4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер97.7 Kb.
4 Знешняя палітыка РП у другой палове 17-пачатку 18 ст.
Інтэрвенцыя – гвалтоўнае ўмяшальніцтва адной ці некалькіх дзяржаў ва ўнутранныя справы краіны з мэтай захопу тэрыторыі, падаўлення нацыянальна-вызваленчага руху.

“Прысяжныя мужыкі”- беларускія сяляне, што ў вайне 1654-1667г далі прысягу рускаму цару.

У час вайны каралем РП быў Ян ІІ Казімір Ваза.( адрокся ад трона і памер у Францыі)



“Роспісі літоўскіх полонянніков” – гэта спісы мясцовага насельніцтва, трапіўшага ў палон.

Беларускі казацкі полк- вайсковая адзінка на Беларусі падчас вайны РП з Масквой.

Міхаіл Вішнявецкі – кароль РП 1669-1673гг.( памер у час войн з Турцыяй па дарозе да войска)

Ян Сабескі – кароль РП 1674-1696г. ( памер пераможцам Турцыі не здолеў ўзмацніць цэнтральную ўладу з-за супраціўлення магнатаў)

Аўгуст ІІ Моцны- кароль РП 1696- 1706г, 1709-1733гг. ( памер, пакінуўшы пасля сябе шмат любоўных прыгод”

Станіслаў Ляшчынскі – кароль РП 1706-1709, 1733-1734гг. ( памер, адрокшыся ад трона, у Францыі ля дачкі, каралевы Францыі)

Вясной 1654г Маскоўская дзяржава, якая імкнулася да пашырэння сваіх межаў, аб’явіла вайну РП, тлумачачы яе абаронай Украіны па Пераяслаўскаму пагадненню. Цар ВКМ Аляксей Міхайлавіч ( Цішайшы), каб прыцягнуць на свой бок насельніцтва ВКЛ даваў абяцанні не чыніць перашкоды шляхце і магнатам, палепшыць становішча сялян і мяшчан.”Беларусы хочуць быць у Аляксея Міхайлавіча ў падданстве”, даносіў адзін з ваяводаў цару. Гетман Я. Радзівіл выказаў занепакоенасць у лісце да караля, што “пад царскую руку не толькі чэрнь, але і чыну рыцарскага людзей шмат абарачаецца”. Шляхціц Паклонскі, напрыклад, стварыў у Чавусах полк з шляхты , які змагаўся на баку Масквы. Паклонскі атрымаў ад Аляксея Міхайлавіча ў кіраванне мАгілеў. Аднак Аляксею Міхайлавічу належаць і словы “Касцелам не быць, уніятам не быць, жыдам не быць”, і ставілася задача “воеваць села і деревні, і хлеба і сена жечь, і людей побіваць і в полон імать,”што вызначала характар вайны. Расія была агрэсарам. 21 мая 1654г пачалося наступленне царскіх войскаў пад кіраўніцтвам ваяводаў П.Шарамецва, А. Трубяцкога і украінскага войска казацкага палкоўніка І. Залатарэнкі і ўмежы ВКЛ. Усяго колькасць маскоўскага войска была 100 тысяч чалавек Войска гетмана Радзівіла было меньшым- 10 тысяч і хутка рускія войскі захапілі 33 гарады. Гомеь удалося захапіць толькі праз 40 дзен аблогі, не адразу здаліся Дуброўна, Стары Быхаў і Слуцк. З 18 па 22 ліпеня рускія войскі на чале з Трубяцкім трымалі ў аблозе Мсціслаў, было забіта 15 тыс. гараджан. Гэта падзея увайшла ў гісторыю як “Мсціслаўская разня”. Рускі цар дабавіў пасля гэтага ў свой тытул словы “князь полацкі і мсціслаўскі”. 31 ліпеня 1655г была захоплена Вільня. 4 жніўня сюды прыбыў сам Аляксей Міхайлавіч. Акупацыя горада працягвалася да снежня 1661года. Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім. Рускія войскі рабавалі насельніцтва, захоплівалі палон, палілі гарады і вескі. “ Многіх крестьян бракі осквернілі, девіц растлілі, жен імалі в полон, а мужей побілі, чтоб челобітчікоа не было” Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя Берасцейшчыны і Панямоння была захоплена. З беларусі ў Маскву было вывезена 300 тысяч палонных рамеснікаў. Так у Маскве апынуліся лепшыя рамеснікі- кавалі, залатары, кафляннікі і інш.

Няўдачы РП у вайне з Масквой выкарыстаў шведскі кароль Карл Х Густаў. Ен разлічваў на захоп Прыбалтыкі. У ВКЛ было накіравана шведскае войска на чале з М. Дэлягардзі, які акупірваў паўночную частку ВКЛ . Пачалася так званая Першая Паўночная вайна 1655-1660гг. Маскоўскае войска, пакінуўшы невялікі гарнізон у Вільні, адышло. Гетман Радзівіл і яго прыхільнікі спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маскву. У катрычніку 1655г пад Кейданамі ( 35км ад Кракава) адбыліся перамовы і падпісны дагавор , згодна з якім ліквідавалася Люблінская унія і падпісвалася унія паміж ВКЛ і Швецыяй. Ад імя ВКЛ яе падпісвалі гетман Я.Радзівіл і яшчэ 1134 прадстаўнікі знаці. ( Гетман Я.Радзівіл быў гарачым прыхільнікам незалежнасці ВКЛ Яшчэ ў маладосці , прысутнічаючы на сойме ў прысутнасці польскага караля кінуў сенатарам “Прыйдзе час, -паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем”. Для афіцыйнай улады астаўся здраднікам. Але верыў, што нашчадкі зразумеюць і апраўдаюць. “Паколькі час усе адкрые”). Княства станавілася васалам Швецыі і пераходзіла ў падначаленне шведскаму намесніку. Аднак надзеі на дапамогу шведаў не спраўдзіліся. У ВКЛ узнялася хваля незадаволеннасці свавольствам шведаў. Вясной 1656г чуткі аб няўдачах шведскага караля ў Польшчы выклікалі паўстанне у ВКЛ на чале з магнатам Паўлам Сапегам. Войскі Сапегі аблажылі замак Радзівіла, які неўзабаве памер. У выніку паўстання Сапегі шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ. Але вайна яшчэ працягвалася амаль чатыры гады. Закончылася ў 1660г падпісаннем Оліўскага міру. За Швецыяй захаваліся тыя ж землі , што і да вайны – Лівонія, за РП- Курляндскае герцагства і Латгалія. Кароль РП ЯН Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі трон. А тым часам шляхта ВКЛ , сярод якой былі прыхільнікі як Швецыі ( Радзівілы) так і Польшчы ( Сапегі, Пацы) працягвала сутычкі ў межах ВКЛ. Кожная групоўка бачыла сябе на чале ВКЛ.

Актыўныя дзеянні Швецыі прымусілі РП і Маскоўскую дзяржаву падпісаць перамір’е ў 1656г срокам на тры гады. У 1657 г памер Б.Хмяльніцкі. Пасля яго смерці гетманам Украіны стаў Іван Выгоўскі , які пайшоў на збліжэнне з РП. Падпісаў Гадзяцкі дагавор 1658г . Падначалены яму палкоўнік Іван Нячай пачаў вайну з маскоўскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі.(Іван Нячай быў жанаты на дачцэ Б. Хмяльніцкага Сцепанідзе. Хмельніцкім , яшчэ пры жыці, быў прызначаны “беларускім палкоўнікам”. На словах падтрымліваючы царскі ўрад, праводзіў палітыку казацкай старшыны, разлічваючы падпарадкаваць паўднева-заходнюю частку Беларусі. У 1658 г перайшоў на бок РП. Падчас штурму Старога Быхава трапіў у палон да рускіх, адпраўлены ў Маскву і сасланы. Далейшы лес невядомы). Сітуацыя для маскоўскіх войск значна пагоршылася. Разам з гэтым узмацняецца рух мясцовага насельніцтва супраць рускіх войск . Насельніцтва адмаўлялася ад раней дадзеннай прысягі рускаму цару, стварала ўзброеныя атрады самаабароны –“шышы”( партызаны). Першымі вядомымі кіраўнікамі партызанскіх атрадаў былі сяляне Я. Патапаў( Мсціслаўскі павет) і Д. Мурашка ( Менскае і Навагрудскае ваяводствы). Яшчэ кіраўнікамі “шышоў” былі князь Самуэль Лукамскі, шляхціц Мажэйка, студэнт Сцяпан Шалупіна. У 1658г баявыя дзеянні паміж РП і Масквой аднавіліся, яны набылі характар народнай вайны. Да лета 1659г яна ахапіла ўсю тэрыторыю Беларусі. Пасля падпісання міра са Швецыяй, перавага сіл была на баку РП. У 1661 г адбылося паўстанне супраць царскіх войск у Магілеве. Узначаліў паўстанне бурмістр Левановіч. Царскі гарнізон быў знішчаны. Ян Казімір выдаў прывілей, ЗГОДНА З ЯКІМ ШМА ПАЎСТАНЦАЎ АТРЫМАЛА ШЛЯХЕЦТВА, А ГОРАД ПАРАЎНОЎВАЎСЯ Ў ПРАВАХ З ВІЛЬНЯЙ, Магілеву быў нададзены новы герб. Пад Ляхавічамі войска гетмана С. Чарнецкага разбіла корпус І.Хаванскага, а пад Магілевам П.Сапега армію Ю.Даўгарукага. 2 снежня 1661г была вызвалена Вільня. За вайсковыя поспехі вялікі гетман П.Сапега атрымаў назву “Вызваліцель Літвы”- Libeto Litvnie. Паслягэтага вайна на Беларусі набыла пазіцыйны характар, асноўныя войскі рускіх адышлі на Украіну.

Вайна, якая атрымала ў гісторыі назву “20-ці гадовая смута”, скончылася толькі ў 1667г падпісаннем Андрусаўскага міру на 13, 5 гадоў. Смаленск і Северскія землі заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі: Правабярэжная заставалася ў складзе РП, Левабярэжная з горадам Кіевам адыходзіла да Масквы. Па гэтаму дагавору з Масквы павінны былі вярнуць усіх палонных, але вярнуліся толькі духавенства, шляхта, татары, яўрэі. У 1686г у Маскве дэлегацыя РП падпісала “вечны мір” паміж РП і Масквой, які зацвердзіў палажэнні Андрусаўскага перамір’я і абя’дноўваў РП і Маскву у барацьбе супраць Турцыі і Крыма.

Вайна мела трагічныя вынікі для ВКЛ. Загінўў кожны другі беларус, з 2, 9 млн чалавек засталося 1, 4 млн., ва Ўсходняй Беларусі загінулі кожныя 80 са 100 жыхароў, шмат людзей вывезена ў палон, напрыклад у Маскве 10% жыхароў складалі беларусы. Пуставала больш за палову ворыўных зямель. Знішчаны многія рамесніцтвы, зруйнаваны гарады і вескі. Гэта была першая нацыянальная трагедыя для Беларусі.

Заключэнне Андрусаўскага перамір’я не паклала канец знешнепалітычным праблемам РП. У 1672г супраць РП пачала вайну Турцыя. Яна захапіла частку Заходняй Украіны і прапанавала мір. Сейм адхіліў яго. У лістападзе 1673г гетман Ян Сабескі( у 1674г быў абраны польскім каралем) разбіў турак пад Хоцінам, а ў 1675г пад Львовам. У 1676 г РП вымушана была падпісаць Журавінскае перамір’е, згодна з якім уступала Турцыі Падолію і частку Правабярэжнай Украіны. У хуткім часе Турцыя пачынае вайну супраць Аўстрыі. У 1683 г РП падпісвае саюзны дагавор с Аўстрыяй супраць Турцыі. 12 верасня 1683г у бітве пад Венай саюзная армія на чале з Янам Сабескім разграміла турэцкае войска. У 1699г вайна скончылася паспяхова для РП, удалося вярнуць Падолію і частку Правабярэжнай Украіны.

Паўночная вайна 1700-1721


1702г- уступленне на беларусь шведскага войска.

1704г -на беларускія землі ўступіла рускае войска.

1705г – у Полацку Петр І.

1706г – Альштадскі мір паміж РП і Швецыяй.

1708г разгром рускіх войск пад Галоўчынам.

8 верасня 1708г – захоп і разруйнаванне рускім Магілева.

28 верасня 1708г – бітва пад Лясной.

27 чэрвеня 1709г -Палтаўская бітва.

1717г – “Нямы сойм”

1721- Ніштадскі мір паміж Расіяй і Швецыяй.

1733г – мір паміж РП і Швецыяй.

1733-1735г- вайна за польскую спадчыну.

1733-1763- кароль РП Аўгуст ІІІ Прыгожы. ( памер, аставіўшы разбураную ў феадальнай анархіі краіну)

1719г – першы план падзелу РП.
У лістападзе 1699г-1700г склаўся антышведскі саюз РП і Расіі. -“Паўночны саюз”, да якога далучыліся Саксонія і Данія у 1704г і Прусія і Гановер у 1715г. РП была ўцягнута ў вайну, зусім не патрэбную ей. Шведскія войскі занялі літоўскія землі ў 1701г , захапілі Вільню, Гродна, Варшаву. У пачатку 1702г шведскае войска ўступіла на тэрыторыю Беларусі. Кароль РП і Саксоніі Аўгуст ІІ Моцны запрасіў міра, але шведы адмовіліся. У гэтых умовах магнаты РП падзяліліся на прыхільнікаў РП і Швецыі. У ВКЛ Сапегі падтрымлівалі шведаў, а Вішнявецкія і Агінскія – палякаў. У 1703 г была ўтворана Віленская канфедэрацыя прыхільнікаў Аўгуста ІІ, якая звярнулася за дапамогай да рускага цара Пятра І. У 1704 г ствараецца Сандамірская канфедэрацыя, прыхільнікаў РП, і Варшаўская канфедэрацыя(Вялікапольская) – прыхільнікаў Швецыі.Варшаўская канфедэрацыя абвяшчае каралем РП ваяводу Познані Станіслава Ляшчынскага. ВКЛ павінна было стаць правінцыяй Швецыі, а каралем хто-небудзь з Радзівілаў. Восенню 1704г руская армія пад кіраваннем Рапніна ступіла на беларускую зямлю. У чэрвені 1705 г. у Полацку быў сам Петр І. Ен забараніў шляхце збірацца на з’езды і ехаць у Польшчу на выбары караля. Храм Св.Сафіі зрабіў вайскавым складам. . Да 1710г , да адыходу рускіх войск , у ім трымалі амуніцыю, зброю, а часам і коней. У час адыходу войскаў адбыўся выбух, які знішчыў сцяну, алтар. У 1705г рускія войскі пад камандваннем Агільві адышлі ад Рыгі да Гродна. Сюды прыбыў Аўгуст ІІ з саксонскім войскам. У пачатку 1706г на Беларусь рушыла шведскае войска пад кіраваннем самаго караля Карла ХІІ, які падышоў да Гродна. Войска саксонцаў было разбіта, Аўгуст ІІ уцек у Полшчу, у 1706г ен падпісаў са шведскім каралем Альштадскі мір, па якім адмовіўся ад польскага трона на карысць Станіслава Лышчынскага У 1707г у Львове адбылася сустрэча прыхільнікаў Расіі – Сандамірскай і Варшаўскай канфедэрацыі з Пятром І , які быў абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ. Вішнявецкі і Агінскі абвясцілі свае паседжанне Вольнай Радай. У 1707-1708г Беларусь стала галоўнай арэнай баявых дзеянняў З сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны мая у Магілеве знаходзіўся паплечнік Пятра І Аляксандр Меньшыкаў з войскам. Члены гарадскога магістрата, якія хацелі выратаваць горад ад вынішчэння, паспрабавалі багатымі паднашэннямі схіліць Меньшыкава да літасці, Але “ні срэбра, ні крышталь, ні віно не ўлагодзілі князя”. Горад быў разрабаваны. 3 ліпеня 1708г шведы разбілі корпус генерала Рапніна каля мястэчка Галоўчын пад Магілёвам і захапілі Магілёў. Аддаваць чарговым пераможцам не было чаго. Шведы “гараджан саджалі ў скляпы, марылі голадам, у халодную ваду голых кідалі, на балках пад столлю падвешвалі”Цераз месяц, захапіўшы 9 пудоў серабра, пакінулі разрабаваны горад. У верасні тут зноў з’яўляюцца рускія войскі. Па загаду камандвання Магілёў 8 верасня 1708г быў зруйнаваны і спалены. Лес Магілева раздзялілі Гродна, Ліда, Смаргонь, Мінск, Нясвіж, Ляхавічы і інш. Пад Магілевам Карл ХІІ чакаў корпус генерала Левенгаўпта з абозам, але ен спазняўся. Тады Карл накіраваўся на Украіну, дзе спадзяваўся на дапамогу гетмана Мазепы.Петр І выкарыстаў цяжкае становішча шведаў . 28 верасня 1708г каля вёскі Лясная пад Магілевам ( каля горада Слаўгарада-раней Прапойск) войскі Пятра разбілі корпус Левенгаўпта, 9 тысяч шведаў загінулі, рускія захапілі абоз. ПетрІ назваў гэту бітву “Маці Палтаўскай Бітвы”. Без поспеху на Сажы немагчыма была перамога 27 чэрвеня 1709г пад Палтавай, дзе адбылася рашаючая бітва паміж Карлам ХІІ і Пятром І. Разгром шведаў пад Палтавай рэзка змяніў сітуацыю ў РП. Дзяржава ўсе большпападае ў залежнасць ад палітыкі рускага манарха. Стратэгічная ініцыятыва ў вайне перайшла да Пятра І і Расіі. Расія, Данія і Саксонія аднавілі Паўночны саюз. У верасні 1709г войскі Пятра І уступілі на тэрыторыю ВКЛ. У 1710г Станіслаў Лышчынскі страціў падтрымку і збег у Францыю. Сойм аднавіў на троне Аўгуста ІІ і падцвердзіў “Вечны мір” 1686г. Апошнія гады вайны РП не ўдзельнічала ў ёй, займаючыся ўнутраннымі справамі.

Паўночная вайна скончылася ў 1721г. перамогай кааліцыі . Быў падпісаны Ніштадскі мір паміж Швецыяй і Расіяй . Да Расіі далучаліся землі Латгаліі, Эстоніі, Курляндыіі. У 1729г Швецыя заключыла мір з Саксоніяй, а ў 1733г з РП.

Пасля аднаўлення на троне Аўгус ІІ паспрабаваў ўзмацніць сваю ўладу ў РП. Але гэта выклікала незадаволенасць шляхты, якая не хацела губляць свае вольнасці. У 1717г пасля забойства саксонцамі двух польскіх чыноўнікаў пачалося паўстанне супраць Аўгуста ІІ. Па яго просьбе ў РП уступіла рускае войска. Рускій цар паспрабаваў памірыць караля і шляхту на сойме. Сойм 1717г цягнуўся 6 гадзін і ўвайшоў у гісторыю як “нямы сойм”, таму што на ім так ніхто і не выступіў. Умовы, якія прадставіў генерал Даўгарукі , былі наступныя: саксонская армія пакідае РП, улада гетманаў абмяжоўваецца, шляхце забараняецца ствараць канфедэрацыі, устанаўліваецца колькасны склад арміі: для Польшчы -24 тыс, для ВКЛ- 6 тыс.

У 1719г Аўстрыя, Прусія, Саксонія падрыхтавалі план падзелу РП і звярнуліся з ім да Пятра І, але той не падтрымаў гэты план. У выніку дадзеныя дзяржавы дамовіліся аб сумеснай “ахове парадку” у РП. Такім чынам, РП фактычна губляла сваю незалежнасць, паколькі гэта дазваляла замежным дзяржавам умешвацца ва ўнутранныя справы краіны. Цэласнасць краіны захоўвалася толькі таму, што дзяржавы пільна сачылі за тым, каб адны не ўзвышаліся за кошт другіх. К.Маркс пісаў,” што РП пераўтварылася ў карчму, дзе прагульваліся войскі суседніх краін ,толькі пра плату забываліся”. На фоне эканамічнага і палітычнага ўздыму еўрапейскіх дзяржаў Рп як бы заснула ў літаргічным сне. Арміі суседніх краін маглі па ўласнаму жаданню праходзіць праз РП, як гэта было падчас вайны за “Польскую спадчыну” 1733-1735г.



Пры падтрымцы французаў на трон РП зноў быў абраны Станіслаў Лышчынскі. Аўстрыя і Расія выступілі супраць і дапамаглі стаць каралем Аўгусту ІІІ. З 1733 па 1763г каралем быў Аўгуст ІІІ Прыгожы. За час яго праўлення у краіне пашырылася феадальная анархія, знізіўся міжнародны прэсціж РП. Аўгуст ІІІ не меў сваіх палітычных канцэпцый, кіраваў з дапамогай фаварытаў. Асаблівым уплывам карыстаўся Г. Бруль. Аднак пры Аўгусце ІІІ ажывілася культурнае жыцце і эканоміка. Развіваліся мануфактуры, пачалася адукацыйная рэформа Ордэна піяраў. Пасля смерці Аўгуста ІІІ міжмагнацкае супрацьстаянне абвастрылася. Яно зноў прывяло на беларускія землі рускія войскі. А з імі – апусташэнне.





: download -> version -> 1437157178 -> module
module -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
module -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
module -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
module -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст
module -> Отторжаная возвратіх
module -> Спробы рэформ І падзелы рп. Інкарпарацыя
module -> Грамадска-палітычны рух ў канцы 18ст 50-ых гадах 19 ст
module -> Культура Беларусі ў канцы 18- 50-ыя гг 19ст
module -> Культура Беларусі ў 60-90-ых гадах 19 стагоддзя




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка