1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвіты



Дата канвертавання04.07.2016
Памер14.32 Kb.

  1. клас

1.Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвіты

1)Чомга – невялікая птушка. 2) Яна крыху большая за качку. 3) У яе невялікая галава. 4) На галаве ззаду пучкі пер’я.

5) Шыя доўгая, гнуткая.

А) 1,5 Б) 2,4 В)3,4 Г) 5 Д) няма варыянтаў.


2. Што патрэбна ўставіць замест пропуску ў наступных словах:

1)двух..ярусны 2) сузор…е 3) пад…ёмнік 4)п..яўка 5) двухкроп….е

6) узмор…е

А) літару ы Б) літару і В) апостраф Г) злучок Д) раздзяляльны мяккі знак.


3. Падбярыце з прыведзеных слоў сінонім ( - ы - ) да слова адчай:

1) самастойнасць 2) безвыходнасць 3) гераізм 4) няволя

5) безнадзейнасць 6) роспач

А) няма сінонімаў Б) 1,3,4 В) 2,5,6 Г) 4,5 Д) толькі 6


4. Дадзены словы: 1) накрыўка 2) падраны 3) ціхенечка 4)фарфор 5)латунь

6) упрыкуску. У якіх з іх правільна выдзелены націскны галосны?А) усе словы Б)1,4,5 В)1,2 Г)2,4,6 Д) 3,4.5

5. У якіх словазлучэннях прыметнікі напісаны няправільна?

1) матчына дабрыня 2) надзіна дапамога 3) прыгожыя плошчы 4) пчаліны рой 5) міхалініна думка

А) ва ўсіх словазлучэннях Б) 1,2 В)2,4,5 Г) 1,2,5 Д) 3,4
6. Выберыце з прыведзеных толькі словазлучэннІ, у якіх ужыты непераходныя дзеясловы:

1) сустрэцца з аднакласнікамі 2) змагацца за мір 3) берагчыся ад хваробы 4) купацца ў возеры 5) сачыць за падзеямі

А) усе словазлучэнні Б) усе, акрамя 5 В) 1,2,4 Г) 2,3,5 Д) 3,4
7.Якое ўстойлівае спалучэнне мае значэнне “ мець намер вярнуцца да ранейшага,прывычнага,свайго”

А) з’есці пуд солі Б)у лес глядзець В) мая хата з краю Г) на цугундар браць Д) ля разбітага карыта


8.Дадзены парадкавыя лічэбнікі: 1)трэці 2)дзевяць тысячны 3) чатырохсоты 4)дзевяноста чацвёрты 5)пяць тысяч сёмы. Які лічэбнік запісаны правільна?
9.Што называюць беларускім морам?

А) Браслаўскія азёры Б) возера Нарач В) раку Нёман Г) возера Свіцязь

Д) возера Лукомскае
10.Каму з беларускіх мастакоў слова належыць вольны пераклад твора “Слова пра паход Ігаравы” на беларускую мову?

А) М.Гарэцкаму Б)Янку Купалу В) Я. Крупеньку Г) Р.Барадуліну



Д) К.Чорнаму.
: olimpleto 2012
olimpleto 2012 -> "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?
olimpleto 2012 -> Г д няма варыянтаў. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара: а І. Б о
olimpleto 2012 -> 5 клас Якія літары напішаце пасля т, д
olimpleto 2012 -> Клас Вызначце, якая з дадзеных літар у радзе лішняя: А. О.Ў. Ы а няма лішняй літары б а в о г ў д ы як перакладаецца на беларускую мову рускае слова валежник
olimpleto 2012 -> А рысь б трохмачтавы карабель в залатая пчала
olimpleto 2012 -> 10 клас Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні? Ох, І сеяла Ульяніца… а авёс. Б буракі. В жыта. Г лянок
olimpleto 2012 -> Г д невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца… а балотам. Б крыніцай. В завоінай
olimpleto 2012 -> 1. Колькі назоўнікаў ужыта ў форме назоўнага склону ў вершаваных радках А. Русецкага?




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка