А рысь б трохмачтавы карабель в залатая пчала



Дата канвертавання02.07.2016
Памер13.25 Kb.
6 КЛАС
1.Са старажытных пісьмовых помнікаў вядома, што кожны горад здаўна меў свой герб. Які сімвал адлюстраваны на гербе Мінска?

А) рысь Б) трохмачтавы карабель В) залатая пчала

Г) сярэбраны лук са стралой Д) жаночая постаць паміж двума анёламі

2. Якія словы маюць аднолькавую колькасць гукаў?

1) хутка 2) поўдзень 3) насіць 4) з’ява 5) жыццё 6) цікава

А) 1,2,5 Б) 2,4,6 В) 1,3,4 Г) 3,4,5 Д) 1,4,6


3. Якія з прыведзеных слоў з’яўляюцца назоўнікамі?

1) тры 2) чацвёрка 3) свой 4) дзесьці 5) двойка 6) бэлька

А) 1,3,5 Б) 2,4,6 В) 3,5,6 Г) 2,5,6 Д) 2,3,5

4. У якіх словах напішаце мяккі знак?

1)кас..ба 2) дз..весце 3) дз..мухануць 4) дзес..ці 5) дз..ве 6) дз..веры

А) 1,3,4 Б) 2,4,5 В) 3,5,6 Г) 1,4,6 Д) 2,3,6

5. Вызначце, якія з прапанаваных назоўнікоў у беларускай мове ўжываюцца ў мужчынскім родзе, а ў рускай мове – у жаночым родзе:

1) мазоль 2) каўнер 3) воўк 4) пыл 5) цень 6) сын 7) стэп 8) яблык

А) 1,4,5,7 Б) 2,3,5,6 В) 3,4,5,7 Г) 1,2,4,7 Д) 2,3,5,7
6. Што аб’ядноўвае асветнікаў Беларусі Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну і Сімяона Полацкага? Выберыце правільныя адказы:

1) нарадзіліся ў Полацку

2) з’яўляюцца першадрукарамі

3) любоў да кнігі

4) прага да ведаў
5) пачынальнікі рускай паэзіі

6) па іх заказу быў зроблены крыж

А) 1,2,4 Б) 1,3,4 В) 2,3,5 Г) 2,4,6 Д) 3,4,5
7. Дапоўніце прыказку менш гавары - …….

А) хутчэй заснеш

Б) нічога гн забудзеш

В) больш пазяхай

Г) рана прачнешся

Д) болей пачуеш

8. Падумайце, якія займеннікавыя звароты з прапанаваных ужываюцца толькі ў адмоўных сказах:

1) не хто іншы,як 2) нішто іншае не 3) ніхто іншы не 4) не што іншае,як

А) 1, 2 Б) 1,3 В) 1,4 Г) 2,3 Д) 2,4
9. У якіх словах ёсць марфалагічнае падваенне зычных:

1) збожжа 2)адданы 3) галлё 4) рассыпаць 5) смецце 6) каменны



А) 1,2,4 Б) 2,3,6 В) 2, 4, 6 Г) 3,4,6 Д) 1,4,5
10. Якая птушка ў некаторых мясцовасцях Беларусі мае назву баравік?

А) бугай Б) дзяркач В) чорны бусел Г) жоўтая пліска Д) сойка
: olimpleto 2012
olimpleto 2012 -> "Заўтра будзе цёпла, бо камары таўкуць ". Як трэба закончыць выраз?
olimpleto 2012 -> Г д няма варыянтаў. У беларускім алфавіце шаснаццатае месца займае літара: а І. Б о
olimpleto 2012 -> 5 клас Якія літары напішаце пасля т, д
olimpleto 2012 -> Клас Вызначце, якая з дадзеных літар у радзе лішняя: А. О.Ў. Ы а няма лішняй літары б а в о г ў д ы як перакладаецца на беларускую мову рускае слова валежник
olimpleto 2012 -> 1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвіты
olimpleto 2012 -> 10 клас Што сеяла Ульяніца з беларускай народнай песні? Ох, І сеяла Ульяніца… а авёс. Б буракі. В жыта. Г лянок
olimpleto 2012 -> Г д невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца… а балотам. Б крыніцай. В завоінай
olimpleto 2012 -> 1. Колькі назоўнікаў ужыта ў форме назоўнага склону ў вершаваных радках А. Русецкага?




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка