70 год Перамогі Памяць патрэбна не мертвым



Дата канвертавання05.07.2016
Памер28.92 Kb.

70 год Перамогі

Памяць патрэбна не мертвым-

памяць патрэбна жывым




Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 (22 чэрвеня 1941 — 9 мая 1945) — прынятая ў савецкай гістарыяграфіі назва вайны Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў - Венгрыі, Італіі, Румыніі, Славакіі,Фінляндыі, Харватыі; важнейшая частка Другой сусветнай вайны (1 верасня 1939 — 2 верасня 1945). Працягвалася 1418 дзён і начэй.

Вайна, якая закончылася амаль 70 гадоў таму назад, але памяць аб якой жыве і зараз як аб самай страшнай і разбуральнай з усіх войнаў, што былі на Зямлі. А было іх за 5,5 тысяч гадоў больш за 14 тысяч – вялікіх і малых войнаў, у якіх загінула амаль 4 млрд чалавек. За гэты час толькі 294 гады былі мірныя. Але самай разбуральнай па-ранейшаму застаецца ІІ сусветная вайна і Вялікая Айчынная вайна, як яе састаўная частка.

Наша Беларусь у гэтай вайне панесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты.

Услухайцеся ў гэтыя лічбы:

 


  1.  У Беларусі загінула 2 млн. 200 тыс. яе жыхароў – кожны трэці.

  2.  Тут дзейнічала 260 лагераў смерці і 110 гета для яўрэяў. Толькі ў адным Трасцянецкім лагеры пад Мінскам было знішчана 206 тыс. чалавек.

  3.  Было спалена 9 200 вёсак, з якіх 433 – разам з жыхарамі.

  4.  Было разбурана 209 гарадоў, 10 тыс прамысловых прадпрыемстваў, 7 тыс. школ.

  5.  Для работы ў Германіі было вывезена 380 тыс. чалавек, з якіх назад вярнулася толькі каля 120 тыс.

Хіба можна гэта забыць?

Памяць зноў і зноў пераносіць нас у ноч на 22 чэрвеня 1941 года, калі наша Радзіма першай прыняла на сябе ўдар фашысцкай Германіі. Яна нічым не адрознівалася ад іншых: цёплая, ціхая, па ўсёй краіне праходзілі выпускныя балі. Але менавіта гэтай ночы было наканавана назаўсёды ўвайсці ў гісторыю. Вось якой, па апісанню пісьменніка Уладзіміра Карпава, была тая ноч: “Гэта была ноч, у змроку якой было пачата адно з самых вялікіх злачынстваў у гісторыі чалавецтва. Спалі ў гэту ноч народы СССР. Спала Еўропа. Спалі ў казармах чырвонаармейцы. Стаялі на сваіх пастах пагранічнікі, ахоўваючы сон тых мільёнаў людзей, якім наканавана было легчы ў зямлю і застацца ў гісторыі пад кароткім і бясстрасным словам “страты”. Не спала ў гэту ноч толькі ўся нямецкая армія. Пад покрывам ночы сотні тысяч нямецкіх салдат, афіцэраў і генералаў накіраваліся ў бок савецкай мяжы. Першымі паляцелі самалёты, якія абрушылі моцны бомбавы ўдар на гарады і вёскі Савецкага Саюза.” Менавіта так: вераломна, па-зладзейску, без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія ўступіла на нашу зямлю. Калі мірныя жыхары СССР яшчэ спалі, сцены Брэсцкай крэпасці ўжо плавіліся ад агню, а яе абаронцы гінулі са словамі на вуснах: “Паміраю, але не здаюся!”



З гэтага дня – 22 чэрвеня 1941 года – у жыццё людзей разрывам снарадаў і бомбаў увайшло страшнае слова “вайна”.



У гады вайны смерць чакала чалавека на кожным кроку, і ніхто, і нідзе не мог ад яе схавацца: ні стары, ні малы, ні слабы, ні дужы, ні хворы, ні здаровы, ні радавы салдат, ні генерал. Ужо ў першыя гадзіны вайны савецкія войны праяўлялі цуды гераізму, каб не прапусціць ворага на родную зямлю.

Усяго у гады вайны Беларусь страціла больш за 2 млн. сваіх сыноў і дачок. Сёння ў іх гонар у нашай краіне ўзведзена каля 6 тыс. помнікаў, абеліскаў, мемарыяльных комплексаў. Каля многіх з іх гарыць вечны агонь, як сімвал нашай незгасальнай памяці аб вялікім подзвігу мужных людзей, што цаною сваіх жыццяў падарылі нам мір, яснае сонца і блакітнае неба над галавой.Трэба памятаць аб тых жудасных гадах, каб не паўтараць памылак, каб больш ніколі не дапусціць новых войнаў.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка