§ Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення



Дата канвертавання18.06.2016
Памер63.2 Kb.
§ 6. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення


Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

П.Панчанка


Практыкаванне 26. Дапішыце наступныя сказы.


  1. Літарна-гукавое пісьмо ўпершыню было ўведзена …

  2. Славянскае пісьмо створана ў … годзе.

  3. Адна з першых славянскіх азбук называлася …

  4. Спачатку кірыліца налічвала … літар.

  5. Назавіце заснавальніка кнігадрукавання ва ўсходніх славян …

  6. Рэформа кірыліцкага пісьма была праведзена ў … годзе.

  7. Узоры літар “грамадзянкі” стварыў для Пятра І беларускі асветнік …

  8. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма: …


Арфаэпія – сукупнасць правіл узорнага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў у літаратурнай мове. Адзіныя арфаэпічныя правілы дапамагаюць лягчэй успрыняць і зразумець вуснае маўленне. Яно значна больш пашырана, чым пісьмовае, і абслугоўвае ўсе сферы практычнай дзейнасці людзей. Таму захаванне арфаэпічных норм вельмі важнае. Калі суразмоўца гаворыць фанетычна правільна, то мы ўсю ўвагу звяртаем на сэнс сказанага, – у процілеглым выпадку пачынаем “лічыць” дапушчаныя памылкі і тым самым горш успрымаем сутнасць думкі. Правільнае вымаўленне – важны паказчык агульнай культуры чалавека. Нормы арфаэпіі грунтуюцца на фанетычных законах, таму арфаэпію можна назваць практычнай, нарматыўнай фанетыкай. Увогуле прытрымлівацца арфаэпічных правіл патрэбна з такой жа строгасцю, як і арфаграфічных, інакш працэс чалавечых зносін будзе ўскладненны, узаемаразуменне парушана.

Вымаўленне галосных гукаў залежыць галоўным чынам ад месца націску. Пад націскмм, г.зн. у моцнай пазіцыі, усе галосныя вымаўляюцца выразна: радасць, горад, кашуля, рэха, мілы, тысяча.

Не пад націскам (у слабай пазіцыі) галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя могуць чаргавацца, але ўсе яны вымаўляюцца таксама даволі выразна; скарачэнне (як гэта назіраецца ў рускай мове) недапушчальнае: парасон, характарыстыка, шакалад, чалавек, Аляксандр Іванавіч, Марыя Аляксееўна. Гэта тлумачыцца больш павольным тэмпам маўлення, слабейшым напружаннем маўленчых органаў, калі чалавек гаворыць па-беларуску.

Адпаведна закону акання галосныя [о], [э], калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвёрдых зычных як выразны гук [а], крыху карацейшы за націскны: мост – масты, рэкі – рака. У некатарох словах са спалучэннямі ро, ло, рэ пры перамене месца націску выступае ненаціскны галосны [ы]: гром – грымець, глотка – глытаць, хрэст – хрысціць.

Згодна з законам якання галосныя [о], [э] пасля мяккіх зычных вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам: [в'о]дры – [в'а]дро, [в'о]сны – [в'а]сна, [м'э]сца – [м'а]сцовы. Нельга вымаўляць гэты галосны як [э] або [і], што характэрна для рускай мовы. У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам вымаўляецца гук [э]. Падпарадкоўваюцца закону якання часціца не і прыназоўнік без: [н'а] ведаю, [б'аз] мэты (на пісьме аднак захоўваееца літара е).

Вымаўленне галосных [і], [ы], [у] залежыць ад становішча ў слове. Пасля галоснага, а таксама пасля зычнага пры раздельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра[йі]цца, вераб[йі], кра[йі]на, Іль[йі]ч. У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [й] або [йі]: падысці да [й]вана, дарога на [йі]вацэвічы, сястра [й] брат. Пасля цвёрдых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку прыстаўкі і кораня, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] гучыць [ы]: ад[ы]менны, пед[ы]нстытут, сын [ы] брат (але: Віцебск [і] Полацк, смех [і] грэх). Ненацісны галосны [у] пасля галоснага перад зычным у вымаўленні зашсёды замяняецца на [ў] (у тым ліку і ва ўласных назвах, і ў запазычаных словах, што на пісьме не адлюстроўваюцца): было ўчора, пайсці ў кіно, за [ў]ралам, каля [ў]шач, да [ў]ладзіміра, ва [ў]ніверсітэце, спяваць ва [ў]нісон.

Вымаўленне зычных гукаў залежыць ад гукавога акружэння і агульнай пазіцыі ў маўленчай плыні.

У адрозненне ад рускай мовы беларускаму вымащленню характэрны працяжныя, а не выбухныя гуки [г], [г'], цвёрды [ч], мяккі [ц'], складаныя гукі

________________________ [дз], [дз'], [дж], падоўжаныя зычныя [дз'], [з'], [л'], [н'], [с'], [ц'], [ж], [ч],

__

[ш]: горад, герой, чэрвень, цёпла, дзынкаць, адзенне, хаджу, траўка, разводдзе, рыззё, наваколле, каханне, двукоссе, суквецце, падарожжа, ламачча, застрэшша. Не ўласцівы беларускай арфаэпіі такія тыповыя для



__ __

рускай мовы гукі, як мяккі [р'], [ч'], [т'], [д'], [ш'], [ж'].

звонкія зычныя, калі трапляюць у пазіцыі на канцы слова або перад глухімі, вымаўляюцца як парныя глухія: га[д]ыго[т], ха[д]апахо[т]ка; глухія зычныя перад звонкімі “азванчаюцца”: пра[с']іцьпро[з']ба, лі[ч]ыць

лі[дж]ба.

Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [г'], [к'], [х']) абавязкова памякчаюцца: [з']вязаць, не[с']ці, [с']ліва, [з'] лесу, [с'] песняй, але: [з]гінаць, [с]кідаць, [с]хіляць.

Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккім і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [б]’е, [п]’е, голу[п], се[м], вер[ф], сы[п].

Свісцячыя перад шыпячымі гучаць як шыпячыя, а шыпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя: [ш]шытак, на рэ[ц]цы, сустракае[с’]ся, бе[ш] шкадавання, [ж] жартамі.

Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца, як [ч], а перад – [ц] – як [ц]: лё[ч]чык, перакла[ч]чык, у ло[ц]цы, у ха[ц]цы. Спалучэнні літар зск і дск вымаўляюцца адпаведна, як [ск] і [цк]: каўка[ск’]і, гара[цк’]і.



Вылучаюцца тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаграфічных норм:

  1. уплыў мясцовых гаворак (калі вымаўляюць, напрыклад, в[і]сна, бр[а]гадзір замест [в’а]сна, бр[ы]гадзір);

  2. уплыў рускай мовы ([ч’]орны, кро[ф], замест [ч]орны, кро[ў]);

  3. уплыў арфаграфіі, напісання слоў (пе[с]ня, старае[ш]ся замест пе[с’]ня, старае[с’]ся).


Практыкаванне 27. Выразна прачытайце прыказкі і скорагаворкі, захоўваючы нормы беларускай арфаэпіі.

1. На чужы каравай рота не разявай: караваю не праглынеш, а рот да вушэй раздзярэш. 2. Каб не ежка ды не адзежка, было б грошай поўная дзежка. 3. За справу бярэшся – не бойся і не хваліся. 4. Восень кажа: ураджу, вясна кажа: яшчэ пагляджу. 5. Быць бычку на лычку, а цялушачцы на вяровачцы. 6.Дзяды і дзяцькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі. 7. Ашчаджаўся, ашчаджаўся, хлеб з’еў, а квас астаўся. 8. Трыццаць тры дрывасекі дроў трыццаць тры дрывотні надрывасечылі. 9. Нясмела з няўмелым не распазнаеш. 10. Хто парасё ўкраў, таму ўвушшу пішчыць.


Пракыкаванне 28. (вусна). Назавіце з верша словы з зычнымі гукамі, што складаюць адметнасць беларускай арфаэпіі.

Беларусь – мая калыска,

Маці белая мая,

Паглядзі, каб, як калісьці,

Зноў не выкуліўся я.




Дзе такія дажджасеі!

А хаціны, як грыбы,

Белай ножкай зрубаў селі

У зялёную глыбінь…




Шапаціць крылом аеру,

Як падранак, азяро…

Хто не бачыў і не верыць –

Хай бы зайздрасцю ўзяло! У.Лісіцын


Практыкаванне 29. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.

  1. Пака.., про..ба, ра..біць, ра..піска, зара.., ра..казаць, ра..ба, рэ..чык, перапі..чык, но..біт, хрэ..біны, ні..ка.

  2. Лебе.., чака.., мядзве.., ха..ба, агле..це, е..це, ся..це, дзя..ка, ба..ка, зая.., пя.. і пя.., ме.. і ме.. .

  3. Кла.., рэ..ка, ху..ка, ва..кі, бу..ка, хус..ка, пара.., сало..ка, бры..кі.

  4. Зу.., пу.., зару..ка, галу..ка, гру..ка, па..ка, ма..ка, ша..ля.

  5. Паро.., лё..ка, ле..чы, гаро.., бярло.., капсу.., вора.., фла..ман.

  6. Андрэ.., кні..ка, камы.., ка..ка, ва..ка, ву.., мала.., экіпа.., лы..ка, галу..ка, ву..ка, даро..ка, вы..ка, по..ня.

* Выпадкі аглушэння звонкіх зычных падкрэсліце адной рыскай, а азванчэнне глухіх – дзвюма.


Практыкаванне 30. Запішыце словы так, як яны гучаць (у фанетычнай транскрыпцыі).
Пясчаня, горад, купаешся, падцягнуць, з чэмпіёнам, адчапіць, з жыта, дождж, пад’язджаць, на кладцы, гарадскі, футбол, мядзведзь, ракетчык, снедаць, грамадскі, праз чатыры дні, радасць, дарадчык, без шанцаў, ад світання, смяешся.
Практыванне 31. Вызначце “чацвёртае лішняе”.


  1. Дзесьці, падзяка, падземны, дзюба.

  2. Хаджу, дажджы, дагледжаны, аджыць.

  3. Адзвінець, дзверы, дзеці, дзве.

  4. Джэмпер, паджылкі, джала, ураджай.


Практыванне 32. Пастаўце націск у наступных словах. З трыма словамі (на выбар) складзіце сказы.
Алфавіт, арышт, баржа, выпадак, дэфіс, індустрыя, інструмент, квартал, красавік, кулінарыя, магазін, маленькі, металургія, навіна, статут, статуя, цыган, цяжар.
Практыванне 33. Паглядзіце перадачу “Навіны” на беларускім тэлебачанні. Паназірайце за вымаўленнем дыктараў. Запішыце прыклады парушэння арфаэпічных норм.
Пытанні для самаправеркі.

  1. Што вывучае арфаэпія?

  2. Ад чаго залежыць вымаўленне галосных гукаў?

  3. Ад чаго залежыць вымаўленне зычных гукаў?

  4. Пералічыце тры асноўныя прычыны адхіленняў ад арфаэпічных норм?

  5. Што такое націск?

  6. Якія характарыстыкі мае націск у беларускай мове?

  7. Ці аказвае ўплыў націск на выразнасць і мілагучнасць вуснага маўлення?

: BEL U4EB
BEL U4EB -> § з гісторыі станаўлення І развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
BEL U4EB -> § Беларуская графіка. Кароткія звесткі пра гісторыю беларускага пісьма Графіка
BEL U4EB -> § 11. Слоўнікавае багацце беларускай мовы Праверце, як вы засвоілі папярэдні матэрыял
BEL U4EB -> § Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
BEL U4EB -> § 4 Стылістычныя сродкі фанетыкі
BEL U4EB -> § Марфалагічны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § Фанетычны прынцып беларускага правапісу
BEL U4EB -> § 10. Ужыванне вялікай літары
BEL U4EB -> Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё
BEL U4EB -> § 15. Правапіс канчаткаў назоўнікаў на –а ( -я )




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка