2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл



Дата канвертавання15.05.2016
Памер61.03 Kb.

2 Праваслаўе і каталіцызм у ВКЛ.



Прыход- гэта ніжэйшы структурны элемент праваслаўнай царквы з мясцовым храмам.

Біскупства- царкоўная акруга каталіцкай царквы.

Парафія – каталіцкі прыход.

Аўтакефальная- самастойная царква, незалежная ад Канстантынопальскага патрыярха.

Братцтвы- арганізацыі праваслаўнага насельніцтва.
Да канца 12 ст. у Еўропе склаліся две вялікія выразна размежаваныя рэлігійныя зоны: усходняя: праваслаўна- візантыйская і заходняя- рымска-каталіцкая, кожная са сваей ідэалогіяй і культурай. Беларусь апынулася на сумежжы і стала местам сустрэчы, сутыкнення гэтых цывілізацый. Гэта абумовіла духоўную культуру, наклала адбітак на менталітэт, Вагаючыся між Захадам і Усходамі не будучыпрыхільнай ні да таго ні да другога, яна займала цэнтрысскую пазіцыю і стварала свае арыгінальныя духоўныя каштоўнасці.

Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў у розныя часы мяняліся. У 11-12 ст правслаўная царква панавала ва ўсіх усходнеславянскіх землях. Пасля ўключэння тэрыторыі Кіеўскай Русі ў розныя дзяржаўныя ўтварэнні, пачаўся распад Кіеўскай метраполіі і прыстасавання асобных царкоўных арганізацый да патрэб пануючых колаў ВКЛ, Польшчы, Масквы і інш.

Захаваліся фрагментарныя звесткі пра існаванне Літоўскай метраполіі з цэнтрам у Наваградку яшчэ у часы Гедыміна , у 1317г. Літоўскія мітрапаліты прысутнічалі на Канстантынопальскім саборы ў 1317, 1327, 1329 г.

У другой палове 14-15 ст на ролю галоўнага цэнтра ўсходнеславянскіх зямель прэтэндавалі Вільня і Масква. Асабліва ўпартая барацьба вялася за пасаду кіеўскага мітрапаліта, які з пачатку 14ст знаходзіўся ў Маскве. Значную актыўнасць у гэтай барацьбе праяўлялі Альгерд і Вітаўт. Пры Альгердзе ў 1355г ў Наваградак канстантынопальскім патрыярхам быў прызначаны мітрапаліт Раман, па сутнасці незалежны ад маскоўскай мітраполіі, якому падначальваліся 7 епархійна тэрыторыі ВКЛ і Галіцыі. Пасля яго смерці асобы мітрапаліа не прызначаліся. Толькі ў 1415 г пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызначыў мітрапалітам Рыгора Цамблака. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ВКЛ ад Масквы адбылося ў 1458г. З гэтага часу пачалі дзейнічаць две арганізацыі праваслаўнай царквы: Мітраполія Кіеўская і усея Русі і з 1461 г Мітраполія Масквы і усея Русі. Першымімітрапалітамі ў ВКЛ былі грэкі і балгары. Пазней- уражэнцы Беларусі. Так з 12 – 9 былі беларусы, узначальвалі правалаўную царкву да 16 ст. Мясцовымі ўражэнцамі былі і епіскапы і прыходскія святары .Прыход- гэта ніжэйшы структурны элемент праваслаўнай царквы з мясцовым храмам. Епархіальная структура праваслаўнай царквы усталявалася да 16ст. У гарадах была вялікая колькасць храмаў. У сталіцы ВКЛ Вільні- 17, у Пінску- 14, Наваградку- 10, Берасці і Полацку-9, Віцебску- 7 і г.д. у канцы 13-14 ст было заснавана 40 манастыроў. Кіеўскія мітрапаліты ВКЛ звычайна жылі ў Наваградку, Вільні, Менску, радзей ў Кіеве, дзе доўгі час было небяспечна. Праваслаўная царква адыгрывала важную ролю ў грамадскім жыцці. Полацкія архіепіскапы, напрыклад, уваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з’ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі. Важнай сферай грамадскай дзейнасці царквы было судаводства, дзе разглядаліся пераважна справы, звязаныя з парушэннем царкоўных асноў, шлюбы не па закону, іх скасаванне, распутства, ерасі і г.д. Вялікую ролю царква адыгрывала ў духоўным жыцці грамадства.

У 15-16 ст праваслаўная царква вяла барацьбу супраць паўырэння каталіцтва.Праваслаўная знаць стала губляць свае правы пасля прывілея Ягайлы 1387г і Гарадзельскага прывілея 1413г Аднак, талерантная палітыка князеў прывяла да ўраўнавання ў правах праваслаўных і католікаў- прывілеі Жыгімонта 1432г, Жыгімонта Аўгуста 1563, акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573г. Становішча праваслаўнай царквы значна пагоршылася паслс падпісання 1569 г.

Распаўсюджванне каталіцтва пачалося значна пазней і прайшло два этапы: 1- сярэдзіна 13ст- 1385г, 2- канец 14- 1596г.На першым этапе каталіцтва распаўсюджвалі Ордэн, Ватыкан, Польшча, але іх спробы не мелі поспеху.Барацьба з крыжакамі доўгі час перашкаджала ўстанаўленню каталіцтва як зяржаўнай рэлігіі. Тым больш, што вялікія князі дазвалялі пераход у праваслаўе тым асобам кіруючай дынастыі, што мелі там асноўныя валоданні. У канцы 14 ст кіруючыя колы ВКЛ схіліліся к каталіцызму, таму ўто ен дазваляў устанавіць саюзніцкія адносіны з Польшчай, каб супрацьстаяць Лівонскаму Ордэну ў Прыбалтыцы . Каталіцызм быў выкарыстаны як моцны сацыяльнай, палітычнай і этнічнай кансалідацыі літоўскіх феадалаў ВКЛ. Каталізацыяй насельніцтва актыўна заняліся кіруючыя колы.Арганізацыйная структура каталіцкай царквы была створана , у адрозненні ад праваслаўнай, вельмі хутка, у выніку некалькі прывілеяў вялікага князя. 17 лютага 1387г –прывілей Ягайлы, заснавана Віленскае біскупства , якое уключыла Аўкшайцію і амаль усю Беларусь. Невялікая частка Паўднева )заходняй Беларусі увайшла ў Луцкае біскупства, якое было заснавана ў 1325г. у 1417г, пасля далучэння Жмудзі, было ўтворана Жмудскае біскупства. Да сярэдзіны 16 ст было створана 259 парафій. Каталіцкія святары і царква пераўзыходзілі ў багаццях праваслаўных, гэта было звязана з тым, што вярхоўная ўлада падтрымлівала і надзяляла землямі і царкву і каталіцкіх феадалаў. Так Віленскае біскупства па памерах свайго землеўладання значна пераўзыходзіла ўсе уладанні праваслаўнай царквы. Каталіцкія святары ўваходзілі ў групу магнацкай арыстакратыі. У канцы 14 –перш тпалове 16 ст узнікаюць каталіцкія ордэны. Яны былі непасрэдна падначалены Рымскаму папе і незалежылі ад мясцовых епіскапаў. Ордэн францысканцаў быў заснаваны ў Лідзе ў 1397г, Ст Ашмянах- у 90ыяг 14 ст, Пінску, ордэн аўгусцінаў- у Быстрыцы ў 1390г, Берасці – пач 15ст, ордэн бернардзінаў – у Полацку у 1498г. Усе гэтыя ордэны належылі да тыпу “жабрацкіх”, якім забаранялася валодаць нерухомай маёмасцю. Такім чынам , кталіцкая царква вельмі хутка распаўсюджвала свой уплыў, аднак большасць насельніцтва ВКЛ у 14-15 ст спавядала праваслаўе.

Ідэя аб’яднання каталіцкай і праваслаўнай царквы пачала вынашвацца з часу яе расколу ў 1054г. у ВКЛ ідэя царкоўнай уніі узнікла пасля афіцыйнага прызнання каталіцызму кіруючымі коламі ў 1387г.рывіліяванае становішча каталіцкай царквы выкліала незадаволеннасць з боку праваслаўных феадалаў і насельніцтва. Таму вярхоўная ўлада, кіруючыя колы, каталіцкія іерархі, выступаючы з ідэяй уніі, імкнуліся да ліквідацыі расколу сярод феадалаў, умацавання дзяржаўна-палітычнага іцаркоўнага адзінства, пашырэння сувязей з захадам. Першая спроба склікаць уніяцкій сабор адбылася яшчэ ў 1396г, калі з прпановай уніі выступілі Ягайла і мітрапаліт Кіпрыян. У 1418 г у Канстанцу накіраваўся з ідэяй уніі Рыгор Цамблак. ( пры падтрымцы Ягайлы і Вітаўта). У 1439г Фларэнтыйскі сабор абвясціў унію каталіцкай і праваслаўнай царквыз гэтай нагоды польскі кароль Уладзіслаў 3 выдаў прывілей 1443г , у якім ураўноўваліся правы католікаў і праваслаўных. Аднак Фларэнтыйская унія не мела вынікаў, так як не знайшла падтрымкі праваслаўнага насельніцтва ВКЛ. Наступная спроба уніі была зроблена князем Аляксандрам і мітрапалітам Іосіфам Булгарынавічам. Аднак ва ўмовах вайны з Масквой 1500-1503г гэта выклікала толькі абвастрэнне супярэчнасцей з ей.

У паслялюблінскі час намецілася пэўная кансалідацыя каталіцкі і праваслаўных феадалаў у супрацьстаянні палітычным і рэлігійным прэтэнзіям Масквы, асабліва падчас Лівонскай вайны. Гэта паспрбавалі выкарыстаць кіруючыя колы Рэчы Паспалітай з тым, каб утварыць на тэрыторыі ВКЛ уніяцкую царкву. Гэта магло забяспечыць захаванне іх уплыву на землях Беларусі і Украіны. Але большую зацікаўленасць у уніі выказалі праваслаўныя святары. Яны такім чынам разлічвалі захаваць свае ўладанні, заняць такое ж становішча ў дзяржаве, як і кталіцкія святары. На гэты працэс паўплывалі і ідэі рэфармацыі, падчас якіх праваслаўная царква знаходзілася ў глыбокім крызісе. Частка праваслаўных іерархаў стала ініцыіраваць скліканне уніяцкага сабору.Іх падтрымала дзяржаўная улада. У 1577г была выдадзена кніга П.Скаргі “АБ адзінстве царквы божай”, у якой прапаноўваўся план уніі: мітрапаліт кіеўскі будзе падпарадкоўавацца Папе Рымскаму, праваслаўныя прызнаюць вяршэнства Ватыкана., але царкоўныя абрады захоўваюцца ранейшыя. Працэс паскорыла стварэнне Маскоўскай патрыярхіі ў 1589г. у 1594г праваслаўныя епіскапы Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі склалі праект уніі.. Яго падтрымалі мітрапаліт кіеўскі М,Рагоза і яшчэ 5 епіскапаў. Супраць уніі выступілі праваслаўныя феадалы і мяшчане на чале з К, Астрожскім, епіскап львоўскі Балабан, перамышльскій – М.Капысценскі. у 1595г Папа падпісаў умовы уніі. 5 кастрычніка 1596г быў скліканы Берасцейскі сабор , які прыняў унію, была утворана грэка-рымская або уніяцкая царква, праваслаўнае духавенства адлучалася ад веры. Праваслаўная частка сабора уніі не прызнала.



У працэсе станаўлення уніяцкай царквы вылучаюцца этапы: 1-і канец 16ст – першыя дзесяцігоддзі 17ст- перыяд гвалтоўнага навязвання уніі. Гэта выклікала жорсткае супраціўленне. Шырокаму пратэсту уніі садзейнічалі братцтвы- арганізацыі праваслаўнага насельніцтва. тАк у 1623 г у Віцебску у час хваляванняў быў забіты полацкі уніяцкі архіепіскап І.Кунцэвіч( быў какнізаваны у святыя каталіцкай царквой. Адзіны у уніяцкай царкве) Другі этап- 30ыя гады 17ст. Гэта быў кампраміс.Уніяты прызналі правы праваслаўных .у 1633г праваслаўная царква была афіцыйна прызнана у РП. Уніяцкімі мітрапалітамі І,Русецкім, А.Сялявай, Р.Корсакам былі праведзены рэформы, адкрываліся школы, сталі рыхтавацца вопытныя святары., быў утвораны базыльянскі ордэн. У канцы 18ст уніяцтва падтрымалі 80% сялян. На тэрыторыі РП заталася толькі адна праваслаўная епархія- Магілеўская. Чаму? Уніяцтва не супярэчыла рэлігійным поглядам, служба вялася на мясцовай мове, захоўваліся традыыі усходнеславянскага насельніцтва. Але да канца існавання РП уніяты не былі прадтаўлены у сенаце, уніяцкая царква была другараднай у дзяржаве.









База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка