Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі"



Дата канвертавання15.05.2016
Памер14.86 Kb.

ДАВЕДКА


аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”

Гісторыка – краязнаўчы музей ДУА“ Райцаўскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” створаны на падставе загада кіраўніка ўстановы № 30 ад 05.04.1996 года. Музей мае асобнае памяшканне плошчай 45 кв. метраў, размешчанае ў будынку ўстановы адукацыі, асобнае памяшканне – фондасховішча(9кв.м). Педагагічнае кіраўніцтва работай музея ажыццяўляе настаўнік, які зацверджаны загадам дырэктара ДУА.

Па профілю музей гісторыка-краязнаўчы, таму працуе па наступных напрамках:


  • пошукавы і навукова – даследчы;

  • экскурсійны;

  • прапагандысцкі.

З актыву настаўнікаў і вучняў абраны савет музея, у склад якога ўвайшло 6 чалавек. Савет каардынуе дзейнасць усіх напрамкаў музейнай работы.

На працягу 2011 года вядзецца работа па падрыхтоўцы музея да звання народны. Была абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база:



  • у адпаведнасці з Палажэннем аб музеі складзены пашпарт музея;

  • дапрацаваны кнігі ўліку экспанатаў і ўліку наведвальнікаў і вядуцца згодна з метадычнымі рэкамендацыямі па ўліку музейных фондаў;

  • кожнаму экспанату прысвоены парадкавы нумар (шкм-…);

  • распрацаваны наступныя планы: работы музея, работы савета музея, выхаваўчых мерапрыемстваў;

  • аформлены журнал мерапрыемстваў і матэрыялы напрацовак, а таксама ўліковыя дакументы музейных прадметаў і музейных калекцый (акты);

  • ажыццяўлялася культурна-асветніцкая дзейнасць, звязаная з музейнымі прадметамі і музейнымі калекцыямі;

  • на аснове ўласных музейных фондаў ствараліся пастаянныя і часовыя экспазіцыі і выставы;

На 24.12.2011г. у музеі “Вытокі” налічваецца 1332 экспанаты, з іх асноўнага фонда – 811, дапаможнага – 521. Усе экспанаты пранумараваны і займаюць адпаведнае месца. Ёсць прадметы, якія маюць навуковую і гістарычную каштоўнасць. За апошнія тры гады ў школьным музеі пабывала 4089 наведвальнікаў.
: raica -> library
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Дзяжурства членаў бракеражнай камісіі
library -> 6-ы школьны дзень
library -> Наумовіч андрэй мікалаевіч
library -> Работы прадметна-метадычнай групы прыродазнаўча-матэматычнага цыклу
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Адкрыццё тыдня антынаркатычнай акцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка