5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер86.62 Kb.
5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча

Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст.



Каралеўшчыны- землі адданыя каралём за даўгі.

Галота- збяднелая шляхта.

Кліент - збяднелы шляхц, што жыў з ласкі магната і выконваў яго волю.

Элекцыйны сойм- сойм, на якім выбіралі караля.

Суплікі - скаргі што падавалі сяляне ўладальніку зямлі на адміністрацыю ці арандатараў маёнткаў.

Супліканты- складальнікі скаргаў.

Патрава ці іспаш- псаванне пасеваў і сенажацей феадала свойскай жывёлай, форма супраціўлення прыгонных сялян. ( скаргі- суплікі

Персіярня- мануфактура па вытворчасці шаўкавых паясоў.

У другой палове 17 ст РП знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу. З сярэдзіны 17 ст яна ўступіла ў паласу разбуральных войн. З 1648 па 1717г – 65 войнаў( з 68 гадоў гісторыі). Войны прыносілі велізарныя бедствы. Нават кароль Ян Казімір у 1656г іна сходзе ў Львове абяцаў палепшыць становішча і шляхты і сялян. Пасля “крывавага патопу” у заняпад прыйшлі і большасць гарадоў. Так , у 1657 і ў 1660 гг Берасце быў разбураны да апошняга будынку, так лёс перажываў Пінск і інш. Акрамя войнаў, неўраджаю, голаду , у 1653-1658 і ў 1664г былі эпідэміі. Такое становішча прыводзіла да ўзмацнення прыгонніцтва. Эканамічны крызіс суправаджаўся і палітычным крызісам у дзяржаве. Кароль для вядзення войнаў браў грошы ў магнатаў, немаючы сродкаў вярнуць даўгі, ен раздаваў рэшткі дзяржаўных зямель. (Каралеўшчыны- землі адданыя каралём за даўгі.)



У выніку на беларускіх землях утварыліся велізарныя латыфундыі ( зямельныя валоданні). Так Радзівіл “пане Каханку” меў даход у 20 млн злотых, што ў 1,5 разы перавышала даходы казны РП. Яму належаць словы “Кароль сабе каралём у Кракаве, а я ў Нясвіжы”. Ен трымаў вялікі двор, войска, міліцыю, тэатры, аркестр і інш. Латыфундыстамі былі Вішнявецкія, Пацы, Глябовічы і інш. Шляхта ж , асабліва дробная – бяднела (“галота”). Разам з багаццем шляхта страчвала і палітычную вагу. Янаўсе больш залежыла ад моцнай магнатэрыі. Сойм станавіўся не месцам вырашэння палітычных пытанняў дзяржавы, а месцам вядзення спрэчак паміж магнатамі. У іх руках зброяй станавілася шляхецкая кліентэла. Кліентам называлі збяднелага шляхціца, што жыў з ласкі магната і выконваў яго волю. У сітуацыі, калі кароль быў выбарны, кожны магнат бачыў сябе каралём. Ствараліся магнацкія групоўкі, але ніводнай не ўдавалася ўзяць уладу у свае рукі, свае намаганні яны накіроўвалі на тое, каб не дапусціць да ўлады праціўнкаў. Адсюль сваркі і ўзброеныя сутычкі паміж магнатамі. У 1660-1670гг разгарнулася барацьба памж Радзівіламі з аднаго боку і Сапегамі і Пацамі з другога. У другой палове 1670-1680гг Пацы выступілі супраць Агінскіх і Сапег. А калі ў другой палове 1680-ых гадоў Сапегі ўзмацнілі сваё становішча, супраць іх агульным фронтам выступілі Агінскія і Вішнявецкія. Гэта супрацьстаянне перарасло ў сапраўдную вайну. 14 кастрычніка 1700г пад Ашмянамі перамога была на баку Сапегаў і іх саюзнікаў. 17 лістапада 1700 г каля Алькенікаў на Віленшчыне адбылася вялікая бітва паміж варожымі групоўкамі, у выніку якой Сапегі пацярпелі паражэнне. У 1710г разразілася барацьба паміж Пацамі і Агінскімі з прыхільнікамі гетмана ВКЛ Дэнгафа. Такія “хатнія войны” працягваліся і ў часы Паўночнай вайны, і ў часы падзелаў РП і паскорылі яе заняпад. Усталяванню палітычнай анархіі спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады . Уся ўлада была ў руках шляхецкага саслоўя. Мяшчане былі адхілены ад палітычнага жыцця. Практычна аднасаслоўным быў сойм, які пачаў збірацца раз у два гады. У вышэйшай палаце сойму- сенаце- засядалі магнаты і каталіцкія біскупы, у ніжэйшай- пасольскай ізбе- дэпутаты ад павятовай і ваяводскай шляхты. Дэпутаты- паслы- павінны былі строга прытрымлівацца інструкцый- дакумента, які ўтрымліваў пажаданні- наказы павятовай шляхты. Адным з галоўных было патрабаванне забароны ўстанаўлення новых падаткаў. Гэта не дазваляла павялічваць дзяржаўны бюджэт, павелічваць і ўмацоўваць войска. Яшчэ ў 1699г сойм прыняў пастанову, дзе гаварылася аб недапушчэнні ніякіх пераўтварэнняў- nivili novi- нічога новага. Заканадаўчы аўтарытэт сойма падрываўся павятовымі соймікамі , якія сталі самастойнымі органамі з шырокай заканадаўчай, адміністрацыйнай, судовай кампетэнцыяй. Агульнадзяржаўнымі праблемамі ніхто не займаўся, час губляўся на вырашэнне прыватных інтарэсаў. Фактычна, павятовыя соймікі падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Краевугольным камнем шляхецкай анархіі было права “ ліберум вета”- свабода забароны. Кожны шляхціц мог заблакірваць прыняцце пастановы на сойме ці нават сарваць яго. У першыню права ліберум вета было выкарыстана ў 1652 г калі пасол Сіцінскі, выконваючы волю Радзівіла, пакінуў пасольскую ізбу у знак пратэсту супраць перавышэння двухтыдневага тэрміну паседжання. З гэтага часу да 1764г такім чынам былі сарваны 42 сойма з 55.(Пррава ліберум вета было абмежавана толькі ў 1764г, скасавана Канстытуцыяй 1791г). Гэта прывяло да паралічу дзяржаўнай ўлады. Існавала прыказка “РП трымаецца на бязладдзі”. Найбольш такі станадбіваўся на становішчы караля РП. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ўсталявалася традыцыя абрання ( элекцыі) манарха. Правы караля былі абмежаваны Генрыхавымі артыкуламі 1573г , а таксама персанальнай дагаворная прысягай-pacta coventa. Пры невыкананні дагаварных абавязкаў з боку караля, шляхта забяспечвала за сабой права аказваць узброенае супраціўленне – рокаш, ствараць канфедэрацыі. Улада караля была абмежавана соймам. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады займаліся пажыццева, яны не маглі быць скасаваны манархам. На абранне караля таксама ўплывлі замежныя краіны. Так тры манархі РП Аўгуст ІІ Дужы, Аўгуст ІІІ і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі былі абраны з дапамогай Расіі. Такім чынам. На працягу 16-18 ст шляхта была пануючым саслоўем РП, РП стала шляхецкай рэспублікай, што было найважнейшай прычынай палітычнага крызісу РП. Крызісныя з’явы абвастрала і рэлігійнае пытанне. Фактычна не было забаронена ні адно веравызнанне. Але практычна толькі католікі маглі займаць дзяржаўныя пасады і ўдзельнічаць у працы сойма. У 1718г апошні пасол- некатолік пратэстант Пятроўскі быў сілай выдалены з сойму. З гэтага часу некатолікі былі пазбаўлены права ўдзельнічаць ў паседжаннях сойма. У 1733г сойм прыняў такую канстытуцыю-закон. Толькі 15-ты па ліку уніяцкі мітрапаоіт С. Растоцкі ў 1791г быў дапушчаны ў сенат РП.

Аднаўленне гаспадаркі Рп пачалося ў 1720-1730ыя гады. Другая палова 18 ст праходзіла пад знакам гаспадарчага ажыўлення. Насельніцтва беларускіх зямельузрасло да 3, 6 млн чалавек.Сяляне пашыралі плошчы ворных зямель, мелі ў карыстанні 1 ці ½ валокі зямлі, дапаўнялі свае землі пазанадзельнымі “прыёмнымі “землямі( незанятымі), за якія сплачваліся меньшыя падаткі. Але ў весках былі і беднякі – “бабылі”, “лёзныя”, “халупнікі”, “гульцяі”, “каморнікі”.

Некаторыя сялянскія гаспадаркі маглі б даваць вялікія прыбыткі, калі б не прыгонная залежнасць. Заставаліся шматлікія павіннасці , да 120-140 у год.Павялічвалася колькасць паншчыны з 4-ох да 12 дзен на тыдзень з валокі. Існавалі адпрацовачныя павіннасці – гвалты, талокі , згоны. Цяжкай была падводная павіннасць- дастаўка грузаў ў парты ці гандлёвыя цэнтры. Шарваркі – будаўніцтва і рамонт дарог. Чынш складаў 30-60 злотых з валокі. Разнастайнымі былі грашовыя падаткі. Жарнавое- за права мець свае жорны, угайнае,ялавічнае, вепршчызна- за права карыстацца панскімі ляснымі ўгоддзямі, чапавае- за выраб гарэлкі і піва, куніца- за права жаніцца. Падымнае плацілася ў дзяржаўную казну. На ўтрыманне войска з дзяржаўных сялян збіралася гіберна, з прыватных- рэйтаршчына. Нязменным заставаўся натуральны падатак- дзякла. Акрамя гэтага селянін быў асабіста безабаронены.

Такое становішча выклікала незадаволенасць сялян. У 1676-1677г адбыліся сялянскія выступленні ў Рэчыцкім і Мазырскім паветах, у 1690і 1696 у Крычаўскім старостве, 1695- у Слуцкім. Сяляне займаліся парубкамі панскіх лясоў, патравай пасеваў ( іспаш), не выходзілі на паншчыну, скардзіліся на арандатараў ( скаргі- суплікі) і інш. Адным з самых буйных узброеных выступленняў сялян было паўстанне ў Крычаўскім старостве ў 1740-1744гг. Узначальваў яго В.Вашчыла, яго паплечнікамі былі Карпач, Вецер, Бачко. Паўстанцы выгналі арандатараў Крычаўскага староства братоў Іцкавічаў і ўзялі ўладу ў свае рукі. Самі выбіралі арандатара, плацілі падаткі свайму князю Гераніму Радзівілу, якому належыла Крычаўшчына. 15 студзеня 1744г князь Г.Радзівіл накіраваў са сваёй Слуцкай рэзідэнцыі на Крычаўшчыну войска для падаўлення паўстання. Войска ўвайшло ў Крычаў, які асадзіла войска Вашчылы. Сілы былі няроўныя, паўстанцы пацярпелі паражэнне. Падчас бітвы загінула 200 чалавек. 176 трапілі ў палон. Крычаўшчына была аддадзена на рабаванне салдатам. У лютым 1744 г адбыўся суд над кіраўнікамі паўстання. 16 чалавек былі пакараны смерццю.В. Вашчыла збег, але быў схоплены і памер у турме ў жніўні 1744г. “Гэта ж па ўсей Кароне і Ліцве вядома Крычаўскае выступленне!”

У 1754-1756гг адбылося моцнае выступленне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчыны Мазырскага павета. Падаўляла паўстанне войска на чале са шляхціцам Панятоўскім. Да паражэнне прывялі раз’яднанасць і непаслядоўнасць сялянскага руху.

Небесканфліктным было і гарадское жыццё. Не спынялася супрацьстаянне заможнай гарадской вярхушкі і бяднейшага кола гараджан- “наймітаў”, “гульцяёў”, “каморнікаў” і інш. Найбольш значнымі былі выступленні рамеснікаў ў Магілёве ў 1606-1608гг і ў 1610г. Магілёўскія рамеснікі на чале з Стахорам Мітковічам, Пятром- кавалём. Мікітам – збройнікам, Ходкам Багдановічам выступілі супраць гарадской рады і ліквідавалі яе. Паўстанне было падаўлена. Ходка Багдановіч пакараны смерццю. У 1610г уладу ў горадзе захапіць не ўдалося. Расправа была больш жорсткая. Пяцёра кіраўнікоў Іван Харкавіч, М. Чабатар, Л. Міхайлавіч, М. Мількавіч, Г.Іванавіч пакараны смерцю на Ільінскай гары ў Магілеве. М. Тальбушу, І. Шчэнскага прысудзілі да 12-ці тыдневага зняволення, пасля гэтага катавалі ля ганебнага слупа , выгналі з горада , забараніўшы сяліцца бліжэй, чым на 30 міль ад яго.

У 16- пачатку 17 ст беларускія гарады былі квітнеючымі. У другой палове 17 пач 18 ст гарады знаходзіліся ў стане разрухі. Падчас войнаў яны былі разбураны на 50-80%. Пасля войнаў у гарады адбываўся прыток яўрэяў, якія складалі 30-40 % насельніцтва гарадоў. Сацыяльныя канфлікты здараліся ў 1667г у Полацку, 1670 і 1726г у Гародні, 1700г у Мінску, 1733г у Магілёве. Гараджане плацілі падаткі: падымнае, гіберна, паштовае на карысць дзяржавы, грашовыя выплаты магістрату. У гарадах і мястэчках праводзіліся кірмашы, буйнейшы у Зельве, вялікія кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У час гаспадарскага ўздыму з сярэдзіны 18 ст асобныя феадалы станавіліся на шлях рэформ. Так магнат Іахім Храптовіч у сваім маёнтку ў Шчорсах Наваградскага і Вішневе Ашмянскага павету ліквідаваў паншчыну і замяніў яе чыншам. У некаторых уладаннях магнатаў з’яўляюцца мануфактуры. – прамысловыя прадпрыемствы , заснаваныя на падзеле працы і ручной рамесніцкай тэхніцы. Новымі рысамі развіцця беларускіх зямель у 18 ст былі: заняпад цэхавай арганізацыі, перыарыентацыя гандлю, узнікненне мануфактур. Справа у тым, што ўзрасла роля Пецярбурга , цераз які купецтва арыентавалася на Захад. А гэта рэзка скараціла значэнне пасрэдніцкай дзейнасці беларускага купецтва, пераарыентаваўшы яго гандлёвыя сувязі на гарады паўночна- заходняй Расіі і Левабярэжнай Украіны. Асаблівасцямі развіцця мануфактурнай вытворчасці на Беларусі былі: узніклі пазней, чым заходнееўрапейскія, канцэнтраваліся ў магнацкіх уладаннях, вотчыны тып мануфактурнай вытворчасці( галоўная працоўная сіла- прыгонныя сяляне). Першай мануфактурай на Беларусі была Налібоцкая шкляная, заснаваная ў 1727-1728гг па загадзе жонкі канцлера ВКЛ Ганны Радзівіл і яе сына М. Радзівіла Рыбанькі.( усяго ў іх ўладанні было 24 мануфактуры). Там выраблялі шкляны посуд, упрыгожаны фарбамі, аконнае шкло. Працавалі на ей прыгонныя сяляне. Вядомымі майстрамі былі Кахановічы, Галубовічы, Бялькевічы. Другой па часе стварэння была Урэцкая шкляная мануфактура( гута- сыравіна для вырабу шкла), якая пачала дзейнічаць у 30-ыя гады 18 ст. Гэта было самае буйне прадпрыемства ў РП. На ім выраблялі крыштальны посуд. Люстры, люстэркі. У 1751г М. Казімірам Радзівілам была заснавана ткацкая Слуцкая мануфактура шоўкавых паясоў. Там працавалі майстры з Турцыі і Персіі. Кіраваў майстар са Стамбула Ян Маджарскі. Вырабляліся паясы да 1830г, пасля падаўлення паўстання шляхце забаранялася насіць нацыянальнае адзенне кунтуш і пояс, на мануфактуры сталі вырабляць царкоўныя рызы. Закрыта мануфактура была ў 1844г.

У другой палове 18 ст у мястэчку Карэлічы працавала ткацкая мануфактура Радзівілаў па вырабе палатна для абіўкі сцен, абрусаў, шпалераў( безворсавых дываноў.) У 80-ыя г у мястэчку Высокае – завод па выплаўцы жалеза і чугуну, у Вішнёва- чугуналіцейны завод графа Храптовіча, тут была наладжана першая на Беларусі доменная печ у 1790г . У 1794г тут кавалася зброя для паўстанцаў Т.Касцюшкі, Свержаньская фаянсавая мануфактура. У другой палове 18 ст актыўны ўдзел у стварэнні мануфактур прымаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 60-70г па яго загадзе галоўны надворны падскарбі ( упраўляючы каралеўскай эканоміяй) А.Тызенгауз стварыў у Гродзенскай і Берасцейскай эканоміяхт 21 мануфактуру. У канцы 18 ст на Беларусі дзейнічала 53 мануфактуры, дзе было занята 2400 рабочых. Але высокі себякошт прадукцыі, адсутнасць збыту прывялі да закрыцця большасці з іх.

З мэтай навядзення парадку ў гандлі у 1766г былі ўведзены адзіныя ў ВКЛ меры вагі , аб’ему, даўжыні, былі ўведзены “барацінкі”- медныя манеты па прозвішчу ініцыятара грашовай рэформы Бараціні. У 1764г была праведзена паштовая рэформа. У 1775г урад увёў Генеральную мытную пошліну, абавязковую для ўсіх, нават для караля. Пачаліся работы па будаўніцтву дарог. Былі пабудаваны Пінска- Слонімская і Пінска- Валынская. У 1767г віленскі ваявода Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Неман з Дняпром. У 1784 г па канале прайшло першае судна. У 1775г стараста Пінска Бутрымовіч пачаў будаваць Днепра- Бугскі канал, які злучыў Прыпяць з Заходнім Бугам. Басейн рэк Дняпра і Заходняй Дзвіны злучыў Бярэзінскі канал, які будаваўся у 1797-1805гг.



С/г і гарадское жыцце аднаўлялася, але да канца 18 ст так і не дасягнула ўзроўню канца 16 пач 17 ст.










База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка