70 добрых спраў да 70-годдзя Вялікай Перамогі



Дата канвертавання23.06.2016
Памер15.21 Kb.
70-годдзю Вялікай Перамогі.

“70 добрых спраў да 70-годдзя Вялікай Перамогі”, пад такім дэвізам увесь навучальны год ладзіліся мерапрыемствы з акцябратамі, членамі ГА “БРПА”, ГА “БРСМ” “Навучальна-педагагічнага комплексу Рытанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Ў рознапланавым школьным жыцці сённяшні дзень – асаблівы. Сёння, напярэдадні святкавання 70-годдзя з Дня Перамогі, праводзіцца акцыя “Алея ветэрана”. На ўездзе у аграгарадок Рытань, на беразе штучнага вадасховішча, юнакі і дзяўчаты старэйшых класаў школы разам з госцем старшынёй Астравецкага Савета дэпутатаў, Тальчук Ірынай Эдуардаўнай, разам з работнікамі СДК аг.Рытань, з бацькамі і з аднавяскоўцамі пасадзілі 70 ялінак.

Тут жа ўстанавілі валун, як памятны знак у гонар вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Моладзь аграгарадка Рытань спадзяецца на тое, што на гэтым месцы замест валуна праз некалькі гадоў з’явіцца манумент, і ён стане для мясцовых жыхароў сведчаннем вялікай трагедыі і вялікай славы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стане ўвекавечаннем памяці аб ветэранах нашай мясцовасці ў гэтай жорсткай вайне. На жаль, у нашай мясцовасці ветэранаў ў ліку жывых ужо няма.

Хочацца верыць, што праз пэўны прамежак часу сюды прыйдуць тыя, хто сёння садзіў гэтыя дрэўцы, са сваімі дзецьмі і будуць ім расказваць пра падзеі мінулай вайны і пра сённяшні дзень.

Моладзь Рытані вельмі ўдзячна дырэктару СДК, Аляксандру Мечыслававічу Юргелянцу, менавіта ён з’явіўся ініцыятарам акцыі, а таксама ўдзячны кіраўніку Падольскага лясніцтва, Дысько Канстанціну Пятровічу за тое, што ён дапамог набыць пасадачны матэрыял, кіраўніцтву Астравецкага РУП “Саўгас “Падольскі” і Старшыні сельскага выканаўчага камітэта Цэйку Рыгору Часлававічу, за дапамогу, аказаную ў правядзенні акцыі “Алея ветэрана”.

Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей.

Наш абавязак помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, — гэта значыць змагацца за мір. Гэта датычыць усіх, хто жыве на зямлі. У гэтым упэўнена маладое пакаленне рытанцаў!



Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

В.К.Юргелянец
: page
page -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
page -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
page -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
page -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
page -> Кодекс республики беларусь об образовании принят Палатой представителей Одобрен Советом Республики
page -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
page -> Запрашаем на Вячоркі
page -> Урок біялогіі ў 11 класе Сучасны этап эвалюцыі чалавека. Расы іх паходжанне і адзінства
page -> Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»
page -> Краязнаўчая азбука




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка