Аб арганізацыі метадычнай работы



Дата канвертавання24.12.2016
Памер29.65 Kb.

Аб арганізацыі метадычнай работы

З мэтай павышэння якасці адукацыі, удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў, распаўсюджвання эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях навучання, арганізацыі профільнага навучання

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць склад метадычнага савета (дадатак).

2. Арганізаваць работу наступных метадычных фарміраванняў:

2.1. метадычнае фарміраванне “Школа перадавога вопыту”, кіраўнік – настаўнік матэматыкі Т.Ю.Кротава;

2.2. метадычнае аб’яднанне настаўнікаў-філолагаў, кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры М.А.Пакутнік;

2.3. метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў Л.Д.Палто;

2.4. метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў, кіраўнік – класны кіраўнік VI “А” класа Н.В.Камінская;

2.5. метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, кіраўнік – Д.А.Гончаў;

2.6. творчая група настаўнікаў “Мастацтва навучання”, кіраўнік – настаўнік працоўнага навучання Г.І.Каранчук;

2.7. творчая група настаўнікаў вышэйшай катэгорыі “Практыка-арыентаванае суправаджэнне інавацыйнага праекту “Класны кіраўнік у сацыяльнай сетцы”, кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў М.І.Дзямянчык;

2.8. школа эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях профільнага навучання, кіраўнік – настаўнік біялогіі Г.Я.Кіслая;

2.9. майстар-клас па безацэначным навучанні, настаўнік пачатковых класаў М.І.Дзямянчык.

3. Кіраўнікам метадычных фарміраванняў М.І.Дзямянчык, Д.А.Гончаву, Н.В.Камінскай, Г.І.Каранчук, Т.Ю.Кротавай, Г.Я.Кіслай, М.А.Пакутнік, Л.Д.Палто:

3.1. распрацаваць і прадставіць на зацвярджэнне дырэктару школы планы работы метадычных фарміраванняў.

Тэрмін прадстаўлення – да 15.09.2016;

3.2. у рамках арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі ўдзяляць увагу эфектыўнасці выкладання вучэбных прадметаў, выкарыстанню розных форм, метадаў і сродкаў навучання і арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, схільнасцей, здольнасцей, правядзенні факультатыўных заняткаў.

Тэрмін выканання – на працягу 2016/2017 навучальнага года.

4. Кіраўнікоў метадычных фарміраванняў М.І.Дзямянчык, Д.А.Гончава, Н.В.Камінскую, Г.І.Каранчук, Т.Ю.Кротаву, Г.Я.Кіслую, М.А.Пакутнік, Л.Д.Палто на перыяд выканання абавязкаў прэміраваць з фонду надбавак у памеры 10 працэнтаў згодна Палажэння.

5. Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Л.П.Туміловіч:

5.1. правесці маніторынг метадычнай работы.

Тэрмін выканання – снежань 2016 года, чэрвень 2017 года;

5.2. разгледзець вынікі метадычнай работы на нарадзе пры дырэктару.

Тэрмін выканання – чэрвень 2016 года;

5.3. давесці загад у трохдзённы тэрмін да ведама настаўнікаў школы.

6. Намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце Л.П.Туміловіч, І.Я.Зубель, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Э.А.Котусеву назначыць адказнымі за арганізацыю метадычнай работы.

Дырэктар школы Н.І.Бауфалік


З загадам азнаёмлены: Л.П.Туміловіч

І.А.Ганчарук

Д.А.Гончаў

М.І.Дзямянчык

І.Я.Зубель

Н.В.Камінская

Г.І.Каранчук

Г.Я.Кіслая

Т.Ю.Кротава

Э.А.Котусева

Л.Д.Палто

М.А.Пакутнік

А.В.Пясецкі

Дадатак


да загада дырэктара школы 31.08.2016 № 448
Склад метадычнага савета
Старшыня савета – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Л.П.Туміловіч.

Члены савета: 1. Дзямянчык М.І., настаўнік пачатковых класаў.

2. Палто Л.Д., настаўнік пачатковых класаў.

3. Пясецкі А.В., настаўнік гісторыі.



4. Ганчарук І.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка