1. Чытанне загадзя падрыхтаванымi дэецьмi на памяць верша аб леце і птушках



Дата канвертавання19.07.2016
Памер55.24 Kb.

Мэты: даць вучням уяўленне аб кнiзе Мiхася Пазнякова “Тры чарадзеi”; вучыць карыстацца даведачнай лiтаратурай; развіваць цiкавасць да пазнавальнай дзейнасцi; выхоўваць любоў да роднай прыроды.



1. Чытанне загадзя падрыхтаванымi дэецьмi на памяць верша аб леце і птушках.

Лета

З кучаравага лесу

У лагодзе акрас,

з перапёльчынай песняй

едзе лета да нас.

У вянку васiльковым,

вочы — свежасць крынiц.

Дорыць кожнаму повен

кошык спелых суніц.

У нашым краі.

У нашым краі— Беларусi —

ёсць буслы, сарокi, гусі,

качкi, чыбiсы, саколкi,

чаплi, совы, перапёлкi,

галкi, крумкачы, вароны,

галубочкi нахахлёны,

ластаўкі і верабейкi,

чыжыкі і салавейкi.

(Мiхась Пазнякоў.)

Ластаўка

—Ластаўка, куды?

— На млынок.

Намялю там жыта

І спяку блінок.

Дзетак-малалетак накармлю.

Добра летам, добра летам,

Лета я люблю.

(Аляксей Пысiн.)

2. Гутарка па пытаннях:

Калi пачынаецца лета? (Па календару— з 1 чэрвеня, у прыродзе — з наступленнем устойлiвых цёплых дзён.)

У народзе кажуць: “Лета прыносяць ластаўкi”. Як вы разумееце гэты выраз? (Птушкi адчуваюць наступленне цяпла, а ластаўкi прылятаюць з выраю адны з першых, бо маюць большую хуткасць палёту.)

Якiя важныя падзеi з жыцця птушак звязаны з летам? (Летам птушкi выводзяць i выкормлiваюць птушанят.)

Аб чым гавораць народныя прыкметы: ластаўкi лётаюць нiзка — перад дажджом; салаўі спяваюць усю ноч — будзе сонечны дзень? (Птушкi прадказваюць надвор’е.)

3. Паведамленнi юных арнiтолагаў .

1. Вясною пералётныя птушкi вяртаюцца з выраю. Яны рады сустрэчы з роднымi мясцiнамi. Звонкiя, вясёлыя песнi разносяцца над зямлёй. Першы клопат птушак — гняздо пабудаваць. Многiя птушкі ўюць свае гнёзды з травiнак, лiсця, моху, унутры ўсцiлаюць іх пярынкамi. А вось ластаўкi гняздо лепяць з камякоў глiны, змочаных слiнаю травiнак, валасiнак.

2. Летам на пэўны час зацiхаюць спевы птушак. Яны выседжваюць птушанят, выкормлiваюць малых, ахоўваюць iх ад ворага, потым вучаць лятаць i здабываць корм.

3. Шмат клопатаў у птушак ўвосень. Многiя з iх рыхтуюцца да пералёту ў цёплыя краiны. Там яны шмат лятаюць, каб умацаваць свае крылы перад доўгай дарогай.

4. Цяжка жыць птушкам зiмою. Голадна ім. Насякомых няма, iншы корм засыпаны снегам. Менавiта таму ў гэты час птушкi iмкнуцца да жылля чалавека. Там лягчэй знайсцi спажыву.

5. Усе птушкi спяваюць. Адны выводзяць трэлi, другiя пасвiстваюць, трэцiя кугукаюць, але ўсе адна адну разумеюць. Гэта iх мова. Пры дапамозе якой яны папярэджваюць аб небяспецы, абменьваюцца рознай iнфармацыяй.



4. Музычная паўза. Вучнi слухаюць у запiсе спевы птушак.

5. Знаёмства з кнiгай Мiхася Пазнякова “Тры чарадзеi”.

а) дзецi ўважлiва разглядаюць вокладку, тытульны лiст, настаўнік дае паясненнi. Асаблiвая ўвага надаецца зместу, вучнi знаёмяцца з раздзеламi кнiгi, назвамi твора.

б) Работа з кнiгай “Тры чарадзеi”. Дзеці падзяляюцца на групы. Кожная з іх атрымлiвае заданне:

1-я група. Знайсцi вершы пра лета.

2-я група. Знайсцi вершы пра птушак.

3-я група. Падрыхтаваць загадкi, скорагаворкi пра птушак.

4-я група. Па Чырвонай кнiзе Рэспублiкi Беларусь падрыхтаваць паведамленнi пра птушак нашага краю, якiя ахоўваюцца дзяржавай.

Вучнi 1-й групы чытаюць вершы, адказваюць на пытаннi па зместу вершаванымi радкамі.

Якое ўбранне дае лета прыродзе? (Рамонкi наўкола, нібы сонейкi гараць; лета ў вянку васiльковым.)

Што дорыць лета? (Повен кошык спелых сунiц; маліны, чарнiцы, ажыны, бруснiцы, буякi з6іралі я і сябрукі.)Як пачынаецца летнi дзень? (Па-над белым звонкiм гаем ранiцай празрыстаю косы- промнi распусціла сонца залацістае.)

Чым адметны летнi вечар?

Грае месяц на цымбалах,

Плаўна музыка цячэ,

Месяц у блакiтных далях

Пакруглеў і паярчэў.

Пахне мёдам i ўкропам

Напаўсоннае сяло,

І малiнавым сiропам

Сонца захад аблiло.

Як аўтар малюе таямнічасць летняй ночы?

Дрэвы мройлiва шапочуць,

Бусел у гняздзе не спіць...

Колькi сэрцы летняй ноччу

Праплывае таямніц!

Вучнi 2-й групы знаходзяць адказы на пытаннi ў вершах пра птушак.

Хто адмыкае вясну?

Знiкнуць сумныя завеі,

Злягуць злыя маразы.

Цёплай ласкаю павее

На палеткi і лясы.

І каб весела над намі

Сонца сыпала красу,

Зазвінiць жаўрук ключамі,

Адмыкаючы вясну.

Аб чым расказвае шпак?

Шпак, шпак, шпачаня,

раскажы мне, шпак,

У шпакоўні новай

размясцiўся як?

— Хо-ра-ша! Шы-коў-на! — прасвістаў ён. — Рад!

Слаўная шпакоўня,

рай для шпачанят.

Аб чым хвалюецца варона?

— Кар-р! Кар-равул! — закаркала варона. —

На дрэва лезе Рома.

Трэба Рому ратаваць,

Бо звалiцца не мудрона

i руку зламаць.

Чым займаецца цецярук?

Лапоча ўвосень цецярук:

Прадам я фрак, куплю кажух.

Вясной лапоча цецярук:

— Куплю я фрак, прадам кажух.

Вучні 3-й групы загадваюць загадкi:

Рана з поўдня прылятае,

Першы ён вясну вiтае,

І штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькі чорны фрак.

(Грак.)

Стракаты, крылаты — руплівец лясны,



Лекар заўзяты ў хворай сасны.

(Дзяцел.)

Вучнi 4-й групы робяць паведамленні аб птушках, занесеных у Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь.

Дзятлаў, якiх на тэрыторыі нашай краiны налiчваецца 10 вiдаў, называюць ляснымi лекарамi. І нездарма. Яны выратоўваюць шмат дрэў ад жукоў-караедаў, якiя забiраюцца глыбока пад кару. Толькi дзятлы маюць дзюбу, прыстасаваную для дзяўбання драўнiны, кароткія ногi з учэпiстымі кiпцюрамi і хвост з цвёрдымi пёрамi, пры дапамозе якiх птушкi спрытна перамяшчаюцца па ствалах дрэў i адшукваюць насякомых. Занесены ў Чырвоную кнiгу Беларусi -дзяцел трохпальцы рэдкi вiд птушак.

Зязюля — звычайная пералётная птушка шэрага колеру, прылятае з выраю ў другой палове красавіка i ў другой палове жніўня ўжо пакiдае родныя прасторы. Але карысць, якую аказвае зязюля лясам за гэты час, неацэнная. За 1 гадзiну дарослая птушка з’ядае да 100 вусеняў, прычым працаваць з такой здольнасцю яна можа 10 гадзiн. Калi ў лесе з’яляецца шмат шкоднiкаў, зязюлi будуць працаваць амаль без перапынку, пакуль не знiшчаць іх. Акрамя таго, зязюлi знiшчаюць вельмi шкоднага “валасатага” вусеня, якого не спажывае нiводная птушка.

Сiнiца назву атрымала ад сваёй песенькi — “сiнь-сiнь”. На тэрыторыі Беларусi гняздуюцца тры вiды сiнiц: вялiкая, чорная, чубатая. Апошнiя два вiды птушак нешматлiкiя, сустракаюцца толькi ў паўночных раёнах краiны, селяцца ў асноным у яловых i ялова-лiставых лясах, кормяцца насякомымi і iх лiчынкамi. За суткi дарослая сiніца з’ядае шкоднiкаў лесу ў 2,5 раза больш за сваю вагу. На жаль, узiмку большасць птушак гiне, замярзае з-за няхваткi корму. 3 10 птушак выжывае да вясны I—2.

6. Фанетычная хвiлiнка. Вучнi спаборнiчаюць на лепшае прагаворванне скорагаворак:

Сарока вірлiва стракоча.

Сказаць штосьці слушнае хоча.
Пайшоў шпак на шпацыўроку,

Знайшо хустку кашміроўку

А шпачыха завязала

І нiчога не сказала.

Пайшоў шпак на шашу,

Знайшоў шапку малышу.

— Цудоўная шапка,

дзякуй табе, татка.



Настанiк падводзiць вынiкi занятка , дзякуе дзецям за добрую да iх падрыхтоўку.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка