А. Ф. Рацько, бдпу (Минск)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер92.83 Kb.

powerpluswatermarkobject853529


УВЯДЗЕННЕ ЎСТАЎНЫХ ГРАМАТ ПАДЧАС АДМЕНЫ ПРЫГОНУ Ў БЕЛАРУСІ (1861-1862 гг.)

А.Ф. Рацько, БДПУ (Минск)


У 1861 г. для рэалізацыі сялянскай рэформы быў створаны інстытут міравых пасрэднікаў. Кола яго дзейнасці было акрэслена “Палажэннем аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах”[13]. Адным з асноўных абавязкаў міравых пасрэднікаў было складанне і ўвядзенне ў дзеянне ўстаўных грамат, якія вызначалі пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі на перыяд часоваабавязаннага становішча. Ва ўстаўной грамаце фіксаваліся важнейшыя звесткі: колькасць і стан прыгоннага насельніцтва ў маёнтку на час апошняй рэвізіі 1858 г.; звесткі аб колькасці зямлі і падаткаў па стане на 1858 г. і па ўстаўной грамаце, таксама ўказвалася інфармацыя аб сялянскіх сядзібах, правах памешчыка і да т. п. Грамата падпісвалася памешчыкам ці яго даверанай асобай і сялянамі, што стварала бачнасць юрыдычна законнай здзелкі двух роўных бакоў. Такім чынам, устаўная грамата – асноўны дакумент, які фіксаваў момант пераходу прыгонных у “часоваабавязаны стан” і вызначаў сацыяльна-эканамічныя ўмовы гэтага стану [9, с. 134-135].

Складаў ўстаўную грамату сам памешчык без удзелу сялян. На падрыхтоўку дакумента яму даваўся тэрмін у адзін год, пасля чаго праект устаўной граматы перадаваўся міравому пасрэдніку, які правяраў яе ў прысутнасці чыноўніка мясцовай паліцыі, землямера і выбраных для гэтага прадстаўнікоў ад сялян. Калі сяляне не былі згодны са зместам дакумента, міравы пасрэднік усё роўна меў права ўвесці ў дзеянне ўстаўную грамату ўмоўна. Сяляне маглі абскардзіць гэта рашэнне на працягу трох месяцаў пасля зацвярджэння ўстаўной граматы, у губернскай па сялянскіх справах установе. Але, калі ўлічыць склад міравых пасрэднікаў і губернскіх устаноў, будзе зразумела, чаму ўстаўныя граматы ў сваёй абсалютнай большасці былі складзены, правераны і ўведзены аднабакова, у інтарэсах землеўладальнікаў [6, с. 46].

Складанне устаўных грамат пачалося ў ліпені 1861 г. і адразу сутыкнулася з моцным супрацівам беларускага сялянства. Сяляне разумелі сваю волю як волю ад памешчыкаў і не маглі ніяк пагадзіцца з тым, што пасля скасавання прыгону яны па-ранейшаму павінны адбываць памешчыку паншчыну і плаціць аброк.

У сувязі з тым, што ўрад адводзіў на зацвярджэнне і ўвядзенне ўстаўных грамат два гады, сярод сялян краіны пайшла чутка пра тое, што к 19 лютаму 1863 г. уся зямля пяройдзе ў іх рукі, а паншчына і аброк будуць скасаваны. Той жа, хто падпіша ўстаўную грамату тым самым страціць права на атрыманне сапраўднай волі. Гродзенскі губернатар пасля аб’езду некаторых паветаў губерні “дзеля асабістага тлумачэння часоваабавязаным сялянам усіх тых умоў, якія патрабуюцца ад іх паводле “Палажэння 19 лютага”, і дзеля ўхілення перашкод да больш паспяховага ўвядзення ўстаўных грамат” вымушаны быў канстатаваць, што сяляне ўпарта чакаюць пасля двух год “другога міласцівага маніфесту” і што гэтае меркаванне так глыбока ўвайшло ў свядомасць былых прыгонных “што ніякімі карамі, ні перакананнем нельга прымусіць думаць процілеглае” [12, с. 137].

Чуткі пра новы царскі маніфест былі настолькі моцнымі, што Аляксандр ІІ вымушаны быў выступіць з афіцыйнай заявай, “што ніякай іншай волі не будзе, акрамя той, якая дадзена, і таму сяляне павінны выконваць тое, што патрабуюць ад іх агульныя законы “Палажэня 19 лютага” [15, с. 46-47]. Аднак, нягледзячы на тое, што гэтая заява была надрукавана ў газетах, былыя прыгонныя ўсё роўна чакалі волю праз два гады.

Адной з прычын затрымкі ў складанні ўстаўных грамат было супроцьдзеянне гэтаму саміх памешчыкаў, якія не жадалі губляць уладу над былымі прыгоннымі. Аналізуючы цяжкасці ў справе складання ўстаўных грамат, губернатар Віцебскай губерні паведамляў, што памешчык Полацкага павета Драшкоўскі прымушаў сваіх былых прыгонных выконваць усе яго загады, не лічыўся з “Палажэннямі”, патрабаваў, каб сяляне выходзілі на паншчыну нават у святочныя дні. Магілёўскі губернатар таксама звяртаў ўвагу пецярбургскіх чыноўнікаў на пазіцыю мясцовых памешчыкаў. “Паміж іх, – пісаў начальнік губерні, – ёсць такія, якія зусім абыякавыя да ўвядзення ў дзеянне “Палажэнняў”, і ў чаканні ці перамены абставін, ці па іншым меркаванням, не прадпрымаюць у гэтых адносінах нічога” [10, с. 17, 169].

Беларуска-літоўскія памешчыкі выступалі за далучэнне Заходняга краю ў адміністрацыйных адносінах да Царства Польскага, пра што сведчаць праекты адрасоў, якія яны склалі і меркавалі падаць на імя Аляксандра ІІ [14, с. 17]. У такіх умовах віленскі генерал-губернатар У.І. Назімаў рэзка змяніў свае адносіны да мясцовага дваранства. Нарастаючая сялянская барацьба супроць рэформы 1861 г., пры актывізацыі дэмакратычнага руху ў гарадах, прымусілі ўрадавыя колы больш рашуча ўмешвацца ў аграрныя адносіны паміж памешчыкамі і сялянамі. Каб некалькі паслабіць напружанне ў вёсцы, 10 кастрычніка 1861 г. Міністэрства ўнутраных спраў выдала віленскаму генерал-губернатару цыркуляр, па якому: 1) да прыняцця ўстаўных грамат колькасць згонных дзён не павінна перавышаць 8 з рабочай душы; 2) з 1862 г. 3/5 згонных дзён павінны прыпадаць на лета і 2/5 – на зіму, і затым гэтыя дні раскладаліся па тыднях на кожны перыяд раўнамерна; 3) неадкладна адмяняліся ўсе дадатковыя павіннасці, якія дапускаліся на вядомых умовах мясцовым “Палажэннем”. У дадатковых правілах 22 ліпеня 1862 г. падкрэслівалася неабходнасць правесці праверачнымі камісіямі павіннасцей “з усёй справядлівасцю” [8, с.32-33; 18, с. 152].

Палітыка лавіраваня, праявіўшаяся ў пачатку рэалізацыі рэформы, тлумачылася тым, што царызм заігрываннем з сялянствам хацеў запалохаць мясцовае рэвалюцыйна настороенае двананства. У сувязі з гэтым гродзенскі прадвадзіцель дваранства К.М. Аржэшка нават паскардзіўся міністру ўнутранных спраў на віленскага генерал-губернатара У.І. Назімава, што той (Назімаў) настройвае ў губерні сялян супроць памешчыкаў [7, с. 66].

К снежню 1861 г. у пяці заходніх губернях было прынята толькі 17 устаўных грамат – 12 у Віцебскай губерні, і 5 у Віленскай [10, с. 86].

Міравыя пасрэднікі, ідучы насустрач інтарэсам мясцовых памешчыкаў, прымалі складзеныя апошнімі ўстаўныя граматы, або складалі іх самі з вялікімі парушэннямі закона. Рабіліся значныя адрэзкі надзельнай зямлі, павялічваліся павіннасці сялян. Пры складанні ўстаўных грамат памеры сялянскіх надзелаў вызначаліся “прыблізна, хатнім вымярэннем”. Гэта давала памешчыкам магчымасць, зыходзячы з іх матэрыяльных інтарэсаў, даваць недакладныя дадзеныя, павялічваць ці памяншаць сапраўдную колькасць сялянскай надзельнай зямлі.

Ведаючы аб неабходнасці надзялення сялян зямлёй, памешчыкі за некалькі гадоў да адмены прыгону памяншалі зямельныя ўгоддзі сваіх прыгонных. Так, у Гродзенскай губерні памешчыкі паказалі ва ўстаўных граматах надзелы 97% сялян на 9,8% меншыя іх сапраўднай велічыні (614 642 дзес. замест 981 433 дзес.). Падчас складання і ўвядзення ў дзеянне ўстаўных грамат 1/5 частка сялян губерні была пазбаўлена права на атрыманне надзела [20, с. 11, 17, 21]. 90,4% сялян Мінскай губерні (акрамя Навагрудскага і Пінскага паветаў) напярэдадні рэформы мелі ў карыстанні 755 031 дзес. зямлі, а па ўстаўных граматах – 740 031, што на 15 тыс. дзесяцін (2%) меней [19, с. 447]. У некаторых сельскіх грамадах Віцебскага і Полацкага паветаў поўнае абеззямеленне па ўстаўных граматах закранула 19-29% сялян [2, с. 89]. У Магілёўскай губерні колькасць сялянскай надзельнай зямлі па ўстаўных граматах у 60,4% рэвізскіх душ былых панскіх сялян паменшылася на 12,7% (з 807 864 да 705 138 дзес.) у параўнанні з колькасцю зямлі напярэдадні рэформы [21, с. 566-570].

Пры складанні ўстаўных грамат памешчыкі ўзмоцнена пазбаўлялі сялян пашавых, палявых і іншых сервітутаў, якія да адмены прыгону з’яўляліся неад’емнай часткай зямельнага сялянскага надзела. Пры складанні ўстаўных грамат сялянам адмаўлялі ў выпасах для жывёлы, сенажацях, праве на атрыманне з уладальніцкіх лясоў лясных матэрыялаў на пабудову і рамонт будынкаў, на паліва, агароджу і для задавальнення іншых гаспадарчых патрэб [11, с. 79; 4; 155].

Былыя прыгонныя атрымоўвалі недобраякасныя надзелы з вялікай колькасцю пяшчанай, балоцістай ці камяністай глебы, без леса, без добрых сенажацяў і без пашаў [4]. Іншы раз па патрабаванні памешчыка сялянскія сядзібы пераносіліся на новыя месцы, і сяляне пазбаўляліся ўгноеных участкаў з гародамі, канаплянікамі і садамі [5].

Адной з прычын, па якой сяляне адмаўляліся падпісаць устаўныя граматы, было тое, што памешчыкі завышалі памер павіннасцей (паншчыну і аброк). Пазней мясцовыя ўлады прызналі шматлікія парушэнні закона пры ўвядзенні ўстаўных грамат. У цыркуляры галоўнага начальніка краю ад 14 жніўня 1863 г. пералічваліся асноўныя скаргі сялян на недакладнае абазначэнне ва ўстаўных граматах агульных, а таксама няўдобных зямель, на адабранне памешчыкамі пакосаў і выганаў, на неўключэнне ў надзел прыёмных зямель і няправільнае вылічэнне павіннасцей [16, с. 36]. На нарадзе членаў праверачных камісій з міравымі пасрэднікамі 23 снежня 1863 г. таксама адзначалася, “што паказаная ва ўстаўных граматах колькасць сялянскіх зямель аказваецца ў большай частцы выпадкаў няправільная”, а таксама ва ўсіх устаўных граматах “… ні межаў сялянскіх зямель не абазначана, ні тапаграфічнага апісання іх не зроблена” [4, арк. 9-11; 2, с. 89]. У заходніх і цэнтральных паветах Беларусі ва ўстаўных граматах павіннасці падганяліся да вышэйшай нормы 3 руб. з дзесяціны. Сялянам выканаць такую павіннасць на неўрадлівых землях гэтага краю было вельмі складана [22, с. 730, 746].

Прапануемые сялянам устаўныя граматы даводзілі сялянскую гаспадарку да поўнага разбурэння. Памешчыкі па гэтых устаўных граматах павінны былі атрымаць такія выкупныя сумы, якія б поўнасцю пакрывалі страты былых прыгоннікаў права на сялянскую асобу. У такіх умовах сяляне адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы. Стыхійны сялянскі пратэст супроць адбывання на карысць памешчыкаў феадальных павіннасцей, абазначаных ва ўстаўных граматах, з вясны 1862 г. узмацніўся. У Гродзенскай губерні да канца студзеня 1862 г. ніводная ўстаўная грамата не была ўведзена ў дзеянне, а да студзеня 1863 г. з 283 уведзеных у дзеянне, толькі 26 грамат былі падпісаны сялянамі [10, с. 106, 286-287].

Моцны супраціў увядзенню ўстаўных грамат аказалі таксама сяляне Мінскай губерні. У Наваселькаўскай і суседняй з ёю воласці Ігуменскага павета сяляне рашуча адмовіліся прымаць устаўныя граматы. Каб прымусіць іх выконваць загады мясцовай адміністрацыі, сюды было ўведзена для экзекуцыі паўсотні казакаў [12, с. 143]. І хоць губенатар паведамляў у Санкт-Пецярбург аб жаданні многіх сялян ахвяраваць з сабраных сродкаў грошы на пабудову помніка Аляксандру ІІ, ніводная ўстаўная грамата на той час (27 лютага 1862 г.) па ўсёй Мінскай губерні не была імі падпісана [10, с. 114 ].

18 студзеня 1862 г. урад прыняў новыя правілы ўвядзення ў дзеянне ўстаўных грамат, па якіх подпіс сялян быў неабавязковы. Акрамя гэтага, 25 красавіка таго ж года міністр унутраных спраў выдаў цыркуляр аб выкарыстанні войскаў пры “могучых узнікнуць хваляваннях пры ўвядзенні ўстаўных грамат” [17, с. 6-9, 41]. За ўдзел у выступленнях супроць прыняцця ўстаўных грамат у Беларусі было арыштавана 69 і пакарана розгамі 84 селяніна, звольнена з пасады 9 сельскіх старастаў і валасных старшыняў, у 25 маёнтках былі выкарыстаны войскі, у 17 з і салдаты былі расквартыраваны на працяглы час [1, с. 37].

Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, да 1 студзеня 1863 г. колькасць уведзеных у дзеянне ўстаўных грамат складала: у Віцебскай губерні – 78%, у Віленскай – 61,4, Магілёўскай – 35,3, Гродзенскай – 16,5 і Мінскай 15,7%. У сярэднім па Расіі ўстаўныя граматы падпісалі 42% сялян, а ў Магілёўскай губерні – 32,73%, Віцебскай – 23,38, Віленскай – 9,67, Гродзенскай – 3,81 і Мінскай – 0,16% [10, с. 285-287].



Такім чынам, увядзенне ўстаўных грамат у пяці заходніх губернях ішло вельмі марудна. Урадавая палітыка ў гэты перыяд была асцярожнай і супярэчлівай. З аднога боку, улады клапаціліся аб інтарэсах вышэйшага саслоўя і ўвядзенні ўстаўных грамат праводзілася з улікам перш за ўсё патрабаванняў памешчыкаў. З другога – з мэтай прыцягнуць сялян да барацьбы супроць сепаратысцкіх тэндэнцый мясцовага дваранства царызм уносіў у заканадаўства нязначныя карэктывы, якія павінны былі паказаць “клопат” урада аб сялянах.
Літаратура

  1. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. / гал. рэд. кал.: І.М. Ігнаценка (старш.) [і інш.].  Мінск: Навука і тэхніка, 19721975 ; рэд. кал.: К.І. Шабуня (гал. рэд.) [і інш.].  1972.  Т. 2 : Беларусь у перыяд капіталізму (18611917 гг.).  688 с.

  2. Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. / рэдкал.: М.С. Сташкевіч [і інш.]. – Мінск: Беларус. навука, 1997-2002. – Т. 2. Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. ; З.Е. Абезгаўз [і інш.]; пад. рэд. В.П. Панюціча;  2002. – 552 с.

  3. Дело об обеспечении топливом крестьян, вышедших из крепостной зависимости // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Мінску (Далей – НГАБ). – Спр. 155. – Арк. 1-2.

  4. Дело по предписанию виленского генерал-губернатора о прекращении поверочных работ и созыве совещания для разрешения недоразумений, затруднений и составления очереди имениям, в которых будут производить поверку с повинностей крестьян // НГАБ. – Фонд. 242. – Воп. 1. – Спр. 133. – Арк. 14 адв., 20.

  5. Дело членов от правительства мировых съездов Витебскому гражданскому губернаторуо разборе на съездах спорных дел между помещиками и крестьянами // НГАБ. – Фонд. 2642, – Воп. 1. – Спр. 98. – Арк. 36.

  6. Дружинин, Н.М. Русская деревня на переломе. 1861-1880 гг. / Н.М. Дружинин. – М.: Наука, 1978. – 286 с.

  7. Краткий исторический очерк Гродненской губернии за сто лет ее существования. 1802-1902 / Сост. Л. Солоневич. – Гродна: Губ. тип-я, 1901. – 106 с.

  8. Крестьянское движение вБелоруссии после отмены крепостного права (1861-1862 гг.): Документы и материалы / редкол.: И.Н. Лущицкий (гл. ред.) [и др.] – Минск: Госиздат БССР,1959.– 480 с.

  9. Литвак, Б.Г. Переворот 1861 года в России: почему не реализовалась реформаторская альтернатива. – М.: Политиздат, 1991. – 302 с.

  10. Отмена крепостного права: Доклады министров внутренних дел о проведении крестьянской реформы 1861-1862. – М.; Л.: Изд-во Академии Наук СССР, 1950. – 312 с.

  11. Палонскі, А.В. Пашавыя сервітуты ў парэформеннай беларускай вёсцы / А.В. Палонскі // Весці Акадэміі навук БССР. Сер. грамад. навук. – 1959. – № 4. – С. 72-83.

  12. Пічэта, У. Сялянскія рухі на Беларусі пасля аграрнай рэформы 1861 г. / У. Пічэта // Полымя.  1929.  № 89. – С. 126153.

  13. Полное собрание законов Российской империи. – Собр. 2-е. – Т. 36. – СПб., 1863. – № 36660.

  14. Самбук, С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ в. / С.М. Самбук. – Минск: Наука и техника, 1980. – 224 с.

  15. Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян, вышедших из крепостной зависимости. С 1-го июля 1861 г. по 1-е января 1862 года. – Т. ІІ. – Ч. 2. – 4-е изд. – СПб.: Тип. Мин-ва внутрен. дел, 1868. – 180 с.

  16. Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян-собственников в Северо-Западном крае. – Вильна: Тип-я штаба Виленск. воен. округа, 1864. – 150 с.

  17. Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян, вышедших из крепостной зависимости. С 1-го января по 1-е июля 1862 года. – 3-е изд. – Т. ІІІ. – Ч. І.– СПб.: Тип. Мин-ва внутрен. дел, 1867. – 117 с.

  18. Фридман, М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии / М.Б. Фридман. – Минск: Изд-во БГУ, 1958.– 202 с.

  19. Фридман, М.Б. Реализация реформы 1861 г. в Минской губернии / М.Б. Фридман // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1962. – Минск: Наука и техника. – 1964. – С. 442-454.

  20. Хилюта, В.А. Землепользование и землевладение бывших помещичьих крестьян Гродненской губернии в середине ХІХ века (40-е – начало 70-х гг.): автореф. дис. … канд. истор. наук: 07.00.02 / В.А. Хилюта; Минский гос. пед. ин-т. – Минск, 1982. – 22 с.

  21. Шпаков, М.Ф. Реализация реформы 1861 г. в Могилёвской губернии / М.Ф. Шпаков // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1963 г. / Акад. наук Литов. ССР; редкол.: В.К. Яцунский (отв. ред.) [и др.].  Вильнюс, 1964.  С. 559571.

  22. Крестьянское дело в Северо-Западном крае / W. // Русский вестник. – М.; СПт.: Тип. Свет, 1868. – Т. 77. – № 10. – С. 713-773.



: bitstream -> doc -> 1864
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка