1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі


Грамадзянская вайна 1432-1436 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай



старонка2/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.32 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8
12. Грамадзянская вайна 1432-1436 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай.

У Ватыкане знаходзіуся цэнтр супярэчнасцей паміж католікамі і правасл.. Пасля смерці Вітаута князем стау Свідрыг.Альгердавіч(меў падтрымку з боку праваслаўных феадалаў, не выконваў Гарадзельскія прывілеі, прызначаў на пасады не католікаў, а праваслаўных, за што літоўская арыстакратыя ў 1432 г. арганізавала няўдалы замах на яго жыццё), а потым Жыгімонт Кейстутавіч, які пацвердзіу унію з Польшчай. На зах. дзярж. – Жыгімонт., на усх. – Свідрыг. Супрацьстаянне бакоў прывяло да 2-й грамадз. вайны (1431—1436), закончылася паражэннем Свідрыг., пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) правы і феад.-католікам, і рускім князям, і шляхце; i вял. князя (1434), якiя пашыралi правы правасл. феад. (забарона займаць вышэйш. дзярж. пасады захоўвалася). Свідр. быу захопл. ідэяй зліцця правасл. і катал. царквы, і сам змагауся за княж. прастол. Былі урауняны правы літ. і бел. феад. з феад.-католік.. Жыгімонт. быу князем з 1436-1440, зрабіу спробу цэнтраліз. шляхам тэрору і яго забілі. Пасля яго смерці палякі імкнуліся замест пасады ВкнЛ увесці каралеускае намесніцтва на чале з Казімірам. У1440г. пачауся пераход ад абмеж. манархіі да манархіі парламентс. тыпу. Але сын Ягайлы – Казімір стау князем ВКЛ. У дапамогу яму былі абраны асобыя міністры, якія склалі “тайную раду”. ВКЛ зноу стала незалеж. дзярж. Але у 1447г. Казімір быу абраны на польскі прастол., што зноу аднавіла дынастычную унію. У 1447г. быу выдадзены Казімірау прывілей, які гарантавау суверэнныя правы ВКЛ і забараняу надзяляць палякау у ВКЛ пасадамі і даваць ім зямлю. У1526г. князем ВКЛ стау Жыгімонта І Стары. У час яго княжання літоўскімі патрыётамі была зроблена яшчэ адна спроба разарваць унію з Польшчай. Велікакняжацкая рада мела намер абвясціць сына Жыгімонта I Старога - Жыгімонта II Аўгуста каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явіць сваю дзяржаву каралеўствам. Карона, на думку рады, магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння яго ў склад Польскай Кароны.У 1529 г. кароль Полынчы прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў абвясціць яго вялікім князем літоўскім, але пад ціскам Ватыкана і Боны Сфорцы на каранацыю не пагадзіўся і звёз яго ў Полынчу, бо баяўся, каб у Вільні чагосьці не ўтварылі магнаты ВКЛ, як гэта адбылося ў 1440 г. I толькі ў 1544 г. кароль пагадзіўся адпусціць свайго сына ў Вільню, дзе ён кіраваў пры дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў 1548 г. Жыгімонт I Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст.Спроба правалілася.



6. Прычыны распаду Кіеўскай Русі. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

У пачатку ХІІ ст. Кіеўская Русь распалася на асобныя княствы.Першая прычына звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна- эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 г татара-мангольскага іга на рускіх землях. Трэцяя, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. М. Ермаловіч лічыць, што феадальная раздробленасць з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім. Вывад М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў. Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу вясковую акругу. Уладара абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай якога ахоўваў сваё дабро і здзяйсняў уладу над сялянамі вясковай акругі. Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі – сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі. Цэнтрам “весяў” быў “пагост”. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў сялянскія абшчыны, якія называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх вёсак. Зямля з’яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, разам узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі. Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей феадалу – аброк (аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) і паншчына (работа на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання. Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. Існавалі розныя сістэмы земляробства: падсечная, пераложная (зямлю пераставалі апрацоўваць для аднаўлення яе натуральнай урадлівасці), папарная збожжавая сістэма з двухполлем ці трохполлем. Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі. Да канца І тысячагоддзя н.э. зацвердзілася стойлавае ўтрыманне жывёлы. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю. Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Пісьмовыя крыніцы і археалагічныя матэрыялы, на думку Э.М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і гандляры, бо феадалы з’яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча ператваралася ў горад. Для горада ранняга сярэднявечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча, радыяльная або веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання, наяўнасць рынка, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў. Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзядзінцам. Гэта – арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы, заможнае купецтва, духавенства. Побач з дзядзінцам размяшчаўся неўмацаваны рамесніцка-гандлёвы пасад. Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек. У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем. Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці. З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах – амфарах – прывозілі віно і аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы хрысціянскага культу. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара. Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.
14. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.

Знеш. палiт. ВКЛ не была сваб. ад уплыву на яе ўнутрыпалiт. працэсаў у дзярж.. Унiя з Польшчай (1385), нягледз. на склад. ўнутр. вынiкi, умацавала мiжнародн. пазiцыi княства. Гал. ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напруж. барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i ням. агрэсiя была спынена.У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыт. Залатая Арда ужо распалася і утварылася Вялік. Арда (ад Волгі да Дняпра), узначальвау Саід-Ахмед. ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам (гал. войска – Навагар.) мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўс. князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практ. спынiлiся.З др. пал. XV ст. у знеш. палiт. ВКЛ паўстае пыт. ўзаемаадн. з мацн. суседам на поўд. – Крымскiм ханствам. Першапач. аднос. былi добр., але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўл. з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўдн. межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за пер. з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Бел. 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiт., бел. i ўкр. атрадамi было нанесена параж. крымскiм татарам пад Каневам на Ўкр.. З гэтага моманту яны ўжо не паграж. ВКЛ. Пазней татар. ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усх. палiтыкi. З кан.XV ст. абвастр. аднос. памiж ВКЛ i Р.дзярж.. Прычыны – 1)завярш. палiт. аб`яднання Паўн.-Усх. Русi пад уладай Масквы (вылучылiся 2 цэнтры аб`ядн. зямель былой Старажытнарус. дзярж. – ВКЛ i М. дзярж.), 2) асаблiв-ці. выраш. канфесiйнага пыт. ў ВКЛ,Маск.князь прэтэндавау на ролю адзін. правасл. гасудара. Наступ каталiцызму падштурхн. бел. феад. да перах. пад уладу Масквы. Канфрант-я памiж М.дзярж. i ВКЛ неаднараз. прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). У т. зв. прыгранічнай вайне 1487-1494гг. фактычна знішчана граніца паміж ВКЛ і Маск. дзяржавай. Пасля вайны1507-1508 гг. паміж ВКЛ і Мас.дзярж., маск. князь Васіль ІІІ вырашыу захапіць Смаленск. У снежні 1512г. рус. армія на чале з вял. князем рушыла на Смаленск, але захапіць горад не удалося. Новая кампанія пачалася летам 1513г. і такс. была безвыніковай. 3-я кампанія пачалася у маі 1514г. і пасля трохмесяч. штурму Смаленск капітуліравау. Рус. войскі рушылі на зах. да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбыл. вял. бітва войск ВКЛ з войскамі Мас.дзярж., войскі М.дзярж. пацярпелі параж. Гэты факт гіст. выкарыстоуваецца бел. апазіцыяй для распальвання варожасці паміж бел. і рус. народамі. Т.ч., знеш. палiт. ВКЛ была склад. i супярэчл., прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супр. крыж. (Тэўт. ордэн) i татар. ханствамi (Зал. Ардой, Вял. Ардой, Крымс. хан-ам) i пашыр. сваей тэрыт., у кан. XV—XVI стст. – гал. напр. знешнепалiт. дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкур. барацьба з М.дзярж.. Страта 1/4 тэрыт. ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значн. аслабл. ВКЛ i вымушала яго да больш цесн. саюза з Польшчай.

7. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.

3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў? 3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і "гроба гасподня". У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім — ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам - вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся па нама-ганню палы рымскага Грыгорыя IX і стварылі Прускі (Лівонскі) ордэн. Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі. Атрымліваючы вялікую дапамогу людзьмі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кант-роль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках так-сама права збіраць даніну з ліваў. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі; пасля адной з іх ён паслаў полацкаму князю Уладзіміру багатыя падарункі: "лепшых тэўтонскіх коней, панцыры, балісты". Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі по-лацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У рашучую гадзіну васальныя князі полацкага князя - Кукенойса і Герцыке - не атрымалі падтрымкі, у 1207 — 1214 гг. іх землі былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў за-снаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн. Зрэшты, крыжакі дамагліся таго, што пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь са свайго боку забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход па-чаўся паспяхова. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Русі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне, якое пацярпелі ў гэтай бітве аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў, паслужыла перадумовай да Батыевай навалы. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маск-ву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русй, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг.
11. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiт. крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знеш. сiлу – Польшчу. К кан. XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патраб. i знеш. небяспека – Тэўтонскi ордэн). Польск. феад. пратэндавалі на Валынь, Падолію, Галіцкую Русь. У 1385 г. 14 жніуня было падпiсана пагадн. мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да катал. экспансii на бел.-лiт. землях, землі літ. і рускія далучаліся да польс. кароны. У 1386 г. Якайла выбраны каралем і прыняу катал.. Незадав. уніяй (самаст. існав. ВКЛ прыпынялася) бел.-лiт. феад. пачынаюць барацьбу супраць унii. Ягайла праводзіць пракатал. паліт. У1386-1387 акаталічваюцца літ. феад.. Узнікае грам.-паліт. рух, які перарастае у 1-ю грам. вайну 1386-1387гг.. Рух ўзначалiлi Андр.Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба Вітаута з Ягайлам была накірав. на адстойванне дзярж. суверэн. ВКЛ. Вітаут абапірауся на літ.-бел. баярства і на шыр. колы насельн.. Гал. сілай Ягайлы было польс. войска. Барацьба вялася з пераменным поспехам і завярш. падпiс. Востраўскага пагаднення (5 жніуня 1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобл. дзярж. iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польск. караля. Вітаут прызнаны ВкнЛ і яму былі вернуты спадч. уладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Ен дау клятву быць верным каралю, карал. і Польскай Кароне. Ен імкнууся замацав. свае пазіц. у ВКЛ з дапам. цэнтраліз. і зрабіу стауку на літ. феад.. Князь ВКЛ – Вітаут - апошні цэнтралізатар, які ліквідавау сіст. абл. спадч. княжання і замяніу яе інстыт. намесніцтва – намеснікамі прызнач. у зах.руск. княствы прадст. цэнтр. улады, пераваж. літ. паходж.. Але поунай цэнтр. ен не дасягнуу. Некат. надзельн. княствы атрымалі абл. прывілеі у якасці гаранта сваіх правоу. Але ж перам. у Грунвальдскай бітве 1410г. узняла паліт. ролю ВКЛ і адлюстравалася на асабіст. статусе Вітаута. Вітаут робіць спробы дасягнуць поун. суверэніт. і нават ператвар. ВКЛ у каралеуства. Юрыдычна палiт. самаст. ВКЛ была аформлена падпiс. Гарадзельскай унii 1413 г. (на р.Буг), але ўсе роўна пад уладай польск. караля. З аднаго боку Вітаут быу зацікаул. у захав. незал. ВКЛ і манаполіі на уладу у ім, а з др. боку не мог адмовіцца ад пагадн. з Польшчай. Таму Гарадз. граматай былі дараваны правы той частцы феадалау, што прынялі катал. і польс. гербы. Літ. феад.-катол. займалі выш. пасады і знаходзіліся у гаспад. радзе. Кіраўніком выканаўчай улады ваяводства быў ваявода, па- сада якога з'яўлялася пажыццёвай. Ён зацвярджаўся з ліку буйных феадалаў каралём і вялікім князем разам з панамі-радай. У лік галоўных службовых асоб ваяводства ўваходзілі кашталян, гараднічы, ключнік і канюшы. Кашталян кіраваў гарнізонам галоўнага замка ваяводства і прыпісаным да яго апалчэннем. Гараднічы ажыццяўляў непасрэдны кантроль за рамонтам і ўтрыманнем замка, а пры адсутнасці кашталяна - кіраваў замкавым гарнізонам. Ключнік ведаў зборам падаткаў, а канюшы - станам канюшняў і ўтрыманнем коней. На чале павета знаходзіўся стараста, які меў такія ж паўнамоцтвы, як і ваявода, але ў адміністрацыйных межах павета. Сярод павятовых пасад выдзяляліся таксама пасады харужага і маршалка. На харужага, які з'яўляўся знамяносцам, ускладваліся таксама функцыі па зборы феадальнага апалчэння павета. Непасрэднае камандаванне апалчэннем у час баявых дзеянняў ажыццяўляў маршалак, які ў мірны час кіраваў работай павятовага сейміка. Правасл. феад. бел. апынуліся у яшчэ больш нераунапр. станов. У 1413 г. у Новагародку было прынята рашэнне аб стварэнні уніяцкай царквы. Аднак з гэтага нічога не атрымалася. Імкн. літ. феад. да дал. узмацнення сваіх пазіцый вылілася у ідэю ствар. літ. каралеуства. Але яна не здзейнілася, бо памер Вітаут. Т.ч. аднаул. літ. прастола, ліквідац. абл. княжанняу, выбарнасць ВкнЛ на асн. Кр. уніі, колькас. рост, паліт. і маем. узвыш. баярства і шляхецтва, яго нежаданне мець неабмеж. уладувял. князя – сведчылане толькі аб поспехах у справе цэнтр., але і аб паступ. набыцці ВКЛ статусу неабмеж. канстытуц. манархіі.
8. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у ІХ-ХІІІ стст.

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага. Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся. Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. З пабудоў ХІІ ст. трэба адзначыць трохапсідную, чатырохслуповую Барысаглебскую царкву ў Новагародку (на рэштках старажытнай мураванай пабудовы ў ХVІ ст. узведзена новая) і царкву ў Тураве, якая была пабудавана з плінфы спосабам роўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы). Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню. Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім. Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. З імем полацкай князёўны звязаны такі помнік гісторыі і культуры, як крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. Вялікае развіццё ў беларускіх землях атрымала прыкладное мастацтва.

: sites -> default -> files -> 2012
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
2012 -> Контрольная работа по курсу История Беларуси Вариант №7 Студент-заочник I курса Группы №080223 фио
2012 -> Размяркуйце словы па групах. Агульнаўжывальныя


1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка