1. Агульныя палажэнні



Дата канвертавання27.07.2016
Памер81.64 Kb.
1. Агульныя палажэнні

1.1 Маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Малады Фронт” (далей -МГА”МФ”) - гэта шырокі рух за рэалізацыю і абарону грамадскіх, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў моладзі.

Назва МГА “МФ”:

- па-беларуску:

поўная - маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Малады Фронт”;

скарочаная - МГА”Малады Фронт”.

1.2. МГА ”МФ” мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання і дзейнічае на ўсей терыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і

гэтым Статутам.

1.3. МГА"МФ" з'яўляецца юрыдычнай асобай, можа мець самастойны бухгалтарскі баланс, пячатку, штампы вызначанага ўзору, разліковы, валютны і іншыя рахункі ў банкаўскіх установах Рэспублікі Беларусь, ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, можа мець сваю сымволіку і іншую атрыбутыку, якая зацвярджаецца Соймам МГА "МФ" і рэгіструецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

1.4.МГА "МФ" можа прымаць удзел у стварэнні і ўваходзіць у саюзы і асацыяцыі беларускіх грамадскіх арганізацый, уступаюць у міжнародныя грамадскія арганізацыі, падрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі заключае адпаведныя пагадненні, дагаворы, удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах і рабіць іншыя захады, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам.

1.5.Справаводства ў МГА "МФ" вядзецца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Адпаведная дакументацыя падлягае здачы ва ўстановы, якія захоўваюць Нацыянальны архіўны фонд па месцы знаходжання юрыдычнага адрасу.

1.6.Юрыдычны адрас МГА " МФ"

210001, г.Віцебск, зав.Новы, 4.
2. Мэты, задачы і метады дзейнасці.

2.1. Галоўныя мэтай МГА "МФ" з'яўляюцца аб'яднанне і выхаванне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі і хрысціанскіх прынцыпаў, пабудова грамадзянскай супольнасці на падставах дэмакратыі і вольнага рынку, садзеянне фарміраванню духоўна і фізічна моцнага пакалення.

2.2. Асноўнымі задачамі МГА "МФ" з'яўляюцца: выяўленне і спрыянне рэалізацыі грамадскай і творчай ініцыятывы сярод моладзі, агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнню беларускай школы, культуры, мовы, фарміраванне адказнасці за лёс сваёй дзяржавы, абарона правоў і законных інтарэсаў моладзі.

2.3. МГА "МФ" дасягае сваіх мэтаў i вырашае задачы наступнымі метадамі: праводзіць масавыя акцыі (мітынгі, пікеты, дэманстрацыі, вулічныя шэсці), выставы, канферэнцыі, дыскусіі, трэнінгі, творчыя сустрэчы і круглыя сталы, конкурсы праектаў дзеля вырашення маладзевых праблемаў, стварае для моладзі гурткі паводле інтарэсаў, ажыццяўляе праз іх асветніцкую працу, арганізоўвае сацыялагічныя даследванні, прымае удзел у грамадскім кантролі за ходам выбараў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, прымае заявы, выдае газеты, бюлетэні і іншыяі інфармацыйныя матэрыялы, а таксама мае права займацца іншымі відамі дзейнасці, якія не супярэчаць дзеючаму заканадаўству.


3. Удзел у МГА "МФ".

3.1. МГА "МФ" прадугледжвае фіксаванане сяброўства фізічных асобаў. Сябрам МГА "МФ" можна быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, якая стала пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросте ад 14 да 31 году, хто прызнае мэты і задачы МГА "МФ" і спрыяе іх ажыццяўленню. Асоба ва ўзросте ад 14 да 16 гадоў пры уступленні ў МГА"МФ" павінны мець пісьмовае дазваленне сваіх законных прадстаўнікоў.

3.2. Прыём у сябры аб'яднання адбываецца на агульным паседжанні суполкі па вуснай ці пісьмовай заяве ў прысутнавсці ўступальніка, альбо яго законнага прадстаўніка. Пры адсутнасці суполак прыём сяброў у склад МГА "МФ" ажыццяўляецца Управай.

3.3.Спыненне сяброўства ў МГА "МФ" наступнае:

- пры ўласным жаданні сябра пасля таго, як ён праінфармаваў аб гэтым суполку;

- па рашэньні суполкі, а пры яе адсутнасьці - Управай МГА "МФ", у сувязі з парушэннем сябрам Статута, а таксама ў сувязі з учынкамі, якія шкодзяць аўтарытэту МГА "МФ".

3.4. Сябра МГА "МФ" мае права:

- абіраць, і па дасягненьні 18 гадоў быць абраным у кіраўнічыя і кантрольныя органы МГА "МФ";

- браць удзел ва ўсіх мерапрыемствах МГА "МФ";

- звяртацца ў органы МГА "МФ" па дапамогу ў абароне і рэалізацыі сваіх правоў, выкарыстоўваць у гэтых мэтах іх арганізацыйныя і матэрыальныя магчымасці;

- уносіць прапановы датычна дзейнасці МГА "МФ";

- быць сябрам іншых грамадскіх арганізацый, задачы і мэты якіх не супярэчаць задачам і мэтам МГА "МФ";

- вольнага выхаду з МГА "МФ".

3.5. Сябра МГА "МФ" абавязаны:

- выконваць патрабаванні гэтага статуту;

- удзельнічаць у працы дзеля выканання статутных мэтаў і задач МГА "МФ";

- выконваць рашэнні кіраўнічых і рэвізійных органаў МГА "МФ".

3.6. Сябры МГА "МФ" могуць мець асабовыя пасведчанні. Узор пасведчання зацвярджае Цэнтральная Рада МГА "МФ".
4. Сродкі, маёмасць.

4.1. МГА "МФ" можа мець ва ўласнасці любую рухомую і нерухомую маёмасць дзеля ажыццяўлення статутных мэтаў і задач, за выключэннем аб'ектаў, якія згодна з заканадаўствам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

4.2. МГА "МФ" нясе адказнасць па ўзятых на сябе абавязках усёй сваёй маёмасцю. МГА "МФ" не адказвае па абавязках сваіх сяброў, сябры МГА "МФ" не адказваюць па абавязках МГА "МФ".

4.3. Грашовыя сродкі МГА "МФ" фармуюцца з:

- добраахвотных ахвярванняў фізічных і юрыдычных асоб;

- мэтавага фінансавання з боку фізічных і юрыдычных асоб;

- паступленняў ад правядзення лекцыяў, выставаў, спартовых і іншых мерапрыемстваў;

- іншых крыніцаў, не забароненных дзеючым заканадаўствам.

Сродкі МГА "МФ" выдаткуюцца на ажыццяўленне статутных мэтаў і задач.

4.4. У выніку спынення сяброўства ў МГА "МФ" фінансавыя сродкі і маёмасць, перададзеныя ягонымі сябрамі у МГА "МФ" бязвыплатна, звароту не падлягаюць. Матэрыяльныя сродкі, перададзеныя ў МГА "МФ" ягонымі сябрамі ў часовае валоданне і карыстанне, вяртаюцца адпаведна з умовамі дамоваў, на падставе якіх гэтае часовае валоданне і карыстанне ажыццяўляецца.

4.5. Усе паўнамоцтвы МГА "МФ", звязанныя з валоданнем, карыстаннем і распараджэннем маёмасцю, ажыццяўляе Цэнтральная Рада МГА "МФ" ці ўпаўнаважанныя ёю афіцыйныя асобы.

4.6. МГА "МФ" самастойна ажыццяўляе разлікі з бюджэтам, у парадку і памерах устаноўленымі дзеючым заканадаўствам, падае дадзеныя у дзяржауныя органы фінансавага кантролю, нясе адказнасць за іх паўнату, сапраўднасць і своечасовасць прадстаўлення.


5. Структура і кіраўнічыя органы.

5.1. Аснову МГА "МФ" складаюць суполкі, якія ствараюцца па ініцыятыве не менш 3-х чалавек па месцы жыхарства, працы ці вучобы і рэгіструюцца ва Управе МГА "МФ". Суполкі могуць мець правы юрыдычнай асобы, рэгламент і план дзейнасці, якія не супярэчаць Статуту МГА "МФ". Суполка абірае кіраўніка, скарбніка, можа абраць рэвізора і г. д. Вышэйшым кіруючым органам суполкі з'яўляецца сход. Суполкі займаюцца рэалізацыяй статутных мэтаў і задач МГА "МФ", выкананнем рашэнняў кіраўнічых органаў аб'яднання, рэгулярна праводзяць сходы.

5.2. У межах поўнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі дзве і болей суполкі могуць утвараць рэгіянальныя Рады. Рэгіянальныя Рады рэгіструюцца ва Управе МГА "МФ". Рэгіянальныя Рады могуць мець правы юрыдычнай асобы, правы на выдавецкую дзейнасць, правы абіраць кіраўніка і ягоных намеснікаў, скарбніка, рэвізора. Спарваздачна-выбарчыя сходы рэгіянальныя Рады праводзяць не радзей за 1 раз на год.

5.3. Рэгіянальныя Рады МГА "МФ" дзейнічаюць на адпаведнай тэрыторыі для каардынацыі дзейнасці суполак. Іх кіруючымі органамі з'яўляюцца Сходы, якія абіраюцца з упаўнаважаных сябраў суполак. Усе рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.

5.4. Кіраўнічыя органы МГА "МФ" з'яўляюцца выбарнымі, дзейнічаюць на прынцыпах публічнасці і калегіальнасці.

5.5. Вышэйшы кіраўнічы орган МГА "МФ" - Сойм, які збіраецца не радзей за 1 раз на два гады. Рашэнне пра скліканне Сойму прымае Цэнтральная Рада, не пазней чым за 2 месяцы да яко адкрыцця. Дэлегаты Сойму абіраюцца з прадстаўнікоў суполак і рэгіянальных Радаў. Пры неабходнасці можа быць скліканы нечарговы Сойм за патрабаваннем Цэнтральнай Рады ці адной трэці ўсіх суполак.

5.6. Сойм МГА "МФ":

- прымае рашэнне пра стварэнне МГА "МФ" і спыненне яго дзейнасці;

- прымае Статут МГА "МФ", змены і дапаўненні да яго, зацвярджае сімволіку і іншую атрыбутыку МГА "МФ";

- выбірае Старшыню МГА "МФ" ды яго намесьнікаў і скарбніка, Цэнтральную Раду, Рэвізійную камісію (рэвізора), заслухоўвае іх справаздачы і зацвярджае іх;

- абмяркоўвае ды прымае прынцыповыя, стратэгічныя рашэнні па дзейнасці МГА "МФ";

- прымае да разгляду любыя іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці МГА "МФ";

Усе рашэнні Сойму прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасці не менш за палову яе сяброў.

5.7. Паміж Соймамі працуе Цэнтральная Рада МГА "МФ", якая склікаецца не радзей за 1 раз на год. Рашэнні Цэнтральнай Рады прымаюцца большасцю галасоў пры наяўнасці не менш за палову яе сяброў.

Цэнтральная Рада:

- склікае Сойм МГА "МФ";

- вызначае агульную колькасць дэлегатаў і квоту прадстаўніцтва рэгіянальных Радаў і суполак на Сойм;

- распрацоўвае і ўносіць змены і дапаўненні да Статуту МГа "МФ" з наступным зацвярджэннем на Сойме;

- прымае рашэнне аб наданні суполкам і рэгіянальным Радам аб'яднання правоў юрыдычнай асобы;

- стварае камісіі, аддзелы, службы і зацвярджае іх кіраўнікоў;

- выступае з заявамі і дэклярацыямі ад імя МГА "МФ";

- абірае Управу МГА "МФ";

- здзяйсняе іншыя функцыі аператыўнага кіравання МГА "МФ".

Цэнтарльная Рада ў сваёй дзейнасці кіруецца выпрацаваным рэгламентам.

5.8. Управа - стала дзейны орган МГА "МФ", збіраецца на пасяджэнні не радзей за 2 разы на год, прымае рашэнні простай большасцю галасоў пры наяўнасці не менш за палову яе сяброў.

Управа:


- кіруе дзейнасцю МГА "МФ" на падставе Статута і ў межах нададзеных ёй Цэнтальнай Радай паўнамоцтваў, каардынуе дзейнасць суполак і рэгіянальных Радаў;

- ладзіць сувязь з грамадзкімі аб'яднаннямі, палітычнымі партыямі і дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляе прыём у сябры МГА "МФ";

- арганізоўвае ва ўстаноўленым Законам парадку мерапрыемствы, курсы, гурткі, клубы;

- ажыццяўляе іншую дзейнасць, якая не супярэчыць дзеючаму заканадаўству.

5.9. Рэвізійная камісія (рэвізор) падсправаздачная толькі Сойму. Яна кантралюе фінансавую дзейнасць МГА "МФ".

Сябры рэвізійнай камісіі могуць ўдзельнічаць у працы Цэнтральнай Рады і Управы з правам дарадчага голаса.

5.10. Штаты персанал МГА "МФ" прызначаецца Управай.

5.11. Усе рашэнні калегіяльных органаў МГА "МФ" афармляюцца пратаколам.
6. Рэарганізацыя і спыненне дзейнасці.
6.1. Спыненне дзейнасціМга "МФ" адбываецца шляхам рэарганізацыі ці ліквідацыі.

6.2. Ліквідацыя МГА "МФ" адбываецца паводле рашэння Сойму, калі за гэта прагаласуюць 9/10 яго дэлегатаў, альбо праз суд, у выпадках і ў парадках вызначаным дзеючым заканадаўствам. Рэарганізацыя МГА "МФ" ажыццяўляецца рашэннем Сойму, маёмасць і грашовыя сродкі пры гэтым пераходзяць да правапераемніка.



6.3 Ліквідацыя ажыццяўляецца ліквідацыйнай камісіяй, якая ствараецца органам, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі.

6.4 Ліквідацыйная камісія ацэньвае маёмасць МГА "МФ", задавальляе прэтэнзіі крэдытораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Рэшта маёмасці выкарыстоўваецца ліквідацыйнай камісіяй на мэты, прадугледжаныя гэтым Статутам.
: test -> TestWebSite -> docs
test -> 12 балаў. Прыкладны адказ: я думаю, што вясна ў гэтым годзе будзе ранняя. Хутка стане цёпла I цэлы дзень будзе свяцiла сонца. Калi надыдзе вясна растане снег. Ён спаўзае з пагоркаў I зямля ачысцiлася ад яго
test -> 28 лютага 2011 года Шаноўны Гімназіст !
test -> Тэсты па гiсторыi Беларусi для цт 1 блок ІХ –хііі стст
test -> Тэставыя заданні для 6 класа дапаможнай школы Тэставыя заданні для 7 класа дапаможнай школы
test -> Eksterne lenker
test -> Тэма Уводзіны Абярыце нумар правільнага адказу
test -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
test -> Тэставае заданне па тэме “Правілы спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы” (7 11 кл.)
docs -> Пратакол сходу суполкі ад “ ” 200 г. Прысутнічалі сябраў суполкі парадак дня




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка