А у полi вярба а ў полі вярба нахілёная



Дата канвертавання06.07.2016
Памер7.7 Kb.
А У ПОЛI ВЯРБА

А ў полі вярба нахілёная,

А ў полі вярба нахілёная,

Маладая дзяўчыначка заручоная.

Маладая дзяўчыначка заручоная,
Заручоная, ды запітая,

Заручоная, ды запітая.

Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў,

Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў.


Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла,

Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла,

Маладая дзяўчынанька па ваду ішла,

Маладая дзяўчынанька па ваду ішла.


Кася ад вады, Яся да вады,

Кася ад вады, Яся да вады.

- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады,

- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады.


- Як буду твая, напаю каня,

- Як буду твая, напаю каня.

З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра,

З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра.


А ў полі вярба нахілёная,

А ў полі вярба нахілёная.



Маладая дзяўчыначка заручоная,

Маладая дзяўчыначка заручоная.
: teksty4
teksty4 -> I туды гара I сюды гара
teksty4 -> Ой, калядачкі, бліны-ладачкі, Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі!
teksty4 -> Ой, калядачкі, бліны-ладачкі, Ой, люлі-люлі, бліны-ладачкі! (2 р.)
teksty4 -> Касiў васiль сена
teksty4 -> Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых
teksty4 -> Конiк патлаты ночкі чакалі свята
teksty4 -> Рака I аблокi плылi аблокi над ракой
teksty4 -> I зноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлi
teksty4 -> Як тваё iмя, якога роду ты, Хто наканаваў табе твой шлях?
teksty4 -> О, колькі раз прасіў я Назначыць мне спатканне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка