А. Дудараў чорная панна нясвіжа



старонка1/2
Дата канвертавання03.07.2016
Памер474.78 Kb.
  1   2
А.Дудараў

ЧОРНАЯ ПАННА НЯСВІЖА

Драматычная паэмаў трох частках

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ

Жыгімонт Аўгуст — польскі кароль.

Барбара — магнатка Вялікага княства Літоўскага.

Радзівіл Чорны — нясвіжскі князь, стрыечны брат Барбары.

Радзівіл Руды — ваявода, родны брат Барбары.

БонаСфорца — польская каралева, маці Ж ы г і м о н та Аўгуста.

М н і ш а к — прыдворны.

Б ж э н к а.

Чорная Панна.

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

СМЕРЦЬ

Нясвгж. Лета 1551 года. Палац Радзівілаў. Уваходзяць князь Радзівіл Чорны, Радзівіл Руды і Мнішак.

М н і ш а к.

Мяне прыслала каралева Бона

Даведацца, што робіць тут кароль. Раднвіл Чорны.

Пасля хаўтур сястры ён мне сказаў,

Што хоча нейкі час жыць у Нясвіжы,

Пабыць ля дрэў, што бачылі яе,

I пахадзіць па парку, дзе сцяжынкі

Хаваюць цеплыню яе слядоў.

Вось ужо месяц неўпрыкмет прайшоў,

I боль ва ўсіх суцішыўся, а ён,

Як цень, блукае,

Безупынна плача. Р а д з і в і л Р у д ы.

Ён п'е віно, а потым горка плача...

Калі ж віно павыцекне слязьмі,

Ён зноўку п'е і зноўку горка плача. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Калі ён слёзы выплача да дна,

Ў Літве не знойдзеш кропелькі віна. М н і ш а к.

Скажу па шчырасці: у Кракаве ўсе лічаць,

Што вы знарок грымаеце яго,

I хочаце, каб жыў кароль у княстве,

Каб па Барбары вечна смуткаваў. Р а д з і в і л Р у д ы.

Не па Барбары, а па каралеве!

М н і ш а к.

Па каралеве... Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Ён мой уладар,

Нашчадак па прамой вялікага Ягайлы,

IIIто з княства ў Полыпчу каралём прыйшоў.

Хоць быў ліцвінам, стаў палякам лепшым. Радзівіл Р у д ы.

Як караля мы можам затрымаць?

Ён гаспадар Літвы і майго замка...

I муж нашай нябожчыцы-сястры. М н і ш а к.

Паўгода Польшча ўжо без караля,

Спачатку ён сядзеў ля ложка хворай,

А потым пахаванне рыхтаваў,

А зараз трызну ладзіць у Нясвіжы.

Бязладдзе ўсюды... Даручыў мне Сойм

Пры вашай дапамозе Жыгімонта

Вярнуць хутчэй у Кракаў на пасад.

Ён каралеву пахаваў... Навошта ж

Праз гэта і краіну ўсю хаваць?

Я буду гаварыць з ім... Радзівіл Чорны.

Гэта марна.

Ён размаўляе зараз толькі з ёй... М н і ш а к.

3 кім «з ёй»? Радзівіл Р у д ы.

3 Барбарай! 3 каралевай... М н і ш а к.

Ён, пэўна, звар'яцеў... Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Калі сам пан

У сваім жыцці кахання слодыч зведаў,

То ведае й чароўны гэты сад.

Хто ў яго трапіў — той ужо вар'ят...

А тут... іх целы разлучыла смерць,

А душы разлучыць ніяк не можа. Р а д з і в і л Р у д ы.

Вунь ён ідзе... Дзівіцеся. М н і ш а к.

Мой Божа!

Адыдзем прэч! Р а д з і в і л Р у д ы.

Ды ён нас не заўважыць.

Уваходзіць Жыгімонт Аўгустса свечкай і з чарай віна. Ж ы г і м о н т (гледзячы на свечку). Барб-а-а... Барба... Я ведаю, я ведаю, ты тут... I



2

твая постаць цьмяная мільгае сярод дрэў... не пакідай... не пакідай мяне... Усім на свеце тут кіруе д'ябал... Ці Бог тут пекла нам усім зрабіў... Навошта?! Навошта нас спачіатку было злучыць, з'яднаць у адно... так, што я не заўважаў і не адчуваў... не бачь(ў, дзе ты, а дзе я... У нас былі адны вусны, адны рукі, адзін твар... I гэта ўсё... па-жывому нехта разарваў... разрэзаў... Дзе ты?! Дзе я?! Дзе ты, мая каханая, дзе я, душі» мая, забраная мая?.. Ты мёртвая, ды не жывы і я... Душа мая, забраная мая. Сёш^я па парку бегала маленькая дачка дварэцкага... Бялявае кірпатае дзяўчо... Яна пляокала ў ладкі... і... смяялася... Як званочак... Гэта твой голас, Барба... Ты смяешся над усім светам... Барба-а-а...

Выходзіць са свечкай.

М н і ш а к.

Аж мае сэрца нават затрымцела.

О, боль які! Якое пачуццё!

Калі ён звар'яцеў — дык розум ёсць вар'яцтва,

Калі ж разумны — дык наш свет вар'ят...

На гэткі покліч нават з таго свету

Хто хочаш вернецца. Як ён кахаў яе! Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Ён не кахаў! Ён і цяпер кахае...

Яшчэ мацней... Заўжды перад канцом

Успыхне моцна полымя і... згасне...

Спявае лебедзь гучна і... памрэ...

I разгарыцца лета... перад сцюжай...

Калі ў прыродзе нешта забуяе

Не на дабро... Там смерць ужо гуляе. М і|| ш а к.

Вы спрабавалі што-небудзь зрабіць? Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Спытайце лепей, што не спрабаваў.

Хаваў віно — ды ен яго знаходзіў.

I гаварыў не раз з ім — ён маўчыць. Р а д з і в і л Р у д ы.

Не раз і сонных зёлак падсыпаў.


I Ён зёлкі піў, але не засынаў!

М Л ш а к.

Не тое каралю вы падавалі,

Галоўны сродак не паспрабавалі. Р а д з і в і л Р у д ы.

Вы пра жанчын? Ды ен глядзіць праз іх,

Як мы праз шкло... Ён бачыць сваю Барбу... М і|| ш а к.

Няхай наяве ўбачыць сваю мару...

Хадзі сюды, дзіця маё...

Уваходзіць Б ж э н к а, вельмі падобная на Барбару Радзівід.

Р а д з і в і л Ч о р н ы. О Божа! Ці замагільны свет прыйшоў сюды,

3

Ці сам цяпер я ў свеце замагільным? Р а д з і в і л Р у д ы.

Барбара, гэта ты?! М н і ш а к.

Ідзі, дзіця...

Б ж э н к а выходзідь.

Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Што тут было? Ці гэта ўсё трызненне?

Ці прывід ейны у Нясвіж прыйшоў?!

Барбара тут... Сястра наша! Барбара!

Ты прыплыла на заклік караля! М н і ш а к.

Супакойцеся, князь... Яна такая ж вам сястра і жонка каралю, як я вам — маці. Бжэнка... Дачка дробнага купца... Кракаўская мяшчанка й распусніца. У пятнаццаць год мела чатырох палюбоўнікаў адначасова... Спакусіла свайго духоўчіка. Маладых лашчыла за так, са старых брала грошы. I вялікія! Яе змясцілі на выхаванне ў манастыр... Там яе выпадкова ўбачыла каралева Бона. Ведаючы душзўны стан свайго сына, яго каханне да вашай сястры, каб зменшыць яго боль... і паКуты... Р а д з і в і л Р у д ы.

...Яна вырашыла зрабіць каралеве Барбары замену? М ц| ш а к.

Можна сказаць, што так. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

I замена гэта... кракаўская распусніца?! М н і ш а к.

Князь Радзівіл! Ды хай бы любая жанчына ў Полынчы, любая графіня, дачка ці жонка гетмана, канцлера, маршалка мела такое падабенства на спачыўшую сястру вашу — даю слова, яна апынулася б у абдымках караля. Хто ж вінаваты, што такі твар, такая постаць, такія валасы, такія вочы дасталіся ну... не самай святой жанчыне каралеўства... Вы толькі зірніце... Хадзі сюды!

Уваходзідь Б ж э н к а.

Вы голькі зірніце! Каралева не была так падобна на сябе, як гэта істота на яе... Вы хоць холькі ад прывіду пачалі адмахвацца, а я, калі мне паказалі яе ў манастыры, вобзем грымнуўся... Вадой адлівалі... Ну, думаю, аджыла, зноў пачнецца... Не разумею, што вас абражае? Ваша сястра на вябёсах, і гэта... дзяўчо ёй не санерніца... Я зірнуў на караля — мне стала страшна... Калі ён пабудзе ў такім стане яшчэ адзін тыдзень — ён памрэ... Нябожчыкаў кахаць вялікі грэх. Хай спусціцца на зямлю і... вось, калі ласка... кахае копію... Яна верне яго да рэальнага жыцця, і мы не страцім караля. Р а д з і в і л Р у д ы

(аглядае Бжэнку). Усё супадае: вусны, вочы, шыя. М н і ш а к.

О, колькі давялося адмываць... Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Няўлоўнае бывае падабенства,

А тут непадабенства не відаць.



4

Хіба вось толькі... гэтая радзімка. М н і ш а к.

Тут не адмыеш, трэба габляваць. Р а д ? і в і л Ч о р н ы.

Скажы што-небудзь, мілая дзяўчынка. Б ж э н к а.

Мне гэты пан забараніў казаць. Мне можна толькі трошкі паўсміхацца. М н і ш а к.

Ды ладна, гавары ўжо. Б ж э н к а.

I няпраўда, што я такая і гэткая... Самі ж спачатку бедную паненку да ложка зацягнуць, самі ж усю ноч без перадыху спакушаюць, а потым і я ж сама вінаватая. I мянс ж у манастыр! За што? Хіба я магла сілай спакусіць свайго святога айца, калі ён высокі, як вы, пане, ды яшчэ й таўсцейшы... Я яму каюся, а ён мае грудзі цісне... I мне інквізіцыя. I мне манастыр! Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Даволі. Б ж э н к а.

Маўчу. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Магутны Бог! Вось два твае стварэнні Цудоўныя... Адно напоўніў ты Высакародствам, розумам, пяшчотай, У другім — прытулак бруду і граху. М н і ш а к.

Ыа свеце трэба ўсё... ураўнаважыць. Ні святасць грэх, ні грэх не спляжыць святасць. Ты, Бжэнка, лепей князю заспявай. Б ж э н к а (спявае).

На моры вутачка купалася,

Пакупалася, у бор паляцела,

У барочку шчыранька грагаць стала: —

Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?

Ад майго гняздзечка адчураліся.

Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся?

Ад майго гняздзечка адчураліся.

З'яўляецца Ж ы г і м о н т.

Ж ы і і м о н т (крычыць нема).

Барбара! Любая Барбара! Каханая! Хадзі! Хадзі сюды! Я ведаў, што ты вернешся ў Нясвіж... Я абдыму цябе... Я ў гэта верыў...

Абдымае Бжэнку. Навальнічная бліскавіца. Жыгімонт падае.

М н і ш а к.

О літасцівы Божа, ён памёр!

Б ж э н к а.

Ну вось ізноў. Ізноў я вінавата... Р а д 5 і в і л Р у д ы (схіляецца).

Цішэй... Заснуў... Заснуў нарэшце ён. Р а д 5 і в і л Ч о р н ы.

I дзякуй Богу... Доўгім будзе сон...

Выносяць караля.

М н і ш а к (Бжэнцы).

А ты ідзі цяпер гуляць па парку. Ды блізка да людзей не падыходзь, Спявай ціхутка... Можаш і паплакаць, I застагні, усхліпні мімаходзь. Хай думаюць, Барбара зноў прыйшла I ў замку тут прытулак свой звайшла.

Выходзяць.



ЧАСТКА ДРУГАЯ

КАХАННЕ

Вільня, 1543 год. Сад перад палацам Барбары Радзівіл. Ноч. Уваходзіць Б а р 6 а р а.

Б а р б а р а.

Баль адшумеў, і ціша навакол.

У чорным небе дрэмле ясны месяц,

Абліты цьмяным срэбрам лес і дол,

I болей не чутно птушыных песень.

Усімі зоркамі мяне цалуе ноч,

Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі,

I гладзіць цемра мне павейкі воч...

Я зведаю... чаго не зведаць людзям...

З'яўляецца каралевіч Ж ы г і м о н т.

Ж ьіг і м о н т.

А я ўжо зведаў...

Б а р б а р а. Божа!

Ж ы г і м о н т.

Я пабачыў...

Што ўбачыць хіба можа толькі Бог. Б а р б а р а.

і II Як вы пасмелі?! Ж ьііг і м о н т.

Гэта абурэнне...

Прымусіла прыстойнасць расгаптаць.

Зірнуць на тое, ад чаго аслепнуць

Навекі можна... Б а р б а р а.

Значыць, вы сляпы...

Цяпер кажыце ваша абурэнне,

А потым абурацца буду я... Ж ы і і м о н т.

Як дазваляць, каб цемра цалавала

Такія вусны... Каб вятрыска мог

Брыльянты найкаштоўнейшыя лашчыць?

Ці ноччу вас кахае толькі ноч?

Куды ж глядзяць прыгожыя ліцвіны? Б а р б а р а.

Усё! Даволі! Прэч! Сыдзіце з воч!

А то я закрычаць павінна буду. Ж ы і і м о н т.

Ды вам нашто крычаць? Я закрычу:

Літва! Твая багіня сёння ноччу

Кахала месяц, той кахаў яе.

Я ўбачыў нерэальнае каханне

I з зайздрасці свяціла захінуў

Свінцона-чорнай хмарай. Б а р 6 а р а.

Ён заходзіць... Ж ьцк і м о н т. Я перамог... Б а р б а р а.

Ну, а цяпер пайшоў...

Да сціплых паннаў ходзяць госці ранкам. Ж ы г і м о н т.

Дык запрасіце, панна, калі ласка,

I я прыйду за некалькі гадзін

Да часу запрашэння і чакаць

Ля брамы буду... Гэта асалода —

Чакаць хвіліны, каб убачыць вас. Б а р б а р а.

Ой, майстра гаварыць... Ж ы г і м о н т.

Зусім не ўмею!

Ні гаварыць, ні на жанчын глядзець. Б а р 6 а р а.

А што ж цяпер вы робіде? Ж ы г і м о н т.

Малюся. Б а р 6 а р а.

і

?

Я не евятая... Ж ы і і м о н т.

I таму вышэй... Б а р 6 а р а.

Усё... Ідзіце, хлопчык мой... Ж ы г і м о н т.

Бывайце...

Даруйце мне... Я болей не прыйду... Б а р б а р а.

Не прыйдзеце? А як жа запрашэнне? Ці ветліва? Ж ы г і м о н т.

Дык запрашэнне ёсць?! Б а р б а р а.

Прыходзьце заўтра да мяне апоўдні

Не праз акно, вядома, як цяпер. Ж ы г і м о н т.

Ды не, вы што... ды я прыйду праз дзверы. Б а р б а р а.

Вы неяк разгубіліся? Ж ы г і м о н т.

Ага... Б а р б а р а.

Чакаю вас... Ж ы г і м о н т.

Бывайце, мая панна...

Накіроўваецца да выхада.

Б а р б а р а.

Скажыце мне, каго я запрасіла. Ж ы г і м о н т.

Я — Жыгімонт.

Выходзіць.

Б а р б а р а.

О Божа! Каралевіч!

Я чую ірозны голас твой, о лёс.

Ці на дабро ты мне яго прынёс?



Кракаў. Палац на Вавет. Паког каралевы Боны. Уваходзяць каралева Бона і Мнішак.

Б о н а.


Што ў Вільві робіцца? I як там каралевіч? М н і ііі а к.

Жыве, як і належыць маладым.

Вяселы баль змяняецца банкетам,

Банкет затым змяняецца на баль.

Ды ўсё ж часцей бывае паляванне. Б о н а.

Без рызыкі? М н і ш а к.

Без рызыкі, вядома.

Зуброў ён лічыць сімвалам і іх

Ніколі не чапае, а касулі,

Ласі, алені, козы, вепрукі...

Для рыцара ці будуць небяспекай? Б о н а.

Ён п'е зашмат? М н і ш а к.

Не дужа. Нейкі келіх. Б о н а

Ці мае ён жанчын? М н і ш а к.

0 каралева! У такім узросце...
Б о н а.

Мне ўсё вядома пра ягоны ўзрост,

Пытаюся: жанчыны ў яго ёсць? М н і ш а к.

Так, ёсць ужо. Б о н а

1 хто ж яны?
М н і ш а к.

Яны?.. Гэта яна.

Брыльянт найпершы у Вялікім княстве,

Як каралевіч кажа. Б о н а

Што... брунетка? М н і ш а к.

Не, каралева... Б о н а.

Ды няўжо бландзінка? М н і ш а к.

Незразумела. Валасы ў яе

Нібы святлом пранізаны. Такія

Бываюць, мабыць, толькі у русалак. Б о н а.

Або ў вядзьмарак... М н і ш а к.

Мусіць, так і ёсць. Б о н а.

Яна адна ў яго? М н і ш а к.

Мая нябожчыца маці, калі добразычлівыя суседзі сказалі, што ў яе мужа (майго. спадзяюся, бацькі) вельмі багата жанчын, сказала мудра і глыбока: «Чым больш, тым менш. Абы адна не завялася». Б о н а

Яна адна ў яго? М н і ш а к.

Яна ў яго адна. Б о н а.

Відаць, дурная пакаёўка з замка,

Ім аддаюць каханне хлапчукі. М н і ш а к.

Ваш сын высакародяы, каралева.

Высакародныя ж кахаюць каралеў

Або нікога. Б о н а.

У Вільні каралева?

Там нават роду добрага няма. М н і ш а к.

Той род магутны. Гэта Радзівілы. Б о н а.

Што? Радзівілы? Хочаш ты сказаць... I хто ж яна? М н і ш а к.

Барбара. Б о н а.

Не! М н і ш а к.

Барбара...

Ён трэці месяц з ёй ужо шчаслівы... ёй вершы піша. Б о н а.

Ўсемагутны Бог!

Як ты дазволіў?!

Чорная блуднідаі

Нікчэмнасць!

Ведзьма дзікае Літвы.

Разбэшчаная дрэнь майго дзіцёнка

Спіхнула ў багну бруду і граху.

Яна звяла ў магілу свайго мужа,

Ёй не хапае соцень мужыкоў,

Каб спаталяць юрлівыя жаданні.

I ёй цяпер патрэбны Жыгімонт?!

Я сына ад цябе абараню!

Перад табой сцяна агню паўстане!

Або адыдзеш прэч, або цябе не стане!

Вгльня. Спальня Барбары. Жыгімонт і Барбара на ложы. Ноч.

Ж ы г і м о н т.

Ці дзень ці ноч цяпер на белым свеце? Б а р б а р а.

Цяпер на свеце толькі ты і я,

I зоркі ўсе на наша ложа свецяць. Ж ы г і м о н т.

Каханая, каханая мая. Б а р б а р а.

Здаецца мне — я толькі што памерла

I нарадзілася... Мінулае маё

Ляжыць цяпер на могілках далёка.

I там не я... I там не я... Ж ы г і м о н т.

Барбара... Б ар б ар а.

Я толькі-толькі вершы раз дыхнула,

Заплакала... і я яшчэ дзіця.

Жывая мама... Бацька на руках

Мяне ласкава гушкае... А потым

Бягу па парку... Родны мой Нясвіж!

Мая Літва, мае лясы і пушчы...

Я — чыстая... Нічога не было,

Што без цябе... Сплыло... Сплыло... Сплыло... (Засынае.) Ж ы г і м о н т.

Спі, любая... Хай прыляціць анёл...

Не! Не хачу! Ён будзе любавацца

Тваім празрыстым целам... Толькі змрок

Цябе схавае ад вачэй нясціплых.

Але ж тады не буду бачыць я...

Як мне цябе схаваць, але каб бачыць.

Самому... Трэба ў сэрца увабраць,

3 табою зліцца і адзіным стаць.

Засынае. Грукат у дзверы.

Г о л а с Радзівіла Рудога.

Барбара! Барбара! Зараз жа адчыні! Б а р б а р а.

Хто там? Радзівіл Чорны.

Не прыкідвайся, ты пазнала нас. Адчыні! Б а р б а р а.

Што вам трэба? Р а д з і в і л Р у д ы.

Нам трэба, каб ты адчыніла дзверы. Б а р б а р а.

Навошта? Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Пагаварыць. Б а р б а р а.

Пагаворым заўтра. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

і

Сёння. Толькі сёння. Р а д з і в і л Р у д ы.

Калі ты не адчыніш сама, клянуся, я ўзламлю дзверы. Б а р б а р а (ціха Жы г і м о н ту).

Ідзі. Ж ы г і м о н т.

Бывай. Б а р б а р а.

Бывай. Р а д з і в і л Р у д ы.

Барбара!

Ж ы г і м о н т выскоквае праз акно. Барбара адчыняе дзверы. Заходзяць Радзівілы.

Б а р б а р а.

Што адбылося, каб сярод начы

Ламіцца ўпарта ў дзверы да жанчыны? Радзівіл Чорны.

Не да жанчыны, Барба! Да сястры! Р а д з і в і л Р у д ы.

Так, да сястры, што гонар свой згубіла! Б а р б а р а.

Братмой... Радзівіл Р у д ы.

Маўчы! Няхай бы толькі свой...

Ты гонар роду збэсціла! Б а р б а р а.

Пра што ты? Р а д з і в і л Р у д ы.

У княстве сёння кожны дурань знае:

Што ты наложніца! Ты дзеўка Жыгімонта!

Падсцілка каралеўскага сынка! Ж ы г і м о н т (з'яўляецца ў акне і з кгнжалам кідаецца на Радзівіла Рудога).

Вы за абразу сплоціце спаўна!

Б'юцца.


Радзівіл Чорны.

Ваша высокасць! Хто ж вас абражае? Б а р б а р а.

Спыніцеся! Ж ы г і м о н т.

Прасіце прабачэння! Радзівіл Руды.

За што прасіць? Ці я сказаў няпраўду?

Тады чаму вы тут сярод начы?

Б'юцца. Барбара хапае са століка штылет і прыціскае вастрыём да грудзей.

Б ар б ар а.

Спыніцеся! Ці я сябе зарэжу!!!

Жыгімонт і Радзівіл Руды апускаюць зброю.

Мой брат... Дазволіць можа гэта

Раўнівы муж... Але ж ты мне не муж! Радзівіл Руды.

Я і шкадую, што яго няма.

Інакш бы ён абараняў твой гонар!

Абараняў бы гонар Радзівілаў. Б а р б а р а.

Што ж я такога грэшнага зрабіла?

Хіба ў мяне каханкаў не было?

I хіба ты пра іх зусім не ведаў? Радзівіл Чорны.

Яны былі ніжэйшымі за вас!

Яны заўжды былі для вас як слугі,

Як цацкі, як забава, як капрыз,

Як неабходнасць маладой жанчыны. Б а р б а р а.

I ты на іх увагі не звяртаў?

Глядзеў спакойна, як сястра грашыла?..

Калі ж на гэта ложа ласкай Божай

Узышоў вось ён, адразу ж вы прыбеглі?

Каго мой брат забіць тут зараз хоча?

Яго? Забі. Але заб'еш мяне.

Я ў ім уся. Крывінкі нашы разам.

Я зараз побач Бога адчуваю...

Кахаю, мілы брат мой, я кахаю... Радзівіл Чорны.

Ты нарадзілася, сястра, не для таго,

Каб некаму быць простаю каханкай,

Хай ён хоць каралевіч! Хоць кароль! Ж ы| г і м о н т.

Я вас прашу: пакіньце маю жонку.

Прашу, браты, бо я вам дараваў.

Даруй і ты, Барбара, за абразу.

Цябе абразіла братэрская любоў,

А не браты. Б а р б а р а.

Ды я ўжо даравала. Ж ы г і м о н т.

Кажу яшчэ раз! Гэта мая жонка. Р а д з і в і л Р у д ы.

Калі ўсё так... Тады я на каленях.

Пакорліва прашу мне дараваць,

Хоць вы мяне і закалоць хацелі. Ж ы г і м о н т.

А я й напраўду мог вас закалоць. Р а д з і в і л Р у д ы.

Што да мяне, скажу вам вельмі шчыра: Крыві б я каралеўскай не праліў.

А вось яе гатовы быў знічтожыць.

Вы зразумейце... Ж ЬІ г і м о н т.

Я ўсё разумею. РадзівілЧорны.

Вы павянчаліся? Паклікаць святара? Ж ы г і м о н т.

Мне ўсё адно. Б а р б а р а.

I мне. Радзівіл Чорны.

Тады паклічам.

Радзівілы выходзяць. Жыгімонт і Барбара становяцца на калені.

Ж ы г і м о н т.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа... Б а р б а р а.

Прымі, як непадзельнае — Адно... Ж ы г і м о н т.

Прымі, як непадзельнае — Адно... Б а р б а р а.

Прымі нас, Уселітасцівы Божа... Ж ы г і м о н т.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў. Б а р б а р а.

Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў. Ж ы г і м о н т.

Ты ёсць Любоў, і мы цяпер — Любоў. Б а р б а р а.

Адна Душа, адно Жыццё і Кроў.

З'яўляюцца Р а д з і в і л ы.

Р а д з і в і л Р у д ы.

Нас ненавідзіць каралева Бона. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Але цяпер у нас... у нас яе карона!

Кракаў. Палац на Вавелі. Пакоі каралевы Боны. Каралева Бона і Мнішак.

М н і ш а к.

Вітаю на каленях каралеву.

Вітаю і паведаміць хачу,

Што каралевіч едзе з Вільні ў Кракаў

Па выкліку. Ён хутка будзе тут. Б о н а.

У Вільні не змянілася нічога?

Яна не надакучыла яму? М н і ш а к.

Хто? Вільня ці...

Б о н а.


Так, гэтая... Барбара... М н і ш а к.

Я засмуціць баюся каралеву,

Ды там хутчэй усё наадварот.

Каб не мазоліць вочы гараджанам,

Ён паміж замкамі зрабіў таемны ход.

I гэтым ходам ходзідь да Барбары.

I кажуць людзі: прынц наш крот і кот. Б о н а.

О Божа, каб так нізка апусціцца! М н і ш а к.

Яшчэ даруйце... Б о н а.

Ну, кажыце, што там... М н і ш а к.

Ды гэта толькі плётка можа быць. Б о н а.

Заўсёды плётка — маці чыстай праўды.

Што там яшчэ? М н і ш а к.

Ды ў горадзе балбочуць,

Што сын ваш абвянчаўся тайна з ёй.

Кажу яшчэ раз: гэта толькі чуткі. Б о н а.

Ды ўжо й ад чуткі можна ашалець. М н і ш а к.

А вунь і прынц. Я з вашага дазволу

Цяпер пайду. Б о н а.

Я дзякую. Бывайце. М н і ш а к.

Цалую вашы ногі, каралева... (Выходзіць.)

Уваходзіць Ж ы г і м о н т.

Ж ь\ г і м о н т.

Матуля мілая! Б о н а.

0 сын мой!
Ж ы г і м о н т.

Каралева,

Дазвольце мне абняць вас. Божа мой, Як сумаваў я там па роднай маці, Як часта сніў вас. Б о н а.

Ты ласкавым стаў

1 памужнеў. Цяпер сапраўдны рыцар.
Жыццё у Вільні на карысць пайшло.

Ты — не юнак. Ж ы г і м о н т.

Чаму ж вы гэтак сумна'?

Юнак заўсёды робіцца мужчынам,

А вось калі мужчына, як юнак... Б о н а.

Я не пра тое. Кароль, твой бацька, занядужаў. Лекары кажуць, што заўтра ці пазаўтра трэба чакаць горшага. Надыходзіць час, калі адказнасць за лёс дзяржавы і людзей яе пераходзіць ад бацькі да сына. Да цябе. Ж ы г і м о н т.

Як Бог распарадзіцца. Яго воля. Б о н а.

Традыцыя нашае дынастыі патрабуе, што кароль павінен узысці на пасад разам з каралевай. Каб сустрэць падрыхтаванымі непазбежнае, я накіравала паслоў да Двара Габсбургаў, да імператара Карла... Ж ы г і м о н т.

Навошта? Б о н а.

Прасіць рукі прыацэсы Кацярыны Габсбургскай польскаму каралевічу Жыгімонту... Будучаму каралю Полыпчы. Вядома, гэта чыстая фармальнасць, згоду імператара Карла маем даўно. Прызначаны дзень шлюбу. Ж ы г і м о н т.

Калі? Б о н а.

Праз месяц. Дай Божа каралю дажыць да гэтае падзеі. Ж ы г і м о н т.

Паслоў вярнуць ніяк ужо не можна? Б о н а.

Яны ўжо там. Ці заўтра будуць там. Ж ьі г і м о н т.

Тады і я паслом туды паеду. Б о н а.

Навошта? Ж ы г і м о н т.

А каб выправіць памылку,

Што ненаўмысна зроблена была.

Бо дурань кожны ў гэтым свеце знае:

Жанаты муж сватоў не пасылае. Б о н а.

Дык ты жанаты? Ж ы| г і м о н т.

Так. Б о н а.

Калі ж

Пябе благаслаўляла я на гэта?



I хто яна?

Ж ЫіГ І М О Н Т.

Барбара... Б о н а.

Радзівіл?!

Пачварная літоўская блудніца?! Ж ы г і м о н т.

Ты абражаеш жонку маю, маці.

Мяне таксама. Значыць, і сябе. Б о н а.

Якая жонка? Жыгімонт, ты трызвіш! Ж ы г і м о н т.

Я, каралева, абвянчаўся з ёй. Б о н а.

Ты абвявчаўся? Без благаславення? Ж ы г і м о н т.

Нас, каралева, Бог благаславіў.

Нас абвянчалі, маці, я жанаты.

Яна мая... мая на ўсё жыццё. Б о н а.

Ты пра Радзіму, ты пра Полынчу думаў,

Каго ты на пасад ёй прывядзеш?

Каго? Ж ы г і м о н т.

Яе! Б о н а.

Паганую ліцвінку? Ж Ь< г і м о н т.

Кароль Ягайла быў літоўскім князем.

Ён продак мой, а значыць, я — ліцвін.

Багацце і вышэйшую уладу

Бог шмат каму дае сярод людзей.

Каханне ж — Яго ласка для абраных. Б о н а.

На ейным полі пабыло паўкняства! Ж ы г і м о н т.

У яе душы нікога не было.

Мне ўсё адно, што кажуць злыя людзі,

Хто быў — тых не было, нікога болын не будзе. Б о н а.

Яна цябе, напэўва, апаіла

Чым-небудзь. Гэта зёлкі з іх лясоў! Ж ы г і м о н т.

Я атруціўся, лекараў не трэба!

Дазволь ад шчасця мне памерці. Б о н а.

Сын!


Ты разумееш, за табой краіна! Ж ь||г і м о н т.

' Адна краіна... Там жа ўвесь Сусвет.

Б о н а.

Спусціся на зямлю! Ж ы г і м о н т.

Навошта, маці?

Шчэ давядзецца быць зямлёю на зямлі!

Размову скончым. Зараз я паеду.

Сватоў да Габсбургаў павінны мы вярнуць. Б о н а.

Яны ўжо там! Вярнуць іх немагчыма.
I Прынцэса ўжо нявеста для цябе!

Ж ы г і м о н т.

Тады я на каленях перад ёй

Скажу: «Ты найцудоўнейшая ў свеце!

I я люблю цябе, як родную сястру,

Ты, можа, прыгажэй, ты лепей за Барбару,

Ды з ёй мая душа, маё жыццё і мары.

Даруй мне, я ні ў чым не вінаваты,

Я не жаніх табе. Прымі мяне як брата».

Бывайце, маці. (Выходзіць.) Б о н а.

О, як ён змяніўся, Божа літасцівы! Што гэтая літоўская змяя зрабіла з ім! 3 ціхага, сціплага, пяшчотнага хлопчыка, які так любіў, калі яго гладзілі па галаре, ён ператварыўся ў нейкую жорсткую, непахісную істоту, якой ніхто... ніхто, апроч гэтай нясвіжскай сучкі, не патрэбны! Яна адабрала яго ў мяне! Яна адабрала яго ў Польшчы! Ён стаў прыгожым... Ён мне нават некага нагадвае... 3 маленства... Каго? Каго? Не помню... Нешта цёплае... Ласкавае... Жаданае... Ведзьма!!! Ведзьма!! Ведзьма!..

Нясвгж. Парк перад палацам Радзівілаў. Барбара і Радзівілы.

Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Навошта Жыгімонт у Кракаў з'ехаў?

Табе вядома? Б а р б а р а.

Захварэў кароль. Р а д з і в і л Р у д ы.

Іўсё?! Б а р б а р а.

Усе. Паехаў развітацца. Радзівіл Руды.

А ці не развітаўся ён з табой? Б а р б а р а.

Пра што ты, брат? Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Паведамляюць людзі...

Ён з Кракава да Габсбургскай прынцэсы

Раптоўна выехаў. Б а р б а р а.

/8

Нашто? Р а д з і в і л Ч о р н ы.



Прасіць рукі. Б а р б а р а.

Пакінь, мой брат, ды гэта проста смешна. Р а д з і в і л Р у д ы.

Смех іншым разам і прадвесце слёз.

А калі праўда? Б ар б ар а.

Гэтакая ж праўда,

Як я цяжарная. I вельмі-вельмі хутка

Ад Жыгімовта сына нараджу.

Даўно ўжо ў Вільві чэшуць языкамі. Р а д з і в і л Р у д ы.

О, калі б так... Б ар б ар а.

Калі б... Было б цудоўна.

Ды толькі Бог нічога не дае... Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Так ці не так, а абвяргаць няварта,

Хай чуткі ў Кракаў вецер данясе

Да слыха найяснейшага. Б а р б а р а.

Навошта? Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Каб ведалі: нашчадак Жыгімонта

Народзіцца не ў Полынчы, а ў Літве. РаДзівіл Руды.

I яго маці гожая ліцвінка,

А не заморак з Аўстрыі. Б а р б а р а.

Усё!


Мне гэта непрыемна чуць. Р а д з і в і л Р у д ы.

Барбара!


Ты Жыгімонту верыш? Б а р б а р а.

Ён кахае.

Любоў жа, брат, заўжды вышэй за веру

I за ўсё іншае. Р а д| з і в і л Р у д ы.

Няхай бы так было.

Тут холадна, хадзем, сястра, ў пакоі. Б а р б а р а.

Я пагуляю ў парку япгчэ трошкі. Радзівіл Чорны.

Чакаем вас. (Выходзяць.) Б а р б а р а (спявае).

На моры вутачка купалася, Пакупалася, у бор паляцела, У барочку шчыранька грачаць стала: — Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся. Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся.

З'яўляецца М н і ш а к.

М н і ш а к.

О ясная панна! Я вітаю вас і жадаю, каб жыццё вашае было гэткім жа чыстым і звонкім, як ваша песня, але не такім сумным. Б а р б а р а.

Дзякую. М н і ш а к.

Скажыце, цудоўная панна, беднаму вандроўніку, што гэта за краіна? Б ар б а р а.

Вы ў Вялікім княстве Літоўскім. М н і ш а к.

Панна не зразумела. Я хацеў спытацца: не якая гэта краіна, што гэта за дурная краіна? Чаму тут столькі дарог? Адны ростані. Еду гасцінцам на Вільню і раптам тпр-р-р... Адзін шлях проста прама, другі прама і трошкі ўлева, трэці прама і трошкі ўправа, чацвёрты ў левы бок, пяты ў бок правы, шосты назад і ўлева, семы назад і ўправа, а восьмым я прыехаў. Стаю, як дурань, і гадаю, а які ж на Вільню? Гэта ж колькі трэба было таптацца па гэтым краі, каб натаптаць столькі дарог. Рымляне зрабілі некалі так, што ўсе дарогі вялі толькі ў Рым... Тут жа ўсе дарогі вядуць к чортавай матары... Дзе я, ласкавая панна? Б а р б а р а.

Гэта Нясвіж, да Вільні два дні шляху. М н і ш а к.

Дзякую магутнаму Богу! Я выехаў з Кракава маладым дзецюком і збіраўся дабрацца да Вільні сівым дзедам. Такая краіна, такая краіна... Б а р б а р а.

Вы з Кракава? Што там чутно, скажыце? М н і ш а к.

Там непагадзь, чароўная панна, непагадзь і ў прыродзе, і ў народзе. Жыгімонт стары доўга памірае, а Жыгімонт малады розуму не мае. Б а р б а р а.

Чаму так? М н і ш а к.

Каралі не павінны доўга паміраць, ад гэтага дзяржава слабее, і ўжо ім зусім не даі твару быць закаханымі — ад гэтага дзяржава чмурэе. А ў Полыпчы і тое, і гэта. Калі ты надумаўся паміраць, дык памірай на здароўе... Дай народу радасна крыкнуць: «Кароль памёр! Няхай жыве кароль!» Дык не! Каторы год квохча, скрыпіць як... не ведаю што... Б а р б ар а.

Аў каго ён закаханы? М н і ш а к.

Ён закахаўся ў Смерць, а тая круціць хвастом... Ну ты ж кароль! Ды атруціся ты на карысць народа! Для шчасця народнага! Усё адно ж памрэш... Б а р б а р а.

Вы казалі, што малады ў некага закаханы... М н і ш а к.

I гаварыць пра гэта не хачу! Брыдота! Яго маці каралева Бона — італьянка. I паўднёвы тэмперамент усёй Італіі перайшоў да Жыгімонта. Ён з дзяцівства каго бачыць, таго і кахае. Перакахаў усіх фрэйлін яе вялікасці, усіх сваіх выхавальніц і настаўніц... Усе пакаёўкі ў каралеўскім палацы ад яго плакалі... Калі на карову надзець спадніцу — ён пакахае карову. I гэта будучы ўладар Польскай Кароны! НяШчасная краіна! Б а р б а р а.

Дык а ў каго ж цяпер ён закаханы? М н і ш а к.

Цяпер яму, мабыць, надакучылі вытанчаныя полькі і прыгожыя ліцвінкі. Наеўся! Бацька ляжыць на смяротным ложы, а ен едзе сватацца... Б а р^ б а р а.

Да каго? М н і ш а к.

Да Кацярыны Габсбургскай! Цьфу! Паверце, яснавяльможная панна, там няма на што глядзець, ды хіба яго зразумееш? Для яго іншым разам пакаёўка — караглева, каралева — пакаёўка. Закахаўся! Піша вершы! Захацелася аўстрыячкі! Дзе рк гэта бачна, каб жаніх сам... сам паехаў прасіць рукі... Кажа, стану на калені перад ёй і буду стаяць да таго часу, пакуль не дасць згоду быць маёй жонкай. Б а р б а р а.

Вы гэта самі чулі? М н і ш а к.

Гэта чулі ўсе прыдворныя і ведае ўся Полынча. Каралева Бона залівалася слязьмі, маліла не рабіць гэтага, бо вяселле з хаўтурамі ніхто не ладзіць аднаічасова, ды хіба маладога жарабка зацугляеш? Паехаў! Чароўная панна! Калі да вас будуць сватацца, не давайце згоды італьянцу. Народзіцца сын ці дачка з тэмгіераментам Жыгімонта, і ўсё жыццё будзеце пакутаваць з імі. Трэба ехаць дале|й. Два дні, кажаце, да Вільні? Б а р б а р а.

Два дні. М н і ш а к.

Неяк даеду. Вам не даводзілася, чароўная пана, рабіць у жыцці тое, што вы ніко|іі не збіраліся рабіць? Мне давялося... За Бярэсцем на дарогу з ляснога гушчару выйшаў кудлаты сівы вяшчун. Пытаецца: «Ці не мае пан жадане мець сродак, каб марудна-марудна памерці?» Я кажу: «Такі сродак я маю, бо гэта маё ўласйае жыццё, і я тое і раблю ад нараджэння, што марудна паміраю». Кажа: «Калі жыццё ваша параўнаць са свечкай, то пасля таго, як гэта вып'еце, застанецца малнрсенькі агарачак. Праз паўгода згаснеце ціха, непрыкметна і без пакут. Ніхто не ведае часу свайго, а вы будзеце ведаць». I ведаеце, чароўная панна, я купіў. Я аддаў гэтаму ведзьмаку ўсе грошы, што браў на дарогу, вось за гэтую бутэлечку. Зара^ праклінаю сам сябе: нашто мне гэтая атрута? Далібог, ачмурэнне нейкае найнішо... Не збіраюся ні сам піць, ні векага частаваць... Бачылі дурня? Ад Бярэсця еду галодным, бо не маю за што купіць кавалка хлеба... ці жменю аўса для каня. А

яшчэ да Вільні два дні... Б ар б а р а.

Іунь стайня, адвядзіце туды коней, {асля прыходзьце да мяне ў палац. [ы разам павячэраем, і вы РІаскажаце пра Кракаў падрабязна. М ні і ш а к.

О, дзякуй вам! Чым толькі адплаціць Змагу я панне за такую ласку? Ну, не атрутай жа... Б а р б а р а.

Не, шчыраю размовай. Чакаю вас.

М н і ш а к кланяецца і выходзіць.

Не веру, а бывае... Калі ў вадзе чысцюткай, як сляза, Жыве хвароба страшная. I мёдам Салодкім можна проста атруціць... Каханы мой! Няўжо ўсё гэта праўда?! Няўжо цяпер душой ты не са мной? Ад усяго я ў гэтым свеце збегла, Альбо з табою ў рай, альбо адной у пекла.



Кракаў. Каралеўскі палац. Пакоі каралевы Боны. Уваходзяць каралева Бона і Радзівілы.

Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Мы дзякуем вам шчыра, каралева,

Што вы ў такі для вас нялёгкі час

Змаглі прыняць нас. Б о н а.

Слухаю. Радзівіл Чорны.

Кароль як? Б о н а.

Надзеі, князь, ужо зусім няма,

Наш уладар паўстане перад Богам

Не сёння заўтра. Рад^івіл Чор ны.

Літасцівы Бог!

Прымі свайго пакорлівага служку

Ласкава. I занадта не судзі.

Б о н


Я слухаю.

Радзівіл Чорны.

У Кракаў нас прыслалі

Два абавязкі: перад сваім родам

I перад каралеўскаю сям'ёй.

Бон^


Я слухаю.

Радзівіл Чорны.

Адкрыць я тайну мушу. Наша сястра і сын ваш Жыгімонт Каханнем моцна звязаны. Б о н а

Няўжо? Ра|цзівіл Чорны.

Паверце, я хацеў гэта спыніць. Сястра яму не пара. Бора

Гэта праўда. Ра|цзівіл Руды.

Але яна й не цацка для забавы. Род Радзівілаў — самы годны род У Вялікім княстве. Р а д з і в і л Ч о р н ы. Я зрабіў усё.


Бо

Усё, што толькі мог, каб перашкодзіць Ім сустракацца.

на.


Ну і урэшце што?

Радзівіл Чорны.

Ды іх нядаўна тайна павянчалі! Б о іі а.

Што, гэта праўда? Ра^зівіл Чорны.

Праўда, каралева.

Я з тым плябанам сам размову меў!

Ён іх вянчаў па просьбе Жыгімонта. Р а ^ з і в і л Р у д ы.

Ці па загаду. Б о н а

Гэта можа быць.

Ды толькі ўсё, што робяць па-зладзейску, Употайкі, цішком — не трэба Богу, А значыць, непатрэбна будзе ўсім! Я гэты шлюб ніколі не прызнаю. I Полынча не прызнае! I касцёл! Бо з прынцам можна ўпотайкі кахацца, Ды толькі нельга ўпотайкі вянчацца. Ён не жаўнер, а будучы кароль, I жэніцца ён з Габсбургскай прынцэсай. Радізівіл Руды.

Яна чакае ад яго дзіця. Б о н а (паказвае Радзгвтам аркуш).

Вось спіс каханкаў вашае сястры, Усіх каханкаў пасля смерці мужа, Калі ў ім праўды толькі напалову... Што напалову! Толькі адна чвэрць.



Ра

Ёй пазайздросціць можа куртызанка. дзівіл Чорны.

Няпоўны спіс. Дадайце свайго сына,

Ён у яе не першым быў. але

Ён у яе апошні, каралева!

Апошні самы! Н а.

Бо

У яе гады



Занадта рана ў гэтым ставіць кропку.

Яшчэ ўсё будзе. Ра^зівіл Руды.

Не, ужо не будзе.

Ёй без яго не жыць. Яна памрэ! Б о н а.

Каб ад кахання людзі паміралі,

Усе гарады даўно б пустымі сталі. Ра^зівіл Чорны.

Каханне проста не даецца людзям,

Адзін агнём гарыць, другі яго астудзіць.

Шчаслівы той, хто некалі кахаў,

Бо ад яго дабрэйшым свет наш стаў.

А спіс складалі, каралева, людзі.

Галоўны спіс яшчэ у Бога будзе. Р а дз і в і л Р у д ы.

I можа, нехта, што тут свята жыў...

Больш за Барбару нават награшыў.

I не паперка будзе! Цэлы стос!

Блудніцы ж дараваў Ісус Хрыстос. Б о н) а.

Я штодня чытаю Святое Пісанне... Хрыстос сапраўды дараваў Марыі Магдаліне. Але пасля гэтага яна ўсё жыццё плакала, клялася і маліла Бога ёй дараваць, а не села на каралеўскі пасад, каб быць для людзей прыкладам высасароднай жанчыны і маці народа, Радзівіл Руды.

Сястра не хоча быць каралевай. Яна хоча кахаць і быць каханай. Б о н а.

А сын мой хоча ці не хоча, а павінен быць каралем Полынчы! I побач з ім будзе жанчына, якую ні ў чым... ні ў чым не змогуць папракнуць ні Бог, ні людзі. 3 вышэйшых асоб, асоб царскага роду людзі бяруць прыклад ва ўсім. Вы жадаеце, каб маладыя жанчыны Кароны жылі па прыкладу сястры вашае? Думаю, што вы гэгага не жадаеце. Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Мне даражэй той, хто сваю хворую душу вылечыў... Бонв.

Вы пра сваю сястру? Р а д з і в і л Ч о р н ы.

...Ане той, хто здаровую душу прымусіў захварэць... А ў асоб царскага роду гэта чаецей за ўсё і бывае.

Б о н а. Князь!

Р а д з і в і л Ч о р н ы.

Цнатлівасць часам на пасад .садзіцца. А пройдзе час, і ўжо сядзіць блудніца. Сястра народзіць сына Жыгімонта, Пра гэта ведаюць і ў Полынчы і ў Літве.

Ра(дзівіл Руды.

Хай сын ваш жэніцца, але няхай і знае, Што у яго ў Літве нашчадак падрастае.

Ра|а,зівіл Чорны.

Цалуем вашы рукі, каралева...

Р а д з і в і л ы кланяюцца і выходзяць.



Бо

н а.


Ліцвіны каралеве пагражаюць, I зброяй лічаць грэшную сястру, Яна ў жыцці кахала шмат мужчын, Ну, а ў мяне быў толькі родны сын, Жывая краска на стаптанай пожні, Ён у мяне і першы, і апошні. (Гукае.) Пан Мнішак!

З'яўляецца М н і ш а к.



Мн



  1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка