2. План лекцый Лекцыя Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна



Дата канвертавання22.07.2016
Памер48.58 Kb.
2. План лекцый
Лекцыя 1. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы як асобная лінгвістычная дысцыпліна.

  1. Прадмет і задачы курса.

  2. Паняцце літаратурнай мовы. Дыферэнцыяльныя прыкметы літаратурнай мовы.

  3. Гістарычная зменлівасць зместу паняцця літаратурная мова ў розныя перыяды развіцця грамадства. Гістарычнасць моўнай нормы.

  4. Крыніцы вывучэння гісторыі літаратурнай мовы (праблемы: 1) выяўлення і ўліку помнікаў беларускага пісьменства; 2) адрознення літаратурных помнікаў ад нелітаратурных; 3) размежавання беларускіх і ўкраінскіх помнікаў старажытнага пісьменства).


Лекцыя 2. Праблема перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

  1. Аснова перыядызацыі.

  2. Узнікненне пісьменства як перадумова фарміравання літаратурнай мовы.

  3. Асноўныя перыяды і этапы гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

  4. Спрэчныя пытанні перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы ў лінгвістычных даследаваннях.


Лекцыя 3. Усходнеславянская літаратурная мова.

  1. Праблема паходжання літаратурнай мовы ўсходніх славян.

  2. Моўная сітуацыя ў Кіеўскай Русі ў асвятленні даследчыкаў.

  3. Тыпы (стылістычныя разнавіднасці) усходнеславянскай літаратурнай мовы.

  4. Царкоўна-кніжны (кніжнаславянскі) тып.

  5. Народна-літаратурны (свецка-мастацкі) тып.

  6. Дзелавы тып.


Лекцыя 4. Узнікненне беларускай народнасці і яе мовы.

  1. Канцэпцыі этнагенезу беларусаў, якія ўзніклі ў 19 ст.

  2. Канцэпцыі 20 ст.: іх сутнасць, крытыка апанентаў.

  3. Гіпотэзы фарміравання беларускай літаратурнай мовы.


Лекцыя 5. Грамадская роля старабеларускай ЛМ у ВКЛ. Мова пісьмовых помнікаў XIV ст.

  1. Фактары, што абумовілі статус старабеларускай літаратурнай мовы ў ВКЛ.

  2. Моўная сітуацыя ў ВКЛ.

  3. Адрозненне дзелавога пісьменства XIV ст. ад дзелавых пісьмовых помнікаў папярэдняга перыяду.

  4. Моўныя асаблівасці грамат.

Лекцыя 6. Моўныя асаблівасцей узораў канцылярска-юрыдычнага пісьменства.

  1. Найбольш важныя ўзоры старабеларускага канцылярска- юрыдычнага пісьменства.

  2. Фанетызацыя правапісу як праяўленне блізкасці да тагачаснай жывой беларускай мовы.

  3. Граматычны лад юрыдычных помнікаў.

  4. Асаблівасці лексічнага матэрыялу.

  5. Значэнне канцылярска-юрыдычнага пісьменства для развіцця старабеларускай літаратурнай мовы.

  6. Паняцце дэмакратызацыі мовы.


Лекцыя 7. Асаблівасці мовы старабеларускіх летапісаў.

  1. Час узнікнення летапісання на беларускіх землях.

  2. Класіфікацыя летапісаў, што бытавалі на беларускай тэрыторыі.

  3. Асасблівасці мовы кароткай і поўнай рэдакцый агульнадзяржаўных летапісаў.

  4. Моўныя асаблівасці Баркулабаўскага летапісу.


Лекцыя 8. Узнікненне мемуарных твораў як замяшчэнне традыцйнага летапісання. Мова “Гістарычных запісак” Ф. Еўлашоўскага.

  1. Агульнасць моўных сродкаў “Гістарычных запісак” з дзелавымі тэкстамі 16-17 стст.

  2. Фактары, якія абумовілі адсутнасць царкоўнаславянізмаў у тэксце твора.

  3. Сітуацыйны характар выкарыстання паланізмаў.

  4. “Гістарычныя запіскі” як люстэрка тагачаснай моўнай сітуацыі.


Лекцыя 9. Мова старабеларускіх мастацкіх твораў.

  1. Жанравая разнастайнасць свецка-мастацкага пісьменства.

  2. Моўныя асаблівасці перакладных аповесцей на прыкладзе “Александрыі”.

  3. Адметнае месца ў гісторыі БЛМ “Ліста да Абуховіча”.

  4. Параўнальная характарыстыка вершаваных твораў Ф.Скарыны, Сімяона Полацкага і А.Рымшы.


Лекцыя 10. Моўна-стылістычныя асаблівасці рэлігійнай літаратуры 14-18 стст.

  1. Фактары, што спрыялі ўзнікненню рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.

  2. Першыя пераклады на беларускую мову рэлігійных твораў.

  3. Мова выданняў Ф.Скарыны.

а) акалічнасці, якімі тлумачацца разыходжанні ў ацэнках даследчыкаў моўнай асновы выданняў Скарыны;

б) моўная аснова выданняў Скарыны ў ацэнках даследчыкаў.

4. Мова “Катэхізіса” Сымона Буднага.

5. Перакладчыцкая дзейнасць Васіля Цяпінскага.


Лекцыя 11. Характар выкарыстання беларускай мовы ў пісьмовых помніках 18 ст. Умовы фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы.

  1. Месца беларускага пісьменства 18 ст. у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

  2. Моўныя асаблівасці драматычных твораў 18 ст.

  3. Гістарычныя ўмовы пачатковага этапа фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы.

  4. Фактары, якія ўскладнялі фарміраванне НБЛМ:

а) фактары экстралінгвістычнага характару;

б) фактары лінгвістычнага характару.



  1. Сферы выкарыстання, жанрава-стылявыя асаблівасці новай беларускай літаратурнай мовы ў адрозненне ад старабеларускай.


Лекцыя 12. Беларуская літаратурная мова ў 19 ст.

  1. Жанравая абмежаванасць беларускага пісьменства 19 ст. і яе прычыны.

  2. Арфаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці розных выданняў вершаваных паэм “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”.

  3. Лексічныя асаблівасці паэм.

  4. Вобразна-выяўленчыя сродкі.

  5. Мова беларускай публіцыстыкі другой палавіны 19 ст.


Лекцыя 13. Функцыянаванне і развіццё БЛМ у пачатку 20 ст.

  1. Складванне больш спрыяльных умоў для функцыянавання БЛМ.

  2. Грамадская роля і сферы выкарыстання БЛМ у пачатку 20 ст.

  3. Жанрава-стылявая дыферэнцыяцыя БЛМ.

  4. Роля нашаніўскага перыяду ў гісторыі БЛМ.


Лекцыя 14. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Публіцыстычны стыль.

1. Значэнне палітыкі беларусізацыі ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

2. Функцыянаванне БЛМ у 30-80-я гг. 20 ст.

3. Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю БЛМ:

а) арыентацыя на лінгвістычныя сродкі мастацкай літаратуры на пачатковым этапе фарміравання;

б) ужыванне сацыяльна-ацэначнай лексікі для рэалізацыі агітацыйна-прапагандысцкай функцыі публіцыстыкі;



в) эвалюцыя моўных асаблівасцей публіцыстычнага стылю на прыкладзе газетных загалоўкаў.
Лекцыя 15. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Навуковы стыль.

    1. Стварэнне навуковых тэкстаў на аснове вопыту мастацкай літаратуры на пачатковым этапе.

    2. Закладванне асноў беларускай навуковай тэрміналогіі ў 20-я гады 20 ст.

    3. Выкарыстанне БЛМ у сферы адукацыі.

    4. Выкарыстанне БЛМ у сферы навукі.


Лекцыя 16. Функцыянаванне БЛМ у савецкі перыяд. Афіцыйна-справаводчы стыль.

  1. Перавод справаводства на беларускую мову ў 20-я гады 20 ст. як рэалізацыя палітыкі беларусізацыі.

  2. Першыя дапаможнікі па вядзенні справаводства на беларускай мове.

  3. Двухмоўнасць у сферы афіцыйна-справавых зносін пасляваеннага перыяду.

  4. Дапаможнікі па справаводстве 1990-х гадоў 20 ст.

: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%96%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9%20%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> %D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> %D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82 %D0%B1%D0%B5%D0%BB %D0%BB%D1%96%D1%82 %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B
%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82 %D0%B1%D0%B5%D0%BB %D0%BB%D1%96%D1%82 %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> 4. Тэматыка практычных заняткаў Заняткі гблм як асобная дысціпліна
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Практычныя заняткі па гісторыі беларускага мовазнаўства
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Спіс літаратуры па курсу «гістарычная граматыка беларускай мовы»
%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82 %D0%B1%D0%B5%D0%BB %D0%BB%D1%96%D1%82 %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> 3. Літаратура Карский Е. Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т кн. 250 с
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Тэма: Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць Лекцыя 1 Мова і грамадства. Функцыі мовы. Мова і маўленне
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Кантролю, дапаможныя матэрыялы кср № дыялекталогія як навука, яе асноўныя раздзелы І паняцці. Групоўка гаворак на тэрыторыі беларусі
%D0%94%D1%8B%D1%81%D1%86%D1%8B%D0%BF%D0%BB%D1%96%D0%BD%D1%8B -> Пытанні да экзамена па курсу гістарычнай граматыкі беларускай мовы
%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82 %D0%B1%D0%B5%D0%BB %D0%BB%D1%96%D1%82 %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> Беларускі дзяржаўны універсітэт
%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82 %D0%B1%D0%B5%D0%BB %D0%BB%D1%96%D1%82 %D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B -> 6. Экзаменацыйныя пытанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка