1. На далучаных у канцы XVIII ст да Расійскай імперыі беларускіх землях царскім урадам праводзілася саслоўная палітыка



Дата канвертавання27.07.2016
Памер18.37 Kb.
Білет № 9
2. Саслоўная і канфесіянальная палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.
1. На далучаных у канцы XVIII ст. да Расійскай імперыі беларускіх землях царскім урадам праводзілася саслоўная палітыка, накіраваная на ўціхамірванне шляхты. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, захоўваліся яе зямельныя ўладанні (маёнткі). Дзеля гэтага шляхта ў большасці сваёй адразу прысягнула Кацярыне II. Аднак шляхта былога ВКЛ працягвала марыць аб аднаўленні страчанай у час падзелаў Рэчы Паспалітай дзяржаўнасці.

Першапачаткова царскі ўрад быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі прававога становішча насельніцтва далучаных зямель. Таму ў якасці заканадаўства ў судова- прававой сферы ў беларускіх губернях працягваў дзейнічаць Статут ВКЛ 1588 г.

У адносінах да сялян замест раней існаваўшага падатку з кожнага двара быў уведзены падушны падатак з кожнай душы мужчынскага полу. Таксама ўводзілася невядомая дагэтуль рэкруцкая павіннасць, згодна з якой асоб мужчынскага полу (прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў) сталі прызываць на 25-гадовую вайсковую службу ў расійскую армію па адным чалавеку ад пэўнаіі колькасці душ. Дкрамя таго, каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, ствараліся ваенныя пасяленні, першае з якіх узнікла ў Беларусі. У іх устанаўліваўся рэжым жорсткай вайсковай дысцыпліны і дробязная апека над сельскагаспадарчымі работамі. Аднак салдаты не маглі паспяхова сумяшчаць вайсковую службу з земляробчай працай.

У адносінах да яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аселасці, якая акрэсліла беларускія і частку ўкраінскіх губерняў. На іх тэрыторыі дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. У сувязі з тым, што яўрэі мелі права займацца толькі гандлем і рамёствамі, яны сяліліся пераважна ў гарадах і мястэчках.



2. У сваёй канфесіянальнай палітыцы царскі ўрад найважнейшай умовай палітычнай стабільпасці ў заходніх губернях лічыў яднанне дзяржаўнай улады і праваслаўнага насельніцтва. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы. У 1839 г. Полацкі царкоўны сабор абвясціў скасаванне Берасцейскай уніі 1596 г. і прыняў рашэнне аб далучэнні ўніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Паўтара мільёна ўніятаў у Беларусі сталі лічыць праваслаўнымі. Галоўная роля перайшла да рускага праваслаўя. Ліквідацыя ўніяцкай канфесіі (рэлігійнага кірунку) суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцей, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. Пераважную ролю стала адыгрываць рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка