7-9 ліпеня 2016 гада! Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць»



Дата канвертавання16.05.2016
Памер86.2 Kb.




Паважаныя сябры і калегі!

Рады паведаміць Вам, што VI Фестываль нефармальнай адукацыі адбудзецца 7-9 ліпеня 2016 гада!

Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» і, па традыцыі, стане дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену вопытам, узгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых. Істотную падтрымку ў дадзеным працэсе можа аказаць пашырэнне сувязей з міжнароднай супольнасцю і вылучэнне задачы інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі адукацыі дарослых у нашай краіне.

У якасці базавага дакумента для працы VI Фестывалю нефармальнай адукацыі будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі»1, распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).

VI Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць»2.
МЭТА ФЕСТЫВАЛЮ

Прасоўванне ролі і развіццё магчымасцей нефармальнай адукацыі як складовай часткі адукацыі дарослых у XXI стагоддзі.


ЗАДАЧЫ ФЕСТЫВАЛЮ

  • арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі на прынцыпах інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі прасторы адукацыі дарослых;

  • абмеркаваць беларускі і замежны вопыт па тэматычных напрамках Фестывалю;

  • садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння і партнёрства паміж удзельнікамі.


ТЭМАТЫЧНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ НА ФЕСТЫВАЛІ

  • Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст;

  • Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел;

  • Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця;

  • Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця;

  • Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі).

НАПРАЦЯГУ ТРОХ ФЕСТЫВАЛЬНЫХ ДЗЁН БУДУЦЬ ПРАДСТАЎЛЕНЫ

  • прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;

  • майстар-класы ў выкананні лепшых адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі);

  • творчыя конкурсы;

  • дыскусіі па пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;

  • цікавая культурная праграма;

  • сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі для сумеснай рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў;

  • выстава арганізацый і адукацыйных праграм нефармальнай адукацыі;

  • азнаямленчыя візіты ў адукацыйныя арганізацыі.


ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ

Папярэднюю праграму Фестывалю глядзіце на сайце: www.adukatar.net.


МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ


VI Фестываль адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB). Адрас цэнтра: г. Мінск, 220116, праспект Газеты «Праўда», 11.

Падрабязная інфармацыя аб цэнтры на сайце: http://www.ibbhotel.by/en/contacts/



МОВЫ ФЕСТЫВАЛЮ

Традыцыйна Фестываль збірае разам адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі) з усёй Беларусі, а таксама калег з еўрапейскіх і постсавецкіх краін, таму афіцыйнымі мовамі Фестывалю з'яўляюцца: руская, беларуская, англійская. Падчас Фестывалю будзе забяспечаны пераклад.



УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ФЕСТЫВАЛІ

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, індывідуальныя прадпрымальнікі;

  • прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай адукацыйнай палітыкі ў Беларусі;

  • прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (недзяржаўныя арганізацыі, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый і ўстаноў, працадаўцы), зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі, асабліва на рэгіянальным узроўні;

  • прадстаўнікі міжнародных арганізацый;

  • прадстаўнікі донарскіх арганізацый, якія інвесціруюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.


ФАРМАТ УДЗЕЛУ

  • арганізацыя майстар-класа па тэматычных напрамках Фестывалю;

  • прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта або праекта;

  • прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;

  • удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў межах Фестывалю;

  • свабодны ўдзел.


МАЙСТАР-КЛАСЫ

Тэматыка майстар-класаў павінна адпавядаць і раскрываць адно з тэматычных напрамкаў Фестывалю:

  • Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст;

  • Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел;

  • Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця;

  • Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця;

  • Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі).

  • працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 70 хвілін;

  • арганізатары Фестывалю прадастаўляюць памяшканне, неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзелу ў майстар-класе замежных гасцей;

  • аргкамітэт Фестывалю пакідае за сабой права адбору майстар-класаў.



ПРЭЗЕНТАЦЫІ

  • працягласць прэзентацыі не павінна перавышаць 10 хвілін;

  • для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму / кнігу / сайт / праект, створаныя на працягу апошніх двух гадоў.

  • аргкамітэт пакідае за сабой права выбару прэзентацый.


КОНКУРСЫ

Конкурс «Падзея года ў нефармальнай адукацыі»

  • у конкурсе могуць прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі), якія праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь ў 2015-2016 годзе з удзелам жыхароў краіны і садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабістыя, прафесійныя кампетэнцыі ў удзельнікаў.

  • Палажэнне аб конкурсе глядзіце на сайце www.adukatar.net


Конкурс для журналістаў на лепшую публікацыю «Аб адукацыі нефармальна»

  • у конкурсе могуць прымаць удзел беларускія журналісты, публікацыі якіх надрукаваны на працягу 2014-2016 гг. і прысвечаны розным аспектам нефармальнай адукацыі (тэарэтычным, метадычным, даведкавым і інш.).

  • Палажэнне аб конкурсе глядзіце на сайце www.adukatar.net.


ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ФЕСТЫВАЛІ

Памер унёску:

  • 200 000 бел. рублёў (для аднаго адабранага беларускага ўдзельніка)

  • 100 еўра (для аднаго адабранага замежнага ўдзельніка)


Рэгістрацыйны ўнёсак для беларускіх удзельнікаў уключае ў сябе:

  • пакет інфармацыйных матэрыялаў;

  • пляцоўку для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса;

  • кава-паўзы;

  • абедзенны комплекс 7 і 8 ліпеня;

  • вячэру 7 і 8 ліпеня;

  • аплату транспартных выдаткаў іншагароднім удзельнікам;

  • аплату пражывання іншагароднім удзельнікам, 1-2 ночы.


Рэгістрацыйны ўнёсак для замежных удзельнікаў уключае ў сябе:

  • аплату трансферу з аэрапорта або чыгуначнага (аўта) вакзалаў;

  • пакет інфармацыйных матэрыялаў;

  • пляцоўку для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса;

  • аплату пражывання, 2-3 ночы;

  • сняданкі, 2-3;

  • кава-паўзы;

  • абедзенны комплекс 7 і 8 ліпеня;

  • вячэру 7 і 8 ліпеня.

Звяртаем вашу ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць транспартныя выдаткі замежных удзельнікаў і выдаткі, звязаныя з адкрыццём віз.
РЭГІСТРАЦЫЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ

  • Усім удзельнікам неабходна зарэгістравацца не пазней за 16 траўня 2016 года (уключна)!

  • беларускім удзельнікам неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1uW2mSiDfiJFNlu1i3QzWuCEwdZxR_Oysk2agszZpBvM/viewform

  • замежным удзельнікам неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1aZZdTYwXppug6Cm-FXcZ3jFYSRcD1ToOz3WgGPbIUVI/viewform

  • вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомы не пазней за 1 чэрвеня 2016 года.


АРГАНІЗАТАРЫ








ПАРТНЁРЫ ФЕСТЫВАЛЮ












































Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.adukatar.net


КАНТАКТЫ

+375 29 318 77 18 (Кацярына), +375 29 171 93 97 (Іна)

ngofest2016@gmail.com

www.adukatar.net



1 Анатацыя на рускай мове: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto1pagers_ru.pdf

Арыгінал на англійскай мове: http://www.eaea.org/media/policy-advocacy/manifesto/manifesto.pdf




2 http://dvv-international.by/ru/project-learn-to-act/

Праект «Вучыцца, каб дзейнічаць» рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г.Кам (Германія). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).










: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка