А ну-ка, хлопчыкі! Фізкультурная забава



Дата канвертавання04.07.2016
Памер32.24 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

___________ Ж.Н. Казура

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Яслі-сад аг. Нарач”

А ну-ка, хлопчыкі!
Фізкультурная забава

для старэйшай і сярэдняй групы

Падрыхтавала:

Кіраўнік фізічнага выхавання

З. Л. Серада


Дата правядзення

______________________________________________________________________________________________________________________________

НАРАЧ, 2013

Фізкультурная забава для сярэдняй і старэйшай групы

А ну-ка, хлопчыкі!”

Мэта: Умацоўваць здароўе дзяцей пры выкананні фізічных практыкаванняў; развіваць жыццёва неабходныя рухальныя ўменні, дзеянні: спартыўныя практыкаванні, асноўныя рухі і рухомыя гульні, развіваць фізічныя якасці; выхоўваць смеласць у пераадоленні перашкод.
Ход забавы

Дзеці пад музыку заходзяць у залу. Па ходу рухаў выконваюць практыкаванні.



  1. а) рукі згінаем да плячэй.

б) падымаем рукі ўверх

в) згінаем рукі да плячэй

2. а) рукі сагнуты ў лакцях, прыстаўлены да плячэй

б) вярчэнне лакцямі ўперад і назад на лік 4

3. с.с: адна рука ўверх, другая – уніз. Выконваюцца рыўкі рукамі на лік 2

4. рукі на поясе. Выконваецца бакавы галоп.

5. бег з захлёстам голені.

6. хадзьба гімнастычным шагам.


Перастраенне ў 2 калоны

Комплекс АРП пад музыку
І. с.с.ногі – шырэй за плечы, правая рука на поясе, левая паднята ўверх.

1. нахілям тулава ў правы бок

2. с.с.ногі – шырэй за плечы, левая рука на поясе, правая паднята ўверх.

3. нахіляем тулава ў левы бок

4. с.с.ногі – шырэй за плечы, правая рука на поясе, левая паднята ўверх.

ІІ. С.с – ногі на шырыне плячэй, рукі ўверх.



  1. нахіляемся ўніз

  2. прымаем с.с.

ІІІ. С.с. – ногі на шырыне плячэй, рукі на поясе.

  1. прысядаем, рукі ўперад, калені ў стораны

  2. с.с

ІV. Хадзьба на месце з высокім падыманнем каленяў.

V. Дыхальныя практыкаванні


Вядучы: Прывітанне, юныя спарцмены! Прывітанне, дамы і кавалеры! Прапаную правесці спаборніцтвы “А ну-ка, хлопчыкі!” Няхай пакажуць нам сваю спрытнасць, сілу і мужнасць.
Дзяўчынкі садзяцца на лавачкі. Хлопчыкі дзеляцца на дзве каманды.
1-е спаборніцтва “Боўлінг”.

Вядучы: Увага! У гэтым спаборніцтве хлопчыкі праявяць сваю меткасць.

На адлегласці 3 м у адзін рад стаяць 10 кегляў. Кожны удзельнік каманды мячом стараецца збіць кеглі. Перамагае тая каманда, якая саб’е ўсе кеглі, затраціўшы найменшую колькасць кідкоў.
2-е спаборніцтва “Скачкі з мячамі”

Вядучы: Удзельнікам спаборніцтваў прадастаўляецца магчымасць праявіць сябе ў скачках у даўжыню.

Перад кожнай камандай ляжаць 5 абручоў. Кожны ўдзельнік павінен пераскочыць з абруча ў абруч з мячом у руках, бягом вярнуцца да каманды і перадаць мяч наступнаму.
Вядучы: А цяпер пакуль журы падвядзе вынікі першых спаборніцтваў мы правядзем гульню з дзяўчынкамі.
Р/г “Сонейка”
3-е спаборніцтва “Пралезь у абруч”

Кожнай камандзе даецца абруч. Удзельнікі становяцца на адлегласці выцягнутых рук адзін ад аднаго. Першы гуляючы пралазіць у абруч і перадае яго наступнаму. Перагае каманда, удзельнікі якой хутчэй закончаць эстафету.


4-е спаборніцтва “Паласа перашкод”

Удзельнікі пераадольваюць паласу перашкод: пралазяць у абруч, падлазяць пад гімнастычнай палкай (2), пералазяць яе зверху (2), абягаюць куб мяккага модуля і бягом вяртаюцца да каманды.


Р\г “Карлікі-веліканы”
5-е спаборніцтва “Хакеісты”

Удзельнік каманды павінен правесці мяч клюшкай паміж кеглямі і вярнуцца да каманды.


6-е спаборніцтва “Накінь кальцо”

Удзельнікі дабягаюць да лініі і кідаюць кальцо на стойку. Затым бягом вяртаюцца да каманды. Перамагае каманда, якая накіне больш кольцаў на стойку.


Вядучы: Журы падвядзе вынікі спаборніцтваў, а мы пагуляем у гульню “Перадай мяч” Дзеці перадаюць мяч па кругу пад музыку. Музыка спыняецца. Той, у каго мяч выходзіць.
Падводзяцца вынікі эстафет. Віншуюцца пераможцы. Раздаюцца ўзнагароды.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка