Аб аглядзе-конкурсе эстраднай музыкі “віаton-2016 +” у межах Міжнароднага фестывалю песні І музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі І Украіны “Дняпроўскія галасы у Дуброўне”



Дата канвертавання01.07.2016
Памер41.44 Kb.
Зацвярджаю

Дырэктар ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” ___________________К.П. Лабука

___________________2016г.

Палажэнне


аб аглядзе-конкурсе эстраднай музыкі “ВІАton-2016 +”

у межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны “Дняпроўскія галасы у Дуброўне”

18 чэрвеня г. Дуброўна

2016 г.

Заснавальнікі конкурсу

  • ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

  • Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама.

Мэты і задачы
- выяўленне і падтрымка маладых таленавітых выканаўцаў вакальна-

інструментальнай музыкі;


- асвятленне дзейнасці музыкаў, іх творчых поспехаў і дасягненняў;
- павышэнне творчага майстэрства і выканальніцкай культуры музыкаў;
- папулярызацыя творчасці беларускіх музыкаў;

  • выхаванне моладзі на лепшых традыцыях інструментальнага жанру.


Тэрміны і ўмовы конкурсу

Тэрміны правядзення конкурсу: 18 чэрвеня 2016 года. У конкурсе прымаюць удзел дарослыя вакальна-інструментальныя ансамблі, асобныя выканаўцы на баяне, акардыёне, скрыпцы, саксафоне і інш. інструментах. Калектывы прадстаўляюць на конкурс сучасную эстрадную музыку, апрацоўкі народных мелодый у сучасных стылях: рок, джаз, дыска, электронная музыка і г.д. Узрост удзельнікаў неабмежаваны. Удзел калектываў з найменнем “народны”, “узорны” абавязковы.

Намінацыі конкурсу:


  • лепшы ансамбль (вакальна-інструментальны ансамбль, інструментальны ансамбль);

  • лепшы выканаўца на асобным інструменце.


Парадак правядзення конкурсу

Для ўдзелу ў конкурсе калектыву, асобнаму выканаўцу неабходна прадаставіць:



  • два рознахарактарныя творы ва ўласным выкананні на аўдыёносьбітах (запісы павінны адпавядаць тэхнічным патрабаванням якасці). Дапускаецца выкананне аўтарскіх твораў.

  • заяўку на ўдзел у конкурсе,

  • суправаджальны ліст (характарыстыка калектыва).

У суправаджальным лісце ўдзельнік у свабоднай форме павінен расказаць пра сябе (біяграфічныя звесткі і творчыя дасягненні). Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца няпоўныя пакеты дакументаў, заяўкі з недакладнай інфармацыяй і няякасныя запісы. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Заяўкі і запісы конкурсных твораў прымаюцца да 20 сакавіка 2016 года. Тэлефон для даведак: 8-0212-373142 – Слінькова Антаніна Паўлаўна.


Журы конкурсу і крытэрыі ацэнкі ўдзельнікаў

Крытэрыі ацэнкі:


- прафесіяналізм і выканальніцкае майстэрства;
- мастацкі густ і арыгінальнасць выканання;
- адпаведнасць твораў, якія выконваюцца, узросту выканаўцы;

Рэпертуар павінен адпавядаць этычным і эстэтычным нормам, узросту ўдзельніка, яго індывідуальнасці, каб найбольш раскрыць музычныя даныя канкурсанта.

Журы конкурсу і яго старшыня прызначаюцца арганізацыйным камітэтам. Журы адбірае матэрыялы, вызначае пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі.

Рашэнне журы лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў журы. Яно з'яўляецца канчатковым, афармляецца пратаколам і перагляду не падлягае

Па сагласаванні з аргкамітэтам конкурсу калектывам прапануецца выступленне на галоўнай пляцоўцы Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны “Дняпроўскія галасы у Дуброўне”. Працягласць канцэртнай праграмы ад 20 да 30 хвілін.

.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне

Па выніках конкурсу ў двух намінацыях прысуджаюцца:
- 1, 2, 3 месца ў намінацыі "Лепшы ансамбль (вакальна-інструментальны ансамбль, інструментальны ансамбль (3 дыплома і 3 прыза);
- 1, 2, 3 месца ў намінацыі "Лепшы выканаўца на асобным інструменце" (3 дыплома і 3 прыза).

Журы мае права прысудзіць не ўсе месцы, у адной намінацыі могуць быць прысуджаны некалькі другіх і трэціх месцаў.

Удзельнікі, якія не атрымалі дыпломы лаўрэата узнагароджваюцца дыпломамі за удзел.

Фінансаванне

Фінансаванне агляда-конкурсу ажыццяўляецца са сродкаў ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама.

За кошт ДУ “Віцебскі АМЦНТ” ажыццяўляецца:


  • харчаванне ўдзельнікаў агляда-конкурса эстраднай музыки “ВІА-ton 2016+»;

- афармленне памятных дыпломаў удзельнікаў конкурсу, якія не атрымалі дыпломы I,II і III ступені;

- набыццё прызоў ўдзельнікам, якія атрымалі дыпломы I,II і III ступені ў намінацыі “Лепшы выканаўца на асобным інструменце” ( усяго 3 прыза);

- набыццё плёнкі для ламініравання дыпломаў для агляда-конкурсу эстраднай музыкі “ВІАton 2016+” і свята-конкурсу традыцыйнай свістулькі “Салавейка-2016”;

- дастаўка журы да месца правядзення конкурсу.

За кошт аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама ажыццяўляецца:


  • набыццё прызоў удзельнікам, якія атрымалі дыпломы I,II і III ступені у намінацыях “Лепшы ансамбль” (вакальна-інструментальны ансамбль, інструментальны ансамбль) (усяго 3 прыза)

  • набыццё рамак для пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі (усяго 6 рамак);

  • афармленне дыпломаў пераможцаў конкурсу у кожнай намінацыі (усяго 6 дыпломаў).

Сагласавана

начальнік аддзела ідэалагічнай

работы, культуры і па справах моладзі

Дубровенскага райвыканкама



______________ Л.А. Дударава

“____” ____________ 2016г.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка