне. Такое месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых варыянтаў, прынята называць арфаграмай. Інакш кажучы, арфаграма – гэта правільнае (адпаведнае правілам) напісанне, якое выбіраецца з шэрага магчымых.



Прынцыпы арфаграфіі – гэта асноўная ідэя, заканамернасць, на якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. У беларускай арфаграфіі раўнапраўна спалучаюцца два галоўныя прынцыпы – фанетычны і марфалагічны.

Фанетычны прынцып заключаецца ў тым, што напісанне слоў і іх частак адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Сутнасць фанетычнага прынцыпу – у формуле “пішы, як чуеш”, але пры гэтым важна памятаць, што “гучаць” і “чуцца” правільна арфаэпічна правільнае вуснае маўленне. Фанетычны прынцып збліжае пісьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфічныя асаблівасці фанетычнага ладу беларускайц літаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых і [р], падаўжэнне зычных і г.д. фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме гукі як у моцных, так і ў слабых пазіцыях, г.зн. забяспечвае пісьмовую перадачу пазіцыйных чаргаванняў гукаў: рэкі – рака, гаворка – гаварыць, зрэзаць – спароць, хата – хаціна.

На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы:



  1. Правапіс о, э – а: бор – бары, сэрца – сардэчны, сосны – сасна, цэны – цана, адрас, трыо, Токіо, рэвалюцыя, дэпутат, ветэран.




  1. Правапіс е, ё – я: лес –ляснік, легчы – ляжаць, мёд – мядовы, каляндар, сяржант, янот, яфрэйтар, сезон, медаль, легенда, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.



  1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: авіяцыя, біёлаг, патрыёт, дыяметр, раён, маянэз, археолаг, фразеалогія, рэабілітацыя, акіян, абітурыент, ёд, канвеер.




  1. Правапіс прыставак на з (с): бяздомны, бясстрашны, бездапаможны, скінуць, ссыпаць, змалоць, расказаць, раздаць, уздымаць, ускопваць.




  1. Павапіс д – дз, т – ц: хада –хадзіць, карта – на карце, людзі, дзеці, дзерці, церці, цесны, дырэктар, апладысменты, тэатр, матэматыка, каранцін, акцёр, індзеец, Одэр, Цюмень.




  1. Парвапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл: позна, сонца, сэрца, міласэрны, радасны, слаць.




  1. Напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, многа – мноства, птах – птаства, беларус – беларускі, Палессе – палескі.




  1. Напісанне літары ц на месцы спалучэнняў т, ч, к, ц і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств-): брат – брацкі, студэнт – студэнцтва, ткач – ткацкі, сваяк – сваяцкі, настаўнік – настаўніцтва, кравец – кравецкі.


Практыкаванне 39. Знайсці ў тэксце арфаграмы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу. Растлумачце напісанне арфаграм.
Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю лукаю, Нёман забіраў управа, пралёгшы роўнаю бліскучаю стужкаю паміж лугамі і полем. На адным канцы дугі стаялі кучаравыя пышныя хвоі, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смаляных карэнняў. За імі пачыналіся маладыя сакавітыя баравіны, перамешаныя са старым лесам. Там-сям з зялёнага мора маладога хвойніку ўзнімаліся верхавіны старых дрэў, што як бы аглядалі зялёныя прасторы свае маладое змены, цешачыся яе размахам і сакавітай жыццёвасцю. І гэты малады хвойнік, і гэты лес, і гэтыя хвоі зліваліся ў адну сцяну лесу, вырысоўваючы прыгожую лінію паваротаў, разгортваючы сваё цёмна-зялёнае крыло і ахопліваючы пясчанае поле, дзе раскінуліся маўклівыя пагоруі. А над усім гэтым ляжала цішыня і спакой раніцы. Я.Колас.
Практыкаванне 40. ( 1 варыянт – з 1 па 18 слова; 2 варыянт – з 19 па 36). Перакладзіце словы на беларускую мову, растлумачце правапіс літар о, э – а; е, ё – я.

Молоко, дорога, чернеть, барокко, сопрано, адажио, шестерка, деревянный, жемчужный, черемуха, мастер, лотерея, инженер, канцелярия, осмыслить, де6сант, референдум, жетон, шедевр, редколесье, шестьсот, племена, освещение, безоблачный, нелегкий, кленовый, дежурный, ефрейтор, земледелец, веранда, сенсация, аллегория, кедровник, вековой, выделить, зелень.


Практыкаванне 41. (па варыянтах) Утварыце з дапамогай прыставак і суфіксаў новыя словы. Растлумачце правапіс прыставак.
Без / бес: мяжа, зямля, канец, аварыя, памылка, поспех, закон, ідэя, вынік, тэрмін, клопат;

раз / рас: багаты, праца, форма, вясёлы, план, трывога, крытыка, рэклама, груз, зброя, корм;

з / с: бегчы, чысціць, сохнуть, гарэць, плавіць, эканоміць, праект, расходаваць, майстраваць, практыка, твор.
Практыкаванне 42. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку.
Народная мудрасць гаворыць што чалавек які дзе-небудзь пасадзіў дрэўца н..колі н.. пакіне думкамі мясціны дзе пасадзіў яго. Ёе як бы пакідае там часцінку савйго сэрца сваёй любові. Паз..ей я даведаўся што ў многіх краінах бытуе звычай прасіць дарагога госця пасадзіцьна пам..ць дрэўца. Госць паедзе а дрэўца застанецца і разам з ім застанецца ўпэ..ненасць што чалавек не зробіць шкоды той з..млі, дзе расце яго дрэўца. Дрэвы і кветкі садз..цца ў час урачыстасцей пры нара..энні чалавека у дні вясселляў у знак дружбы.

Хто любіць і шануе красу з..млі той абавязкова бывае і шчырым яе абаронцам. (Паводле К. Кірэенкі


* Падкрэсліце 10 слоў, правапіс якіх заснаваны на фанетычным прынцыпе.
: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § 10. Ужыванне вялікай літары
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
BEL U4EB -> § Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка