4. Конкурс праводзіцца штогод



Дата канвертавання13.07.2016
Памер23.24 Kb.

18 снежня 2012 года

№ 10 (18)

Палажэнне


1. Творчы конкурс на лепшую публікацыю аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (далей — Узброеныя Сілы), ваенна-патрыятычным выхаванні (далей — конкурс) праводзіцца ў мэтах пашырэння асветніцкай работы сярод дзяцей і падлеткаў аб беларускай арміі, прыцягнення ўвагі моладзі да пытанняў абароны Айчыны, павышэння прэстыжу воінскай службы, садзейнічання развіццю творчага патэнцыялу юных грамадзян Беларусі.

2. Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (далей — Міністэрства абароны) і рэдакцыя газеты "Звязда".

3. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца ўпраўленне інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны і рэдакцыя газеты "Звязда".

4. Конкурс праводзіцца штогод.

5. Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца тэкставыя матэрыялы (заметкі, рэпартажы, артыкулы, нарысы, вершы) і фотаматэрыялы аб мерапрыемствах ваенна-патрыятычнай накіраванасці, аб дзейнасці Узброеных Сіл, аб ветэранах войнаў і Узброеных Сіл.

6. Удзельнікамі конкурсу могуць быць маладыя аўтары ва ўзросце да 18 гадоў.

7. Інфармацыя аб пачатку правядзення конкурсу размяшчаецца на старонках газеты "Звязда" і ў "Белорусской военной газете".

8. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя газеты "Звязда", е-mаіl: іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу (з паметкай "На конкурс"). Кантактны тэлефон (017) 287 18 38.

Аўтар кожнай работы ўказвае сваё імя, прозвішча, узрост, месца вучобы, хатні адрас і кантактны тэлефон. Для налічэння аўтарскага ганарару за апублікаваныя творы неабходна ўказаць пашпартныя звесткі (серыя, нумар, дзе, калі, кім выдадзены пашпарт, асабісты нумар).

9. Дасланыя на конкурс творы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Крытэрыі ацэнкі твораў:

навізна тэм, арыгінальнасць іх раскрыцця;

яркасць і самабытнасць;

дасканаласць мастацкага стылю;

кампазіцыйная цэласнасць твораў?

10. Падвядзенне вынікаў конкурсу праводзіцца штогод на працягу студзеня — лютага наступнага года па намінацыях:

— "За творчасць і арыгінальнасць пры падрыхтоўцы публікацыі"

— "За майстэрства вершаскладання"

11. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.

12. Найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсу, якія не сталі пераможцамі, па рашэнні журы могуць быць узнагароджаны граматамі.

13. Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляецца журы, у склад якога ўваходзяць супрацоўнікі ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і рэдакцыі газеты "Звязда".

14. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу праводзіцца штогод ва ўрачыстых абставінах напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Спадзяёмся, што конкурс дапаможа газеце і яе чытачам адкрыць для сябе новых аўтараў і пазнаёміцца з цікавымі і незвычайнымі героямі іх публікацый. А вам, тым, хто вырашыць удзельнічаць, — праверыць і адкрыць свае творчыя здольнасці. Тым больш у такой важнай тэме, як ваенна-патрыятычная. Якая ў нашай краіне заўсёды адна з самых надзённых.

Давайце пісаць гэтую гісторыю разам. Патрыятычную гісторыю вашага краю і лёсаў вашых незвычайных землякоў.



Шукайце сваю тэму і смела пішыце. Вашы лісты, артыкулы, нататкі, нарысы, рэпартажы, замалёўкі — усё можа стаць новымі цікавымі старонкамі нашай агульнай і багатай на падзеі гісторыі.
Далучайцеся да конкурсу!



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка