7 прычын, чаму варта ўзяць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні Азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў



Дата канвертавання04.07.2016
Памер30.91 Kb.
7 прычын, чаму варта ўзяць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні

  1. Азнаёміцца з тэматыкай тэставых заданняў

Вядома, можна рыхтавацца самастойна па зборніках РВК, якія дакладна адлюстроўваюць структуру і змест тэставых заданняў і ў цэлым перадаць сутнасць ЦТ. Але ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дае абітурыентам новы вопыт, як гэта заўсёды бывае пры пераходзе з тэарэтычнай плоскасці ў практычную.

Таму не трэба ігнараваць рэпетыцыйнае тэсціраванне.

І асабліва ўвагу варта звярнуць на трэці этап, дзе прапаноўваюцца заданні, максімальна набліжаныя да ЦТ.


  1. Праверыць узровень ведаў па выбраных прадметах на цяперашнім этапе.

Вельмі карысна вызначыць сваё месца ў агульным абітурыенцкім рэйтынгу. Так, можна быць першым у класе і мець добрыя адзнакі па прадмеце, аднак толькі шляхам тэсціравання можна аб’ектыўна параўнаць сябе з іншымі абітурыентамі і ацаніць свае шансы на паступленне.

Трэба быць гатовым да таго, што вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання могуць быць ніжэйшымі за чаканыя. Але гэта якраз і павінна стаць стымулам для таго, каб мабілізавацца на вучобу і ўзмацніць дадатковую падрыхтоўку па прадмеце.



  1. Намеціць шляхі найбольш эфектыўнай падрыхтоўкі да ЦТ і ліквідацыя недахопаў у ведах

Падчас рэпетыцыйнага тэсціравання вельмі часта выяўляюцца недахопы ў ведах абітурыентаў. Напрыклад, на першых этапах яны могуць быць вынікам таго, што пэўныя тэмы яшчэ не вывучаліся і не замацаваліся. У такім разе абітурыенты павінны зразумець, што на гэтыя тэмы трэба звярнуць асаблівую ўвагу. І наадварот, часта недахопы выяўляюцца ў тэмах, якія вывучыліся даўно, таму іх варта паўтарыць.

У любым выпадку, падчас рэпетыцыйнага тэсціравання абітурыенты атрымліваюць аб’ектыўную інфармацыю пра ўзровень сваёй падрыхтоўкі на цяперашнім этапе, што дапаможа ім скіраваць план падрыхтоўкі да ЦТ. Акрамя таго, многія цэнтры тэсціравання па выніках “рэпетыцый” праводзяць спецыяльныя курсы для абітурыентаў, дзе разбіраюць найбольш тыповыя памылкі, выкліканыя, магчыма, недасканаласцю вучэбных праграм ці складанасцю тэм.




  1. Набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў

На рэпетыцыйным тэсціраванні можна загадзя навучыцца запаўняць бланкі, што засцеражэ ад непатрэбных памылак і марнавання часу на ЦТ. Канечне, бланкі адказаў не з’яўляюцца сакрэтнымі і друкуюцца ў многіх зборніках, але ўсё ж лепш праверыць свае навыкі ў “баявой” абстаноўцы.

Асабліва гэта актуальна для тых, хто ўжо даўно закончыў школу і прывык выключна да традыцыйных формаў кантролю ведаў – вусных і пісьмовых экзаменаў. Ад такіх людзей рэдка даводзіцца чуць, што вельмі шмат часу яны марнуюць менавіта пры запаўненні бланка.


5. Псіхалагічна падрыхтавацца да ЦТ

Гэта тое, што немагчыма здзейсніць пры падрыхтоўцы. Адна справа – рашаць тэсты пад ціхую музыку за ўласным сталом, і зусім іншая – у ліку дзясяткаў, а то і соцень абітурыентаў у паточнай аўдыторыі ўніверсітэта. Ды і да нагляду з боку арганізатараў тэсціравання варта прывыкнуць. У асабліва ўражлівых асоб без падрыхтоўкі такая абстаноўка можа выклікаць пэўную нервовасць, а трэба, каб, наадварот, у гэты час абітурыент мог максімальна сканцэнтравацца на прадмеце.

Акрамя таго, на рэпетыцыйным тэсціраванні можна навучыцца правільна размяркоўваць свае намаганні і час. Вопыт паказвае, што самая вялікая памылка абітурыентаў – засесці за адну задачу і рашаць яе да пераможнага канца. Аднак тут строга дзейнічае правіла: ад лёгкага – да складанага! Напачатку трэба выканаць тое, што робіцца “з налёту”, і толькі тады пераходзіць да больш цяжкіх заданняў.
6. Адчуць павышаныя патрабаванні да дысцыпліны

Быў час, калі на рэпетыцыйным тэсціраванні не забаранялася карыстацца шпаргалкамі, калькулятарамі і даведнікамі. Маўляў, тэсціраванне праводзіцца па жаданні абітурыентаў, і ўся адказнасць ляжыць на іх. І абітурыенты гэтым часта карысталіся. Але зараз дысцыпліна на рэпетыцыйным тэсціраванні максімальна нагадвае тую, што будзе летам на ЦТ.



Зрэшты, праявіць дысцыплінаванасць на рэпетыцыйным тэсціраванні – найперш у інтарэсах саміх абітурыентаў. Каб потым на самы важны іспыт не забыць узяць пашпарт, але пакінуць дома мабільнік, даведнік і шпаргалкі.
7. Вызначыцца ў выбары ВНУ

Ведаючы сваё месца ў агульным абітурыенцкім рэйтынгу, будзе прасцей вызначыцца з будучай спецыяльнасцю і ВНУ. Магчыма, па выніках усіх трох этапаў рэпетыцыйнага тэсціравання хтосьці выбярэ ССНУ ці прафтэхкаледж. Што ж, таксама нядрэнна. Галоўнае, каб абыйшлося без расчараванняў!


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка