1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве



Дата канвертавання15.05.2016
Памер28.29 Kb.
Білет № 11

1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу

скага ў XV — першай палове XVI ст.
1. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве. У пачатку XV ст. улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Пры ім дзяржаўны лад ВКЛ уяўляў сабой неабмежаваную манархію — уладу аднаго кіраўніка ў дзяржаве. Пры Вітаўце ВКЛ стала адной з найбуйнейшых па сваёй тэрыторыі дзяржаў у Еўропе, якая размяшчалася ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Вялікі князь Вітаўт, працягваючы дабівацца незалежнасці ВКЛ ад Польшчы, імкнуўся разарваць свае залежныя адносіны з польскім каралём Ягайлам. 3 гэтай мэтай на з’ездзе феадалаў Польшчы і ВКЛ, які адбыўся ў 1413 г. у замку Гародлі (на рацэ Заходні Буг), была падпісана Гарадзельская унія —саюз паміж ВКЛ і Польшчай. Унія пацвердзіла аб’яднанне ВКЛ з Польскім каралеўствам, але ў адрозненне ад Крэўскага пагаднення 1385 г. улада ў ВКЛ стала практычна належаць Вітаўту. Узнікла пытанне аб прысваенні Вітаўту каралеўскага тытула і ператварэнні княства ў каралеўства. Вітаўт даў згоду прыняць каралеўскую карону з рук германскага імператара, але памёр, не дачакаўшыся яе. Існуе меркаванне, што каралеўскую карону па дарозе перахапілі палякі, якія абрабавалі імператарскіх паслоў.

ІІасля смерці Вітаўта ў 1430 г. вялікім князем літоўскім стаў малодшы сын Альгерда Свідрыгайла. Яго галоўнай апорай былі феадалы праваслаўнага веравызнання. Ён прыцягваў іх да дзяржаўнага кіравання, раздаваў ім замкі і пасады. Гэта выклікала нездавальненне феадалаў ВКЛ, якіх падтрымалі буйныя польскія землеўласнікі. Дамовіўшыся паміж сабой, яны абвясцілі вялікім князем Жыгімонта Кейстутавіча. Адбыўся часовы раскол ВКЛ. Гэта прывяло ў 1432—1436 гг. да грамадзянскай вайны за ўладу паміж прыхільнікамі Свідрыгайлы і Жыгімонта. У час вайны 1 верасня 1435 г. адбылася вельмі жорсткая Вількамірская бітва, у якой войска Свідрыгайлы было разбіта. Вайна скончылася перамогай Жыгімонта, які стаў вялікім князем. У 1434 г. ён выдаў прывілей, у якім абвяшчаў раўнапраўе праваслаўных і каталіцкіх феадалаў у межах ВКЛ. Праваслаўная знаць атрымала гарантыю недатыкальнасці сваіх зямельных уладанняў, свабоду распараджэння зямлёй, і льготы ў дзяржаўных павіннасцях, права на рыцарскія гербы. Фактычна гэта быў першы агульнадзяржаўны гірывілей, які выдаваўся для гіераадолення расколу ўнутры ВКЛ.

2. Абмежаванне ўлады вялікага князя ў ВКЛ. У 1440 г. вялікім князем літоўскім стаў сын Ягайлы Казімір IV Ягелончык (1440—1492). Дапамагалі кіраваць дзяржавай юнаму князю, якому споўнілася крыху больш за 12 гадоў, прыбліжаныя асобы. Праз сем гадоў пасля заняцця велікакняжацкага трона ў ВКЛ Казімір становіцца яшчэ і польскім каралём. У час княжання Казіміра і яго сына Аляксандра Казіміравіча (1492—1506) улада вялікага князя была абмежавана радай — спачатку толькі дарадчым, а потым заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады ў ВКЛ. Рада паступова набыла назву «паны-рада». У яе склад уваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі, якіх з канца XIV ст. называлі панамі, і вышэйшыя службовыя асобы. Сярод іх былі: канцлер — кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі; маршалак — старшыня на пасяджэннях рады; падскарбі — загадчык дзяржаўнага скарбу (фінансаў); гетман — начальнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Паны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. Паны-рада адасобіліся ў самастойны ад вялікага князя орган улады.

У пачатку XVI ст. канчаткова аформіўся вышэйшы орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ — вальны (агульны) сейм (сойм) — з’езд шляхты ВКЛ. На яго пасяджэннях, акрамя паноў-рады і службовых асоб, маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ, а пазней — па два дэпутаты ад кожнага павета. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, аб падатках і законах, аб выбранні вялікага князя.

Такім чынам, ВКЛ у канцы XV — пачатку XVI ст. паступова ператвараецца ў саслоўна-прадстаўнічую манархію. Роля паноў-рады і вальнага сойма ў дзяржаўным кіраванні становіцца вышэйшай за ролю вялікага князя. Ён заставаўся першай асобай у дзяржаве, аднак ужо не быў самаўладцам і падпарадкоўваўся волі паноў-рады. Асновы дзяржаўнага ладу былі адлюстраваны ў Статуце ВКЛ 1529 г„ які быў падрыхтаваны пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда.







: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка