А. М. Палуян Беларуская мова (Прафесійная лексіка)



старонка1/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.82 Mb.
  1   2   3   4   5
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны”


А.М. Палуян


Беларуская мова (Прафесійная лексіка)

Заданні да кантрольнай работы

для студэнтаў завочнага факультэта

спецыяльнасці І – 24 01 02 –

Правазнаўства”




ПАТРАБАВАННІ ДА

ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ
Курс “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уведзены для студэнтаў спецыяльнасці “Правазнаўства”, каб садзейнічаць развіццю вуснай і пісьмовай мовы студэнтаў, будучых спецыялістаў. Авалоданне высокай моўнай культурай спрыяе лагічнасці, выразнасці, дакладнасці маўлення прадстаўнікоў усіх прафесій.

Асаблівасцю вывучэння курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” пры завочнай форме навучання з’яўляецца тое, што аб’ём самастойнай работы студэнта па выпрацоўцы маўленчых навыкаў і ўменняў перавышае аб’ём практычных аўдыторных заняткаў з выкладчыкам. Суаднясенне аўдыторных і самастойных гадзін, якія адводзяцца на поўны курс навучання роўнае 8/34.

Cамастойная работа студэнта па засваенні курса беларускай мовы (прафесійнай лексікі) накіравана на паглыбленне ведаў на ўсіх моўных узроўнях, выяўленне спецыфікі беларускай мовы, авалоданне навуковай тэрміналогіяй адпаведна выбранай спецыяльнасці, уменне карыстацца тлумачальнымі, перакладнымі і спецыяльнымі слоўнікамі і дапаможнікамі. З улікам таго, што на Беларусі ў якасці дзяржаўнай выступае не толькі беларуская, але і руская мова, пры засваенні курса значная ўвага надаецца супастаўленню і выяўленню адрозненняў абедзвюх моў.

Студэнт павінен ведаць сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікацыйныя магчымасці, адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай мовы на беларускую і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту, набыць навыкі пісьменнага афармлення справавых дакументаў і лістоў, падрыхтоўкі і правядзення публічных выступленняў, справавых размоў, умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць спецыяльныя агульнанавуковыя і сацыяльна-палітычныя тэксты на беларускай мове, асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму.

Для таго каб дасягнуць указанага ў праграме ўзроўню валодання мовай, неабходна сістэматычна працаваць над фарміраваннем навыкаў практычнага карыстання беларускай мовай у яе вуснай і пісьмовай формах. Асаблівая ўвага павінна быць скіравана на нацыянальна адметныя моўныя факты і з’явы.

Неабходна памятаць, што здольнасці развіваюцца ў працэсе работы, што асэнсаваны матэрыял запамінаецца лягчэй, што навык выпрацоўваецца шляхам неаднаразова выкананага дзеяння.



    1. Пры выкананні 1 і 2 заданняў паўтарыце правілы правапісу галосных і зычных (гл. матэрыял для даведак) і выкарыстоўвайце арфаграфічны слоўнік

    2. Для выканання задання № 3 неабходна ведаць правілы перадачы спалучэнняў галосных у беларускай мове, правапіс спалучэнняў зычных, правілы перадачы на пісьме такіх фанетычных з’яў, як дзеканне і цеканне, падаўжэнне зычных (гл. матэрыял для даведак). Можна выкарыстаць перакладны руска-беларускі слоўнік.

    3. У заданні № 4 правяраецца правапіс вялікай літары (гл. матэрыял для даведак).

    4. Пры выкананні задання № 5 неабходна засвоіць правілы вызначэння роду і ліку назоўнікаў. Асаблівую ўвагу звярніце на вызначэнне роду ўласных назоўнікаў, складанаскарочаных і агульных нескланяльных (гл. матэрыял для даведак).

    5. Для правільнага выканання заданняў №№ 6 -7 неаходна ўмець вызначаць тып скланення, тып асновы, лексічнае значэнне, асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў, у прыватнасці рознаскланяльных, а таксама асаблівасці скланення і правапісу займеннікаў (гл. матэрыял для даведак).

    6. Пры выкананні задання № 8 неабходна ўмець вызначаць тып спражэння дзеяслова, засвоіць правапіс канчаткаў дзеясловаў (гл. матэрыял для даведак).

    7. Для правільнага выканання задання № 9 трэба паўтарыць правілы скланення і правапісу лічэбнікаў, ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі (гл. матэрыял для даведак).

    8. Пры выкананні задання № 10 паўтарыце правілы правапісу зычных на стыку кораня і суфікса і правілы ўтварэння прыналежных прыметнікаў у залежнасці ад роду назоўніка (гл. матэрыял для даведак).

9. Для выканання задання № 11 паўтарыце правілы правапісу суфіксаў дзеясловаў, правілы ўжывання лічэбнікаў з назоўнікамі, асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове (гл. матэрыял для даведак). Пры неабходнасці карыстайцеся перакладным руска-беларускім слоўнікам.

  1. Заданне № 12 прадугледжвае засваенне правілаў напісання слоў асобна, разам, праз злучок (гл. матэрыял для даведак). Пры неаходнасці карыстайцеся арфаграфічным слоўнікам.

  2. Для правільнага выканання задання № 13 памятайце, што сінонімы – гэта словы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца. але маюць блізкае лексічнае значэнне (напрыклад: інцыдэнт – выпадак); антонімы – гэта словы, процілеглыя па лексічным значэнні (напрыклад: мінорны – мажорны).

  3. Пры выкананні задання № 14 звярніцеся да двухтомнага “Слоўніка іншамоўных слоў” А.М.Булыкі, пяцітомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ці аднатомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы”.

  4. У заданні № 15 неабходна, карыстаючыся падручнікам, запісаць правілы пастаноўкі знакаў прыпынку на ўказанае правіла і прывесці прыклады сказаў.

  5. У заданні № 16, карыстаючыся перакладным руска-беларускім слоўнікам, перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з перакладу пяць юрыдычных тэрмінаў і з дапамогай “Юрыдычнага энцыклапедычнага слоўніка” запішыце побач лексічнае значэнне гэтых тэрмінаў і крыніцу паходжання (спрадвечна беларускае ці запазычанае; калі запазычанае – з якой мовы).

  6. У заданні № 17 з дапамогай перакладнога беларуска-рускага слоўніка запішыце пераклад тэкста на рускую мову.

  7. У канцы абавязкова ўкажыце, якой літаратурай і слоўнікамі вы карысталіся: аўтар, назва кнігі, год выдання, месца выдання, колькасць старонак.


АФАРМЛЕННЕ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ
1. У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці вам неабходна выканаць кантрольную работу. У дапаможніку прапануюцца 5 варыянтаў. Вы выбіраеце для выканання адзін варыянт у залежнасці ад таго, на якую літару пачынаецца ваша прозвішча на беларускай мове. Астатнія варыянты можна выкарыстаць у якасці матэрыялу для падрыхтоўкі да заліку і самастойнай работы.

2. Выконваецца пісьмовая кантрольная работа ў асобным сшытку. Вокладка падпісваецца наступным чынам:


Кантрольная работа

па беларускай мове (варыянт № ...)

студэнта (студэнткі) .... курса завочнага факультэта групы…

спецыяльнасці “Правазнаўства”

Прозвішча, імя, імя па бацьку
3. Кантрольная работа выконваецца чарнілам сіняга ці чорнага колеру, акуратным почыркам. Пры выкананні кантрольнай работы пакідайце ў сшытку палі для заўваг, тлумачэнняў і метадычных указанняў рэцэнзента. Абавязкова пішыце нумар і змест задання. У заданнях на пераклад матэрыял павінен быць размешчаны наступным чынам:


Левая

старонка


Правая

старонка


палі тэкст на рускай мове

палі тэкст на беларускай мове

4. Заданні кантрольнай работы павінны выконвацца ў той паслядоўнасці, у якой яны размешчаны ў даным дапаможніку. У канцы работы абавязкова ўказвайце спіс выкарыстанай літаратуры і слоўнікаў.

5. Выкананую кантрольную работу накіроўвайце для праверкі і рэцэнзавання на адрас універсітэта ў вызначаныя тэрміны. Пры станоўчай рэцэнзіі студэнт, які выканаў кантрольную работу, дапускаецца да яе абароны ў выглядзе гутаркі з выкладчыкам у час сесіі ці вызначаныя ў міжсесійны перыяд дні кансультацый для студэнтаў-завочнікаў.

6. Калі кантрольная работа выканана без захавання ўказаных патрабаванняў ці не поўнасцю, яна вяртаецца студэнту без праверкі.



7. Калі ў кантрольнай рабоце дапушчана шмат памылак, яна атрымлівае адмоўную рэцэнзію і накіроўваецца студэнту для дапрацоўкі. Перапрацаваная і выпраўленая кантрольная работа рэцэнзуецца ва ўстаноўленым парадку.

Кантрольная работа

Варыянт 1 ( А, Б, В, Г, Д)
1.Пастаўце націск у словах: выпадак, дакумент, шэсцьдзясят, спіна, Мазыр, гваздзікі, індустрыя, кулінарыя, сівы, грамадзянін.
2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: карц…р, р…гламент, поч…рк, інж…нер, бухгалт…р;

е, я: с…л…нін, кал…ндар, с…ржант, г…нерал, …ўрэй;

о,а: в…страверхі, шыр…каплечы, п…ліклініка, п…літэхнічны, ч…рнавалосы;

ы, і, й: звыш…дэйны, суб…нспектар, аб…мшэць, за…нелы, вы…граваць;

у,ў: натары…с, гомельскі …нівермаг, фра…; а…тамат, жанчына-…рач;

мяккі знак або апостраф: В…етнам, сем…сот, п…яніца, сядз…це, здароў…е;

в: …унія, …обыск, …ордэр, за…очны, …Орша;

з, с: бе…дакорны, бя…спрэчны, ра…сол, ра…шчодрыцца.
3. Запішыце па-беларуску: район, теория, иезуит, клиент, аптека, командир, гвардеец, двести, ванна, Алла, Наталья, проездной, контрастный, фашистский.
4. Спішыце, раскрываючы дужкі: паліто (Н,н)аташына, (К.к)упалаўская стыпендыя, (Л,л)ядовы (П,п)алац, (П,п)рэзідэнт, (Дз,дз)ень (Н,н)езалежнасці.
5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: чорн… кава, неразборлів… подпіс, сін… чарніла, маленьк… шымпанзэ, сонечн…. Тбілісі, шырок…. Сож, вядом… рэжысёр Іванова.
6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: вёска, дуга, дачка, міліцыя, дача, краіна, мозг, страх, двор, музей, тэлефон, муж, Васіль, Рыгор, Сібір; 2) творным склоне: Сібір, кроў, далонь, медзь; 3) родным склоне: зуб, твар, долар, інсульт, крык.
7. Праскланяйце: Леў Сапега, Ірына Сапега, бацька, Саша, дзіця, імя, ты.
8. Праспрагайце: бегчы, жыць.
9. Запішыце лічбы словамі: звыш 867 рублёў, 10-тысячны жыхар, перад 984 слухачамі, 2,5 метра.
10. Утварыце ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі, складзiце з імі словазлучэнні і запішыце (напр.: брат – братаў капялюш): бабуля, бацька, дачка, Алесь, Алеся.
11.Запішыце па-беларуску: в двухстах метрах от дома, сестра старше брата, в первых числах месяца, ухаживать за ребенком, послать за хлебом, болеть корью, заведующий кафедрой, встречая, встретив, встречаясь, встретившись, угрожающее положение, контролирующие органы, два новых дома, нечего взять, информировать, подписывать, накануне, шурин, отчим.
12. Спішыце, раскрываючы дужкі: усходне(славянскі), унтэр(афіцэр), дробна(паколаты), абы(які), хто(небудзь, усё(такі), такі(прыехаў), абы(сказаць), дзе(сьці), зрабіла(б), сказаў(жа), як(раз), па(беларуску), на(памяць), усё(роўна), па(двое), па(першае), не(скошаная) трава, план не(выкананы), зусім не(пісьменная) работа, далёка не(поўны) пералік, паў(горада).
13. Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія сінонімы: абстрактны, аварыя, акупант, гарантыя, лозунг, рэзюме, экземпляр, эпізод, аргумент, рэзерв, фізіяномія.
14. Запішыце лексічнае значэнне слоў: імпічмент, анархія, менталітэт, тэрор.
15. Пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі і сказах з абагульняльным словам і аднароднымі членамі.

(запішыце правілы і прыклады сказаў)
16. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх лексічнага значэння і паходжання: Под предметом финансового права, как и любой дру­гой отрасли права, понимаются определенные обществен­ные отношения. Предмет данной отрасли права отличают отношения, возникающие в результате финансовой дея­тельности государства. Однако следует иметь в виду, что при этом возникают не только чисто финансовые отноше­ния, но и отношения другого рода, которые регулируются соответствующими отраслями права.

Отношения, составляющие предмет финансового пра­ва, исключительно многообразны и могут быть сгруппи­рованы по различным признакам. Финансовые отношения отличает, прежде всего, то, что они возникают в связи с образованием, распределением и использованием государ­ственных денежных фондов. Во-вторых, материальной ос­новой этих отношений всегда выступают деньги или де­нежные обязательства. В-третьих, одной из сторон этих отношений обязательно выступает государство в лице ор­ганов, представляющих его интересы.

Именно указанные особенности выделяют финансовые отношения из денежных отношений. По функционально­му признаку к предмету финансового права относятся: за­крепление структуры финансовой системы государства, разграничение прав и обязанностей между участниками финансовых отношений, регулирование отношений, воз­никающих в ходе их финансовой деятельности.
17. Перакладзіце тэкст на рускую мову:

Як ужо адзначалася, падрыхтаванне і замах — гэта частковае выкананне якога-небудзь прадугледжанага ў Крымінальным кодэксе складу злачынства; таму яны кваліфікуюцца па тым артыкуле (ці яго частцы) кодэкса, якая прадугледжвае гэты склад злачынства. Апрача гэтага, робіцца спасылка на артыкул Агульнай часткі Крымінальнага кодэкса, у якім ідзе гаворка аб адказнасці за падрых­таванне злачынства і за замах на злачынства (гэта сведчыць аб тым, што злачынства не даведзена да канца, з'яўляецца няскончаным) — ч. 1 арт. 15 або ч. 2 арт. 15 КК.

Паколькі прыкметы падрыхтавання і замаху апісаны ў абагульненай форме ў Агульнай частцы Крымінальнага кодэкса, а ў іх кваліфікацыі ўказваецца таксама адпаведны артыкул Асаблівай часткі гэтага кодэкса, можна лічыць юрыдычнай падставай да прыцягнення асобы да крымінальнай адказнасці за няскончанае злачынства наяўнасць у яе дзеяннях складу падрыхтавання да адпаведнага злачынства або складу замаху на гэта злачынства. Прык­меты гэтых няскончаных злачынстваў заканадаўца не палічыў неабходным апісваць кожны раз асобна ў Асаблівай частцы кодэкса, таму даў іх абагульняльнае азначэнне ў Агульнай частцы кодэкса, маючы на ўвазе, што канкрэт­ны змест складаў падрыхтавання і замаху павінен устанаўлівацца шляхам сумеснага прымянення артыкулаў Агульнай і Асаблівай частак кодэкса. Такім чынам, і ў дадзеным выпадку застаецца непарушным палажэнне Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб тым, што крымінальная адказнасць магчыма толькі пры наяўнасці ў дзеяннях асобы складу злачынства.

Кантрольная работа

Варыянт ІІ (Е, Ж, З, I, К)
1.Пастаўце націск у словах: агент, адзінаццаць, бульбяны, дачыста, звычай, крапіва, алфавіт, блытаніна, міліметр, прыяцель.


  1. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: характ…р, ц….р…монія, ар…шт, лод…р, кр…вавы;

е, я: ц…гнікі, с…мнаццаць, дз…вяты, н…навісць, …фрэйтар;

о,а: п…ўнаўладна, ст…тысячны, п…ўрубля, шыр…катвары, выс…кародны;

ы, і, й: спад…лба, вы…граць, пра…нфармаваць, раз…сціся, без…менны;

у,ў: ма…зер, стра…с, хвалі …льтрагукавыя, газета “Звязда” …чора пісала; музычнае шо…;

мяккі знак або апостраф: сем… , ліпен…скі, кубан…скі, двух…ярусны, салаў…і;

в: …ордэр, …опыт, па…ук, …участак, …Ольга;

з, с: бя…збройны, ра…сада, ра…часаць, абя…шкодзіць.


  1. Запішыце па-беларуску: майор, стеарин, иероглиф, диета, студент, мародер, дезертир, четверг, Жанна, Геннадий, мадонна, областной, форпостный, брестский.

4. Спішыце, раскрываючы дужкі: дом (А,а)ндрэеў, (Р,р)эспубліка, (Г,г)омельшчына, (К,к)анстытуцыйны (С,с)уд, (М,м)іністр адукацыі.


5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: паляўніч… сабака, чаргов… перапіс, чорн… чарніла, прыгож… Нарач, сонечн… Баку, малад… прафесар Сонцава, ружов… фламінга.
6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: фабрыка, страха, дарога, шчака, мяжа, зямля, машына, дыялог, снег, нож, чэрвень, горад, спецыяліст, герой, Алег, Пётр; 2) творным склоне: верф, любоў, косць, моладзь; 3) родным склоне: міністр, гром, тыдзень, розум, грып.
7. Праскланяйце: Васіль Ракутовіч, Вольга Ракутовіч, мужчына, Шура, кацяня, племя, я.
8. Праспрагайце: есці, ісці.
9. Запішыце лічбы словамі: адзін з 274 слухачоў, паміж 2 бярозкамі, ¾ дарогі, 100-тысячны.

.

10. Утварыце ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі, складзiце з імі словазлучэнні і запішыце (напр.: брат – братаў капялюш): маці, Жэня, настаўнік, Андрэй.


11.Запішыце па-беларуску: в полутора метрах от дома, день длиннее ночи, в последних числах месяца, ухаживать за девушкой, послать за доктором, болеть гриппом, заведующий отделом, читая, прочитав, умывшись, умываясь, странствующий музыкант, падающая звезда, некого спросить, демонстрировать, приказывать, вступить в брак, свояченица, падчерица.
12. Спiшыце, раскрываючы дужкі: заходне(славянскі), штаб(кватэра), чыста(вымыты), абы(хто), дзе(небудзь), усё(ж)такі, абы(зрабіць), хто(сьці), знайшла(б), зрабіў(жа), як(след), па(польску), па(малу), па(трое), па(другое), не(прачытаны) намі твор, яе логіка не(жаночая), цалкам не(пісьменная) работа не(працуючы), паў(Беларусі).
13. Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія сінонімы: інтэрвал, фундамент, рэпліка, алегорыя, афарызм, эксперымент, інцыдэнт, дыстанцыя, дыскусія, фіяска, фрагмент.
14. Запішыце лексічнае значэнне слоў: эвалюцыя, фальсіфікацыя, аўдыенцыя, утрыраваць.
15. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі. (запішыце правілы і прыклады сказаў)
16. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх лексічнага значэння і паходжання:

Для реализации полномочий исполнительной власти при Президенте создано правительство - Совет Министров Республики Беларусь. Оно издает постановления. Если ука­зы Президент принимает единолично, то постановления правительства - акты коллегиального органа, так как пра­вительство состоит из Премьер-министра, его заместите­лей и министров. В состав правительства могут входить и руководители иных республиканских органов государствен­ного управления. Постановления правительства издаются на основе и во исполнение законов, декретов, указов в целях их конкретизации. Они содержат и новые нормы права, не противоречащие законам, декретам, указам. По вопросам правового регулирования трудовых отношений им приня­ты такие акты, как, например, постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 15 декабря 1995 г. № 691 "Об утверждении Положения о порядке предоставле­ния и оплаты свободного от работы дня в неделю матерям, воспитывающим троих и более детей в возрасте до 16 лет, а также одиноким матерям, имеющим двоих и более детей такого же возраста"; постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. № 710 "О ком­пенсации расходов, связанных с донорством крови"; по­становление Кабинета Министров от 29 января 1996 г. № 71 "Об утверждении Дисциплинарного устава должностных лиц таможенных органов Республики Беларусь" и др.
17. Перакладзіце тэкст на рускую мову:

Дадзенае ў Крымінальным кодэксе азначэнне паняцця "злачынства" канкрэтызуецца ў артыкулах Асаблівай часткі гэтага кодэкса, у якіх апісваюцца прыкметы складаў канкрэтных відаў злачынстваў. Адсутнасць хоць бы адной з гэ­тых прыкмет, па агульным правіле, выключае адказнасць па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса. Іншая справа ў адносінах да некаторых прыкмет аб'ектыўнага боку наўмыснага злачынства. Адказнасць за такое злачынства настае не толькі ў выпадку поўнага яго ажыццяўлення, але і тады, калі вінаватая асоба, пачаўшы падрыхтаванне да злачын­ства ці непасрэднае яго ўчыненне, не даводзіць яго да канца па прычынах, якія не залежаць ад яе волі.



У выпадку недавядзення да канца злачынства з матэ­рыяльным складам адсутнічаюць грамадска небяспечныя вынікі злачынства, прыкметы якіх акрэслены ў той ці іншай ступені ў адпаведным артыкуле Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса, а ў некаторых выпадках, акрамя таго, не выкананы таксама асобныя часткі апісанага ў ім крымінальнаправавога дзеяння. Напрыклад, калі суб'ект стрэліў у іншую асобу з мэтай забойства, але прамахнуўся, маюцца ўсе прыкметы наўмыснага забойства за выключэннем уваходзячага ў яго аб'ектыўны бок грамадска небяспечнага выніку (смерці пацярпелага). Калі ж злачынец з той жа мэтай толькі спрабаваў выстраліць, але ў яго адабралі зброю, не толькі адсутнічае гэты вынік, але выканана толькі частка дзеяння, якое магло прычыніць смерць пацярпеламу. За спробу яго ўчынення вінаваты падлягае адказнасці.


Кантрольная работа

Варыянт ІІІ (Л, М, Н, О, П)
1.Пастаўце націск у словах: сантыметр, хрысціянін, бародаўка, вусы, дошка, знахар, загавор, імя, Нясвіж, набярэжная.
2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: адр…с, канц…лярыя, ар…шт, др…васек, шніц…ль;

е, я: гал…рэя, вас…мнаццаць, б…спраўны, с…ржант, с…зон;

о,а: ф…такопія, д…брабыт, ч…рнабровы, р…ўнапраўны, т…нкастволы;

ы, і, й: за…скрыцца, контр…дэя, про…грыш, с…сціся, аб…лгаць;

у,ў: бра…нінг, аквары…м, прамені …льтрафіялетавыя, во…к, калгас “Перамога” …знагaрoдзілі;

мяккі знак або апостраф: чэрвен…скі, хатын…скі, б…ю, шчаў…е, л…ю;

в: …унук, …Ольга, …урна, Ля…он, …удава;

з, с: ра…саднік (хваробы), ра…сольнік, ра…зброіць, ра…сыпаць.
3. Запішыце па-беларуску: конвейер, теоретик, цена, абитуриент, медицина, пластинка, бордюр, блондин, Матвей, манна, Мекка, Полесье, группа, выездной, капустный, товарищеский.
4. Спішыце, раскрываючы дужкі: кнігі (М,м)іцевы, (К,к)упалаўскія героі, (П,п)рэзідэнт (Р,р)эспублікі Беларусь, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае.
5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: ваенн… аташэ, надзейн… алібі, вядом… ўрач Новікава, шырок… стэп, залат… медаль, маленьк… калібры, шырок… Нёман.

6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: вяршыня, дзяжа, нага, машына, дошка, верасень, кангрэс, луг, Мінск, калідор, каваль, Максім, Андрэй, настаўнік, мітынг; 2) творным склоне: Беларусь, кроў, шыр, злосць; 3) родным склоне: батальён, чай, інфаркт, франк, шум.
7. Праскланяйце: Францыск Скарына, Марыя Скарына, суддзя, Жэня, парася, стрэмя, сябе.
8. Праспрагайце: даць, браць.
9.Запішыце лічбы словамі: да 539 школьнікаў, 80-гадовы юбілей, кашалёк з 269 рублямі, ¾ метра.
10.Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-: Брэст, Баранавічы, Добруш, Палессе, швед, узбек, турак.
11.Запішыце па-беларуску: в двадцати метрах от железной дороги, земляника вкуснее клубники, расторгнуть брак, ухаживать за больным, послать по адресу, в пользу кого-либо, безвестно отсутствующий, заведующий секцией, больной скарлатиной, вспоминая, вспомнив, улыбаясь, улыбнувшись, поседевшие волосы, свидетельство потерпевших, рекламировать, выкапывать, падчерица, родители, супруги.
12.Спішыце, раскрываючы дужкі: паўднёва(славянскі), экс(чэмпіён), ярка(размаляваны), Буда(Кашалёўскі), абы(як), сказаў(такі), абы(зрабіць), па(роўну), па(чалавечы), на(хаду), да(хаты), не(прыяцель), нікім не(зробленае) заданне, не(падмеценыя) вуліцы, след(у)след, крыж(на)крыж, напісаў(бы), такі(прыехаў), у(дзень), у(высь) блакітную, як(след), паў(лімона).
13. Да іншамоўных слоў падбярыце беларускія сінонімы: адвакат, пракурор, суб’ект, апатрыды, вердыкт, фантом, антыпатыя, прыярытэт, рэанімацыя, сурагат, інтэлект.
14. Запішыце лексічнае значэнне слоў: дывідэнты, цывілізацыя, кампраміс, ратыфікацыя.
15. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі і пабочнымі канструкцыямі, параўнальнымі зваротамі, звароткамі. (запішыце правілы і прыклады сказаў)
16. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх лексічнага значэння і паходжання:

Существуют ли научные криминалистические методы выявления обмана? Криминалисты и разведчики анализи­руют информацию двумя методами – вертикальным и горизонтальным.

Вертикальный метод анализа информации состоит в сопоставлении сведений, поступающих из одного и того же источника в разное время. Во время допроса подозре­ваемого его заставляют несколько раз описывать одни и те же события, чтобы поймать на противоречии, если он лжет. Этот метод чаще всего применяется следователями.

Горизонтальный метод анализа информации часто ис­пользуют разведчики. Они собирают сведения из газет, научных журналов, докладов и сравнивают со сведения­ми, полученными от агентов.

Еще во время Первой мировой войны в Генеральном штабе России обнаружили утечку информации. Как проверить, кто из нескольких курьеров предатель? Всем курьерам подбро­сили различную ложную информацию и, анализируя после­дующие действия немцев, вычислили предателя.

Третий метод анализа информации — так называемый "дедуктивный метод" Шерлока Холмса. О том, что на са­мом деле представляет "дедуктивный метод", будет под­робно рассказано ниже. В реальной жизни этот метод на­зывается методом мозаики.

Метод мозаики позволяет из мелочей сложить картину преступления или характер преступника. Это самый слож­ный метод, которым владеет далеко не каждый следователь.
17.Перакладзіце тэкст на рускую мову:

Злачынства прызнаецца ўчыненым па нядбайнасці, калі асоба, якая яго ўчыніла, не прадбачыла магчымасці надыходу грамадска небяспечных вынікаў свайго дзеяння або бяздзейнасці, хоць павінна была і магла іх прадбачыць.

Да інтэлектуальнага моманту легкадумнасці адносіцца прадбачанне асобай магчымасці надыходу грамадска не­бяспечных вынікаў дзеяння. Да валявога моманту належыць легкадумны разлік на прадухіленне гэтых вынікаў.

Часцей пры легкадумнасці вінаваты ўсведамляе грамадскую небяспечнасць сваіх паводзін. Суб'ект разумее, што яго ўчынак з'яўляецца рызыкоўным, што ён забаронены пэўнымі правіламі ці супярэчыць агульнапрынятым нор­мам паводзін і г.д. Але магчымыя выпадкі, калі вінаваты не лічыць свой учынак небяспечным, таму што ўпэўнены ў магчымасці прадухілення вынікаў. Па гэтай прычыне заканадаўца (арт. 9 КК) не адносіць усведамленне грамадскай небяспекі дзеяння да абавязковых прыкмет інтэлектуальнага моманту легкадумнасці.



Інтэлектуальны момант легкадумнасці ўключае: усве­дамленне і прадбачанне фактычных прыкмет здзейсненага асобай дзеяння; прадбачанне магчымасці надыходу грамад­ска небяспечных вынікаў; прадбачанне развіцця прычыннай сувязі паміж дзеяннем і магчымымі вынікамі.

Кантрольная работа

Варыянт ІV (Р, С, Т, У, Ф)
1. Пастаўце націск у словах: валёнак, вугор, вудзіць, грамадзянін, заблакіраваць, занятасць, ікаць, коклюш, кухонны, лопух.
2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: характ…рыстыка, д…фект, бр…зент, р…сора, с…крэт;

е, я: л…снічоўка, г…рой, дз…журны, дз…вяты, сл…ды;

о,а: р…знагалосы, р…знавіднасць, н…вагодні, ст…годдзе, ст…галосы ;

ы, і, й: за…кацца, ня…начай, без….ніцыятыўны, вы…шаў, пра…нфармаваць;

у,ў: па…за, аквары…м, шлагба…м, ва… ніверсітэце, мастакі-….мельцы;

мяккі знак або апостраф: шэсц…сот, трох…ярусны, батал…ён, бул…н, смаргон…скі;

в: …обласць, …опера, На…ум, …оптам, …універсальны;

з, с: бя…колерны, бя…ветраны, ра…саднік (для капусты), ра…сол, ра…шчыніць цеста.
3.Запішыце па-беларуску: фойе, йод, океан, радио, реабилитация, интеллигент, тревога, командировка, Палестина, Дмитрий, Татьяна, сердце, контрастный, Шмидт, братский, полесский.
4.Спішыце, раскрываючы дужкі: сын (М,м)іхасёў, (С,с)карынаўская прэмія, (Г,г)омельскі (Дз,дз)яржаўны (У,у)ніверсітэт, (М,м)іністр (У,у)нутраных (С,с)праў.
5.Дапішыце канчаткі прыметнікаў: стар… шынель, дарожн… пыл, шэр…гусь, шырок… Сож, вялік … шымпанзэ, парван… кішэнь.
6.Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: смуга, вуліца, сцежка, рака, брыгада, край, палец, кажух, Гамбург, пясок, Васіль, адвакат, бацька; 2) творным склоне: Нарач, гладзь, глыб, косць; 3) родным склоне: гуляш, прыгнёт, літр, футбол, аўторак.
7. Праскланяйце: Васіль Быкаў, Марыя Санько, дзядуля, калека, пацучаня, імя, сам.
8. Праспрагайце: есці, адпачыць.
9. Запішыце колькасныя лічэбнікі ў творным склоне: 348, 900, 7, 206, 54, 161, 40.
10. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-: салдат, Калінкавічы, Парыж, таварыш, славак, казах, Ноўгарад.
11. Запішыце па-беларуску: в полутора километрах от деревни, мёд слаще сахара, в это воскресенье, на будущей неделе, жениться на Ольге, заведующий магазином, больной чахоткой, сидя, присев, обжёгшись, сделав, трудящиеся, соответствующие выводы, сидящий человек, три простых карандаша, бетонировать, простить друга, приказывать, отец, фамилия.
12. Спішыце, раскрываючы дужкі: паўночна(ўсходні), віцэ(прэзідэнт), сацыял(дэмакратычны), не(вялікі), не(забудка), зусім(такі), калі(небудзь), спяваў(бы), амаль(што), толькі(што), не(ведаючы), не(супраць), да канца не(прачытаны) твор, не(прывезеныя) дровы, па(асобку), па(парах), у(бок) вакзала, пад(вечар), адзін(на) адзін, паў(Еўропы).
13. Падбярыце антонімы да слоў: мажорны, спагада, шчодрасць, праўда, страціць, прыхільнік, заможны, будаваць, любіць.
14. Запішыце лексічнае значэнне слоў: брыфінг, вернісаж, дэмакратыя, уніфікацыя.
15. Знакі прыпынку ў складаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах. (запішыце правілы і прыклады сказаў)


16. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх лексічнага значэння і паходжання:

Хозяйственное законодательство включает законы, по­становления и другие нормативные акты, являющиеся источником хозяйственного права. Хозяйственное законо­дательство, таким образом, представляет собой совокуп­ность нормативных актов, в которых содержатся правовые нормы, регулирующие хозяйственные отношения с уча­стием юридических и физических лиц. Следует отметить, что существуют нормативные акты, не относящиеся к чисто хозяйственному законодательству, но содержащие нормы хозяйственного права. В частности, к ним можно отнести отдельные нормативные акты, регулирующие предприни­мательскую деятельность физических лиц. В хозяйственном законодательстве могут содержаться нормы других отрас­лей права, например гражданского. К таким нормативным актам можно отнести транспортные уставы и кодексы. Это преимущественно акты хозяйственного законодательства. Однако в части перевозок пассажиров, багажа — это ис­точники норм гражданского права.

Из сказанного следует, что хозяйственное законодатель­ство представляет совокупность нормативных актов, со­ставляющих юридический источник норм хозяйственного права. Независимо от формы и содержания хозяйственное законодательство во всех своих внешних и внутренних взаи­мосвязях и взаимозависимостях составляет единый норма­тивный массив, из которого произрастают хозяйственно-правовые нормы, составляющие фактически хозяйствен­ное право как отрасль права.
17.Перакладзіце тэкст на рускую мову:

Добраахвотная адмова ад давядзення злачынства да кан­ца – гэта адмова асобы ад давядзення злачыннай дзейнасці да канца пры наяўнасці ў яе фактычнай магчымасці прадаўжэння ўчыненага злачынства. Згодна з законам, асо­ба, якая добраахвотна адмовілася ад давядзення злачынст­ва да канца, нясе крымінальную адказнасць толькі ў тым выпадку, калі фактычна ўчыненае ёю дзеянне мае склад іншага злачынства. Значыць, пры добраахвотнай адмове крымінальная адказнасць за падрыхтаванне і замах выклю­чаецца. Асоба не вызваляецца ад адказнасці толькі за тыя ўчынёныя ёю дзеянні, якія маюць прыкметы якога-небудзь іншага скончанага злачынства.

Добраахвотная адмова ад злачынства з'яўляецца акалічнасцю, якая выключае крымінальную адказнасць за пад­рыхтаванне ці замах, бо адпадае небяспека прадаўжэння пачатай злачыннай дзейнасці і нанясення шкоды аб'екту злачынства ў сувязі з тым, што перастае існаваць намер скончыць учыненне злачынства. Акрамя таго, заканадаўца прызнаннем магчымасці добраахвотнай адмовы ад злачын­ства як акалічнасці, якая выключае крымінальную адказ­насць, стварае ў вінаватага стымул для спынення злачынства на яго ранніх стадыях.



Добраахвотнай прызнаецца такая адмова ад прадаўжэння пачатага злачынства, калі асоба мае фактычную магчымасць давесці злачынства да канца. Адмова не можа лічыцца добраахвотнай, калі яна выклікана немагчымасцю прадаўжэння злачынства.
Кантрольная работа

Варыянт V (Х, Ц, Ч, Ш, Э, Ю, Я)
1. Пастаўце націск у словах: статут, імя, феномен, жалюзі, статуя, цыган, фурман, прывід, цэмент, садавіна.
2. Устаўце прапушчаныя літары:

э, а, ы: поч…рк, акр…д…тыў, д…лікатэс, адр…сат, бр…стаўчанін;

е, я: п…рон, ваз…лін, с…ржант, м…тровы, с….мнаццаць;

о,а: в…семсот, ш…сцізначны, п…ўнапраўны, выс….кагорны, шыр…каплечы;

ы, і, й: паліт…нфармацыя, дэз…нтэграцыя, вы…грыш, спад…спаду, без…ніцыятыўны;

у,ў: а…дыторыя, бра…нінг, Люблінская …нія, ліноле…м, ручка-…казка;

мяккі знак або апостраф: кампан…ён, трыл…ён, нап…ешся, сем…сот, В…етнам;

в: на…огул, …озера, …узор, ….Орша, Тадэ…уш;

з, с: ра…сольнік, ра…шчыніць (цеста), ра…біць, абя…шкодзіць, …чарнець.
3. Запішыце па-беларуску: йодистый, радио, океан, подтвердить, областной, контрастный, желтый, билетер, дезертир, диверсия, миллион, Жанна, Инна, Илья.
4. Спішыце, раскрываючы дужкі: кнігі (А,а)ндрэевы, (С,с)карынаўскія чытанні, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае, (С,с)увораўскае вучылішча, (Д,д)амоклаў меч.
5. Дапішыце канчаткі прыметнікаў: прыгож… Нарач, чырвон… чарніла, кітайск…кулі (чорнарабочы), чаргов… перапіс, аўтарытэтн… журы, строг… суддзя Новікава, чорн… брыво.
6. Запішыце назоўнікі ў 1) месным склоне: лазня, шчака, фабрыка, мяжа, кніга, брыгада, прэзідэнт, Пётр, Дзмітрый, бой, асфальт, здымак, малако; 2) творным склоне: вільгаць, Сібір, далонь, смерць; 3) родным склоне: міністр, шторм, дзень, футбол, патрыятызм.
7. Праскланяйце: горад Быхаў, Сяргей Кіраў, Галіна Хіхлуха, бацька, калега, ваверчаня, імя, сёй-той.
8. Праспрагайце: есці, сячы.
9.Запішыце колькасныя лічэбнікі ў творным склоне: 940, 867, 84, 18, 200, 3, паўтара.
10.Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-: эстэт, швед, калмык, дылетант, кіргіз, Адэса, таварыш.
11.Запішыце па-беларуску: поддерживать, финансировать, наощупь, шутить над другом, быть вне конкуренции, не выполнить из-за болезни, спрашивать о сестре, сосна выше березы, три новых дома, в тридцати шагах от железной дороги, рисуя, нарисовав, умываясь, умывшись, водоплавающие птицы, контролирующие органы, издеваться над слабым, послать за вещами, болеть чесоткой, заведующий секцией.
12.Спішыце, раскрываючы дужкі: з(боку), пад(пахай), да(хаты) Алега, з(размаху), контр(адмірал), старажытна(беларускі), пакуль(што), дзверы не(зачынены), такі(зрабіў), зусім(не) знаёмы чалавек, стоп(кран), паў(яблыка), на(жаль), лейб(медык), цёмна(валосы).
13.Да запазычаных слоў падбярыце беларускія сінонімы: арбітр, дэфект, індэкс, табу, баланс, аморфны, гіпотэза, карэкцыя, эмоцыя, эталон.
14. Запішыце лексічнае значэнне слоў: ратыфікацыя, аргумент, абарыген, рэабілітаваны.
15.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай, правілы афармлення цытат і спасылак. (запішыце правілы і прыклады)

16.Перакладзіце тэкст на беларускую мову, выпішыце з яго 5 юрыдычных тэрмінаў з указаннем іх лексічнага значэння і паходжання

Система хозяйственного законодательства носит самостоя­тельный характер. Это часть законодательства страны. На него распространяются общие правила, принципы, как и на дру­гие виды действующего в республике законодательства.

Особенностью хозяйственного законодательства явля­ется не только особая сфера его применения, но и то, что оно включает в себя достаточно много правовых актов, принятых на уровне министерств и ведомств. Такое поло­жение вызвано, прежде всего, подвижностью, гибкостью и динамикой развития хозяйственных отношений. При этом ведомственные нормативные акты бывают двух уровней. Одни из них имеют значение и распространяются на внутриведомственные отношения. Другие обязательны для субъ­ектов хозяйствования и органов руководства ими других ведомств (межведомственные нормативные акты).

Нормативные акты первого уровня издаются в основ­ном отраслевыми ведомствами для своих собственных нужд, второго — функциональными органами хозяйственного руководства.

Правовые акты, но локального характера, могут изда­ваться и непосредственно предприятиями, организация­ми, другими хозяйственными субъектами.

Таким образом, систему хозяйственного законодатель­ства составляют: I) законы; 2) нормативные постановле­ния органов высшей государственной власти; 3) декреты Президента; 4) нормативные указы Президента; 5) по­становления правительства; 6) ведомственные норматив­ные акты; 7) локальные правовые акты.
17.Перакладзіце тэкст на рускую мову:

У сувязі з няяснасцямі, што ўзнікаюць у судовай практыцы, у прымяненні заканадаўства, якое рэгулюе паўнамоцтвы дзяржаўных прадпрыемстваў і іншых дзяржаўных суб'ектаў па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, а таксама зваротамі працоўных калектываў прадпрыемстваў Пле­нум Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, кіруючыся артыкулам 22 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Гаспадарчым судзе ў Рэспубліцы Беларусь", растлумачвае:

1. Уся дзяржаўная маёмасць у дзяржаве Беларусь з'яўляецца рэспубліканскай уласнасцю або ўласнасцю адміністрацыйна-тэрытарыяльных фарміраванняў. Дзяржаўныя суб'екты гаспадарчай і іншай дзейнасці, у прыватнасці: дзяржаўныя і камунальныя прадпрыемствы, саюзы, асацыяцыі, канцэрны і іншыя аб'яднанні гэтых прадпрыемстваў, міністэрствы, камітэты, ведамствы, дзяржаўныя навучальныя ўстановы, навукова-даследчыя і праектныя інстытуты і арганізацыі, іншыя бюджэтныя ўстановы, сацыяльна-культурныя комплексы, дзяржаўныя мастацкія, гісторыка-культурныя, матэрыяльныя і фінансавыя фонды ўласнікамі даверанай ім дзяржаўнай маёмасці не з'яўляюцца.

У адпаведнасці з артыкуламі 46, 47, 53 Закона аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь, артыкуламі 5 і 6 Закона аб прадпрымствах ў Рэспубліцы Беларусь указаныя дзяржаўныя суб'екты гаспадарчай і іншай дзейнасці ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы па распараджэнні замацаванай за імі дзяржаўнай маёмасцю толькі ў тых межах, якія вызначаны ўласнікам (упаўнаважаным ім органам) або непасрэдна ўстаноўлены заканадаўствам дзяржавы Беларусь.


ЛІТАРАТУРА





  1. Азарка, В. У. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.

  2. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка/ Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў.– Мінск, 2004.

  3. Арашонкава Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі/ Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

  4. Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы/ З. І. Бадзевіч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.

  5. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

  6. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску/ А. Каўрус. – Мінск, 1994.

  7. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я.Баханькова. – Мн., 1994.

  8. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік/ В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

  9. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка/ В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.

  10. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум/ Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003.

  11. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн.: Нацыян. Цэнт правовой інфарм. Рэспублікі Беларусь, 2008.

  12. Практыкум па беларускай мове: Вуч. дапаможнік для нефілалагічных факультэтаў вну/ Пад рэд. Г.М.Малажай. – Мн., 1993.

  13. Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка/ Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. – Мінск, 2006.

  14. Синтаксис русского и белорусского языков: Сходство и различия. – Мн., 1994.



СЛОЎНІКІ

  1. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996 – 2004.

  2. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У.Кандраценя; пад. рэд. А.А. Лукашанца. – Мн.: Беларуская навука, 2009.

  3. Беларуска-рускі слоўнік: У 3-х т. – Мн., 2003.

  4. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т./ А. М. Булыка. – Мінск, 1999.

  5. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн., 1993.

  6. Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. – Мн., 1993.

  7. Руска-беларускі слоўнік: у 3 т. – Мінск, 1995.

  8. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / сост. В. А. Сорока [и др.]. – Минск, 1997.

  9. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск, 1987.

  10. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977 – 1984.

  11. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 2005.

  12. Этнаграфія Беларусі. – Мінск, 1989.

  13. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск, 1992.


ЛЕКСІЧНЫ МІНІМУМ

  1. Акты гражданского состояния – акты цывiльнага (грамадзянскага) стану

  2. Арест имущества – арышт маёмасці

  3. Банкротство – банкруцтва

  4. Беглец – уцякач

  5. Безвестно отсутствующий – адсутны без вестак

  6. Безвозмездное пользование – бязвыплатнае карыстанне

  7. Безвозмездное изъятие – бязвыплатная канфіскацыя

  8. Бездеятельность преступная – бяздзейнасць злачынная

  9. Безопасность – бяспека

  10. Безработица – беспрацоўе

  11. Безупречное поведение – бездакорныя паводзіны

  12. Безразличие – абыякавасць

  13. Беременность– цяжарнасць

  14. Благоприятные условия – спрыяльныя ўмовы

  15. Благотворительный фонд – дабрачынны фонд

  16. Благоустроенный – добраўпарадкаваны

  17. Верительная грамота – даверчая грамата

  18. Власть – улада

  19. Взрывчатые вещества – выбуховыя рэчывы

  20. Взыскание – спагнанне

  21. Вступить в брак – узяць шлюб

  22. Вероисповедание – веравызнанне

  23. Вещественное доказательство – рэчавы доказ

  24. Взятка – хабар

  25. Верующий – вернiк

  26. Виновный – вінаваты

  27. Вне пределов – па-за межамі

  28. Возмещение морального вреда – кампенсаванне маральнай шкоды

  29. Возражаць – пярэчыць

  30. Волокита – цяганiна, важданiна

  31. Вопрос – пытанне

  32. Воспрепятствование -- недапушчэнне

  33. Вследствие – па прычыне

  34. Вступление приговора в законную силу – набыццё прыгаворам законнай сiлы

  35. Выговор – вымова

  36. Вызов в суд – выклiк у суд

  37. Вымогательство – вымаганне

  38. В пользу кого-либо – на карысць каму-небудзь

  39. Воспитатель (-ніца) – выхавальнiк (выхавальніца)

  40. Воспитанник (воспитанница) – выхаванец (выхаванка)

  41. Глава правительства – кiраўнiк урада

  42. Государство – дзяржава

  43. Грабитель – рабаўнік, грабежнік

  44. Гражданство -- грамадзянства

  45. Гражданин – грамадзянiн

  46. Граница – мяжа

  47. Дела особого производства – справы асобага вядзення

  48. Должность – пасада

  49. Должностное лицо – службовая асоба

  50. Делопроизводство – справаводства

  51. Денежное начисление– грашовы налік

  52. Достоинство – годнасць

  53. Досрочное освобождение – датэрмiновае вызваленне

  54. Добродетель – дабрадзейнасць

  55. Доброжелатель – зычлiвец

  56. Добровольно -- добраахвотна

  57. Жалоба – скарга

  58. Жалобщик (-ца) – скаржнiк (-нiца)

  59. Заболевание – захворванне

  60. Замечание – заўвага

  61. Заявление – заява

  62. Заведующий (чем?) – загадчык (чаго?)

  63. Запрет – забарона

  64. Зарубежье – замежжа

  65. Заседание – пасяджэнне

  66. Защита – абарона

  67. Защитник – абаронца

  68. Задержание – затрыманне

  69. Заключить (взять) под стражу – узяць пад варту

  70. Заключенный – зняволены

  71. Залог – заклад

  72. Замысел – задума

  73. Зависимость – залежнасць

  74. Занятие запрещённой предпринимательской деятельностью – занятак забароненай прадпрымальніцкай дзейнасцю

  75. Запрос – запатрабаванне, запыт

  76. Злонамеренный (злоумышленный) – зламысны

  77. Злоупотребляць – злоўжываць

  78. Зрелище – вiдовiшча

  79. Единообразное и точное применение – аднастайнае і дакладнае прымяненне

  80. Избыток – лiшак

  81. Издевательство – здзек

  82. Изобличить -- выкрыць

  83. Исполнительная власть – выканаўчая ўлада

  84. Имущественное и должностное положение – маёмаснае і службовае становішча

  85. Издержки судебные – выдаткi судовыя

  86. Измена – здрада

  87. Изнасилование – згвалтаванне

  88. Изобретение – вынаходнiцтва

  89. Исправительно-трудовое учреждение – папраўча-працоўная ўстанова

  90. Избирательный округ – выбарчая акруга

  91. Иностранный гражданин – замежны грамадзянін

  92. Истечение срока давности – сканчэнне тэрміну даўніны

  93. Клевета – паклёп

  94. Кража -- крадзёж

  95. Культурное достояние – культурны набытак

  96. Корыстный – карыслiвы

  97. Кустарный (способ изготовления) – саматужны (спосаб вырабу)

  98. Легкомыслие -- легкадумства

  99. Лист (бумаги) – аркуш (паперы)

  100. Лицо (личность) – асоба

  101. Личный – асабовы, асабiсты

  102. Лицевой счет – асабовы рахунак

  103. Лишение свободы – пазбаўленне волi

  104. Лишиться сознания (лишиться чувств)-- страцiць прытомнасць (самлець)

  105. Лжесвидетельство – iлжэсведчанне

  106. Ложное сообщение – ілжывае паведамленне

  107. Мера пресечения – мера стрымання

  108. Мошенничество – махлярства, ашуканства

  109. Место происшествия – месца здарэння

  110. Надругательство – здзек, ганьбаванне

  111. Накопление -- назапашванне

  112. Неприкосновенность – недатыкальнасць

  113. Надзор – нагляд

  114. Налоги и сборы– падаткі і зборы

  115. Насилие – гвалт

  116. Насильственные действия – гвалтоўныя дзеянні

  117. Наследство, наследие – спадчына

  118. Наследование – атрыманне спадчыны

  119. Находка – знаходка

  120. Небрежность – нядбайнасць

  121. Невменяемость – бессвядомасць

  122. Неотвратимость наказания – няўхiльнасць пакарання

  123. Несчастный случай – няшчасны выпадак

  124. Нужда (нищета) – патрэба (галеча); нуждаться – мець патрэбу (жыць у галечы)

  125. Нетрудоспособные иждивенцы – непрацаздольныя ўтрыманцы

  126. Неуважение к обществу – непавага да грамадства

  127. Обсуждение – абмеркаванне

  128. Объявление – аб’ява

  129. Обязанность – абавязак

  130. Огнестрельное оружие -- агнястрэльная зброя

  131. Опоздание – спазненне

  132. Опись – вопiс

  133. Освобождение – вызваленне

  134. Осквернить – апаганіць

  135. Основание для задержания – падстава для затрымання

  136. Отстранить – адхiліць (прапанову), зняць (з пасады)

  137. Отчет – справаздача

  138. Очередь – чарга

  139. Опасность – небяспека

  140. Охрана – ахова

  141. Обвинитель – абвiнаваўца

  142. Обозреватель – аглядальнiк

  143. Отказать – адмовіць

  144. Ответственность – адказнасць

  145. Обвинение – абвiнавачанне

  146. Обжалование – абскарджанне

  147. Обман – падман, ашуканства

  148. Образование – адукацыя, утварэнне

  149. Общежитие – iнтэрнат

  150. Общественное порицание – грамадскае ганьбаванне

  151. Общественный строй – грамадскi лад

  152. Оскорбление – знявага

  153. Ответчик – адказчык

  154. Отсрочка – адтэрмiноўка

  155. Отцовство – бацькоўства

  156. Отчим – айчым

  157. Отчество – iмя па бацьку

  158. Ошибка – памылка

  159. Охота – паляванне, ахвота

  160. Обычное (традиционное) право – звычаёвае права

  161. Осмотрительность – абачлiвасць

  162. Обоснование – абгрунтаванне

  163. Обезвредить – абясшкодзiць

  164. Отождествлять – атаясамлiваць

  165. Обращение – зварот, зваротак (лінгв.)

  166. Перечень -- пералік

  167. Письмо – лiст

  168. Побег -- уцёкі

  169. Подпись – подпiс

  170. Подсчет – падлiк

  171. Подчиненный – падначалены

  172. Пользователь – карыстальнiк

  173. Поручение – даручэнне

  174. Порча имущества – псаванне маёмасці

  175. Потеря – страта

  176. Посетитель – наведвальнiк

  177. Постановление – пастанова

  178. Предложение – прапанова

  179. Печать – пячатка, друк

  180. Прения – спрэчкi

  181. Приложение – дадатак

  182. Принадлежности – прылады

  183. Продвигать – прасоўваць (па службовай лесвiцы)

  184. Помещение – памяшканне

  185. Постороннее лицо – пабочная асоба

  186. Потребительская корзинка – спажывецкi кошык

  187. Правительство – урад

  188. Председатель – старшыня

  189. Прибыль – прыбытак

  190. Производитель – вытворца

  191. Просвещать – даваць асвету

  192. Пренебрегать -- пагарджаць

  193. Преступление – злачынства

  194. Престарелый – састарэлы

  195. Привлечь к ответственности – прыцягнуць да адказнасці

  196. Приобретать – набываць

  197. Подстрекать– падбухторваць

  198. Пожизненное содержание – пажыццёвае ўтрыманне

  199. Поиск – пошук

  200. Покушение – замах

  201. Полномочия – паўнамоцтвы

  202. Поощрение – заахвочванне

  203. Пособие – дапамога, дапаможнiк (падручнiк)

  204. Поступок – учынак

  205. Подсудимый – падсудны

  206. Потерпевший – пацярпелы

  207. Попрошайничество -- жабраванне

  208. Похищение – выкраданне

  209. Предварительный – папярэднi

  210. Предотвратить – прадухіліць

  211. Производственное объединение – вытворчае аб’яднанне

  212. Проступок – правiннасць

  213. Пытка, истязание – катаванне

  214. Путаница – блытанiна

  215. Принимать к сведению – прымаць да ведама

  216. Причастность – датычнасць

  217. Предрассудки (суеверия) – забабоны

  218. Помешаться (сойти с ума) – звар’яцець

  219. Полезный – карысны

  220. Приказ – загад

  221. Руководство – кiраўнiцтва

  222. Расчет – разлiк

  223. Розыск – вышук

  224. Расхищение – раскраданне

  225. Родство – сваяцтва

  226. Родители – бацькi

  227. Распределитель – размеркавальнiк

  228. Ростовщик – лiхвяр

  229. Разоблачить – выкрыць

  230. Разрешение – дазвол

  231. Сведения – звесткi

  232. Свидетельство – пасведчанне, сведчанне

  233. Смещать (с должности) – знiмаць (з пасады)

  234. Список – спiс

  235. Справка – даведка

  236. Спор -- спрэчка

  237. Ставить в известность (извещать) – паведамляць

  238. Стопка (бумаг) – стос (папер)

  239. Совещание – нарада

  240. Совещательный голос – дарадчы голас

  241. Совместительство – сумяшчальнiцтва

  242. Сослуживец – калега па службе

  243. Сотрудник – супрацоўнiк

  244. Собственность – уласнасць

  245. Стоимость – вартасць, кошт (цана)

  246. Совершеннолетие – паўналецце

  247. Срок – тэрмiн

  248. Соглашение – пагадненне

  249. Ссылка на статью – спасылка на артыкул

  250. Самоубийство – самагубства

  251. Судебное разбирательство – судовы разбор

  252. Следователь – следчы

  253. Судебный исполнитель – судовы выканаўца

  254. Свидетель – сведка

  255. Свобода совести – свабода сумлення

  256. Собрание – сход, збор (законаў)

  257. Спасение – ратаванне

  258. Ссуда – пазыка

  259. Супруги – муж i жонка

  260. Справочник – даведнiк

  261. Смета – каштарыс

  262. Самообладание – вытрымка

  263. Скорняк (меховщик) – кушнер

  264. Ссора, перебранка – сварка

  265. Таможня – мытня

  266. Телесные повреждения – целавыя пашкоджанні

  267. Торговля – гандаль

  268. Требование – патрабаванне

  269. Траур, скорбь -- жалоба

  270. Торжественный -- урачысты

  271. Текущий счет – бягучы рахунак

  272. Тунеядство – дармаедства

  273. Увольнение – звальненне

  274. Удостоверение – сведчанне, пасведчанне (дакумент)

  275. Управлять – кiраваць

  276. Учредитель – заснавальнiк

  277. Учреждение – установа, заснаванне

  278. Учет – улiк

  279. Уголовное дело – крымiнальная справа

  280. Убийство – забойства

  281. Угроза – пагроза

  282. Умысел – намер

  283. Уполномоченный – упаўнаважаны

  284. Устав – статут

  285. Увечье – калецтва

  286. Умышленное преступление – наўмыснае злачынства

  287. Условно-досрочное освобождение – умоўна-датэрміновае вызваленне

  288. Ущерб – страта, шкода

  289. Фамилия – прозвiшча

  290. Фонды общественного потребления – грамадскія фонды спажывання

  291. Ходатайство – хадайнiцтва

  292. Хозяйство -- гаспадарка

  293. Ценнные бумаги – каштоўныя паперы

  294. Честь – гонар

  295. Часовня -- капліца

  296. Частный – прыватны

  297. Чётный – цотны

  298. Чрезвычайное положение – надзвычайнае становішча

  299. Явка с повинной – яўка з пакаяннем

  300. Ярмарка -- кірмаш

УСТОЙЛIВЫЯ МОЎНЫЯ ЗВАРОТЫ

1.З вузел ростам; жабе па калена; кату па пяту – метр с кепкой

2.Плёткi старой цёткi – бабушкины сказки

3.Без дай прычыны – ни за что ни про что

4 Глядзець як вока – беречь как зеницу ока

5. На вырак лёсу кiнуць – бросить на произвол судьбы

6. Пад фартухом сядзець – быть под каблуком

7. Два вазы i цэбар – вагон и маленькая тележка

8. Твая праўда; маеш рацыю – ты прав

9. Вяршкi збiраць – снимать пенки

10.Круцiцца як у вiры – вертеться как белка в колесе

11.Марны лямант – глас вопиющего в пустыне

12.Біць лынды – бить баклуши

13.Гора чубатае – горе луковое

14.Абое рабое – два сапога пара

15.Справа дрэнь – дело труба (табак)

16.Жыццё вiруе (крынiчыць, буяе, кiпiць) – жизнь бьет ключом

17. Ні свярбіць ні баліць – ни жарко ни холодно

18. Няма за што рукі зачапіць – хоть шаром покати

19.Залёты рабiць – заводить шуры-муры

20.Блёкату аб’еўся – белены объелся

21.Майстар голавы сцiнаць – заплечных дел мастер

22.Капейчыну ўварваць – зашибить деньгу

23.Iван-бязродзiч – Иван не помнящий родства

24. З рогату качацца -- умирать со смеху

25.Цяляты язык аджавалi – язык проглотил

26.Мера i вера – как в аптеке

27.Ахвярны казёл – козел отпущения

28.Фiга на талерцы; трасцы з макам – кукиш с маслом

29.Вушы навастрыць (наставіць) – ушки на макушке

30. Вярэдзіць душу – бередить рану

31.Глухi закутак – медвежий угол

32.Рукi паганiць – марать руки

33.Мазгi без чэрапа – мозги набекрень

34. Крычаць нема – дико орать

35.Гуза шукаць – нарываться на неприятность

36. Жарты кароткiя – шутки плохи

37.На божай пасцелi – на смертном одре

38.Не ў гуморы – не в духе

39.Як не з гэтага свету – не от мира сего

40.Не з баязлiвых – не робкого десятка

41. Прачуханца даць – снять стружку

42.Лухту плесцi – вешать лапшу на уши

43.Гады ў рады – в кои-то веки

44. Сказаць у вочы – сказать в лицо

45.Адзiн чорт маляваў – одним миром мазаны

46.Асёл маляваны – олух царя небесного

47.Ад пустой бочкi затычка – отставной козы барабанщик

48.На злом галавы – сломя голову

49.Першы-лепшы – первый попавшийся (встречный)

50.Жыць як набяжыць – плыть по течению

51.У няласку трапiць – попасть в опалу (немилость)

52.Разумець як баран на бiблii – понимать как свинья в апельсинах

53.Пашыцца ў дурнi – попасть впросак (опростоволоситься)

54.Грушы на вярбе – лапша на ушах

55.Змяніўся з твару -- изменился в лице

56.На святыя ніколі – после дождичка в четверг

57.Ласку страцiць – потерять расположение

58.Розумам крануцца – потерять рассудок

59.На шчупакова казанне – по щучьему велению

60.На хвост наступiць – прищемить хвост

61.У свiныя галасы прыйсцi – к шапочному разбору

62.За рубель жабу ў Вільню пагоніць – за копейку удавится

63.Браць удзел – принимать участие

64.Тры чвэрцi да смерцi – при последнем издыхании

65.За дзедам шведам – при царе Горохе

66. Фiгу атрымаеш – ни шиша не получишь

67. Любата адна – одно удовольствие

68.Пабыў на канi i пад канём – прошел огонь, воду и медные трубы

69.Як абаранак з’есцi – проще пареной репы

70.Хоць у каноплi стаўляй – пугало гороховое (огородное)

71.Туман у вочы пускаць – пускать пыль в глаза

72.У лапцi абуць – пустить по миру

73.Пад нагамi таўчыся – путаться под ногами

74.Розум свiннi з’елi – пыльным мешком стукнутый

75.П’яны як рамiзнiк (шавец, каморнiк) – пьян как сапожник

76. Апошнi праснак сама смак -- остатки сладки

77.Розум па галаве пускаць – раскинуть мозгами

78.Дробным макам рассыпацца – рассыпаться мелким бисером

79.Расцi на лес гледзячы – расти как на дрожжах

80.Распляскацца на праснак – расшибиться в лепешку

81.Плакаць як бабёр – реветь белугой

82.Праўду ў вочы кiдаць – резать правду в глаза

83.Смятанка на вусах – рыльце в пушку

84.Квiтам паквiтацца – свести счеты

85.Камарова жменя, з жабіны прыгаршчы – как кот наплакал

86. Не ўспамiнайце благiм словам – не поминайте лихом

87.У лужыну сесцi – сесть в калошу (лужу)

88.З раскошы шалець – с жиру беситься

89.Уладныя людзi – сильные мира сего

90.Выскачыць як дурань з канапель – сказать не к месту

91. I не шманае; і вухам не вядзе – и в ус не дует

92. А што табе за клопат – какое тебе дело

93.З лёгкiм ветрам; гладкай дарогі – скатертью дорога

94. На адходную – на посошек

95. Прыраўнялi бот да лапця – сравнили божий дар с яичницей

96. На хлуснi злавiць – уличить во лжи

97. Стаяць на слове – держать слово

98.Вачыма лыпаць – хлопать глазами

99. Цiха й свята – шито-крыто

100. Сама розрух – часы пик

ДАВЕДАЧНЫ МАТЭРЫЯЛ
ПРАВАПΙС О, Э, А, Ы

У беларускай мове галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам замест літар о, э пішацца літара а (у тым ліку і на канцы іншамоўных слоў пасля галосных): дом -- дамы, горад – гарады, рэкі – рака, цэны – цана, рэбры – рабро, трыа, Токіа, радэа, адажыа, імпрэсарыа, Ватэрлоа.



Але: радыё, восемсот.

У некаторых словах на месцы спалучэнняў ро, ло, рэ не пад націскам пішуцца ры, лы: бровы – брыво, глотка – глытаць, кроў – крывавы, дровы – дрывасек, дрывотня, блохі – блыха, хрэсьбіны – хрысціць, крошка – крышыць, дрогкі – дрыжаць, скрогат – скрыгатаць, брод -- брысці.

Літара э не пад націскам пішацца:

а) у пачатку і сярэдзіне іншамоўных слоў (пасля зацвярдзелых і д, т): дэманстрацыя, жэтон, эпоха, экзамен, ігрэк.



Але: у даўно запазычаных словах пішацца літара а: адрас, рамонт, аранжарэя, далікатны;

б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе, шэразём;

в) у словах з корнем сэнс: асэнсаваць.

Увага: ненаціскныя фіналі эль-, эр- у агульных назоўніках іншамоўнага паходжання перадаюцца праз аль-, ар-: шніцаль, камп’ютар, прынтар, менеджар, містар, кратар, а ва ўласных назоўніках нязменна: Пітэр, Юпітэр, Гендэль, Манчэстэр.


: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Хрэстаматыя вучэбны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” А. А. Кастрыца прыкметы І павер’І
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%B8%20%D1%84%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B8 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі


  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка