10 клас. Гісторыя Беларусі. Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў 1985-1991 гг.



Дата канвертавання02.07.2016
Памер29.38 Kb.
10 клас. Гісторыя Беларусі. Змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў 1985-1991 гг.
(АПОРНЫ КАНСПЕКТ)
1. Красавіцкі паварот 1985 г.

У красавіку 1985 г. новы Генеральны сакратар ЦК КПСС М. Гарбачоў абвясціў палітыку перабудовы – курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця.


2. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця.

а)У кіраўніцтве КПСС узнікла размежаванне:



прыхільнікі рэформаў рэакцыянеры

М.Гарбачоў, А. Якаўлеў, (тыя, хто хочуць вяртання назад)

Г. Шэварнадзэ

У кіраўніцтве БССР не было рэфарматарскага крыла. КПБ стала цалкам рэакцыйнай сілай.“Антыперастроечная Вандэя”, самая кансерватыўная (кансерватызм-прыхільнасць да старога) з рэспублік СССР. Чаму?

б) Першыя крокі на шляху дэмакратызацыі.

- У 1989 г. адбыліся выбары дэпутатаў на І з’езд народных дэпутатаў СССР. Упершыню гэта былі альтэрнатыўныя (з некалькіх кандыдатур) выбары , без разнарадкі зверху.

- У сакавіку 1990 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы таксама на альтэрнатыўнай аснове. З 310 дэпутатаў 84% былі камуністы, а старшынёй быў абраны

1-ы Сакратар ЦК КПБ М. Дземянцей.Такім чынам, кантроль КПБ захаваўся , але былога адзінства ўжо няма – у ВС узнікла група дэпутатаў нацыянальна-дэмакратычных поглядаў з 30 чалавек. Іх называлі апазіцыяй (група, чые погляды не супадаюць з поглядамі большасці).


3. Фармаванне шматпартыйнасці ў грамадстве – сведчанне яго дэмакратызацыі.Чаму?

Палітычная партыя – група людзей, якія ўсведамляюць і выражаюць інтарэсы якога –небудзь сацыяльнага слоя і змагаюцца за іх ажыццяўленне.

Першы крок на шляху фарміравання партый – нефармальныя маладзёжныя суполкі – “Талака”, “Тутэйшыя”, “Майстроўня”.

У чэрвені 1989 г. у Вільні адбыўся І Устаноўчы з’езд БНФ. Гэта напужала кіраўніцтва БССР. А. Малафееў, 1-ы сакратар ЦК КПБ абвясціў задачу: не дапусціць узнікнення іншых партый. Як? Дыскрэдытацыя лідэраў, праграм. Пачалося шэльмаванне БНФ у смі: абвінавачвалі ў экстрэмізме (прыхільнасць да крайных метадаў), нацыяналізме, антыкамунізме, садзеянні ў развале СССР, аблівалі брудам лідэраў.
Палітычныя партыі Беларусі ў 1990-ыя гады:


Напрамак

Нацыянальна-дэмакратычныя

Лібералы

левыя

Прарасійскія,

шавіністычныя



Партыя

БНФ

БСДГ

Сялянская

Аб’яднаная Грамадзянская партыя

КПБ

Славянскі Сабор,

Белая Русь



РНЕ

Лідэры

З.Пазняк,

Ю.Хадыка,

В.Вячорка


С.Шушкевіч,А.Трусаў,

М.Статкевіч



Я.Лугін

С.Багданкевіч.Дабравольскі,А

Лябедзька



В.Чы

кін, Катля

роў


В.Сяргееў

Г.

Сам


ойлаў

Што хочуць

Нацыянальнае адраджэнне,

прававая дзяржава,

рынкавая эканоміка


Рынак,

дэмакратыя



Камандная эканоміка,вяртанне

СССР



За адзіную і недзялімую

Расію,беларусаў няма




Такім чынам, у 1985-91 гг. у БССР у час перабудовы ішоў працэс дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, які праявіўся ў правядзенні дэмакратычных выбараў, узнікненні парламенцкай апазіцыі, фарміраванні шматпартыйнасці.

: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка