А. А. Гусянок выкладчык прыродазнаўчых дысцыплін, кіраўнік гуртка “Эколаг” з любоўю ў сэрцы І з болем у душы



Дата канвертавання30.06.2016
Памер122.34 Kb.
А.А. Гусянок

выкладчык прыродазнаўчых

дысцыплін, кіраўнік гуртка

Эколаг”


З любоўю ў сэрцы і з болем у душы

(літаратурна-музычная кампазіцыя-рэквіем)


МЭТЫ: Пашырыць кругагляд навучэнцаў аб прыродзе роднага краю, аб

узаемасувязях прыроды і грамадства.


Фарміраваць уяўленнне аб маральна-этычных нормах паводзін у грамадстве, навакольным асяроддзі і ўзаемаадносінах паміж людзьмі.
Выхоўваць эмацыянальна-станоўчыя адносіны да навакольнага жыцця, цікавасці да прыроды і сацыяльных з’яў.

Выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, жаданне зберагчы яе прыгажосць і багацце, адказнасць, учаслівасць, дабразычлівасць, абавязковасць і суперажыванне.

Абсталяванне: карта (фізічная) РБ, герб, флаг.
Плакат: “Любіце гэтую сваю зямлю аддана, і да канца. Іншай вам і не

даддзена, ды і не патрэбна”.

У. Караткевіч
Плакат: “…Природа – не слепок, не бездушный лик – в ней есть душа, в ней

есть свобода, в ней есть любовь, в ней есть язык!»

КРАЯВІДЫ БЕЛАРУСІ

Мой родны кут, як ты мне мілы!...

Забыць цябе не маю сілы!...

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццем вясны маёй убогай.

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

Я. Колас

Добры дзень, паважаныя госці. Нам, арганізатарам, гэтага свята вельмі прыемна, што ў гэтай зале прысутнічаюць тыя, хто любіць і шануе сваю Бацькаўшчыну, маленькую Радзіму, назва якой Рэспубліка Беларусь, тыя хто захапляецца яе прыгажосцю, каму не абыякавы яе лёс.

Спадзяемся, што размова будзе шчырай і карыснай.
Цябе мы назвалі Радзімай

Алесь Бачыла

Дзе рэчкай, дзе борам, дзе лугам.

Ты вабіш сабою здаля,

Зямля між Дняпром і між Бугам,

Спрадвечная наша Зямля.

Цябе мы назвалі Радзімай

Не годам раней, не двума,

Не годам – двума прынялі мы

Тваё дарагое імя

С тых дзён і па сёння прадвечнем

Па нівах і ціхіх гаях

Гучаць: твая звонкая песня,

Пявучая мова твая.

Іх нам нездарма аддавалі

Як скарб запаветны зямлі,

Каб мы – праз вякі шанавалі.

Каб мы праз вякі бераглі.
Радзіма – гэта паняцце вельмі шырокае і ёмкае, і ў кожнага яно сваё, асабістае. Але ёсць нешта і агульнае, што аб’ядноўвае нас, усіх пад адзіным сцягам нашай краіны. Нагадаю словы песні “С чего начинается Родина?”
С чего начинается Родина?

С картинки в твоем букваре

С хороших и верных товарищей.

Живущих в соседнем дворе.

А может она начинается с той песни,

Что пела нам мать

С того, что в любых испытаниях

У нас никому не отнять….?

С чего начинается Родина….?

А зараз мы запытаем у Вас: “З чаго пачынаецца Радзіма?

Што разумееце пад паняццем Радзіма?” (інтэрв’ю ў зале)



  1. Адкуль Вы да нас прыехалі?

  2. Як хутка Вы прывыклі да новага месца?

  3. Што цягне дамоў?

  4. Калі асабліва адчуваеш патрэбу па родных мясцінах?

  5. Скажыце, згодны Вы з такім выразам: “У роднай хаце і сцены дапамагаюць?”

  6. А як на конт таго, каб паехаць на Канары, Кіпр?

  7. Ваша паездка ў бліжайшы час?

  8. Чаму людзі, пакінуўшы родныя мясціны, сумуюць?

Дзякуй усім за шчырыя адказы. Мы просім прабачэння за тое, што

парушылі ваш пакой, пабудзілі пачуцце суму аб родных мясцінах.

Пачуцце суму – гэта карыснае пачуццё, гэта азначае, што яшчэ не ўсё мы страцілі. І чалавек, які сумуе па родных, па прыродзе, па сваёй Радзіме – валодае глыбокім пачуццём патрыятызму.

Зямля Беларусі! Бары і дубравы,

Жытнёвае поле, шаўковы мурог,

У промнях рабіны заход вечаровы,

Што клёкат буслоў – ручаёў пералівы

І ў шумных прысадах стужкі дарог.

Пятрусь Броўка
(Песня « Родная Земля»)
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ

Мы ездзім далёка за мора

Чужыя глядзець гарады

Шукаем скалістыя горы,

Азёры крыштальнай вады.

І часта, так часта бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін,

Свае гарады і пасёлкі

Абмытыя ласкай вятроў,

І подых сасновае смолкі

Сівых беларускіх бароў.

А той, хто Палесся не бачыў,

Хто ў Пінску ні разу не быў,

На Прыпяці хто не рыбачыў,

Не плыў у вясенні разліў,-

Не зведаў красу свайго краю.

Скажу я вам праўду адну;

Заморскія вёсны, я знаю,

Не лепей за нашу вясну,

Вось так яно часам бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін

Белая Русь! Наша Бацькаўшчына!

На карце вялікага свету

Яна як зялёны лісток.

Сасмяглая песня лета,

Жывой вады глыток!



Васіль Вітка
На думку Васіля Віткі рэспубліка падобна на кляновы лісток, які кожную вясну нягледзячы на маразы і завеі, з’яўляецца на дрэве зноў і зноў, так і Радзіма наша, нягледзячы на нашэсце ворагаў, жыццёвыя буры, адраджаецца зноў і зноў.

А вось Мікола Гамолка, беларускі пісьменнік, бачыць наш край вось якім: “Беларусь! Зямля нашых дзядоў і прадзедаў”. Мы ганарымся табою, мы любім цябе бясконца. Хораша разляглася ты, наша зямля, на ўлонні старажытнай маці – планеты. І абрысы твае на дзіва сімвалічныя і высакародныя: яны нагадваюць на карце мужную, добрую чалавечую далонь. Бяры ж у гэтую працавітую далонь свае багацці і здабыткі, вышэй іх падымай над светам, хай ведаюць людзі ўсіх кантынентаў: жыве Беларусь!”

Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч лічыць, што абрысы Беларусі на карце нагадваюць нашага магутнага цара Белавежскай пушчы – зубра. Сваю любоў і павагу да Радзімы пісьменнік перадаў так: “Любіце гэтую сваю зямлю аддана і да канца. Іншай вам і не дадзена, ды і непатрэбна.”

Шмат цёплых і ўдзячных слоў сказалі Я.Колас і Я. Купала аб Радзіме.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай…



Я. Купала
Наша Радзіма – вялікая і цудоўная, але для кожнага чалавека яна пачынаецца з парога яго бацькоўскай хаты. Дзе б ты не нарадзіўся, у якім бы ты далёкім кутку не жыў, уся краіна належыць табе. І ты маеш права з гонарам сказаць: «Гэта мая Радзіма». З гонарам і павагай мы чуем гэтыя словы ад нашых настаўнікаў.
Слова кіраўніку гуртка «Эколаг».

Леніна – лепей не знойдзеш пасёлка,

Гэта цудоўны і родны мой кут.

Шчыра люблю яго і ганаруся,

Што нарадзілася тут.

(паказ на карце в. Леніна)
Гэта мая маленькая Радзіма. Утульная, прыгожая сваёй прыродай

(лясамі, штучнымі азёрамі, узгоркамі) мясціна. Багатая на гісторыю і добрых працавітых людзей. У гады вайны тут прайшлі цяжкія баі, аб чым сведчаць помнікі (3) і гістарычныя архіўныя дакументы. Каб уявіць маштабы ваенных дзеянняў прывяду прыклад: у адной брацкай магіле (Звязда) пахавана прыкладна 1500 тысяч салдат. У гонар загінуўшых беларусаў, рускіх, палякаў на месцы баёў узведзены музей савецка-польскай баявой садружнасці. Я удзячна лёсу, што ўсё маё жыццё прайшло на Радзіме. Тут вучылася, сюды вярнулася на працу. І вельмі балюча ўспрымаю ўсё негатыўнае, калі такое мае месца побач, на маёй маленькай Радзіме.


Дзякуй, за добры ўзор адносін да сваёй Радзімы.

Я радасць сваю не хаваю

Мне песню ў грудзях не стрымаць.

Цудоўней радзімага краю

Нічога не адшукаць.
(Песня “Белавежская пушча”)
Янка Сіпакоў “Мой край”

(урывак з нарысу “Даверлівая зямля).
У кожнага чалавека, які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зялёнай такой маленькай, такой неабдымнай – зямлі, абавязкова ёсць свой гожы, ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае звыклае месца. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо нават адным толькі напамінкам пра сябе, выпадковаю загадкаю пра знаёмыя табе з дзяцінства мясціны.

Ёсць такі край і ў мяне. Там тыдні на два пазней пачынаецца веснавая сяўба і ўборка. Раней прыходзіць зіма. А колькі ягад і грыбоў у лесе. І навогул – прыгажосць то якая. Гэты край, гэта мая Поўнач – узгорыстая, азёрная, ільняная Віцебшчына.

Я ў вобласць адну закахалась душою,

Яна гадавала, як маці,

Яна ў сэрцы навекі са мною

Як крыж, як малітва, распяцце.

І вабіць блакітнасць яе ручаёў,

Чаруе духмянасць палёў

І зелені водар кружыць галаву…

Я ёй ганаруся, бо ў ёй я жыву.

І Браслаў раскінуўся ўдалеч блакітам

Азёраў сваіх, поймамі рэк

Звісаюць працяжна над імі ракіты,

Збіраюцца травы ў букет.

Яшчэ старажытнасцю славіцца Полацк

І рэчка пад ім, што Дзвіна,

Сафійскі сабор, царква Еўфрасінні…

Паўнюткая болю зямля.

Не трэба шукаць за мяжой хараства,

Не трэба знаходзіць звяроў “муравейнік”,

Бо ў краі маім шмат таксама яства –

Бярэзінскі тут запаведнік.

“Што гэта за вобласць?” – спытаеце вы,

А я адкажу: Што на паўночным ўсходзе,

Віцебскай лічыцца з даўняй пары

Васільком цвіце ў карагодзе”.

І шмат гарадоў, шмат пасёлкаў і сёлаў,

Што звязаны шляхам адным,

Вядуць нас у Віцебск – горад вясёлы

І лічыцца той абласным.

Славянскі базар запрашае ў госці,

Каб музыка грала заўсёды ў сэрцы

Без болю, пакуты і нават без злосці,

Каб радасцю толькі сагрэцца.


Мне здаецца. што самая прыгожая рака на свеце, гэта тая, якая цячэ на маёй Радзіме. Вельмі дакладна характар яе перадаў Я. Колас.

Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утуліўшыся ў балоты, нясе сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады… Можа і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэтае мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная флегматычная. А назву гэтай ракі падскажа шарада:

Ты часу многа з ёй не траць,

З шарадаю такою:

К прыстаўцы трэба лік дадаць.

І стану я ракою.

Прыток Дняпра

р. Прыпяць
На фоне спакойнай, а затым трывожнай музыкі.
Утро. 26 апреля 1986 г. Чернобыль.

Не больно. Не видно. Не слышно.

И в мире, как прежде, весна.

И солнце из облака вышло,

И ты пробудилась от сна.

Обычного радио звуки.

Обычной субботы покой.

Ни страха, ни горя, ни муки.

Тепло очага под рукой.

И я загляделся невольно.

Да так и смотрю до сих пор;

Не видно. Не слышно. Не больно.

И только – зашкален прибор.

И только частицы распада

Пронзают весенний покой,

Как призрак возможного ада,

Над домом твоим и рекой.

Стихотворение В. Холуповича

В славянских языках, в том числе, в украинском и белорусском, есть слово «чернобыль», - полынь, горькая трава, которая удивительным образом ассоциируется с Чернобыльской трагедией. Вслушайтесь в скорбные и трагические строки из Апокалипсиса: «и упала с неба звезда, горящая подобно светильнику, и пала на третью часть рек и на источники вод. Имя сей звезды – «полынь», и третья часть вод сделалась полынью, и многие из людей умерли от вод, потому что они стали горьки».



(Откровение Иоанна Богослова гл. 8)
70% чарнобыльскіх радыёізатопаў прыйшлося на нашу краіну. Трэццяя частка рэспублікі – забруджана радыёнуклідамі. Пятая частка насельніцтва, а гэта 2 мільёны 200 тысяч чалавек, і з іх каля 600 тысяч дзяцей – сталі бязвіннымі ахвярамі Чарнобыля. Зараз гэтыя мясціны ўяўляюць “радыяцыйную пустыню”, дзе нельга будзе жыць, па самых стрыманых ацэнках, сотні гадоў.

Ах, Чарнобыль…. Чарнобыль… Чарнобыль… !

Неславутая ў свеце АЭС…!

Ты ў свае праглынула вантробы

Нашу вёску, і поле, і лес.

І здаецца, не атам твой, “мірны”

У глухіх ненажэрных катлах….-

Там гараць нашы хаты і свірны,

Там гарыць наш палескі абсяг…

Атруціла зямельку і мову,

Долю нашу скруціла ты ў крук.

І расплавіла шчасця падкову,

Што вякамі каваў паляшук.

Прыйдуць новыя людзі і святы,

Як не ўдарыць нязнанай парой.

Твае трубы, нібыта гарматы,

Па нашчадках – наводкай прамой.
Вясна 1986 года прынесла не толькі радасць абнаўлення, але і вялікі боль і трывогу. Боль Чарнобыля. Боль душы кожнага, усёй краіны. Боль, які не праходзіць нават дзесяцігоддзямі.

Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты,

Ніколі не сходзішь ты з нашых вачэй.

О, як ты прыгожа над Нёманам, летам!

Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам

І водарам ясных купальскіх начэй.


Беларусь багата не проста прыгожымі, а вельмі прыгожымі чароўнымі мясцінамі: запрашаем на Міншчыну.

Маргарыта Каладзінская
Блакітныя вочы

На Міншчыне неба блакітныя вочы

Мяне сустракаюць штодзень,

Вітаюць усмешкай і сочаць,

Што сёння зраблю для людзей.

Блакітныя вочы азёр і рачулак

Жывуць у душы і просяць мяне:

«Зберажы чысціню, калі ты нас чуешь,

І рыб, і раслін на дне».

І вочы валошак пад колер блакіту

Мне дарыць вясёлы пагляд,

Дзе далеч прастору адкрыта,

Дзе мірнаму дню кожны рад.

Пауза …. муз. траур.


11 красавіка 2011 года у 17 гадзін 56 хвілін спакойнае жыццё нашай краіны парушыў тэрарыстычны акт на станцыі “Кастрычніцкай” у Мінску. Каля 200 чалавек не вярнуліся дамоў, 13- з іх не вернуцца ніколі. Трагедыя бессэнсоўная, неапраўдная.

Цяжка ўявіць, што падобнае магло адбыцца ў нас, у краіне, дзе пануе пакой і мір. Не ўсе за мяжой задаволены нашай прыгажосцю, спакоем і стабільнасцю. Галоўнай мэтай тых, хто здзейсніў гэты акт – запалохаць беларускі народ, пасеяць паніку і жах, выбіць глебу з пад ног. Але гэтыя нелюдзі не ўлічылі нацыянальныя асаблівасці характару беларускага народа: вытрымка, мужнасць, самаахвянасць, яднанне, суперажыванне. Мы заклікаем беражыце адзін аднаго. Будзьце пільнымі, ўважлівымі. Нашы спачуванні родным і блізкім загінуйшых.

Нас ніколі не запалохаць. Беларусь будзе жыць!

Нам ніколі не памерці,

А ні ў якім горы,-

Бо з зямлі маёй не сцерці

Сінія азёры:

Нашу Нарач, нашу Свіцязь….

Столькі сілы ў слове:

Беларускі край, што віцязь,

Мы напагатове.
А зараз мінутай маўчання прашу ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за наша лепшае будучае…

Дзякуй! ( на сцэну выходзяць навучэнцы: у руках (гараць) лампадкі і жывыя кветкі).

Прапаную кветкі і лампадкі ўзлажыць да помніка “Звязда” савецкім салдатам.

Песня “Белая ластаўка.”


Маёй беларусі”

К. Свірыдава

Сотні гадоў да зямлі прыгнутая,

Пустазеллем парослая і лазой

Ты маўчала, уся ланцугамі закутая,

Заручоная з горам, слязьмі і бядой.

Усе штурхалі цябе, памыкалі табою

Кожны нешта хацеў адарваць для сябе,

Рвалі грудзі, тапталі чужою нагою

І казалася, што шлях да сканчэння вядзе.

Нават родную мову тваю асмяялі,

Асудзілі на здзекі і вечны праклён,

Каб ніколі ўжо вочы твае не заззялі,

Каб нарэшце прыйшоў твой апошні скон.

Але новага часу павевы пачуліся

Устрапянулася, узняла галаву і пайшла.

У свет пайшла, і вакол адгукнуліся

Галасы, што звычайна прыносіць вясна.

Васільковыя вочы ў блакіце нябёсаў,

Ружавее твар белы на мірнай зямлі.

І злучыліся разам бясконцыя лёсы

У адзінай, нястомнай і дружнай сям’і.

На каленях стаю, за цябе я малюся.

Хай малітвы пачуе ў небе сам бог.

Услаўляю цябе і табой ганаруся,

Да тваіх прыпадаю ўпэўненых ног.
Песня Всегда с тобой.

сл. И. Резника, муз. М.М. Фрадкина


Припев: Если с тобой Земля, которой веришь свято,

Если с тобой весенних птиц полет крылатый,

Если с тобой согретый лаской материнской дом,

Родимый дом, где ждут тебя.

Если с тобой рассвета утреннего песня,

Если с тобой цветы и звёзды всюду вместе,

Если с тобой страна от края и до края, -

Пой! и за тобой споют друзья!

Нам нужно, нам очень нужно,

Чтоб мирно цвела земля,

Чтоб силой дышала дружба

Твоя, друг, и моя!

Припев:

Чтоб солнце сияло ясно,



Чтоб ветер шумел листвой,

Храни этот мир прекрасный,

Храни его покой.

Припев:


На сцэне вядучыя:

Дзякуй усім за ўвагу.



Любіце гэтую сваю зямлю аддана і да канца.

Іншай вам і не дадзена, ды і не патрэбна!




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка