1 «Ой, гуркыла зязюлечка ў садочку»



Дата канвертавання01.07.2016
Памер107.29 Kb.
1 «Ой, гуркыла зязюлечка ў садочку»


Ой, гуркыла…

Ой, гуркыла зязюлечка, ой, у садочку (й).


У садочку…

Прыклыніўшы галовэчку, ой, а к лісточку.


А к лісточку…

Прыкланіўшы галовэчку, ой, пыталыся.


Пыталыся…

Ой, ці будзіць люта зіма, ой, як лецечка?


Як лецечка…

Сабіралась ды Нінэчка, ой, у святліцу.


У святліцу…

Прыкланіўшы галовэчку, ой, а к сястрыцы.


А к сястрыцы…

Прыкланіўшы галовэчку, ой, пыталыся.


Пыталыся…

А ці будзіць ды свякорька, ой як татычка?


Як татычка…

А ці будзіць свякровачка, ой, як мамычка?


Як мамычка…

А ці будуць дзівярочкі, ой, як браточкі?


Як браточкі…

А ці будуць заловэчкі, ой, як сястрыцы?

2 «Ці забыўся ты, Андрэйка?»

Ці забыўся ты, Андрэйка?

Ці забыўся ты, Андрэйка?

Што табе мамычка кызала?

Што табе мамычка кызала?

Як паедзіш ты да цёшчы.

Як паедзіш ты да цёшчы.

Цёшча будзіць жа угышчаць.

Цёшча будзіць жа угышчаць.

Первыю чарачку наліваць.

Первыю чарачку наліваць.

Ня пей первыю чарачку.

Ня пей первыю чарачку.

Узлей коніку на гріву.

Узлей коніку на гріву.

Штоб была грівычка кыляна.

Штоб была грівычка кыляна.

Штоб была Нінычка румяна.

Штоб была Нінычка румяна.

3 «А полем-полем, як морем»*


А полем-полем, як морем.

А полем-полем, як морем.


А дарогыю, як шнурком.

А дарогыю, як шнурком.


Ехала быярёў сем палкоў.

Ехала быярёў сем палкоў.


А на перядзі – Андрэйка.

А на перядзі – Андрэйка.


А ён пугыю мыхаіць.

А ён пугыю мыхаіць.


Сваіх быярёў здзіржаіць.

Сваіх быярёў здзіржаіць.


-Стойця, быярі, ня едзьця.

-Стойця, быярі, ня едзьця.


Пакуль Нінычка збярецца.

Пакуль Нінычка збярецца.


Жарку свечачку зыпаліць.

Жарку свечачку зыпаліць.


Сваю родзіну рызжаліць.

Сваю родзіну рызжаліць.


Не рызжаліла нікаго.

Не рызжаліла нікаго.


Ні свайго рода, ні чужога.

Ні свайго рода, ні чужога.


Ні свайго бацьку, ні чужога.

Ні свайго бацьку, ні чужога.


Ні сваю матку, ні чужую.

Ні сваю матку, ні чужую.




  • Спяваецца на тыповы напеў №2

4 «А коня мой, конь вараный»*

А коня мой, конь вараный.

А коня мой, конь вараный.
Ці спадзеішся ны бягню?

Ці спадзеішся ны бягню?


Ці ўзвязеш свашак ны гару?

Ці ўзвязеш свашак ны гару?


На тую гару крутую?

На тую гару крутую?


Пад тую цэрькаўку святую.

Пад тую цэрькаўку святую.


Пад тэя званы звонкія.

Пад тэя званы звонкія.


Пад тэя свячы жаркія.

Пад тэя свячы жаркія.


Пад тэя папы пеўчыя.

Пад тэя папы пеўчыя.

_________________________________________________________


  • Спяваецца на тыповы напеў №2

5 «Ня стой, божачка, ў парозі»*
Ня стой, Божычка, ў парозі,

Ня стой, Божычка, ў парозі,


А стой, Божычка, на куце.

А стой, Божычка, на куце.


Дай, Бог, долечку сіраце.

Дай, Бог, долечку сіраце.


І харошыю гадзіну.

І харошыю гадзіну.


І малодыю дзяціну.

І малодыю дзяціну.





  • Спяваецца на тыповы напеў №2

6 «А конічык на стоянке гагочыць»



А конічык на стоянке гагочыць.

А конічык на стоянке гагочыць.


А Нінычка ад маткі йціць ня хочыць.

А Нінычка ад маткі йціць ня хочыць.


Мы коніка забрытаем – пувядзём.

Мы коніка забрытаем – пувядзём.


А Нінычку мы пасодзім – пувязём.

А Нінычку мы пасодзім – пувязём.

7 «Ня думай, Ніначка, ні гадай»

Ня думай, Ніначка, ні гыдай.

Ня думай, Ніначка, ні гыдай.
Пувязём цябе зы Дунай.

Пувязём цябе зы Дунай.

-Тога Дунаю - ні знаю.

-Тога Дунаю - ні знаю.


Я ў ём плаццейка ні прала.

Я ў ём плаццейка ні прала.


Я ў ём вадзіцы ні брала.

Я ў ём вадзіцы ні брала.


-Ні прала пляцця – праць будзіш.

-Ні прала пляцця – праць будзіш.


Ні брала вады – браць будзіш.

Ні брала вады – браць будзіш.

_________________________________________________________________________


  • Спяваецца на тыповы напеў №2

8 «Ў варот бярёза стыяла»*

Ў варот бярёза стыяла.**

Ніна сы двара з’ізджала.

Вяршок з бярёзы сарвала.

-Стой, мыя бярёза, без вяршка,

Біз зялёныга лісціка.

Жыві, мамычка, біз мяне.

Бяз русый касы, біз мае.

Біз шаўковыга(й) уплёту.

Павешу я ўплёт на праплёт,

Куды мамачкі ў клець хадзіць.

А ў клець ішоўшы – забачыць.

А з клеці йшоўшы – заплачыць.

-Ета маёй дачушкі(й) уплёткі.

Што йна ў дзевычках насіла.

Бацькіна падвор’е красіла.

Цяпер некыму насіці.

Бацькіна падвор’е красіці.
_____________________________________________________________________

* спяваецца на тыповы напеў №2

**кожны радок паўтараецца двойчы

9 «Абсівай, мамычка, абсявай»*

Абсівай, мамычка, абсівай.**

Ў вяліку дарогу праваджай.

-Едзь, мыя дачушка, здарова,

Шчасліва табе дарога.

І будзь быгата, як зімля,

І будзь быстрыя, як речка.

І будзь весіла, як пчыла.

Зімля быгыта – хлеб родзіць,

Речка быстрыя – волны б’ець,

Пчыла весіла – мёд носіць.


__________________________________________________________________________

* спяваецца на тыповы напеў №2

**кожны радок паўтараецца двойчы

10 «Дабраныч, мамачка, дабраныч»*

Дабраныч, мамачка, дабраныч,**

Не прыду к табе я на ныч.

Ні на адну ночку, ні на дзве,

Ні на цэлыю нядзелю.

Жыві, мамычка, біз мяне,

Бяз русай касы біз мае,

Бяз шаўковыга уплётка.

__________________________________________________________________


* спяваецца на тыповы напеў №2

**кожны радок паўтараецца двойчы

11 «Ой, цёшча зяця на вячэрю ждала»



Ой, цёшча зяця на вячэрю ждала.*

Беленькі сахыр на блюда клала.

Пряляцеў сакол – рассыпаў сахар.

Ой, нечым цёшчы зяця чыстываць.

Прыйшлося цёшчы дачку аддываць.

_____________________________________________________________

*кожны радок паўтараецца двойчы

12 « Я ўчора была – як роза цвіла»*
Я ўчора была – як роза цвіла.**

А сённі ўстала – як роза звяла.

Я ўчора была ды дзевычкаю.

А сёння ўстала мыладзіцаю.


____________________________________________________________________

* спяваецца на тыповы напеў №11

**кожны радок паўтараецца двойчы
13 « А ў нашэга свата»

А ў нашэга свата,

А ў нашэга свата

Някрытыя хата,

Някрытыя ха…[та].
Клеці – не павеці,

Клеці – не павеці

Нейдзе коней дзеці,

Нейдзе коней дзе…[ць].


Ні дроў ні палена,

Ні дроў ні палена,

Смецця пы калена,

Смецця пы кале…[на].

14 « Кызалі – прыехалі, ажно пяшком прышлі»

Кызалі – прыехылі,

Кызалі – прыехылі,

Ажно пяшком прышлі,

Ажно пяшком прый…[шлі].
Жыніха ў мяшку няслі,

Жыніха ў мяшку няслі,

А ногі тарчэлі,

А ногі тарчэ…[лі].


Ой, ногі тарчэлі,

Ой, ногі тарчэлі –

Сыбакі гырчэлі,

Сыбакі гырчэль…[і].


Ой, ножачкі дыр-дыр,

Ой, ножачкі дыр-дыр,

А сыбакі - гыр-гыр,

А сыбакі - гыр…[гыр].

15 « Паджанішнічык - галуза»*
Паджанішнічык – галуза**

Павесіў гарбуз на пуза.

Вылупіў вочы, як баран,

Выскыліў зубы, як кабан.

______________________________________________________

* спяваецца на тыповы напеў №2

**кожны радок паўтараецца двойчы

16 « Ў пыджанішніка вочы вялікі»*


Ў пыджанішніка вочы вялікі,**

Вочы вялікі на паліцу глідзяць.

На паліцу глідзяць, дзе ладкі стыяць.

Ні глядзі скоса – ны паліцы проса.

Будзем талочы – вылыпіш вочы.

Будзім палаці - будзіш канаці.

Будзім варыцы - будзіш прасіці.

А мы пыядзім - табе ні дадзім.


* спяваецца на тыповы напеў №11

**кожны радок паўтараецца двойчы

17 « Пыднявесніцы – птіцы»*

Пыднявесніцы – птіцы,

Пыднявесніцы – птіцы

Сідзяць як лісіцы,

Сідзяць як лісіц…[ы].

Кусок сала ўкралі,

Кусок сала ўкралі,

Пад цыцкі схувалі.

Пад цыцкі схува…[лі].
______________________________________
* спяваецца на тыповы напеў №13

18 « Галышкі, свашкі»*

Галышкі, свашкі, галышкі,**

Чаго вас бярець за кішкі.



____________________________________________________
* спяваецца на тыповы напеў №2

*кожны радок паўтараецца двойчы

19 « Дадому, сваты, дадому»*

Дадому, сваты, дадому**

Паелі коні салому.

І ўсю яшныю аторю.

А сена клачок – пітачок.

Салому былінку – грівенку.

__________________________________________________________

* спяваецца на тыповы напеў №2



**кожны радок паўтараецца двойчы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка