Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад



Дата канвертавання23.06.2016
Памер131.7 Kb.



ДАВЕДКА


аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”

ДУА“ Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –

сярэдняя школа” па стану на 17.12.2013г.

Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (далей – ВПК) створаны на падставе загада № 30 ад 05.04.1996 года кіраўніка ўстановы.

З 1996г па 1999г кіраўніцтва работай музея ажыццяўляла настаўнік гісторыі Дубень Марыя Іванаўна. З 01.09.2010г. – Варава Святлана Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, якая прызначана загадам дырэктара ВПК.

Музей размяшчаецца ў будынку ўстановы адукацыі ў памяшканні плошчай 45 кв. метраў, мае асобнае памяшканне – фондасховішча (9кв.м).

З актыву настаўнікаў і вучняў абраны савет музея, у склад якога ўвайшло 8 чалавек. Савет каардынуе дзейнасць усіх напрамкаў музейнай работы.

Музей працуе згодна складзенага плана, дзе вызначаны наступныя мэты і задачы, якія адпавядаюць мэтам і задачам установы адукацыі.



Мэты:

  • выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці;

  • далучэнне вучняў да нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны;

  • павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Задачы:

  • пашыраць веды пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці сярод дзяцей і моладзі;

  • прывіваць школьнікам любоў, павагу і пачуццё гонару за свой край;

  • спрыяць фарміраванню даследчых навыкаў, стварэнню ўмоў для раскрыцця творчых здольнасцей вучняў.

Экспазіцыя музея месціцца ў двух залах: этнаграфічным пакоі ў выглядзе сялянскай хаты і “З гісторыі…”, які змяшчае тры раздзелы:

  • “З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”

  • “З гісторыі школы”

  • “З гісторыі сельскага Савета і мясцовага калгаса”.

Работа ў музеі вядзецца па наступных накірунках:

фондавая праца разлічана на вядзенне ўліковай дакументацыі: кнігі ўліку экспанатаў асноўнага фонда і дапаможна-навуковага. Колькасць экспанатаў з году ў год мянялася: папаўненні адбываліся дзякуючы турыстычным паходам, сустрэчам, пошукавай рабоце.

Штогод праводзіцца зверка наяўнасці прадметаў асноўнага і дапаможнага фондаў. Такім чынам на 16.07.2012г. у музеі “Вытокі” налічваецца 1426 экспанатаў, з іх асноўнага фонда – 716, дапаможнага – 714. Усе прадметы маюць уліковыя нумары.

Найбольш каштоўнымі прадметамі ў фондаў музея з’яўляюцца: станок для віцця вяровак кан.19ст., паціфон пач.20ст., прасы кан.19-пач. 20ст., гаршчок для гатавання ежы 18ст., прылада для вырабу сыру кан. 19-пач.20ст., макет будынка 1 з’езда РСДРП, вышываныя ручнікі пач.20ст., коўдра тканая кан. 19-пач.20ст.

За апошнія 3 гады ў школьным музеі пабывала 3281 наведвальнік, сярод іх не толькі мясцовы жыхары і вучні, але і ўдзельнікі раённых семінараў устаноў адукацыі, СВК, дэлегацыі з Германіі, Літвы, карэспандэнты АНТ, студэнты ВНУ і ССНУ.



Экспазіцыйна-выставачная работа.

У этнаграфічным пакоі, аформленым у выглядзе сялянскай хаты, экспануюцца беларускія прылады, рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Ёсць калаўрот, церніца, матавіла, станок для віцця вяровак, лапці, прасы, гаспадарчыя прылады, вышываныя ручнікі і карціны. Cцены пакоя абабіты драўлянымі брусамі, таму ствараецца ўражанне, што мы ў драўлянай хаце. Фіранкі на акне зроблены спосабам “выцінанкі”, менавіта так выглядалі вокны ў хатах гаспадарлівых людзей. У школе штогод традыцыйна праходзіць Тыдзень музея, у час якога адбываецца збор старажытных прылад працы, посуду, ткацтва. Па матэрыялах гэтага пакоя настаўнікамі пачатковых класаў распрацаваны сцэнарыі заняткаў па краязнаўстве па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь”. Маленькія нашчадкі адкрываюць тут старонкі гісторыі роднага краю, праводзяць тэматычныя экскурсіі. Піянеры правялі аперацыю “Бабулін куфэрак” і класную гадзіну “Матулін ручнік”. Абрады народных святаў, такіх як Каляды, Дзяды, Хрэсьбіны, праходзяць з выкарыстаннем музейных экспанатаў.

Ніхто не застаецца абыякавым, калі ўваходзіць у залу, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне. Тут можна ўбачыць партрэты землякоў – тых, хто не вярнуўся з поля бою, былых франтавікоў і партызан, якія са зброяй у руках набліжалі час Вялікай Перамогі. Ганаровае месца адведзена неўміручаму экіпажу лётчыка-касманаўта, нашаму земляку, Герою Савецкага Саюза – Мікалаю Францавічу Гастэлу. Тут можна пазнаёміцца з фотаздымкамі дзіцячых гадоў лётчыка, юнацтва, вучобы, службы і кнігай “Расказ пра брата”, якую атрымалі ад яго сястры.

Цікавыя звесткі сабраны пра гвардыі генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля, які вызваляў Карэліцкі раён і быў смяротна паранены ля вёскі Малюшычы. У зборы матэрыялу пра Яна Фогеля нашым следапытам дапамог Дзяржаўны цэнтральны архіў Савецкай Арміі горада Масквы. Нам даслалі копіі аўтабіяграфіі, архіўныя даведкі, копіі пісем да жонкі і родных. Так з’явіўся стэнд “Яны вызвалялі наш раён” і экспазіцыя “Нашы землякі-партызаны”. Праводзяцца піянерскія і акцябрацкія зборы, прыём у піянеры, сустрэчы з ветэранамі. У цэнтры залы - выстава “Яны загінулі за Радзіму”, дзе запісаны імёны ўсіх загінуўшых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Райцаўскага сельскага Савета. У раздзеле пра Вялікую Айчынную вайну сабраны франтавыя пісьмы, успаміны ўдзельнікаў вайны, фотаздымкі малалетніх вязняў, землякоў-партызанаў, хто вызваляў раён, хто з ліку выпускнікоў школы ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана, экспануюцца фотакопіі дакументаў пра пачатковы перыяд. Усё меней застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але за кожным з іх замацаваны піянерскі атрад, які аказвае шэфскую дапамогу. Стала добрай традыцыяй праводзіць у школе Тыдні баявой славы. У гэты перыяд праходзяць тэматычныя лекцыі і экскурсіі, праводзяцца рэйды “Клопат”, “Ветэран жыве побач”, добраўпарадкуюцца помнікі і брацкія магілы. Кожны новы навучальны год пачынаецца з Урока мужнасці. Вучні ўскладваюць кветкі да помніка Мікалаю Гастэлу і брацкіх магіл. Мы з упэўненасцю можам сказаць: “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

Раздзел “З гісторыі школы” прываблівае сваёй змястоўнасцю.

З экспазіцыі “Гонар школы” можна даведацца, кім сталі нашы выпускнікі, стэнд “Сейбіты добрага, мудрага, вечнага” змяшчае фотаздымкі былых настаўнікаў Райцаўскай школы. Гонар школы – экспазіцыя “Нашы медалісты”, “Сустрэчы праз гады” – фотаздымкі вечароў-сустрэч; на стэндзе “Зазірні ў альбом свайго юнацтва” змешчаны фотаздымкі ўсіх выпускаў школы, “Старонкі мінулага”, “Старонкі сучаснага”. Сабраны і аформлены матэрыялы турысцкіх паходаў, экскурсій. Стэнд “Зазірні ў альбом свайго юнацтва” дае магчымасць вярнуцца ў 1950-ыя гады, калі толькі пачыналася зараджэнне сярэдняй адукацыі ў нашым мікрараёне, тут сабраны фотаздымкі выпускнікоў з 1955 года выпуску па сёлетні год. Энцыклапедыя Райцаўскай школы аформлена ў выглядзе кнігі, якая ў сваёй структуры змяшчае “зварот” да таго, хто яе чытае, інфармацыйную даведку пра гісторыю ўзнікнення школы, звесткі пра выпускнікоў кожнага выпуска, спіс педагогаў, якія працавалі ва ўстанове адукацыі за перыяд 1950г.-2012г.

У раздзеле “Гісторыя калгаса і сельскага Савета” экспануюцца фотаздымкі мінулага і сучаснага, былых кіраўнікоў гаспадаркі, складзена гістарычная даведка. Экспазіцыя “Сведкі мінуўшчыны” знаёміць з помнікамі архітэктуры, якія захаваліся да нашых дзён на тэрыторыі сельскага Савета. “Узнагароды калгаса” – дае падставу сцвярджаць аб працавітасці і адданасці сваёй зямлі.

Экспазіцыя “Прырода роднага краю” носіць у сабе змястоўны характар. Карта-схема, зробленая сваімі рукамі, пейзажныя вырабы з саломкі і сабраны матэрыял пра прыроду наваколля.

Аформлены матэрыял – гэта вынік пошукавай і краязнаўчай работы па гісторыі родных мясцін. Архіўныя дакументы, граматы, фотаздымкі – усё гэта стварае яркія малюнкі мінулага і сучаснага ў нашай гаспадарцы, паказвае, як няўхільна, год ад году ўмацоўваецца эканоміка нашай гаспадаркі і павышаецца ўзровень жыцця членаў кааператыву. Праз экспанаты музей паказвае не толькі справы, але і лёсы людзей. Сабраны матэрыял пра вёскі нашай мясцовасці і складзена карта-схема сельскага Савета. Па выніках пошукавай працы была праведзена калектыўная творчая справа “Квітней, мой край” (на экалагічную тэму), вусны часопіс “Саматканы ручнік стагоддзяў”, на якім прысутнічалі госці з вобласці. Пад уражаннем нашай працы адзін з наведвальнікаў (А.М. Сакалоў) напісаў трагедыю “Чорнае сонца” і даслаў у наш музей.

Вучні 7-8 класаў распрацавалі пазнавальную віктарыну па нумізматыцы і праводзяць яе з малодшымі школьнікамі.

Пяцікласнікі правялі гульню “Ці ведаеш ты свой родны край”, вучні 9,11 класаў – інфармацыйную гадзіну “Ля дошкі гонару СВК “Свіцязянка-2003”, пачатковыя класы правялі гістарычны конкурс “Мой край – у мінулым , сучасным і будучым”. Наогул, сувязь школы з базавай гаспадаркай вельмі цесная. Вучні школы дапамагаюць ва ўборцы, ладзяць канцэрты, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, СВК “Свіцязянка-2003” выдзяляе транспарт на паездкі і прэміруе стыпендыятаў, наведвае школьныя святы.

Адукацыйна-выхаваўчая работа разлічана на правядзенне экскурсій, урокаў, сустрэч, конкурсаў і інш.

Экспазіцыі музея нясуць высокую ідэйную накіраванасць, гістарычна праўдзівыя звесткі. Шырока выкарыстоўваюцца розныя тэхнічныя сродкі (фанаграма, відэа- аўдыа- запісы, слайды), сабраны матэрыял з гісторыі Райцаўскай школы (пачынаючы з 1955г па сённяшні дзень), з гісторыі калгаса і сельскага Савета (з 1948г. па сённяшні дзень).

Пошукавая і навукова-даследчая работа вядзецца такім чынам:


  • прапануюцца індывідуальныя пошукавыя заданні класам

  • праводзіцца даследчая праца ў кожнай узроставай групе

  • арганізуецца ўзаемапрэзентацыя даследчых работ

  • абагульняецца і афармляецца краязнаўчы матэрыял

Экскурсійная работа ўключае ў сябе падбор матэрыялу з улікам узроставых асаблівасцей наведвальнікаў, распрацоўку і правядзенне як тэматычных, так і аглядных экскурсій. Вучнямі і педагогамі распрацаваны і праводзяцца музейныя заняткі з выкарыстаннем тэатралізацыі і прымяненнем мультымедыйных сродкаў. Так, выхаванцы дзіцячага садка і вучні малодшых класаў знаёмяцца з “Рыцарскімі даспехамі”, “Героямі-партызанамі”, “Нашым краем у гады вайны”, сустракаюцца з ветэранамі.

У 5-6 класах выкарыстоўваецца актыўнае ўспрыманне і ўдзел у краязнаўчай рабоце. Вучні гэтых класаў рыхтуюць невялікія даследчыя работы па радаслоўнай сваёй сям’і, вывучаюць гісторыю школы праз экскурсіі і знаёмяцца з архівам музея, выконваюць разавыя пошукавыя заданні. Найбольш цікавыя з іх: даследчая праца “Героі нараджаюцца ў сям’і”, відэафільм “Мужнасць. Подзвіг. Слава – не проста словы”, літаратурна-гульнёвая сітуацыя “Мы – будучыя воіны”.

Вучні 7-8 класаў рыхтуюць і праводзяць экскурсіі, удзельнічаюць у падрыхтоўцы тэматычных класных гадзін для малодшых школьнікаў, выконваюць пошукавыя заданні, збіраюць успаміны “старажылаў”: вусны часопіс “Вайна і подзвіг заўжды побач”, тэатралізаваныя інфармацыйныя гадзіны “Афганістан баліць у яго душы”, “Дзень воіна-інтэрнацыяналіста”, збор дружыны “Дарогамі вайны, дарогамі мужнасці”.

Вучні 9-11 класаў займаюцца даследчай работай, абагульняюць сабраныя матэрыялы ў музеі, удзельнічаюць ў навукова-практычных школьных канферэнцыях і раёнай канферэнцыі “Путь к познанию”. Работа нясе прафарыентацыйны накірунак: урок-прэзентацыя “Прафесіі маіх бацькоў”, відэафільм “Кім быць?”, інфармацыйная гадзіна “Прафесія журналіста”, вечар-сустрэча “Прафесіі, якія не знікаюць”.

Група пошукавай і фондавай працы Савета музея скамплектавала сабраны матэрыял па тэмах:


  1. “Па сцежках народных паэтаў”

  2. “Маленькі Парыж”

  3. “Сцяжынкамі Адама Міцкевіча”

  4. “Па сцежках барацьбітоў”

  5. “Па родным краі”

  6. “Экскурсія ў Кіеў”

  7. “Па мясцінах А. Міцкевіча”

  8. “Свіцязянскія напевы”

  9. “Гістарычныя мясціны нашага краю”

  10. “З гісторыяй Панямоння на ты”

  11. “Незнаёмыя знаёмыя мясціны”

  12. “Свет архітэктуры і мы”

  13. “Падарожжа па малой радзіме”

  14. “Прадпрыемствы нашай мясцовасці”

У выніку атрымалася паліца “Паходы і экскурсіі нашага юнацтва”.

Пад час удзелу ў экспедыцыі “Наш край” была аформлена даследчая праца “Успомнім іх пайменна”, дзе сабраны ўспаміны ветэранаў і малалетніх вязняў на тэму “Дзеці за калючым дротам”.

Сярод матэрыялаў праведзеных паходаў адабраны запісы ўспамінаў з гісторыі вёсак: Забердава, Райца, Зелянец, Плужыны, Скрышава, Хвалава, Сёгда, Францішкова і аформлены адпаведныя буклеты.

У рамках удзелу ў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” вяліся даследча-пошукавыя работы: “Мой род – мая сям’я” , “Зямля бацькоў – мая зямля”, “Экалогія душы”, праект “Крыніцы Гродзеншчыны”.

Даследчая праца “Мая сям’я – мой гонар” заняла першае месца на раённым конкурсе. Аўтар праекта Кулак Вольга была прэміравана паездкай ў рэспубліканскі лагер “Зубраня”. Праект “Крыніцы Гродзеншчыны” заняў 3 месца ў абласным конкурсе, аўтар праекта Прасняк Таццяна атрымала грамату.

Вучні школы прынялі удзел у раённай віктарыне “Карэліцкі музей – крыніца краязнаўства” і быў вызначаны і адзначаны падарункам пераможца Галушка Андрэй. Быў рэалізаваны абласны адукацыйны праект “Мультимедийные технологии в военно-патриотическом воспитании учащихся”, абласны праект дзіцячай і маладзежнай відэатворчасці “Этих дней не смолкнет слава!”, абласны экскурсійна-турысцкі праект “Земля умеет говорить”, абласны турысцка-краязнаўчы праект “Всё помнится, ничто не позабыто...”

З 2010г. пачаўся пошук матэрыялу пра гісторыю пачатковых і базавых школ мікрараёна і завяршыўся ў 2012 г. афармленнем экспазіцыі “Погляд з мінулага”.

Фондавая група Савета музея адбірала экспанаты для ўрокаў гісторыі, беларускай літаратуры, факультатыўных заняткаў, інфармацыйных і класных гадзін, абнавіла ўсе надпісы. Распрацаваны і манціраваны наступныя выставы:



  1. “Аграгарадок – наша будучае”

  2. “Вайна вачыма дзяцей”

  3. Да 70-годдзя Карэліцкага раёна

  4. “Вобразы мілыя роднага краю”

  5. “Старажытныя рамёствы”

  6. “Гаспадарчыя прылады працы 17-20 стст.”

  7. “Наш край у гады вайны”

  8. “Яны вызвалялі наш раён”

  9. “Гісторыя роднай школы”

Паколькі музей мае невялічкую плошчу, то выходзім за межы музейнай экспазіцыі і даволі часта тэматычныя выставы ладзяцца для наведвальнікаў у кабінеце беларускай мовы і літаратуры ці фае школы.

Часта праз арганізацыю выстаў, наладжванне экскурсій маем выхад на чарговую тэму даследчай працы ці праекта.

Група экскурсаводаў распрацавала і праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі:


  1. “Героі-партызаны”

  2. “Настаўнікі школы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”

  3. “Наш край у гады вайны”

  4. “Імгненні з жыцця вёскі”

  5. “Рыцарскія даспехі”

  6. “Яны вызвалялі наш раён”

  7. “Карэліччына партызанская”

  8. “Трагічныя старонкі вайны”

  9. “Месца службы - Афганістан”

  10. “Героі-гастэлаўцы”

  11. “Па мясцінах баявой славы”

  12. “Хроніка баявых дзеянняў па вызваленні раёна”

Вучэбныя экскурсіі па прадметах школьнай праграмы выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі:

“Старажытныя рамёствы Беларусі” 6 клас

“Гаспадарчыя прылады працы 17-20 стст.” 8 клас

“Гісторыя роднай школы”

“Гістарычныя старонкі вайны” 9 клас

“Свіцязянскі край у гады вайны”

“Яны вызвалялі наш раён”

беларускай літаратуры:

“Вусная народная творчасць”(5-7 кл.)

“Прыгоды і падарожжы”

“Мой род. Родная зямля. Народ”

“Літаратура – мастацтва слова”

“Шляхі развіцця беларускай літаратуры: пісьменнікі-землякі” (8-11 кл.)

“Паэзія перыяду Вялікай Айчыннай вайны”

факультатыўных занятках:

“Старажытная гісторыя вёскі” 5-7 клас

“Гістарычныя і культурныя мясціны вёскі” 8-11 клас

“Назвы аб’ектаў вёскі” 5-6 клас

Саветам музея арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:


  1. Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

  2. Пазнавальны занятак “Мая маленькая Радзіма”

  3. Урок-прагноз “Маё будучае і будучае маёй краіны”

  4. Круглы стол “Гісторыя вачыма нашых родных”

  5. Вусны часопіс “Беларусь гераічная”

  6. Гульня “Слова пра Беларусь”

  7. Праект “Турыстычнае бюро”

  8. Турысцка-краязнаўчая канферэнцыя “Штрых да юбілею раёна”

Па матэрыялах этнаграфічнага пакоя прапануюцца гутаркі-паведамленні да народных свят, а таксама паведамленні пазнавальнага характару: “Гісторыя царквы святой Варвары”, “Сядзіба ля ракі”, экалагічная акцыя “Прырода і чалавек”, пасяджэнне бацькоўскага клуба “Мажор” “Сямейныя традыцыі”. Група экскурсаводаў сістэматычна праводзіць тэматычныя экскурсіі для вучняў школы і іншых наведвальнікаў.

Вучні ВПК карыстаюцца матэрыяламі фондаў музея пры падрыхтоўцы прадметных заданняў.

Штогод праводзяцца ўнутрышкольныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці:


  • спартыўная акцыя “ Служу Беларусі”

  • віртуальны крос “ На парад у горад Мінск”

  • калектыўны прагляд і абмеркаванне кінафільма “Святыні беларускай зямлі”

  • наведванне выязной музейнай выставы “ Рыцарскія даспехі”

  • спорт-шоў “А – ну, хлопцы!”

  • інфармацыйныя гадзіны: “Рэарганізацыя арміі ў сучасных умовах”,

“ Час выбірае нас”, “Прайшла праз дзесяцігоддзе вайна”

  • гутарка “Подзвіг у імя чалавечнасці”

  • выхаваўчая гадзіна “Вайна і подзвіг заўсёды побач”

  • урок–дыспут “Людзі і вайна”

  • патрыятычная акцыя “След вайны ў сямейным радаводзе”

  • творчы конкурс “Кветкі Перамогі”

  • зборы піянерскіх атрадаў: “Брэсцкая крэпасць – герой”, “Лёс героя”,

“Лісты з фронту”

  • паход выхаднога дня “Пазнай Радзіму – выхавай сябе”

  • працоўны дэсант “Дапаможам ветэрану”

  • акцыя – віншаванне, вахта Памяці

  • экскурсіі ў Хатынь, Полацк, да Кургана Славы

Па выніках экскурсіі ў горад Полацк аформлена віртуальнае падарожжа для вучняў пачатковых класаў.

Набыты матэрыял актыўна выкарыстоўваецца і самымі вучнямі, і настаўнікамі ў навучальным і выхаваўчым працэсе. Сабраны досвед спрыяе стварэнню новых метадычных напрацовак, якімі карыстаюцца настаўнікі школы пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, вучнямі пры падрыхтоўцы паведамленняў, дакладаў. Дзейнасць музея папулярызуецца праз сумесныя сустрэчы-прэзентацыі школ, школьныя канферэнцыі, публікацыі ў раённай газеце “Полымя”.

Працягваецца работа па зборы экспанатаў для папаўнення калекцыі музея, распрацоўваецца цыкл гутарак “Жывая гісторыя аграгарадка Райца”. Школьны гісторыка-краязнаўчы музей супрацоўнічае з Карэліцкім краязнаўчым музеем, з прыватным музеем-сядзібай (В.Я. Сакель г.п.Мір), школьным гісторыка-краязнаўчым музеем г.п. Мір, з цэнтральным домам культуры, з СВК “Свіцязянка-2003”. Праводзяцца агульныя мерапрыемствы, сустрэчы, гутаркі. Уся работа плануецца з улікам традыцый, якія склаліся ва ўстанове адукацыі, з улікам раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, звязаных з юбілейнымі і памятнымі датамі.

Улік асноўнага і дапаможнага фондаў музея вядзецца асобна. Рэгулярна складаюцца акты на экспанаты, якія паступілі. Сістэматычна вядзецца работа ў фондах: чыстка і прасцейшая кансервацыя металічных, керамічных, драўляных прадметаў, размеркаванне фотаздымкаў, дакументаў у пакеты ў шафах фондасховішча і падрыхтоўка матэрыялаў да экспанавання. Для ўліку асветніцкай дзейнасці музея вядзецца журнал уліку экскурсій і наведвальнікаў музея, лекцый, гутарак, чытанняў, выстаў.



У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2006г. № 733 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб прысваенні музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу” 10.12.2012 калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вырашыла гісторыка-краязнаўчаму музею “Вытокі” ДУА “Райцаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” прысвоіць статус “народны”.
Дырэктар ВПК: М.А. Урбановіч

Старшы захавальнік фондаў: С.А. Варава
: raica -> library
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі"
library -> Дзяжурства членаў бракеражнай камісіі
library -> 6-ы школьны дзень
library -> Наумовіч андрэй мікалаевіч
library -> Работы прадметна-метадычнай групы прыродазнаўча-матэматычнага цыклу
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Адкрыццё тыдня антынаркатычнай акцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка