26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.27 Kb.

Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”



Міні-канферэнцыя

26 кастрычніка, 16.00

Пр-т Незалежнасці, 37 а (Галерэя Ў)

26 кастрычніка Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” праводзяць міні-канферэнцыю “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”, на якой будуць прадстаўленыя канчатковыя вынікі даследвання “дажыначных” трансфармацый у беларускіх гарадах. Мерапрыемства распачнецца а 16.00 у Галерэі Ў.

“Дажынкі” як нацыянальнае свята ладзіцца ў Беларусі з 1996 года. З таго часу падзея перарасла ў нешта значна большае, чым этнаграфічнае свята ўборкі ўраджаю. Гэта мерапрыемства набыло свой палітычны і эканамічны сэнс і “абрасло” мітамі і стэрэатыпамі. І калі адны кажуць пра “дасягненне новых вышынь у гарадскім добраўпарадкаванні ды праявы клопату аб селяніне”, другія паказваюць падзею як чарговую праяву “аграгламуру”. Доўгі час менавіта такі ангажаваны падыход быў вызначальным, і па-за патасам і жартамі заставаліся незаўважнымі “Дажынкі” як аб’ект сур’езнага даследвання, як праблема, вартая дыскусіі навукоўцаў, спецыялістаў, экспертаў. У 2012 годзе даследчая група Лятучага ўніверсітэту ўпершыню занялася распрацоўкай пытання захавання спадчыны і трансфармацыі гарадской ідэнтычнасці падчас падрыхтоўкі да “Дажынак”. Міні-канферэнцыя “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў” прэзентуе шырокай публічнасці вынікі даследвання. У шасці паведамленнях даследчыкі прадставяць нечаканы вобраз “Дажынак” з розных ракурсаў:



  1. Планаванне дажынак – заканадаўчае афармленне

  2. Дажыначны стандарт – падрыхтоўка да свята: планы, праекты

  3. Дажынкі, як спосаб павышэння якасці жыцця гараджан

  4. Дажынкі і архітэктурная спадчына

  5. Дажынкі і жыццё беларускіх гарадоў ў люстэрку прэсы

Мэта канферэнцыі – прыцягненне ўвагі спецыялістаў, экспертаў, чынавенства, журналістаў да “Дажынак” як да складанага соцыякультурнага феномену, як да масштабнага праекту, у выніку якога адбываюцца сур’езныя трансфармацыі гарадоў, а разам з гэтым аказваецца ўплыў на традыцыі памяці, гарадскую ідэнтычнасць, культурную своеасаблівасць і якасць жыцця беларускіх гарадоў. У сучаснай Беларусі практыка такіх “святочных” рамонтаў стала даволі распаўсюджанай – рэспубліканскія, абласныя “Дажынкі”, Дні беларускага пісьменства. Такі падыход выяўляе шматлікія недахопы, і зразумела, што неабходны пераход да планамернай, узгодненай працы пры падрыхтоўцы да праектаў такога тыпу. Як магчыма здзейсніць гэты пераход? Ці могуць “Дажынкі” стаць тым кейсам, які б паказаў пачатковыя кропкі, ключавыя моманты, на якіх трэба сканцэнтраваць увагу? Якія яшчэ даследванні былі б неабходныя ў гэтым накірунку?

Запрашаем да абмеркавання гісторыкаў, культуролагаў, архітэктараў, спецыялістаў і экспертаў па пытаннях захавання гістарычнай спадчыны, спецыялістаў па пытаннях праектавання развіцця гарадоў, дызайнераў, журналістаў, а таксама ўсіх зацікаўленых (папярэдне акрэдытоўвацца не трэба).

Вашай увазе размова пра “Дажынкі” кіраўніка даследчай групы Сцяпана Стурэйкі з Максімам Жбанковым http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,10163,razmova-zhbankova-sviata-uradzhaiu.html .

А таксама тэкст С. Стурэйкі, напісаны напярэдадні сёлетняга фестывалю: http://eurobelarus.info/news/society/2012/09/21/shto-vazhna-razumets--pra-dazhynk-.html



Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам:

Юлія Галіноўская +375297422040; Julia.hurska@gmail.com
: content -> images
content -> -
content -> Тарас на Парнасе
content -> «Свабода пачуцця» да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Таісы Бондар
content -> «Шчырае поле паэта» да 70-годдзя беларускага пісьменніка Казіміра Вікенцьевіча Камейшы
content -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа п. Юбілейны”
content -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
content -> For the libraries – exchange partners
content -> Экскурсія “з гісторыі праса”
content -> For the libraries – exchange partners
images -> Беларускі Калегіюм Прапануе дадатковае навучаньне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка