… у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц



старонка1/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
  1   2   3   4   5

1900

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1900 г. у вёсках Беражок, Дварэц, Селішча, Суднікі, засценку Альшанка

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

З 1900 года шкляны завод перайшоў у рукі купца Левіна, які здаў яго ў арэнду Цілесу.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»

БУДЫНАК БЫЛОЙ ГАСЦІНІЦЫ

Размешчаны на вуліцы Вілейскай, пабудаваны на рубяжы 19-20 ст. з цэглы. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны і бакавыя фасады сіметрычнай кампазіцыі, у цэнтры вылучаны разалітам, завершаным трохвугольным франтонам з круглай люкарнай. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў, па вуглах раскрапаваны руставанымі лапаткамі. Планіроўка калідорная. Помнік архітэктуры неакласіцызму.



Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут.

Царква ў Вязыні знаходзіцца на беразе вадасховішча.

Пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя з дрэва. Пэўны час тут размяшчаўся сельскі клуб. Апошнім часам царква адноўлена і ў ёй праходзяць рэгулярныя богаслужэнні. Храм размешчан на мураваным цокалі. Царква – помнік драўлянага народнага дойлідства.



Ільянскія даляглягляды - 2”. Краязнаўчы маршрут.

1901

Абадоўцы. У пач.20 ст. сядзіба, 49 жыхароў, 2206 дзес. Зямлі.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … у 1901 г. у м. Вязынь Баяры, Кучкі, Любча, Пасекі, Суднікі, Фалькі, Чэхі, Шчокаўшчына.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Николай Петрович Судник родился в 1901 году в деревне Судники Молодечненского повета. Любовь к музыке мальчику привил дед, который прекрасно играл на скрипке. Будущий мастер имел только 4 класса образования. Самостоятельно научился играть на гармони и баяне, а первую гармонь сделал в 14 лет. (гл. 1974 год)



Сергей ЛИХТАРОВИЧ. Материалыиінтернета.

1902

У чэрвені 1902 г. на з'ездзе назіральнікаў было вырашана пасылаць малавопытных настаўнікаў перад пачаткам заняткаў у лепшыя школы павета для азнаямлення з практычнай работай лепшых выкладчыкаў. 3 гэтай жа мэтай для настаўнікаў школ граматы былі арганізаваны педагагічныя курсы. У Вілейскім павеце яны праволзіліся ў мястэчку Ілья. Туды з'ехаліся 70 настаўнікаў школ граматы і на працягу 20 дзён, з 19 верасня па 10 кастрычніка з імі праводзіліся заняткі. Першы тыдзень на курсах быў прысвечаны ўзорным урокам па ўсіх прадметах пачатковай школы, якія праводзіліся спецыяльна запрошанымі вопытнымі настаўнікамі. На працягу наступных двух тыдняў настаўнікі-курсісты па ўзоры паказаных ім урокаў самі давалі ўрокі ў той жа школе граматы, а іх таварышы ўважліва сачылі за методыкай выкладання. Вечарам па 2 гадзіны прысвячалася абмеркаванню гэтых урокаў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Хадасоўскае аднакласнае сельскае вучылішча Міністэрства народнай асветы. У 1902 г. навучалася 47 хлопчыкаў і 3 дзяў-
чынкі.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1903

У 1903 годзе у шклогуце працавала 157 чалавек і прадукцыі выпускалася на 90700 рублёў. У пасёлку гутнікаў (цяпер Партызанскі) у той час пражывала 420 чалавек.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

1904

Відавочна, у мінулым годзе быў неўраджай на бульбу, бо цана на яе даходзіла да 40 кап. за пуд. Лета было добрае, ураджай збожжавых атрымаўся вышэй сярэдняга. Зіма была ўмераная. 20 ліпеня храмавае свята. У царкве было шмат прыхаджан, у мястэчку вялікі базар. Прыхаджан у гэтым годзе налічвалася 1432 мужчыяскага полу, 1445 жаночага полу, памерла 44 мужчыны, 48 жанчын. Нарадзілася: мужчын 69, жанчын 71. Шлюбаў 8 абодвух полаў. 12 красавіка памёр высокапраасвяшчэнны Ювеналій, архіепіскап Літоўскі і Віленскі. 27-м архіепіскапам Літоўскім і Віленскім стаў архіепіскап Сімбірскі высокапраасвяшчэнны Нікандр.

летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

У 1904 годзе праходзілі курсы для настаўнікаў у г. Маладзечна. У гэтым годзе ў цара Мікалая 2 нарадзіўся сын Аляксей. Даведаўшыся пра гэту “радасную вестку”, усе курсанты загаварылі аб тым, што патрэбна паслаць “цару-бацюшку” віншаванне. Перад усімі адкрыта выступіў настаўнік Хаценчыцкай школы Сапрык і параіў не радавацца гэтаму шчасцю, што ў цара нарадзіўся нейкі гнілы нашчадак і віншаванне не было паслана. Нязначная колькасць настаўнікаў на свае сродкі ехалі летам на прыватныя курсы, дзе слухалі лепшых маскоўскіх прафесараў. Адзінкі ехалі на экскурсію за мяжу. Маршрут:Турцыя, Грэцыя, Італія. Каштавала пуцёўка 100 руб. У Маскве было грамадства пад старшынством графіні Бобрынскай, аб якой цёплыя водзывы былі і ў педагагічных часопісах, якая арганізоўвала замежныя экскурсіі.



Запіс заслужанага настаўніка школы БССР Зяновіча Антона Іванавіча.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1905

У 1905 г. у мястэчку Ілья 1525 жыхароў.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

У нядзелю 2-га тыдня Вялікага посту царква прыхадская святкавала гадавіну асвяшчэння іконы Божай Маці, якая знаходзіцца на левым клірасе за храмавай іконай. Ікона гэта на дрэве старыннага пісьма, ёсць на ёй паметка: 1732 год (Дзе цяпер?). Раней яна вісела на сцяне храма без усялякага ўпрыгожання, у апошні час знаходзілася па гарышчы. Але вось 14 верасня 1900 года да святара царквы айца Міхаіла Ражкоўскага, які знаходзіўся ў той час на свяце ў Пахомаўскай прыпісной царкве Вязынскага прыхода, падышлі дзве жанчыны. Адна з вёскі Рускаселле, а другая з м. Смаргонь. Яны сказалі: «У тваёй, бацюшка, царкве ёсць ікона Божай Маці... Вось табе рубель, ты ведаеш, што трэба зрабіць»,— сказала старая з Рускаселля. Другая ж сказала так: «Мне снілася ікона Божай Маці, у яе няма катула, вось табе адзін рубель на гэта».

Айцец Міхаіл Ражкоўскі сапраўды знайшоў такую ікону. Прыхаджане хутка сабралі грошы, на якія і была ўпрыгожана ікона, а ў другую нядзелю Вялікага посту гэтая ікона была асвячона. 3 таго часу люд мясцовы асабліва шануе гэтую ікону і заўсёды звяртаецца да яе са сваімі малітвамі...

Вясна была ранняя, цёплая. Лета спрыяльнае, ураджай добры. 3 красавіка быў чутны пярун, і маланка ляснула ў адзін яўрэйскі дом, усё абышлося добра...

Агульны рух і варожая настроенасць, што праявілася сярод сялян наогул у Расіі, заўважаны былі і сярод мясцовых сялян. Але тут яны не праяўляліся ў такой вострай форме, справа абмежавалася толькі тым, што некаторыя сяляне в. Шыпкаў з сялянамі іншых вёсак накіраваліся ў маёнтак Раёўку і тут стварылі маленькі беспарадак на папяровай фабрыцы.

20 ліпеня і пасля рака выйшла з берагоў і затапіла шмат скошаных лугоў.

Прыхаджан налічвалася да канца года мужчынскага полу 1410 і жаночага — 1493. Нарадзілася мужчынскага — 74, жаночага — 48, памерла мужчын 44, жанчын 22, шлюбаў адбылося 17. 17 красавіка быў аб'яўлены ўказ аб верацярпімасці, у каталіцтва перайшло 15 чалавек. 5 жніўня быў прачытаны царскі маніфест аб спыненні вайны.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Ёсць звесткі, што ў часы першай рускай рэвалюцыі 1905 года тут (у шклогуце) была праведзеная маёўка рэвалюцыйна настроеных рабочых гуты, куды ўпершыню прыбыў малады Янка Купала з мэтай распаўсюджвання нелегальнай літаратуры, атрыманай ад Аляксандра Бурбіса – аднаго з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

Пасля рэвалюцыі 1905 года лік вучылішч пачаў расці даволі хутка. На кожнае новае вучылішча Казначэйствам (Дзяржбанкам) адпускалі 360 руб., зарплату настаўніку і 200 руб. на гаспадарчыя расходы:: найм памяшкання, ацяпленне, асвятленне, пісьмовыя прыналежнасці. Кнігі і падручнікі паступалі па другіх артыкулах расходаў Навуковай акругі.

Кожны год у вучылішчы прысылалі падручнікі на суму 30 руб. Гістарычнымі карцінамі, карцінамі па прыродазнаўству школы папаўняліся перыядычна. Заняткі ў школах пачыналіся з 1-га кастрычніка, пасля заканчэння палявых работ і заканчваліся ў пачатку красавіка. Калі-небудзь да мая займаліся вучні, якія рыхтаваліся да выпускных экзаменаў. Канікулы ў школах, а таксама ў сярэдніх навуковых установах праводзілі: зімовыя – з 22 снежня па 6 студзеня, масленіца 3 дні, вясновыя канікулы 14 дзён.

Непасрэдным начальствам усіх школ быў інспектар народных вучылішч, які раз у год прыязджаў у школу на рэвізію, якая прадаўжалася 4 або 5 гадзін, яна правярала веды вучняў, потым інспектар пісаў справаздачу, у якой даваў ацэнку працы настаўніка. Калі нездавальняюча ацаніў інспектар працу настаўніка, дырэкцыя народных вучылішч давала настаўніку заўвагу або вымову, а бывае і папярэджвалі. Метадычная работа сярод настаўнікаў не вялася. Калі-небудзь пры сустрэчы на свята, напрыклад, у Ільі, Вязыні настаўнікі абменьваліся думкамі па якому-небудзь метадычнаму пытанню. У школы бясплатна кожны месяц высылаліся невялікія часопісы “Народная асвета ў Віленскай навуковай акрузе”, у якім друкаваліся цыркуляры Апекуна, распараджэнні. дырэкцыі народных вучылішч, пытанні выкладання некаторых прадметаў, прыкладныя ўрокі, водзывы аб падручніках і інш.

У Вілейцы пры прыходскім вучылішчы была бібліятэка для народных настаўнікаў уезда. У гэтай бібліятэцы былі ўсе класікі рускай літаратуры, у тым ліку збор твораў Бялінскага, Дабралюбава, Пісарава і Чарнышэўскага. Кожны з інпектараў народных вучылішч напамінаў настаўнікам аб гэтай бібліятэцы і патрабаваў карыстацца. Было шмат перакладаў зарубежнай літаратуры. Амаль усе настаўнікі выпісвалі газеты, у асноўным ліберальную газету “Современное слово”. Многія, але не ўсе, выпісвалі часопіс “Народный учитель”, “Для народного учителя”, “Русская школа”. У той час перадавымі настаўнікамі былі Барысаў І.Н. – Суднікоўская школа і яго жонка Гаўрылік Марыя – настаўніца Калодчынскай школы, Сапрыко О.О. – настаўнік-рэвалюцыянер, сядзеў у турме ў 1905 годзе – Хаценчыцкая школа.

У пачатковых школах вучні навучаліся: Закону Божаму ( навучаў свяшчэннік і атрымліваў 30 рублёў у год), рускай мове, царкоўна-славянскаму, арыфметыцы, чыстапісанню і пачатковай геаграфіі, гісторыі. У кожнай новай адкрытай школе лік вучняў даходзіў да 60 чалавек, гэта пры адным настаўніку і ў адным пакоі.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Альковіцкае сельскае аднакласнае вучылішча Міністэрства народнай асветы. У 1905 г. навучалася 20 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак.



Вязынскае народнае вучылішча

у 1905 г. — 91 хлопчык.

3 пачатку XX ст. Вязынскае народнае вучылішча называлася 5-е земскае вучылішча Вязынскай воласці.

Ільянскае народнае вучылішча

у 1905 г. — 70 хлончыкаў.



Латыгальскае народнае вучылішча

Колькасць вучняў у школе ў 1905 г. павялічылася да 107 чалавек. Дзяўчынак сярод іх не было. Але ў 1906 г. у вёсцы быў пабудаваны невялікі будынак школы для навучання дзяўчынак. Такім чынам, у вёсцы дзейнічалі два народныя вучылішчы.



Хадасоўскае аднакласнае сельскае вучылішча Міністэрства народнай асветы. 1905 г. — 15 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак.

Бальзаминов А.Н. Справочная книга для инспекторов и учителей. СП6., 1886.

Виленская губерния. Полный список населенных мест. Вильна, 1905.

Корнилов Н. Русское дело в Северо-Западном крае. СП6., 1885.

Крачковскнй Ю.Ф. Историческнй обзор деятельности Виленского учебного округа. Вильна, 1903.

Отчет по управлению Виленской Дирекции Народных училищ за 1864 г. Внльна, 1864.

Памятная книжка Виленского учебного округа. Вильна, 1874; 1882; Ч. 2. 1885; 1897; 1908; 1915.

Памятная книжка Внленской дирекции народных училищ за 1905/06 учебный год. Вильна, 1906.

Парашкоў С.А. Адукацыя і асвета Беларусі пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Мн., 1998.

Польское дело по отношению к Западной России. Вильна, 1885.

Сапунов А. Материалы по нстории и географии Дисненского и Вилейского уездов. Витебск, 1896.

Сборник материалов для нстории просвещения в России. Т. 1. СП6., 1893; Т. 2. 1897; Т. 4. 1902.

Сборник историко-статистических материалов по Минснской губернии. Ч. 1. СЛб., 1861.

Сборннк постановлений по Министерству народного просвещения. СП6., 1864.

А. С. Плавінскі, С. Б. Плавінскі.

Мяшчанскія ўправы (аб'яднанні) з былых пасадскіх людзей — рамеснікаў, дробных гандляроў і домаўладальнікаў — дзейнічалі ў Даўгінаве, Ільі і іншых больш буйных мястэчках.

У наступнай табліцы прыведзена ведамасць па станавых кватэрах, пунктах і колькасцю стражнікаў у іх.



Назва стана

Пункт у ім

Колькасць стражнікаў













Пешых

Конных

Маладзечна

Гарадок Маладзечна

11 10

7




Будслаў

10

-

Даўгінава

Даўгінава

7

5




Параф'янава

8



Дунілавічы

Дунілавічы Мядзел

6 9

5

Куранец

Ілья Куранец

10

8


5

Вілейка

Вілейка




15

Усяго




68

37

Сельскія ўрачэбныя ўстановы складаліся з двух участкаў. Лячэбніца першага ўчастка знаходзілася ў м. Крывічы, прыёмныя пакоі былі ў мястэчках Дунілавічы і Даўгінава, фельчарскія пункты ў Мядзеле і Сіўцах. Лячэбніца другога ўчастка дзейнічала ў Маладзечне. Прыёмныя пакоі знаходзіліся ў Ільі і Гарадку, фельчарскі пункт у Красным.

Так званыя нармальныя аптэкі працаваліў Вілейцы, Маладзечне, Радашковічах, Даўгінаве, сельскія — у Куранцы, Ільі, Дунілавічах, Мядзеле.

Найболып хварэлі на грып, брушны і сыпны тыф, дызентэрыю, малярыю, шкарлятыну, былі выпадкі захворванняў па Віленскай губерні воспай, сібірскай язвай, цынгой. Найболын паміраў народ ад шкарлятыны, дыфтэрыі, тыфу, дызентэрыі і захворванняў лёгкіх.

Ніжэйшай грамадска-адміністрацыйнай адзінкай у воласці заставалася сельскае таварыства, якіх па ўсім павеце налічвалася 159. Складаліся з адной ці некалькіх вёсак, кіраваліся сельскім сходам.

Так, напрыклад, у Вязынскай воласці былі Вязынскае, Ялаўскае, Латыгальскае, Абадоўскае, Ільянскае і Паняціцкае сельскія таварыствы, якія аб'ядноўвалі 56 населеных пунктаў, 558 двароў, 1365 сямей. У іх пражывала 9280 чалавек. На адну сям'ю прыходзілася 5,76 дзесяціны або 0,51 дзесяціны на аднаго работніка.

Виленскнй временинк. Крестьянское землевладение Виленской губернии. Кн. 3. Вильна, 1909.

Гісторыя сялянства Беларусі. Т. 2. Мн., 2002.

Документы н материалы по истории Белоруссии.Т. 3. Мн.,1953.

Каханоўскі Г.А. Вілейка. Мн., 1974.

Маладосць. 1989. № 7.

Наша ніва. 1907. № 11.

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.

Саха. 1913. М? 16.

А. В. Рогач.


1908

У гэтым годзе ў Іліі пачалі будаваць касцёл. На жаль, мясцовыя каталікі, збіраючы самавольна камяні з чужога поля, узарвалі 7 вялікіх камянёў на царкоўным полі. Святар 3 чэрвеня заявіў аб гэтым мясцоваму ўрадніку, пры чым святар прасіў скласці адпаведны пратакол і накласці арышт на камяні. Ураднік, нягледзячы на другую паперу ад 9 ліпеня з напамінкам пра тое ж, не склаў пратакола да таго часу, пакуль пра гэта не было заяўлёна вілейекаму ўрадніку. Але пакуль па даручэнні ўрадніка было зроблена дазнанне, каталікі звезлі ўсе камяні з поля, а ўраднік за бяздзейнасць і абразу святара словамі «што гэты поп да мяне прывязаўся?» атрымаў толікі нымову.

У верасні наведаў прыход і царкву высокапраасвяшчэнны Нікандр — архіепіскап Літоўскі і Віленскі. У гэтым годзе прыхаджан налічвалася: мужчын 1479, жанчын 1468; нарадзілася: мужчын 64, жанчын 47, уступіла ў шлюб 38 пар, памерла: мужчын 64, жанчын 14.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1909

КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ “НАЙСВЯЦЕЙШАЕ СЭРЦА ЕЗУСА” у вёсцы Ілья

Касцёл пабудаваны ў канцы 19 пачатку 20 стагоддзя з цэглы і каменю, будаўніцтва было закончана ў 1909 годзе. Каменне на конях звозілі сяляне з палёў пана Тукалы, і за гэта пан плаціў сялянам грошы. На пабудову касцёла Тукала ахвяраваў значныя асабістыя сродкі.

Доўгі час касцёл не працаваў у час нямецкай акупацыі і перыяд панавання савецкай улады. Пасля вайны ў 1950-х гадах касцёл прыстасавалі пад малаказаваод.

Адноўлены касцёл у часы перабудовы. У 1993 годзе абрад асвячэння справіў ксёндз Алоіз Кулік.

Цяпер у Ільянскім касцёле “Найсвяцейшае сэрца Езуса” набажэнствы праводзяцца рэгулярна ў кожную нядзелю тыдня і ў вялікія рэлігійныя святы. Фэсты праходзяць штогод у чэрвені.

На набажэнствы, якія бываюць у нядзелю, прыходзяць 30 – 50 веруючых, але бывае і большая колькасць – 150 і больш.

Ужо некалькі разоў касцёл наведваў кардынал Свёнтак.

Штогод летам у ліпені тут бываюць паломнікі.

Касцёл – помнік архітэктуры неараманскага стылю.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
ІЛЬЯНСКІЯ КАТАЛІЦКІЯ МОГІЛКІ

Знаходзяцца на ўскрайку вёскі ў канцы вуліцы Вілейскай пры выездзе на Асцюковічы. Яны ўзніклі пасля заканчэння будаўніцтва ў Ільі касцёла ў 1909 годзе. Да гэтага часу ўсіх – і праваслаўных, і каталікоў, і ўніятаў хавалі на цяперашніх старых праваслаўных могілках у Ільі.

На гэтых могілках пахавана Астроўская Караліна, колішняя вучыцелька полькай мовы ў Ільянскай школе-сямігодцы. Яна працавала тут яшчэ пры царскай уладзе і пры Польшчы. Побач з ёй пахаваны яе родны брат, генерал польскай арміі, які жыў у Ільі. Пастаўлены адзін на дваіх надмагільны помнік у выглядзе тумбы з фігурай Маткі Боскай. Цяпер помнік гэты пашкоджаны, адбіта галава скульптуры.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”. Некропаль і культавыя святыні. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


1910

У гэты час у краіне стварыліся ўмовы для ўзнікнення манапалістычных аб’яднанняў. Сярод іншых у 1910 годзе было створана і акцыянернае таварыства па эксплуатацыі Залескага шклозавода, у якое ўваходзілі Цілес, Ашкіназі і Грытгаўз. З пачаткам першай сусветнай вайны тут выпускалася пераважна толькі зялёнае аконнае шкло і просты посуд для мясцовага рынку.
На той час з 23 існаваўшых на тэрыторыі Беларусі гут працавала толькі 9.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

Кожнае лета пры Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі адкрываліся курсы перападрыхтоўкі для настаўнікаў, якіх рэкамендаваў інспектар народных вучылішч. З 1910 года ў Вільні кожнае лета працавалі курсы для настаўнікаў усёй акругі. Сюды ехалі настаўнікі - аматары спеваў. Курсы былі 6 тыдняў. Акруга адпускала кожнаму курсанту толькі 30 руб. Цікава адзначыць такі факт, які перадаваўся ад аднаго пакалення настаўнікаў другому.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1911

Другі раз гэта прадпрыемства (шкляную гуту) ўжо даволі вядомы паэт (Янка Купала) наведаў летам 1911 года, калі ён жыў у недалёкіх Акопах (Лагойшчына). Вынікам гэтага ў першай беларускай газеце “Наша ніва” з’явіўся вострасацыяльны публіцыстычны артыкул “З гуты “Залессе”, падпісаны псеўданімам “Нягутнік”. Аўтар апісаў жахлівыя ўмовы працы рабочых, бессаромную эксплуатацыю падлеткаў: “Пякельная гарачыня, безупынная бегатня, бразгатня бітага шкла; калі-нікалі крык або плач апечанага дзіцяці...”. Купала адзначаў, што зарплату рабочым выплачвалі нерэгулярна, нярэдка па частках або замест грошай выдавалі квіткі, у выніку чаго адбывалася зніжэнне і без таго нізкай заработнай платы. Гэту гуту, па словах паэта, яшчэ тады называлі Ільскай. Відаць, невыпадкова дасылаў пазней у “Нашу Ніву”, калі галоўным рэдактарам яе працаваў сам Янка Купала, свае лісты юнак з гуты “Залессе” Аляксандр Альшэўскі, які пасля заканчэння народнага вучылішча, не маючы сродкаў на далейшую вучобу, працаваў памочнікам каля печы, вырабляючы аптэкарскі посуд. А яму вельмі хацелася вывучыцца на мастака.
(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

У Ільянскім вучылішчы, куды быў я назначаны ў 1911 годзе, першы і другі навучальны год прыйшлося займацца са 135 чалавекамі



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1912

У вёсцы Батурына 18.01.1912 года нарадзіўся Пётра Сыч, удзельнік Айчыннай вайны ў складзе корпуса генерала Андэрса, а потым – прадстаўнік беларускага нацыянальнага руху за мяжой, пісьменнік.

У.С. Кажамяка. Каб да нас госці ехалі дзівіцца. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1913

Інфармацыя аб дзейнасці некаторых вытворчасцей




Гады дзейнасці

Наяўнасць рухавіка

Вытворчая дзейнасць

Назва нрадпрыемства і яго месцазнаходжанне






Магут-







Рэалізацыя

прадукцыі




месцазнаходжан.не




Тып

насць у (конскіх

Год

Колькасць

Коль касць

Сума

Год










конских





рабочых




(тыс.













сілах)










руб.)




1. Абадоўскае вінакурнае,

1902-

Паравы

6

1906 8

1,5 млн.




1913

маёнтак Абадоўцы

1912










градусаў







2. Асцюковіцкае крухмальнае мальнае, маёнтак Асцю-

1883-

Паравы

16

1908 21

50 тыс.

67

1900

Маёнтак Асцюковичы


1910










пудоў































3. Вілейскае лесапільнае,

1906-

Паравы

50

1908 30




120

1913

г. Вілейка

1913



















4. Вязынскае вінакурнае,

1810-




8

1895 10

3 млн.




1913

маёнтак Вязынь

1913










градусаў







5. Вязынскае мукамольнае,

1881-

Вадзя-

40

1881 18

40 тыс.




1913

маёнтак Вязынь

1913

ны







пудоў







6. Ганутаўскае вінакурнае,

1866-

Паравы




1884 10

1,1 млн.




1913

маёнтак Ганута

1913










градусаў







7. Даўгінаўскае крух-

1899-

Паравы

10

1913 16




34

1900

мальнае, маёнтак Даўгі-

1913



















нава






















8. Любанскае вінакурнае,

1850-

Паравы

24

1908 9

1,8 млн.




1913

маёнтак Любань

1913










градусаў







Заўвагі:






















1. Год пачатку дзейнасці даецца найбольш ранні з вядомых.










2. Магутнасць рухавіка,

колькасць рабочых і

прадукцыі даюцца найбольшыя з вядомых.




3. Градус (спірту) — працэнтнае ўтрыманне спірту (алкаголю) у аб'ёме вады: у 3 л 40% гарэлкі лічылі

1 градус спірту, у вядры —

4 градусы спірту.



















Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1913-1914 нав.годзе лік вучняў паменшыўся да 80, дзякуючы адкрыццю вучылішч у суседніх вёсках. Кожны дзень заняткі пачыналіся ў 9 гадзін раніцы і заканчваліся ў 15 гадзін.

Большасць вучняў прыходзілі ў школу ў лапцях і ў зіпунах з бацькоўскага пляча. Вучыліся амаль усе старанна і паспяхова. Правучыўшыся 2-3 гады, большасць адсейваліся. Першы год закончылі вучобу 12 чалавек, другі – 10, а трэці – 14 чалавек. Па словах інспектара гэта быў вялікі працэнт у параўнанні з другімі школамі. Апякун акругі і Дырэкцыя ў цыркулярах прадпісвалі настаўнікам звяртаць больш увагі маральнаму выхаванню вучняў, якое складалася з :


  • рэлігійнасці;

  • паслушнасці і выканання;

  • павагі да сваіх абавязкаў;

  • праўдзівасці;

  • спачування да другіх асоб.

Тут былі і рэкамендацыі да маральнага выхавання. Пакаранне было

адным з апошніх сродкаў выхавання. Да школьнага пакарання адносіліся заўвагі настаўніка, вымова, вызаў бацькоў, ставіць у вугал на калені ( без гароху). Нягледзячы на вялікую колькасць вучняў у класе, дысцыпліна была добрая, аб чым у час далейшай шматгадовай працы прыходзілася ўспамінаць. Заработная плата да 1900 года была 7 рублёў у месяц і яшчэ нейкая колькасць зерня ад воласці. З 1900 па 1904 – 12 рублёў, з 1904 па 1906 – 15 рублёў, з 1906 года – 30 рублёў у месяц.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1914

Першая сусветная вайна
1914 – 1918

Буйнейшая глабальная катастрофа ХХ стагоддзя. У баявыя дзеянні было ўцягнута больш за 30 краін свету.

Амаль палову вайны, з 1915 па 1917 гады, лінія фронту паміж бакамі пралягала па тэрыторыі сучаснай Беларусі. Праціўнікі вялі тут пазіцыйную, акопную вайну і стварылі дзве асобныя лініі абароны – сотні кіламетраў баявых умацаванняў, частка з якіх захавалася да нашых дзён – рэшткі акопаў, дотаў, бліндажоў, дарог, мастоў...

З той пары захаваліся дзесяткі могілкаў – пахаванняў расійскіх і германскіх салдат.

Гэта тэма патрабуе ўвагі даследчыкаў – вывучэння і асэнсавання. Наспела пара, калі мы маем магчымасць запоўніць прабел у нашай гістарычнай памяці. Каб ведаць і памятаць, і зберагчы для нашчадкаў.

Хроніка першай дзіцячай экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны. 11 верасня 2009 года. Вілейскі краязнаўчы музей.

У гэтым годзе лета было сухое, што спрыяла пасевам і травам. 18 ліпеня ўстрывожыла ўсіх прыхаджан і парушыла іх нармальнае працоўнае жыццё аб'яўленне Германіяй вайны Расіі. Трэба заўважыць, што сяляне пакорна ўспрынялі гэтую сумную вестку і амаль бязмоўна паслалі сваіх сыноў на абарону Айчыны. Усведамляючы важнасць моманту, сур'ёзнасць падзей і патрабаванні доўгу, прыхаджане ахвотна і нямала ахвяравалі на патрэбы вайны грашамі і рэчамі. 3 аб'яўленнем вайны было забаронена прадаваць спіртныя напоі, што садзейнічала паляпшэнню матэрыяльнага становішча прыхаджан і ўзняло іх рэлігійны дух. На многа менш стала сварак між прыхаджанамі. Людзі святлей пачалі глядзець на жыццё, сталі часцей наведваць царкву, старанна маліцца і больш ахвяраваць на храм Божы. Прыбыткі царкоўныя вельмі ўзрасталі, чаму нямала садзейнічала народнае гора — вайна, калі народ міжволі ўспамінае пра Бога і больш старанна моліцца.

У пачатку верасня ў межах прыхода з'явіліся варожыя раз'езды, але толькі мімаходзь. Так, немцы прайшлі праз вёскі Саколі Вугал, завод «Залессе», Малявічы. Баёў на тэрыторыі прыхода не было. Падышлі нашы войскі і немцаў прагналі.

У гэтым годзе ўсяго налічвалася прыхаджан: мужчын 1614, жанчын 1644, нарадзілася 67 мужчын і 54 жанчыны, узялі шлюб 28 пар, памерла 20 мужчын, 27 жанчын.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

У Вілейскім уездзе да пачатку вайны 1914 года было больш 70 пачатковых школ, не лічачы царкоўна-прыходскіх школ граматы. Дзве апошнія катэгорыі школ былі духоўнага ведамства да рэвалюцыі.

У быўшай Вязынскай воласці школы былі ў такіх населеных пунктах: у Вязыні (2-х класнае), у Латыгалі, Паняцічах, Ярмолічах, Калодчыне, Судніках, Бязводным, Ільі, Залессі, Малявічах, Казлах, Шыпках. У Вязыні і ў Ільі былі таксама жаночыя царкоўна-прыходскія школы. Ва ўсіх школах працавалі настаўнікі, якія закончылі настаўніцкія семінарыі або настаўнікі, якія мелі званне настаўніка народнага вучылішча, а таксама, якія закончылі 2-х класныя царкоўныя школы і вытрымалі экзамен пры акрузе на званне настаўніка народнага вучылішча.

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”


1915

У гэтым годзе хваля крывавай вайны з немцамі дакацілася і да нашага прыхода. У пачатку верасня нечакана, як снег такою парою, нямецкія раз'езды пабывалі ў вёсках Саколі Вугал, Малявічы і ў заводзе «Залессе». Шкоды людзям яны ніякай не зрабілі, але вельмі ўстрывожылі ўсіх. Прыйшлі нашы войскі, ворага адагналі далёка, але парушана было і без таго неспакойнае жыццё прыхаджан.

Лета было спякотнае, што крыху паўздзейнічала на пасевы, асабліва на травы.

Усяго прыхаджан было: мужчын 1634, жанчын 1665; нарадзілася: мужчын 61, жанчын 68; памерла: мужчын 20, жанчын 23; узялі шлюб 7 пар.

29 снежня рэзалюцыяй яго высокапраасвяшчэнства архіепіскама святар Віктар Вашчанка пераведзены да Стара - Краснапольскай царквы Вілейскага павета.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Калі ў 1914 г. усе школы яшчэ працавалі, то ўжо на наступны навучальны год многія з іх закрыліся (былі мабілізаваны настаўнікі ці заняты школьныя памяшканні пад патрэбы арміі). У час зацішша


ад ваенных дзеянняў многія палкі адводзілі ў тыл для адпачынку. Тут яны кватаравалі ў мясцовых сялян. У салдат можна было шмат чаго дастаць на абмен.

Арганізаваныя яшчэ раней сельскагаспадарчыя гурткі пачалі займацца дабрачыннасцю — дапамагалі матэрыяльна сем'ям, у якіх мужчын забралі ў армію, прымалі ўдзел у правядзенні імі работ на пасяўной, пры ўборцы ўраджаю і г.д. Так, Ільянскі гурток выдзеліў такім сем'ям 128 пудоў жыта на пасяўную, а таксама больш за 380 пудоў сена, 560 пудоў саломы і іншага фуражу.

У чэрвені — ліпені 1915 г. у некаторых гарадах, у тым ліку і Вілейцы, былі адкрыты аддзелы Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якія мелі права весці работу незалежна ад цэнтра.
Таварыства арганізоўвала пункты харчавання, сталовыя, інтэрнаты, імкнулася аказаць медыцынскую дапамогу бежанцам. Такія пункты працавалі ў Вілейцы, Даўгінаве, іншых месцах павета.

Нараўне з абароннымі работамі насельніцтва прыфрантавой паласы ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў мабілізоўвалася і на ўборку ўраджаю.

Прымусовая закупка жывёлы і фуражу ў насельніцтва для патрэб арміі перарасла ў бязлітасную рэквізіцыю. Дзейнічалі як грамадзянскія рэквізіцыйныя камісіі, так і шматлікія армейскія, корпусныя і дыкізійныя рэквізіцыйныя атрады.

Баланин Д. Вилейка. Военный сборник. 1915. № 10.

Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2.

Документы н материалы по истории Белоруссии 1917. Т. 3. Мн., 1953.

Зайончковский А. Мировая война 1914 - 1918 гг. М., 1940.

Евсеев II. Свенцянский прорыв. М., 1938.

Подорожный Н.Е. Нарочская онерация в марте 1916 г. на русском фронте минровой войны. М., 1938.

В.В.Лукша, А.В.Рогач.


1916

10 лютага рэзалюцыяй архіепіскапа Ціхана да Ільскай Свята-Ілліной царквы пераведзены па прашэнні святар Краўскай св. Аляксандра Неўскай царквы Сяргей Іваноў-Голасаў, які прыбыў на месца службы 1 сакавіка.

Фронт ад Іліі быў у вярстах 60-ці (Крэва – Смаргонь- Нарач). Штодзень чулася кананада. Руская армія рыхтавалася да наступлення. У Турцыі яна пад камандаваннем генерала Юдзеніча мела велізарны поспех: былі ўзяты Ярзерум, Трапезунд і іншыя стратэгічныя пункты. У Галіцыі пад кіраўніцтвам генерала Брусілава разграміла аўстрыйцаў і акупіравала ўсю Букавіну і Галіцыю.

Па ініцыятыве святара С. Голасава ў лістападзе віленскаму губернатару, які ў той час жыў у г. Дзясне (Вільня была акупіравана немцамі), было пададзена прашэнне, каб дазволілі адкрыць у м. Іліі спажывецкае таварыства. Статут таварыства быў зацверджаны, і 28 снежня адбыўся першы ўстаноўчы сход. Тады ж у таварыства запісалася больш 500 членаў. У праўленне былі выбраны святар Голасаў, ксёндз А. Чыжэўскі, п-т начальнік А. Радзішэўскі і земляроб Н. Гайко.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Нарачская вайсковая аперацыя
18 – 28 сакавіка 1916 года

Наступленне расійскіх войскаў у раёне возера Нарач з мэтай прарыву ў тыл германскай лініі абароны.

Толькі па аднаму паказчыку пераўзыходзілі яны праціўніка – у жывой сіле. Удзельнік тых падзей, расійскі палкоўнік Грыпенберг потым напіша: "Войска стоят по колено в воде... И, чтобы передохнуть немного, складывают немецкие трупы и на них садятся, так как окоп полон воды... К вечеру они начинают замерзать, и вдобавок к ним вползают раненые, изуродованные, не перевязанные, стонущие... И, тем не менее, они безропотно идут вперед. Нет, войска заслуживают глубокого уважения..."

Расійскія войскі сцякалі крывёй дзень за днём, пакуль камандаванне загадала перапыніць атакі. Нарачская аперацыя захлынулася, і наступаючыя войскі вярнуліся амаль на тыя ж пазіцыі, дзе былі.

Галоўным вынікам сталі дзесяткі тысяч загінуўшых з абодвух бакоў.

Хроніка першай дзіцячай экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны. 11 верасня 2009 года Вілейскі краязнаўчы музей.

У канцы 1916 года акцыянеры Залескай гуты, захапіўшы з сабой усё каштоўнае абсталяванне і грошы, уцяклі ўглыб Расіі. З гэтага часу і да 1936 года гута не працавала.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

У Асцюковічах пан некалі, яшчэ за царскім часам, пабудаваў сапраўдны чыгуначны вакзал, пачуўшы перад гэтым, што плануецца правесці чыгунку з Маладзечна ў Плешчаніцы праз Асцюковічы і Ілью. Але чыгунку, як вядома, улады не пабудавалі, а вакзал застаўся стаяць, не пабачыўшы сваіх пасажыраў і так і разбурыўся з часам. Толькі ўсё яшчэ некаторыя мясцовыя жыхары называюць вакзалам і цяпер тое месца ў полі каля вёскі, дзе стаяў вакзал. А яшчэ Тукалы любілі фазанаў і разводзілі іх. Улетку выпускалі птушак на волю ў лес побач з вёскай.



У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

У 1916 годзе маладога, моцнага і прыгожага хлопца з Кобузяў Юльяна Жаўняровіча забралі ў царскую армію. Ва ўзросце 18 гадоў радавы 33 Ялецкага пяхотнага палка адразу ж трапіў на фронт амаль у самае пекла – у пінскія балоты.

Але яму пашанцавала: жывым і здаровым высачыў немца, прад’явіў яго свайму камандаванню.

Цяжкасцей на вайне было ажно праз верх. Ваявалі ў лапцях, бо другога абутку не было. Бесперапынныя скрытыя рэйды ў любы час сутак і ў любое надвор’е падоўгу не давалі нават дыхнуць хатнім паветрам. Зноў давялося сустрэцца са знаёмымі бярданкамі цяпер ужо рэвалюцыйнаму салдату, камандзіру ўзвода, старшаму унтэр-афіцэру 17 Сумскага стралковага палка Юльяну Іванавічу Жаўняровічу.



У.С. Кажамяка. “У Кобузях”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

1917

У апошніх чыслах лютага ў Расіі адбылася рэвалюцыя. Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу народнага цярпення, быў роспуск Дзяржаўнай думы, што настойвала на адказнасці перад народам міністраў. Г.Д. Радзянка паслухаўся свайго сатрапа Старшыню міністраў Пратапопава, і, як толькі Дума была распушчана, успыхнула рэвалюцыя, і 2 сакавіка імператар Мікалай II адрокся ад трона, перадаўшы яго брату Міхаілу Аляксандравічу.Але і апошні адмовіўся ўступіць на трон да ўстаноўчага сходу.

Кіраўніцтва дзяржавай перайшло ў рукі Часовага ўрада, склад якога часта мяняўся. У ім толькі нязменна заставаўся Керанскі, былы член Дзяржаўнай думы. Па ўсёй Расіі было ўведзена земства, была аб'яўлена свабода. Паўсюль, у тым ліку і ў Іліі, адбываліся мітынгі. Народ загаварыў, загаварыў, загаварыў... Керанскі ўзяў на сябе ваеннае камандаванне і ў ліпені меўся зрабіць рашучае наступленне на ўсіх франтах. Наступленне, якое адбылося на Крэўскім накірунку, было ўдалым і магло б быць вельмі паспяховым, але не атрымалі падтрымкі ўдарнікі і жаночы батальён смерці. Пасля прарыву нямецкіх перадавых ліній нашы стомленыя войскі адступілі з вялікімі стратамі, а ў тыле адбываліся мітынгі — салдаты ўсё гаварылі, гаварылі, гаварылі... Сярод іх усё часцей чуўся лозунг «Далоў вайну!».



У кастрычніку адбылася другая рэвалюцыя, якая скінула Часовы ўрад. Улада перайшла ў рукі салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў. На чале гэтай улады сталі Ленін (Ульянаў) і Троцкі (Бернштэйн). Фронт стаў хутка распадацца, дысцыпліна ўпала, начальства вайсковае стала выбарным. Адказныя пасты занялі людзі непадрыхтаваныя, якія часта не разумелі свайго прызначэння. Усе выдатныя генералы або пакінулі свае пасады, або іх прымусілі гэта зрабіць. Новая Савецкая ўлада стала весці барацьбу са сваімі ўнутранымі ворагамі — капіталістамі і буржуазіяй. Усё стала нацыяналізавацца, адбірацца. Пад гэта трапілі афіцэры, чыноўнікі і духавенства. Многіх расстралялі, пасадзілі ў турмы, зрабілі выгнаннікамі. 3 духоўных асоб палі ахвярамі мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір і архіепіскап Смаленскі Макарый. Многіх святароў прагналі са сваіх прыходаў, а некаторых забілі.

Савецкая ўлада асобна ад нашых саюзнікаў уступіла ў перагаворы аб міры без анексій і кантрыбуцый па праве самавызначэння народаў. Перагаворы аб міры з немцамі вяліся ў Брэст-Літоўску. Ворагі ўлічылі наш рэзрух і прадыктавалі ганебны мір для Расіі, які падпісалі нашы прадстаўнікі Троцкі і Іофе. Салдаты пакінулі фронт і пайшлі па дамах, а ў Расіі пачала стварацца наёмная (?) Чырвоная Гвардыя. Цэны на прадукты харчавання сталі хутка расці, кошт пуда жыта з 3 рублёў летам узняўся да 40 рублёў да канца года.

16 жніўня быў скліканы Усерасійскі царкоўны Сабор, які выбраў патрыярхам нашага былога архіепіскапа Ціхана — ён незадоўга да гэтага стаў маскоўскім мітрапалітам. Справы Сабора з прычыны бязладдзя, канфіскацыі друкарні не атрымалі шырокага распаўсюджвання.

Вясной па хадайніцтве святара Голасава мясцовая ўлада амаль кожнаму раздала бясплатна па 50 пнёў будаўнічага лесу для царкоўнай агароджы. Бёрны вывезлі прыхаджане.

У 1917 годзе былі створаны воласць у м. Ілія, культурна-асветніцкае таварыства, старшынёй якога быў святар Голасаў. Ен жа быў з 1 чэрвеня па 1 студзеня і старшынёй харчовай управы.

1 лютага Ільскае таварыства спажыўцоў адкрыла сваю лаўку, праз якую прадаваліся мука, крупы, селядцы і іншыя тавары. Чыстага прыбытку кааператыў за год меў больш 8000 рублёў.



Свабода не адлучыла ад праваслаўя нікога з прыхаджан, былі тры выпадкі пераходу ў праваслаўе.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1918

: templates -> blog 14 -> museum -> ilianskiedalegledy -> letapis%20downloads
letapis%20downloads -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
letapis%20downloads -> Ілья Вёска ў Вілейскім
letapis%20downloads -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
letapis%20downloads -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
letapis%20downloads -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
letapis%20downloads -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
letapis%20downloads -> Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
letapis%20downloads -> Навучальны год
letapis%20downloads -> -


  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка