§ Марфалагічны прынцып беларускага правапісу



Дата канвертавання02.06.2016
Памер31.18 Kb.
§ 9. Марфалагічны прынцып беларускага правапісу


Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён…

Г.Бураўкін



Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял

Практыкаванне 43. Спішыце, устаўце прапушчаныя арфаграмы. З трыма словамі (на выбар) складзіце сказы.
А..дыторыя, дэз..нфармацыя, ц..мяны, аб..ект, дву..ярусны, восен..скі, св..ткаваць, с..лянін, бр..зент, контр..гра, без..менны, вы..грыш, л..сасплаў, кі..скёр, верас..нь, рэгі..н, пі..ніна, спадарожн..к, гатун..к, двор..к, падмур..к, ра..чоска, пад..езд.
Марфалагічны прынцып заключаецца ў аднастайнай перадачы на пісьме марфалагічных частак слова (марфем) незалежна ад іх вымаўлення: гарады – гарадкі – гарадскі, воз – перавозка – возчык. Паводле гэтага прынцыпу на пісьме гукі ў слабых пазіцыях перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных.

На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы.



  1. Правапіс звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі: гады – год, снягі – снег, казаць – казка, сцяжынка – сцежка. Гэтаму ж правілу падпарадкоўваецца напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на : абтрэсці, адпусціць, над хатай, аб сыне, з поля, праз хвіліну.

  2. Правапіс глухіх зычных перад звонкімі: касіць – касьба, лічыць – лічба, малаціць – малацьба.

  3. Правапіс шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі: рэчка – на рэчцы, мыеш – мыешся, вазіць – перавозчык, пясок – пясчаны, зжаць, сшытак, бясшумны.

  4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных. Мяккасць зычных, якая ўзнікае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пісьме не перадаецца: збор – збіраць, спаць – спіць, мост – мосцік, снег, змена, святло, смех.

  5. Правапіс каранёвых зычных з, ш, ж, г, х перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: каўказскі, рыжскі, чэшскі, выбаргскі, казахскі.

  6. Правапіс д, т перад ц, ч: на кладцы, у хатцы, перакладчык, лётчык;

  7. Правапіс каранёвага д перад суфіксам -ск-, -ств-: завадскі, параходства;

  8. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не быў, не ведаў, без клопату, без радасці.


Практыкаванне 44. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
1.Чалавеку, які ўлюб..ны ў свой край, дорага ўсё: свіст тоненькаё травінкі над схаваным між купін птушыным гн..здом, ласіны сле.. на заснежанай л..сной палянцы, усплеск ры.. на вадзе сцішанага ..озера.(Кір.) 2. Тыс..чамі даро.. і ў розных кірунках ідуць людзі, шукаючы с..бе прастору, волі і ўсяго таго, што называюць яны сваёю радасцю і ..часцем.(К-с.) 3. За хвойнікамі дарога пакацілася ў ла..чыну. і там, у ла..чыне. а..крылася роўн..дзь прысожскіх папалавоў.(В.К.) 4. Будзе дож.. – будзе хлеб на стале, н.. будзе дажджу – н.. будзе н.. хлеба, н.. ягад, н.. грыбоў.(С.А.) 5. Бя..шумна ся..це за стол, вазьміце кнігу.(К.) 6. Добра будзе – напрацуе..ся і накрасуе..ся, кепска будзе – нагаруе..ся і накукуе..ся.(Прык.) 7. Год назад, у сорак другім, калі партызаны н.. мелі вопыту і надзейнай рады..сувязі, былі выпа..кі, калі немцы і паліцаі, убачыўшы партызанскія кастры, ра..кладвалі свае непадалёку і ўводзілі лё..чыкаў у зман.(Шам.) 8. Хмара нібы ра..шчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому. (Хадк.)
* Падкрэсліце 10 слоў, у якіх ёсць напісанні паводле марфалагічнага прынцыпу.

Практыкаванне 45. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і знакі прыпынку.
Горача любіць беларус сваю зямлю якую ён паліў потам і кр..вёю. Гэтая зямля хоць і не славіцца ўрадлівасцю але шчодра ўзнагаро..вае ця..кую працу народа і выхоўвае ў ім любоў да працы да ашчаднасці. Багаты і разнастайны пейза.. Беларусі. Рукой г..ні..льнага мастака-пейзажыста разаслала прырода ззяючыя жывымі кветкамі дываны лугоў на далінах серабрыстых рэк Заходняй Дзвіны, верхняга Дняпра з яго шматлікімі прытокамі, Нёмана, Буга. Неабдымныя панарамы ўзгоркаў і ра..нін лясныя масівы расквечаныя мяккімі тонамі шматфарбнай зямлі вялікае мноства азёр ручаёў рэчак вось тыповыя асаблівасці Беларусі. Д..весце сем тыс..ч квадратных кіламетраў займае яе тэрыторыя. Болей дз..сяці міл..наў насяляюць яе зямлю.

*Адкажыце, на падставе якіх правіл правапісу выдзеленыя словы можна аднесці да фанетычных напісанняў.
: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Фанетычны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § 10. Ужыванне вялікай літары
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )
BEL U4EB -> § Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка