10. Катэгорыя ліку, роду і склону



старонка1/3
Дата канвертавання21.06.2016
Памер426.3 Kb.
  1   2   3
10. Катэгорыя ліку, роду і склону. І.  Лік – выражае колькасную характарыстыку прадметаў. Большасць назоўнікаў маюць 2 лікі – адзіночны (горад, вуліца, студэнт) і множны (гарады, вуліцы, студэнты). Назоўнікі змяняюцца па ліках. Аднак ёсць назоўнікі, якія маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік.  Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца ў формах адзіночнага ліку, адносяцца: а) уласныя: Мінск, Нёман, Віцебшчына, “Полымя” (часопіс) б) абстрактныя: радасць, сумленне в) зборныя: зерне, насенне, лісце, сялянства; г) рэчыўныя: цукар, масла, чай, пшаніца. Да назоўнікаў, якія маюць толькі формы множнага ліку, належаць назвы: а) парных і непадзельных прадметаў: дзверы, акуляры, нажніцы; б) рэчываў ці прадуктаў: духі, дрожджы, кансервы, крупы; в) адрэзкаў часу: суткі, канікулы, прыцемкі; г) дзеянняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шахматы, гарадкі, дажынкі, вячоркі. Форму множнага ліку маюць і некаторыя ўласныя назоўнікі (геаграфічныя назвы): Баранавічы, Дубкі, Каралішчавічы, Альпы. Назоўнікі грудзі, дзверы, крупы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (русск. грудь, дверь, крупа, конопля), а назоўнікі бяліла, чарніла – толькі ў форме адзіночнага ліку (русск. эти белила, синие чернила). ІІ.  Кожны назоўнік у форме адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў мужчынскага: край, падручнік, бізнес; жаночага: кніга, дарога, лабараторыя; ніякага: падарожжа, сонца. Ёсць назоўнікі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага роду. Гэта – назоўнікі агульнага роду: няўмека, стыляга, плакса, забіяка, непаседа, сірата, ціхоня, ляўша, запявала, старшыня і г.д. Склон – граматычная катэгорыя, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. Яна выражаецца шасцю радамі канчаткаў у адзіночным і множным ліку. Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад характару асновы. Асновы назоўнікаў  могуць канчацца а) на мяккі зычны: песня, радасць, пытанне б) на зацвярдзелы зычны: мара, мяжа; в) на цвёрды зычны: радзіма, краіна, дом; г) на г, к, х: дарога, рука, стог, страха. Для большасці назоўнікаў у Д. і М. склонах характэрны наступныя   канчаткі: -і       для назоўнікаў з мяккай асновай:          радасць – радасці – у радасці,          зямля – зямлі – на зямлі; -ы      маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на –к, які чаргуецца з ц:          кніжка – кніжцы – у кніжцы,          мара – мары – у мары,          мяжа – мяжы – на мяжы; -э       ўласцівы назоўнікам з асновай на –к, які чаргуецца з ц (толькі пад націскам):          рука – руцэ – у руцэ; -е       для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і на –г, -х, якія чаргуюцца з з, с:          краіна – краіне – у краіне,          радзіма – радзіме – на радзіме,          дарога – дарозе – па дарозе; -у      маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу чалавека          бацька – бацьку – пры бацьку,          Міхаська – Міхаську – пры Міхаську;          назоўнікі на  г, к, х: пясок – пяску – на пяску,          пух – пуху – у пуху. Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку Усе назоўнікі ніякага роду маюць канчатак -а, -я: вядра, сяла, сонца, золата, поля,  галля, жыцця                адушаўлёныя назоўнікі маюць канчатак -а,-я: дразда, пеўня, салаўя, пастуха, каваля, Алега, Мікалая Міхася; неадушаўлёныя назоўнікі- канчаткі -а,-я ці -у,-ю ў залежнасці ад значэння: -а, -я:     назвы канкрэтных прадметаў: млына,вулля,яблыка, пня;    назвы органаў і частак цела    чалавека і жывёлы: зуба,ілба, носа,рога;але твару;   назвы мер даўжыні, плошчы, вагі,аб'ёму: метра,гектара, назвы танцаў, гульняў: вальса навуковыя і тэхнічныя тэрміны:   алфавіта, ромба,твора, ,суфікса,   назвы населеных пунктаў, гааграфічных і астранамічных    паняццяў: пасёлка, акіяна,Крыма. – у, -ю: назвы абстрактных паняццяў: абавязку,лёсу,болю,настрою; назвы дзеянняў, адчуванняў, пачуццяў: бою,загаду,кашлю, голаду,жалю,сораму,спакою; назвы вучэнняў, тэорый, грамадскіх фармацый: дарвінізму, рэалізму,капіталізму; назвы рэчаў, хімічных элементаў, зборных прадметаў: воску,клею; Але: аўса, хлеба; з'явы  прыроды: ветру, інею, світанку; назвы прасторавых і часавых паняццяў:берагу, верху, краю; Але!  ( у залежнасці ад значэння): Для нашага народа - шмат народу. Каля дуба - кубаметр  дубу   Галоснага гука - не чуваць ні гуку. Рознаскланяльныя назоўнікі Назоўнікі на  -мя Н.  адз лік :-я; мн. лік:  (ён)ы; Р.  адз лік  я/(ен)і   мн лік:  нулявы; Д.  адз лік  -ю/(ен)і ; мн лік  (ён)ам; В.  адз лік: -я, мн лік    як   Н.; Т.  адз лік -ем/(ен)ем, мн лік   (ён)амі;    М. адз лік   -і(ен)і , мн лік  (ён)ах. Заўвага. Назоўнікі імя, стрэмя ў мн.л. могуць скланяцца без суфікса -ЁН Скланенне ўласных назоўнікаў Прозвішчы на -а (-я) скланяюцца, як назоўнікі агульнага роду Калі носьбітам прозвішча з'яўляецца асоба жаночага полу, яно мае канчаткі  першага скланення. - калі ж гэта асоба мужчынскага  полу, то прозвішча скланяецца, як назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі-а (-я). - Жаночыя  прозвішчы на -ла тыпу Ліпіла, Дзюбайла і інш. на -а,-я не скланяюцца. - Прозвішчы тыпу  Лужанін, Якаўлеў, Лынькоў, Пятроў, Жураўлеў   у  Т. склоне маюць канчатак - ым: Пятровым, Лыньковым, Кармуніным. Іншамоўныя прозвішчы тыпу  Дарвін, Вірхаў у Т. склоне маюць канчатак - ам:  Дарвінам, Вірхавам. Назвы населеных пунктаў на   -оў, -аў, -еў, -ёў, ын,-ін.  у Т.склоне маюць канчатак -ам : Крычэвам, Рагачовам, Шчучынам,  Лоевам, Жлобінам у М. скл: у Рагачове, Крычаве, Шчучыне, Жлобіне  

15. Поўныя і кароткія прыметнікі Якасныя прыметнікі ў беларускай мове ўжываюцца пераважна ў поўнай форме: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду яны маюць канчатак -ы(-і): ясны, далёкі; жаночага роду — -ая(-яя): вясёлая, сіняя; ніякага  роду -       -ое,-ае (-яе): густое, сіняе, бязмежнае; у назоўным склоне множнага ліку—ыя(-ія): далёкія, бязмежныя. Поўныя прыметнікі скланяюцца. У сказе бываюць азначэннем і выказнікам: Я чытаў гонкім соснам просты шчыры свой верш. (Бр.) У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная. (К. Ч.)  Кароткую форму маюць прыналежныя прыметнікі ў назоўным і вінавальным склонах: матчын спеў, бабуліна ласка, бабуліну ласку.  Кароткія прыметнікі ў беларускай мове ўжываюцца рэдка; у форме адзіночнага ліку мужчынскага роду яны маюць нулявы канчатак: рад, повен, дуж, смуцен; жаночага і ніякага роду — канчатак -а: рада, шчасліва, поўна, чыста; у множным ліку — канчатак -ы(-і): рады, поўны, чысты, шчаслівы. Кароткія прыметнікі не скланяюцца, змяняюцца толькі па родах і ліках. У сказе выконваюць ролю выказніка: Край ты наш! Як міл ты сэрцу. (К-с) Даль імгліста, нерухома — не відна нічога. (К-с)

11. Скланенне назоўнікаў. Рознаскланяльныя, нескланяльныя назоўнікі.   Скланенне 1ск. Ж.Р. –а, -я, краіна, хваля; 2скл. М.Р. “-“ дзень, ураджай; Н.Р. –а, -о, -е, ё + 5 наз. на –мя возера, жыццё, снеданне, брэмя, вымя, цемя, семя, полымя.3скл. Ж.Р. “-“ радасць. Рознаскланяльныя назоўнікі1)Тры назоўнікі на –мя: імя, племя, стрэмя; 2)Мужчынскага роду з канч. –а, (-я): стараста, дзядуля, дзядзька, старшыня; 3)Назвы маладых істот: дзіця (ё), бусляня (ё), птушаня (ё) 4)Агульнага роду з канчаткамі –а (-я): сірата, ціхоня, сведка, калега, запявала, суддзя, гарэза і г.д. Нескланяльныя назоўнікі1) Агульныя і ўласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія канчаюцца на галосны гук: журы, лэдзі, пано, метро, фае, таксі, Дзюма, Гюго, Перу, Чылі, Чыкага, лібрэта, рагу, меню; 2)Славянскія і неславянскія прозвішчы на зычны і адносяцца да асоб жаночага полу: у Ганны Станкевіч, сустрэў Таню Русак, кніга Веры Гурэвіч; 3)Прозвішчы беларускага, рускага і ўкраінскага паходжання на –о, -іх: з Аленай Баравых, Хілько, у Пеці Баравых, Хілько; 4)Складанаскарочаныя словы, утвораныя з пачатковых літар поўнай назвы і змешанага      характару: БДУ, вну. Правапіс некаторых канчаткаў назоўнікаў Склонавыя канчаткі назоўнікаў залежаць ад характару асновы. Асновы назоўнікаў  могуць канчацца а) на мяккі зычны: песня, радасць, пытанне б) на зацвярдзелы зычны: мара, мяжа; в) на цвёрды зычны: радзіма, краіна, дом; г) на г, к, х: дарога, рука, стог, страха. Для большасці назоўнікаў у Д. і М. склонах характэрны наступныя   канчаткі: -і       для назоўнікаў з мяккай асновай:          радасць – радасці – у радасці,          зямля – зямлі – на зямлі; -ы      маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на –к, які чаргуецца з ц:          кніжка – кніжцы – у кніжцы,          мара – мары – у мары,          мяжа – мяжы – на мяжы; -э       ўласцівы назоўнікам з асновай на –к, які чаргуецца з ц (толькі пад націскам):          рука – руцэ – у руцэ; -е       для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і на –г, -х, якія чаргуюцца з з, с:          краіна – краіне – у краіне,          радзіма – радзіме – на радзіме,          дарога – дарозе – па дарозе; -у      маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу чалавека          бацька – бацьку – пры бацьку,          Міхаська – Міхаську – пры Міхаську;          назоўнікі на  г, к, х: пясок – пяску – на пяску,          пух – пуху – у пуху. Канчаткі назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку Усе назоўнікі ніякага роду маюць канчатак -а, -я: вядра, сяла, сонца, золата, поля,  галля, жыцця                адушаўлёныя назоўнікі маюць канчатак -а,-я: дразда, пеўня, салаўя, пастуха, каваля, Алега, Мікалая Міхася; неадушаўлёныя назоўнікі- канчаткі -а,-я ці -у,-ю ў залежнасці ад значэння: -а, -я:     назвы канкрэтных прадметаў: млына,вулля,яблыка, пня;    назвы органаў і частак цела    чалавека і жывёлы: зуба,ілба, носа,рога;але твару;   назвы мер даўжыні, плошчы, вагі,аб'ёму: метра,гектара, назвы танцаў, гульняў: вальса навуковыя і тэхнічныя тэрміны:   алфавіта, ромба,твора, ,суфікса,   назвы населеных пунктаў, гааграфічных і астранамічных    паняццяў: пасёлка, акіяна,Крыма. – у, -ю: назвы абстрактных паняццяў: абавязку,лёсу,болю,настрою; назвы дзеянняў, адчуванняў, пачуццяў: бою,загаду,кашлю, голаду,жалю,сораму,спакою; назвы вучэнняў, тэорый, грамадскіх фармацый: дарвінізму, рэалізму,капіталізму; назвы рэчаў, хімічных элементаў, зборных прадметаў: воску,клею; Але: аўса, хлеба; з'явы  прыроды: ветру, інею, світанку; назвы прасторавых і часавых паняццяў:берагу, верху, краю; Але!  ( у залежнасці ад значэння): Для нашага народа - шмат народу. Каля дуба - кубаметр  дубу   Галоснага гука - не чуваць ні гуку. Рознаскланяльныя назоўнікі Назоўнікі на  -мя Н.  адз лік :-я; мн. лік:  (ён)ы; Р.  адз лік  я/(ен)і   мн лік:  нулявы; Д.  адз лік  -ю/(ен)і ; мн лік  (ён)ам; В.  адз лік: -я, мн лік    як   Н.; Т.  адз лік -ем/(ен)ем, мн лік   (ён)амі;    М. адз лік   -і(ен)і , мн лік  (ён)ах. Заўвага. Назоўнікі імя, стрэмя ў мн.л. могуць скланяцца без суфікса -ЁН Скланенне ўласных назоўнікаў Прозвішчы на -а (-я) скланяюцца, як назоўнікі агульнага роду Калі носьбітам прозвішча з'яўляецца асоба жаночага полу, яно мае канчаткі  першага скланення. - калі ж гэта асоба мужчынскага  полу, то прозвішча скланяецца, як назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі-а (-я). - Жаночыя  прозвішчы на -ла тыпу Ліпіла, Дзюбайла і інш. на -а,-я не скланяюцца. - Прозвішчы тыпу  Лужанін, Якаўлеў, Лынькоў, Пятроў, Жураўлеў   у  Т. склоне маюць канчатак - ым: Пятровым, Лыньковым, Кармуніным. Іншамоўныя прозвішчы тыпу  Дарвін, Вірхаў у Т. склоне маюць канчатак - ам:  Дарвінам, Вірхавам. Назвы населеных пунктаў на   -оў, -аў, -еў, -ёў, ын,-ін.  у Т.склоне маюць канчатак -ам : Крычэвам, Рагачовам, Шчучынам,  Лоевам, Жлобінам у М. скл: у Рагачове, Крычаве, Шчучыне, Жлобіне.  

49. Мадальныя словы. М.С. – гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў, з дапамогай якіх выражаюцца адносіны да з’яў рэчаіснасці або да ўласнага выказвання. Гэта словы нязменныя, яны не паясняюць ніякіх іншых слоў у сказе, не служаць для сувязі слоў, не называюць прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет, таму не адносяцца ні да самастойных, ні для службовых часцін мовы. Мадальныя словы маюць наступныя адметныя марфалагічныя прыметы: яны заўсёды ў нязменнай форме, не уступаюць у сувязь з іншымі словамі ў сказе, не валодаюць наменатыўнай функцыяй, не з’яўляюцца членамі сказа. Мадальныя словы выступаюць у сказе ў функцыі пабочных слоў. Праўда, новае жыццё наладжвалася нялёгка.У дыялагічнай мове яны ўтвараюць непадзельныя сказы (так званыя словы-сказы): - Антось, ты збіраешся з класам наведаць Нясвіж?- Безумоўна! Паводле значэння М.С. падзяляюцца на 2 групы: 1) словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што паведамляецца ў выказванні: безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, зразумела, канешне, несумненна, праўда, сапраўды, факт і інш.; 2) словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, дапушчэнне, сумненне ў тым, што паведамляецца ў выказванні: мабыць, магчыма, можа, відаць, здаецца, мусіць, напэўна і інш. Знешне мадальныя словы суадносяцца: 1) з назоўнікамі: праўда, факт; 2) з прыметнікамі: вядома, магчыма, безумоўна, пэўна; 3) з дзеясловамі: мабыць, здаецца, можа, відаць. Мадальныя значэнне маюць і некаторыя спалучэнні слоў: можа быць, на самой справе, само сабой зразумела і інш.

9. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя катэгорыі назоўніка. Агульнае граматычнае значэнне – называе прадмет: уласны – Беларусь, Янка, Нарач; агульны – краіна, імя, возера. Адказвае на пытанні: хто? – адушаўлённыя: настаўнік, хлебароб; што? – неадушаўлённыя: кніга, трактар. Пачатковая форма – Н. скл. адз. лік. Мінск, радасць, свабода, чалавек, касманаўт, зубр. Марфалагічныя прыметы 1) мае род: М. Р. паэт, сокал, камбайн; Ж. Р. вучаніца, зязюля, касілка; Н. Р. акно, поле, сумленне; агульны: сірата, небарака. 2) змяняецца па ліках: адз лік – пісьменнік, ручка, возера; множны – пісьменнікі, ручкі, азёры: толькі адзіночны – сум; толькі множны – сані. 3) змяняецца па склонах: Н., Р., Д., В., Т., М., або нескланяльныя: калібры, таксі. 4) адносіцца да аднаго з трох скланенняў: 1-е дарога, зямля, вучаніца; 2-е дом, алень, спартсмен; 3-е ноч, радасць, аповесць; або нескланяльныя – метро, фае, шымпанзэ. Сінтаксічная роля: дзейнік, выказнік, азначэнне, акалічнасць, дапаўненне. Беларусь (дзейнік) – мая Радзіма (выказнік). Спевы птушак (азначэнне) чуваць у гаі (акалічнасць). Васько ўбачыў лісіцу (дапаўненне). Лексіка-граматычныя разрады: 1) а) агульныя – назвы аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб, істот: горад, паэт, бусел, ружа, кніга, зорка, карабель; маюць формы адзіночнага і множнага ліку: горад – гарады, касач – касачы; б) уласныя – імёны, прозвішчы, псеўданімы, геаграфічныя і астранамічныя назвы і г.д.: Мінск, Якуб Колас, Дняпро, “Курган” (паэма). Звычайна маюць форму адзіночнага (Беларусь) або множнага ліку (Навасёлкі). 2) а) адушаўлённыя : асабовыя: аграном, брат, асілак; неасабовыя: вожык, верабей, ліса, пчала. Адказваюць на пытанне “хто?” У множным ліку форма вінавальнага склону супадае з формай роднага: бачу братоў, пчол, вожыкаў. б) неадушаўлённыя – назвы нежывых прадметаў, з’яў, паняццяў: вецер, снег, дрэва, хлеб, сад, мора; адказваюць на пытанне “што?” У множным ліку форма вінавальнага склону супадае з формай назоўнага: бачу дрэвы, сады, кнігі. 3) а) канкрэтныя – назвы прадметаў, жывых істот , якія рэальна існуюць: дом, салавей, загад, дзень; змяняюцца па ліках: дом – дамы, аловак – алоўкі; спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: два дні, тры кані; б) абстрактныя – назвы пачуццяў, адчуванняў, якасцей, працэсаў, дзеянняў: гонар, туга, незалежнасць. Маюць форму адзіночнага( адвага, радасць) або множнага ліку(паводзіны). Не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. 4) а) зробныя – абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў ці асоб як адно цэлае: лісце, моладзь, люд; маюць форму адзіночнага ліку: пер’е; не спалучаюцца с колькаснымі лічэбнікамі. б) рэчыўныя – абазначаюць рэчы аднароднага саставу: малако, вадарод, шоўк, бавоўна. Маюць форму адзіночнага (хлеб) або множнага ліку (суніцы); можна дзяліць, нельга лічыці. Агульныя назоўнікі могуць пераходзіць ва ўласныя – заяц – Заяц (прозвішча), а ўласныя ў агульныя – Пламбір (горад у францыі) і пламбір (гатунак марожанага).

12. Асноўныя спосабы словаўтварэння назоўнікаў. 1) суфіксальны: утваральная аснова ці слова – чай, словаўтваральны сродак – суф. – нік - , вытворнае слова – чайнік. 2) бяссуфіксны: глухі (х\\ш) – глуш + _ - глуш.3) прыставачны: парадак – бес- + парадак – беспарадак. 4) прыставачна-суфіксальны: лес – пад- + лес + -ак- - падлесак. 5) прыставачна-нульсуфіксальны: сіні – про- + сінь + _ - просінь. 6) складанне: плашч, палатка – плашч + палатка – плашчпалатка. 7) складана-суфіксальны; ваду качаць – вад + а + кач +-к- (а) – вадакачка. 8) абрэвіяцыя: Цэнтральны універсальны магазін – Ц + У + М – ЦУМ.

13. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады. Агульнае граматычнае значэнне – абазначае прымету прадмета: блакітнае неба, друкарскі станок, салаўіная песня. Адказвае на пытанні – Які? Якая? Якое? Якія? – шчаслівая пара, вясковая вуліца. А таксама – Чый? Чыя? Чыё? Чые? – бацькаў дом. Пачатковая форма – Н. скл., адз. лік, М. Р.: чырвоны, залаты, бабулін. Марфалагічныя прыметы: Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў і змяняюцца: а) па родах (у адзіночным ліку) – М.Р. сіні касцюм, Ж.Р. сіняя кветка, Н.Р. сіняе неба; б) па ліках – новы дом, новыя дамы. в) па склонах; г) могуць мець ступені параўнання: вышэйшую – святлейшы, і найвышэйшую - найсвятлейшы. Сінтаксічная роля – азначэнне, выказнік. Ціха ў зімовым (азначэнне) лесе. Неба высокае (выказнік). Разрады прыметнікаў 1) якасныя: пытанні – які? якая? якое? якія? Абазначаюць прымету прадмета паводле: колеру: белы, зялёны; смаку: горкі, салодкі; знешніх, фізічных, душэўных якасцей: прыгожы, дужы, добры; формы: круглы, вузкі, кароткі; тэмпературы: цёплы, гарачы; агульнай ацэнкі: любімы, свабодны. Граматычныя асаблівасці: - могуць утвараць ступені параўнання: белы – бялейшы – найбялейшы; - маюць формы ацэнкі, якасці: белаваты, бялюткі, бялюсенькі; - маюць антонімы: белы – чорны; - могуць мецьпоўную і кароткую форму: прыгожы, прыгож; - спалучаюццаса словамі вельмі, надта. 2) адносныя: адказваюць на пытанне – які? якая? якое? якія? прыметы прадметаў паводле: - матэрыялу: алавяны, жытні; - месца прасторы: палявы, слуцкі; - меры вагі: літровы, пяцітонны; часу: учарашні, асенні. Не маюць ступеней параўнання, не маюць кароткіх формаў, не маюць формаў ацэнкі, не ўтвараюць антанімічных пар, не спалучаюцца са словамі вельмі, надта. 3) прыналежныя адказваюць на пытанні “чый?”, “чыя?”, “чыё?”, “чые?”. Абазначаюць прыметы прадметаў паводле іх прыналежнасці: - чалавеку: сынаў, Янукоў; - жывёле: лісіны; - птушцы: сакаліны. У вінавальным склоне маюць кароткую форму: братаў, братава; Алёнчын, Алёнчына. Пры пераносным ужыванні адносныя прыметнік

4. СЛОВАУТВАРЭННЕ..Словаутварэнне-раздзел навукi аб мове,у якiм вывучаюцца будова слоу i спосабы iх утварэння.Марфалагiчнае словаутварэнне - у вынiку спалучэння марфем:суфiксальнае (бяроза­бярэз-нiк);прыставачны (бегчы-пера-бегчы);прыставачна-суфiксальны (акно -пад-акон-нiк);бяссуфiкснае (белы-бель).Складанне падзяляецца на :асноваскладанне (бела­грывы);словаскладанне(малавядомы);асноваскладанне з адначасовым далучэн­нем суфiкса (зернепагрузчык).Марфалагiчна-сiнтаксiчнае-пераход слоў з адной часцiны мовы у другую.Семантычнае утварэнне слова у вынiку набыцця iм i ншага значэння (край).

14. Ступені параўнання якасных прыметнікаў Пераважная большасць якасных прыметнікаў маюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія могуць мець простую і складаную формы. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання абазначаюць прымету, якая ўласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў параўнанні з іншымі прадметамі. Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы прыметніка: светлы — святлейшы, прыгожы — прыгажэйшы, малы — большы, добры — лепшы (суфікс -ш- ужываецца тады, калі прыметнікі і форма вышэйшай ступені параўнання ад яго маюць розныя асновы): Няма чысцейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы. (Прык.) Няма на свеце прыгажэйшага і мілейшага краю, чым той, дзе ты нарадзіўся.(К К.) Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней): больш прыгожы, менш светлы, больш дужы, болей цікавы. Форма прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове ўжываецца з назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: дужэйшы за таварыша, святлейшы за сонца, а таксама з параўнальнымі зваротамі са злучнікамі як, чым. Напрыклад: У аднастайны посвіст ветру ўрываліся гукі, мацнейшыя за вецер. (Пестр.) Шчасця большага няма ў зярняці, як на ніве роднай прарасці. (В. Т.) І нараджаецца праўда, яшчэ болей цікавая часамі, чым сама казка. (К-с) Да формы вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы яшчэ, куды з узмацняльным значэннем: яшчэ бялейшы снег, куды смялейшы хлопчык, яшчэ спрытнейшая дзяўчынка. Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўнання: весялейшы — найвесялейшы, святлейшынайсвятлейшы, лепшы — найлепшы. Найвышэйшая прыгажосць тая, што пазнаецца з дзяцінства, бо яна глыбей западае ў душу. (I. Н.) Найсаладзейшыя — у лесе маліны, а найгарчэйшыя — дні на чужыне. (М. Т.) Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа часам утварацца прыставачна-суфіксальным спосабам: новы — найноўшы, вялікі — найвялік-шы. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння слоў самы, найбольш, найменш да прыметніка: самы прыгожы, самы шчаслівы, самы старанны, найбольш плённы. Самыя раннія — веснія воды, самыя познія — цені змяркання, самыя лёгкія — шчасныя годы, самыя цяжкія — слёзы расстання, самыя ціхія — сцежкі дубровы, самыя звонкія — родныя гукі, самыя чэрствыя — крыўдныя словы, самыя чулыя — матчыны рукі. (М. Т.) Значэнне ступені якасці перадаецца і спалучэннем прыметніка з прыслоўямі меры і ступені вельмі, надта, надзвычай: вельмі кемлівы хлопчык, надта старанны вучань, надзвычай цёплы дзень. Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. (К-с) У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней параўнання. Гэтыя прыметнікі абазначаюць: стан чалавека (жывы, дарослы, нямы), колер прадметаў праз адносіны да іншых прадметаў (бэзавы, вішнёвы, васільковы, ліловы, залацісты), масць жывёл (вараны, гняды, буланы), знешнюю фізічную прымету чалавека (барадаты, вусаты, кульгавы). Не ўтвараюць ступеней параўнання і якасныя складаныя прыметнікі: сінявокі, чарнабровы, светла-сіні, бела-чырвоны. Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва), завялікі (касцюм), велізарны (горад), белаваты (туман), сіняватыя (вочы), бялявы (хлопчык). Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак.    Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады, завысокі, звыштэрміновы, ультрафіялетавы.. Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн-  маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, страшэнны;  з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі, драбнюткі; з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці: смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты. Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах: Дымок танюткі, белаваты павіваецца над хатай. (К-с) А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты. (К-с) Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем прыметніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі. Снег дасвеццем перапаў рана-рана, і ляжыць ён на дварах, на парканах... чысты-чысты. (Гіл.) Цёмная-цёмная вада... Шуміць Вілія, адклікаючыся здалёку-здалёку.



  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка