А. С. Пушкіна, г. Брэст калядны комплекс народнага календара насельніцтва в. Сіціцк столінскага раёна брэсцкай вобласці



Дата канвертавання26.06.2016
Памер65.43 Kb.
Віннікава Алёна Сяргееўна,

БрГУ ім. А. С. Пушкіна, г. Брэст


КАЛЯДНЫ КОМПЛЕКС НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА НАСЕЛЬНІЦТВА В. СІЦІЦК СТОЛІНСКАГА РАЁНА БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ

Каляда, каляды – тэрміны замежнага паходжання (colendae) – “першы дзень месяца”, звязаныя з календаром і каляндарнымі (навагоднімі) абрадамі, глыбока засвоеныя на беларускай глебе і часткова міфалагізаваныя. Комплекс зімовых навагодніх святаў у беларусаў, як вядома, захаваў усе прыкметы традыцыйнай народнай абрадавасці і разам з тым не пазбаўлены хрысціянскага тлумачэння. Слова “каляда” выкарыстоўваецца не толькі для намінацыі самога свята, але і рытуальных страў, прыгатаваных са свініны: кілбас, сала, кумпякоў. Цікава, што сама свіння, якую адкормлівалі і рэзалі спецыяльна перад калядамі, магла называцца калядой (“Добрая ў цябе сёлета каляда!”). Слова “каляда” ўваходзіла і ў назвы абрадавых дзеянняў. Так, калядоўнікі таксама “калядавалі”, “хадзілі ў каляду”, абыходзячы двары з песнямі і віншаваннямі. У царкве пеўчыя “спявалі каляду”. Каляда ўяўляе сабой вялікае свята, да якога старанна рыхтаваліся, што, сярод іншага, выявілася ў абавязковым ачышчэнні жылля, сядзіб, купанні ў лазні. Аднымі з найважнейшых момантаў каляд выступаюць ушанаванне продкаў-дзядоў (тры куцці: посная, багатая і вадзяная), спажыванне рытуальнай ежы, ахвяраванні і калектыўныя абрадавыя частаванні, варожбы.

Як апавядае жыхарка в. Сіціцк Столінскага раёна Неўдах Вольга Васiльеўна*, “з шэстого на седзьмое, клалы сіно на стол, тоды засцілалы скацерцюю сіно тее, а на сіно там уже і ставылы мыску з гэтою куццёю, а куцця называлася по кніжному “сочэльнік”, а по нашому була куцця. Куцця рабілася з ячменю, пэрлоўка называецца, і полывалы яе мэдом, ды напараць яблык якіх сухых, тожэ попыты посля гэтого”. Падкрэсліваецца, што ў гэты час дазвалялася есці толькі поснае: “Быў ужэ посны вэчор, ужо мясного не йілы. Шчо не доедалі, его не ўбіраюць со столу, янэ ўсэ накрываецца” .

На багатую куццю перад Новым годам прыпадала вялікая колькасць варожбаў. Яны носяць пераважна матрыманіяльны характар, часцей варожаць дзяўчаты, якія мараць пра будучы шлюб. Адным з важнейшых атрыбутаў калядных варожбаў з’яўляецца лыжка: “Як дэўкы, то яны ўстоўлялі лыжкі і каждая свою ложку поглядвола, чыя лыжка зо ніч уподэ, та дзіўчына замуж підэ, а хто і казаў помрэ, – пільнуеш ніч. Гэто ўжэ дзіцям козалі, шчо ўжэ ўмрэ, а гэтыя дзіўкі ўжэ такіе вэлыкыя, годалы чыя ўподэ, пірш усіх замуж підэ”. У прыведзеных кантэкстах акрамя прадметнага (лыжка) важнае значэннне набывае акцыянальны код. Другі элемент апазіцыі “стаяць/упасці” абазначае ідэю перагоднага стану асобы, якая варожыць. Гэты пераход, паводле аповедаў, можа здзяйсняцца як у межах сацыяльнай, такі і біялагічнай сфераў.

Як і па ўсёй Беларусі, у в. Сіціцк вядомы шлюбныя варожбы з пеўнем, які ў беларускай традыцыйнай культуры вызначаецца высокім семіятычым статусам: “Або возьмуць гэтога пшона, але пшона трудно было достаты, выклодуць “тут гурбочка, тут гурбочка”, тут бы і кружок, і ўжэ сідяць усі і кожная свою гурбочку пільнуе. Ага выпускаюць піўня: до которой гурбочкі подбэжыць, а-а як подбіг до чые гурбочкі, ужэ значыць ты пэрва замуж підэш”.

Пашыраны таксама варожбы пра ўраджай будучага года. Так варажылі, ці добры будзе лён: “А то сіно, бывало положаць, да сіно выцягаюць неяк, да неяк перакідаюць чэрэз хату. Сіно выцягаюць, каб лён быў велыкі, і ў кого лён зородзіць, будэ велыкі, той значыць выцягаў велыкую соломыну”.

На Каляды абавязкова хадзілі ў царкву, дзе спявалася каляда: “А долэй повэчэролы, ды ідуць ужэ ў цэркву, там спуваюць пісні, у асноўным пэўчы коляду спэвае”. А пасля царкоўнай службы і святочнага стала наладжваўся традыцыйны калядны абыход двароў: “З цэрквы на конях йідуць, ды прыйідуць пообідоюць, а ўжо і вэчор трэбо ў каляду ходыты, тоды ўжо збіраюцца купомы, змэркае і ходзяць. А зыма, мороз!”

Абавязковай рытуальнай ежай, як ужо адзначалася, была куцця. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку, яе забаранялася спрабавць да ўрачыстай вячэры. Магічнае значэнне куцці тлумачыцца тым, што зерне, з якога яна зроблена, валодае якасцю доўга захоўваць і зноў аднаўляць жыццё, множыць яго, і сімвалізуе земляробчы кругаварот, бясконцасць жыцця.

13 студзеня святкавалася багатая куцця: “Яна ўжо багачэй за посную стравамі. Ужэ на столе знаходзіцца больш прадуктаў, чым на посную. Колі з пэчы достоюць готовую куццю, то господар ставіць яе на стіл і одкрывае вокны, ставіць лыжку куцці на місочцы на вокно, і пытае ў мороза :”Ці будэ він йісты?”, і колы повіе сільны вітэр, то[значыць] будэ”.

18 студзеня святкавалася вадзяная куцця: “Ужэ почыналы там ужэ та на сценах маляваты ці наношваць крыжыкі, малявалі толькі чорнаю краскою, і прыносілі крышчону воду ды і окраплялі”.

Самым важным і, відаць, самым вясёлым і прыгожым з’яўляецца навагодняе калядаванне і шчадраванне – песенна-магічны абход тэатралізаванымі гуртамі каляднікаў і шчадроўнікаў 7 і 13 студзеня ўсіх хат. Важна, што яно захавалася ў жывым бытаванні і ў наш час, чаго нельга сказаць пра многія іншыя каляндарныя рытуалы.

Абавязковым атрыбутам калядных рытуальных абыходаў выступае рухомая, асветленая знутры зорка: “Робылы палку, на гэту палку прыбывалы круг, ды збывалы планочкамы, каб воны дэржалыса, а повэрсэ іх обматволы бумагою, бумагою розною, і робылы рогы, пять рогоў, ды гэто ўжэ і звэзда выходыць, і кажды рог краскою, любою краскою, красною, сынюю, зэлёную, ды гэты рогы пасля шнурком обвірволы ўсіх кругом, а гэты шнурок украшваецца рознымі…, шнурок гэты, шо звысае, до яго прывязвоюць розныя ленточкі. З бумагы вырізволы ўсякіе токіе звэркы: то коныка, то зайчыка, то бы того охотныка со стрэльбою, і гэто бы повырізвоюць ды поразукрашваюць, ды понастоўляюць неяк, і там ужэ ж ёсць спецыяльная корбочка, а ў тую корбочку поставяць свечычку, запаляць і подходзяць да вакон, а хочыцца подывітыса,ды дзеці подбягуць да вакон і дыўляцца, воны подыйдуць, а свічка горыць, а тыя спуваюць і гармонык йграе. Колы яе поворочволы, тыя фігуркы, звэркы бегалы”. Найбольш распаўсюджанай формай святкавання Шчодрыка быў абход двароў з “казой”. Павадыр у світцы, лапцях, з барадой з ільну і носам з морквы вёў на вяроўцы і паганяў пугай казу ў вывернутым кажусе з казінаю маскаю на галаве. Акрая гэтых дахрысціянскіх элемектаў калядны комплекс народнага календара ўключае

Абрад калядавання суправаджаўся шматлікімі песнямі, выкананнем разнастайных калядак з рэлігійнымі матывамі. Прывядзём самыя папулярныя ў в. Сіціцк рэлігійныя калядкі: “Рождество славное, // Ангел прилетел, // Он летел по небу, людям песню пел. // Все люди ликуйте, сей день торжествуйте: // Есть Христово Рождество. // Я лечу от Бога, радость вам принес, // Что в тёмной пещере родился Христос. // Скорей поспешайте, младенца витайте // Новонарождённого. // Пастушки в пещеру прежде всех пришли, // Христа на соломе в еснях изнайшли. // На колени впали, Христу дары дали // Новонарождённому. // Ирод злоречивый о Христе узнал // И убить младенца воинов послал. // Всех детей избили, мечи потупили, // А Христос в Египте был. // Много мы грешили, Спасе пред Тобой, // Все мы люди грешны, // Ты один Святой. // Прости прогрешенья, // Дай нам обновленья. // Есть Христово Рождество. У іншай калядцы таксама майстэрскі паэтычна-вобразна раскрываецца тэма нараджэння Ісуса Хрыста: В стране Иудейской Вефлием стоит, // Звезда над вертепом в небе горит. // Постушки на поле стадо берегли, // Пресвятую Деву в пещере найшли. // Как вошли в пещеру скоту корму дать, // Увидали Деву Божую Мать. // Младенец предвечный // В пеленах сповит, // У Пречистой Девы // На руках лежит. // Прижимает к сердцу // И кормит его // И в уста целует // Сына своего. // Пастушки отходят // И поклон дают, // Рождённому Богу // Славу воздают. // – Слава Тебе Боже, // Рождеству Твойму, // Что послал нам радость // И миру всему!». Шырока вядома таксама калядная песня Новына: По всему свиту стала новына: // Дева Мария сына родила // В яслях положила, синцэм прытрусыла // Господнего сына // Дай стала Дева Бога просыты: // – Чым жэ мни Боже сына сповыты. // Ты ныбэсный цару, зошли мыни дары, // Всему тому Господару // Зошлы Ангелы з Неба до Земли, // Прынесли радость Деви Марии: // Три свечи воскови, щэй рызы шовковы // Исусовы Хрыстовы. // Возсияли звёзды з неба до земли, // Прынесли дары Деви Марии. // Поють Божьи песни Господней Нывестцы // Радости прыносять. У песні Небо і Земля” спяваецца: “Небо и земля, небо и земля ныне торжествуют: // Агелы Людям, Ангелы Людям весело празднуют. // Христос родился, Бог воплотился // Ангелы спивають, цары витають, // Поклон отдають, пастрие грають, // Чудо,чудо-повидають. // Во Флееме, во Флееме весела новина: // Чистая Дева, чистая Дева породила Сына. // Христос родился, // Слово отчее, слово отчее взяло, // В темностях земних, в темностях земних, // Солнце засветило. // Христос родился. // Трии цари, трии цари от востока приходят, // Смиро и ливан, смиро и ливан, // Злато приносять. // Христос родился. // Царю и Богу, царю и Богу тое всё даруют, // Пастри людям, пастри людям // Дивну висть сказують: // Христос родился. // И мы рожденну, и мы рожденну // Богу поклан даймо. // Слава во вышних, слава во вышних // Ному заспиваймо. // Христос родился.

Хоць многія старажытныя навагоднія звычаі згубілі свой магічны сэнс і ператварыліся ў святочныя забавы, калядны комплекс народнага календара ў в. Сіціцк прадстаўлены ў наш час у жывым бытаванні і з'яўляецца неад'емнай часткай сучаснага грамадскага жыцця. Прычым ён захаваў некаторыя традыцыйныя формы абраднасці і кананічныя каляндарна-абрадавыя вербальныя тэксты дахрысціянскага паходжання. Разам з тым настрой зімовых калядных свят у пэўных сітуацыях адпавядае рэлігійнаму духу афіцыйнага хрысціянска-царкоўнага святкавання нараджэння Хрыста, пра што сведчыць вялікая папулярнасць рэлігійных калядак адпаведнай тэматыкі.

Заўвагі


*Звесткi пра iнфарманта: Неўдах Вольга Васiльеўна, нарадзiлася ў 1938 годзе ў вёсцы Сiцiцк Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi, вучылася ў Сiцiцкай васьмiгадовай школе, скончыўшы восем класаў, пайшла вучыцца ў Плотнiцкую дзесяцiгадовую школу. Працавала на Столiнскiм кiрпiчным заводзе, пасля на Гарынскiм кансервным заводзе.
Спіс літаратуры:

1. Гурскі А. І. Каляды // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2-х т. – Т. 1 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш]. – Мінск: БелЭн, 2005. – С. 768.



2. Салавей Л. Каляды, Каляда // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – С. 599.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка