1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?



Дата канвертавання24.12.2016
Памер18.87 Kb.
Паўтарэнне вывучанага ў 5 класе. В. 1.
1.Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?

Каля дарогі ў траве я сарваў тры сцяблінкі , густа ўбраныя дробныя белыя кветачкі. Некаторыя з іх паспелі раскрыцца , некаторыя спалі яшчэ ў бутонах . Прынёс гэту жменьку дадому і паставіў у вазу на стале . Напіўшыся чыстай вадзіцы , сцяблінкі выпрасталіся .

Калі пакой напоўніўся блакітным вечаровым змрокам , зоркі-кветкі нагадвалі сузор’е . Я выйшаў на ганак . З высокай глыбіні глядзелі ўніз зоркі . Здавалася , яны пасылалі прывітанне тром сцяблінкам у вазе на стале .

а) так б) не



2 . Да якога стылю мовы належыць тэкст .

Адшумелі свой час восеньскія вятры . Нізкія , мітуслівыя хмары выплакалі холодныя слёзы . Падзьмула з поўначы здаровым халадком . Зямля падсыхала і пакрывалася скарынкаю . Пасыпаў спорны сняжок . Пад вечар снег суняўся . Паціснуў мароз . Вакол была такая бель , ад якой сляпіла і адбірала вочы.

а) да навуковага б) да гутарковага в) да мастацкага

3.Адзначце пабуджальныя сказы

а) Якуб , Якуб, вярніся , ключы знайшліся .

б) Вясна выдалася цёплай і дружнай .

в) Як прыгожа навокал !

г) Уцякай , мароз-дзядуля!

д) Давай з табою , Косцік , сябраваць !



4. Пра якія члены сказа гаворыцца .

а) абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў --------------------------------

б) абазначае , пра каго або пра што гаворыцца ў сказе , і адказвае на пытанні хто? што?

в) абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?---------------------------



5. Дапоўніце адказ.

У беларускім алфавіце ------------літары . У беларускай мове --------- санорных гукаў.



6. Напішыце , з чаго складаецца кампазіцыйная схема апавядальных тэкстаў .
7. Адзначце словазлучэнні , якія з’яўляюцца фразеалагізмамі .

а) прыгожыя вочы б) заплюшчыць вока в) вока набіта

г) як зрэнку вока д) пакласці вока

8. Падкрэсліце ў словах суседнюю мяккасць зычных с, дз.

Скіба , дзверы , святлець , дзве , шарсцяны .



9.Устаўце , дзе патрэбна , прапушчаныя літары .

па...за , фел ...етон , ж...луды , м...дз ...ведзь, кло...н, р...л...еф, узвы....а, з...л....ніна ,

л...савік , мала.....ба .

10. Адзначце ў словазлучэннях галоўнае слова і напішыце , якой часцінай мовы яно выражана .

заліць вадой , загадка прыроды , хвойныя галінкі , слухаць музыку , галінкі хвоі.



11. Зрабіце фанетычны запіс наступных слоў .

досвітак , ралля , сям’я, разведчык , цёплае .



12. Падбярыце сінонімы да слоў .

а) свежая (газета), б) свежы (вецер) , в)нізкі (голас), г) нізкая (хата), д) ціхі (дзень),

е) ціхі (голас).

13. Складзіце з прапанаванымі словазлучэннямі чатыры-пяць сказаў , каб атрымаўся звязны тэкст на тэму “Восень “ . Дайце яму загаловак.



Яркія фарбы , рознакаляровае лісце , крыкі журавоў , рыхтавацца да зімы , лётаць у паветры , першыя замаразкі.
: bel -> Метадычная%20скарбонка -> Тэсты%20па%20мове
Тэсты%20па%20мове -> Прыстаўныя гукі
Тэсты%20па%20мове -> Лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы. 1 варыянт
Тэсты%20па%20мове -> Сінтаксіс І пунктуацыя
Тэсты%20па%20мове -> Прамое і пераноснае значэнне слова
Тэсты%20па%20мове -> Лексіка вызначце лексічнае значэнне слова замак
Тэсты%20па%20мове -> Прыназоўнік укажыце правільнае азначэнне. Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая
Тэсты%20па%20мове -> Закончыце выказванне. Лексічнае значэнне гэта тое, што слова Якія словы не маюць лексічнага значэння?
Тэсты%20па%20мове -> Праверачная работа па тэме “ Фанетыка”. Варыянт Б
Тэсты%20па%20мове -> 1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?
Тэсты%20па%20мове -> Тэст Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка