Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад



Дата канвертавання15.05.2016
Памер137.92 Kb.



ДАВЕДКА


аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі”

ДУА“ Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –

сярэдняя школа” па стану на 15.09.2014г.

Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (далей – ВПК) створаны на падставе загада № 30 ад 05.04.1996 года кіраўніка ўстановы.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2006г. №733 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб прысваенні музеям статусу “народны”, перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу” Калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2012 года гісторыка-краязнаўчаму музею “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” прысвоены статус “народны”.

З 1996г па 1999г кіраўніцтва работай музея ажыццяўляла настаўнік гісторыі Дубень Марыя Іванаўна. З 01.09.2010г. – Варава Святлана Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, якая прызначана загадам дырэктара ВПК.

Плошча музея 45 кв. метраў, фондасховішча - 9кв.метраў.

З актыву настаўнікаў і вучняў абраны савет музея, у склад якога ўвайшло 8 чалавек. Савет каардынуе дзейнасць усіх напрамкаў музейнай работы.

Музей працуе згодна складзенага плана, дзе вызначаны наступныя мэты і задачы, якія адпавядаюць мэтам і задачам установы адукацыі.

Мэты:


  • выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці;

  • далучэнне вучняў да нацыянальнай і агульначалавечай спадчыны;

  • павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Задачы:

  • актывізаваць пошукавую і навукова-даследчую дзейнасці па вывучэнні гісторыі сучаснага і мінулага сваёй мясцовасці;

  • пашыраць веды пра значныя падзеі мінуўшчыны і сучаснасці сярод дзяцей і моладзі;

  • прывіваць школьнікам любоў, павагу і пачуццё гонару за свой край;

  • спрыяць фарміраванню даследчых навыкаў, стварэнню ўмоў для раскрыцця творчых здольнасцей вучняў.

Экспазіцыя музея месціцца ў дзвюх залах: этнаграфічным пакоі ў выглядзе сялянскай хаты і “З гісторыі…”, які змяшчае тры раздзелы:

  • “З гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”

  • “З гісторыі школы”

  • “З гісторыі сельскага Савета і мясцовага калгаса”.

Работа ў музеі вядзецца па наступных накірунках:

фондавая праца разлічана на вядзенне ўліковай дакументацыі: кнігі ўліку экспанатаў асноўнага фонда і дапаможна-навуковага. Колькасць экспанатаў з году ў год мянялася: папаўненні адбываліся дзякуючы турыстычным паходам, сустрэчам, пошукавай рабоце.

Год

2012г

2013г.

2014г.

Усяго

1426

1536

1607

Асноўны фонд

713

886

893

Штогод праводзіцца зверка наяўнасці прадметаў асноўнага і дапаможнага фондаў. Такім чынам на 15.09.2014г. у музеі “Вытокі” налічваецца 1607 экспанатаў, з іх асноўнага фонда –893, дапаможнага – 714. Усе прадметы маюць уліковыя нумары.

Найбольш каштоўнымі прадметамі ў фондаў музея з’яўляюцца: станок для віцця вяровак ( канец 19 ст.), паціфон ( пачатак 20ст.), прасы ( канец 19 - пачатак 20ст.), гаршчок для гатавання ежы (18ст.) , прылада для вырабу сыру (канец 19 – пачачак20ст.), макет будынка 1 з’езда РСДРП, вышываныя ручнікі (пачатк20ст.), коўдра тканая( канец 19 – пачатак 20ст.).

Улік асноўнага і дапаможнага фондаў музея вядзецца асобна. Рэгулярна складаюцца акты на экспанаты, якія паступілі. Сістэматычна вядзецца работа ў фондах: чыстка і прасцейшая кансервацыя металічных, керамічных, драўляных прадметаў, размеркаванне фотаздымкаў, дакументаў у пакеты ў шафах фондасховішча і падрыхтоўка матэрыялаў да экспанавання. Для ўліку асветніцкай дзейнасці музея вядзецца журнал уліку экскурсій і наведвальнікаў музея, лекцый, гутарак, чытанняў, выстаў.

За апошнія 3 гады ў школьным музеі пабывала 2308 наведвальнікаў, сярод іх не толькі мясцовы жыхары і вучні, але і ўдзельнікі раённых семінараў устаноў адукацыі, СВК, дэлегацыі Літвы, карэспандэнты АНТ, студэнты ВНУ і ССНУ.



Экспазіцыйна-выставачная работа.

У этнаграфічным пакоі, аформленым у выглядзе сялянскай хаты, экспануюцца беларускія прылады, рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Ёсць калаўрот, церніца, матавіла, станок для віцця вяровак, лапці, прасы, гаспадарчыя прылады, вышываныя ручнікі і карціны. Cцены пакоя абабіты драўлянымі брусамі, таму ствараецца ўражанне, што мы ў драўлянай хаце. Фіранкі на акне зроблены спосабам “выцінанкі”, менавіта так выглядалі вокны ў хатах гаспадарлівых людзей. У школе штогод традыцыйна праходзіць Тыдзень музея, у час якога адбываецца збор старажытных прылад працы, посуду, ткацтва. Па матэрыялах гэтага пакоя настаўнікамі пачатковых класаў распрацаваны сцэнарыі заняткаў па краязнаўстве па прадмеце “Мая Радзіма – Беларусь”. Маленькія нашчадкі адкрываюць тут старонкі гісторыі роднага краю, праводзяць тэматычныя экскурсіі. Піянеры правялі аперацыю “Бабулін куфэрак” і класную гадзіну “Матулін ручнік”. Абрады народных святаў, такіх як Каляды, Дзяды, Хрэсьбіны, праходзяць з выкарыстаннем музейных экспанатаў.

Ніхто не застаецца абыякавым, калі ўваходзіць у залу, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне. Тут можна ўбачыць партрэты землякоў – тых, хто не вярнуўся з поля бою, былых франтавікоў і партызан, якія са зброяй у руках набліжалі час Вялікай Перамогі. Ганаровае месца адведзена неўміручаму экіпажу лётчыка, нашаму земляку, Герою Савецкага Саюза – Мікалаю Францавічу Гастэлу. Тут можна пазнаёміцца з фотаздымкамі дзіцячых гадоў лётчыка, юнацтва, вучобы, службы і кнігай “Расказ пра брата”, якую атрымалі ад яго сястры.

Цікавыя звесткі сабраны пра гвардыі генерал-маёра Яна Янавіча Фогеля, які вызваляў Карэліцкі раён і быў смяротна паранены ля вёскі Малюшычы. У зборы матэрыялу пра Яна Фогеля нашым следапытам дапамог Дзяржаўны цэнтральны архіў Савецкай Арміі горада Масквы. Нам даслалі копіі аўтабіяграфіі, архіўныя даведкі, копіі пісем да жонкі і родных. Так з’явіўся стэнд “Яны вызвалялі наш раён” і экспазіцыя “Нашы землякі-партызаны”. Праводзяцца піянерскія і акцябрацкія зборы, прыём у піянеры, сустрэчы з ветэранамі. У цэнтры залы - выстава “Яны загінулі за Радзіму”, дзе запісаны імёны ўсіх загінуўшых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Райцаўскага сельскага Савета. У раздзеле пра Вялікую Айчынную вайну сабраны франтавыя пісьмы, успаміны ўдзельнікаў вайны, фотаздымкі малалетніх вязняў, землякоў-партызанаў, хто вызваляў раён, хто з ліку выпускнікоў школы ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана, экспануюцца фотакопіі дакументаў пра пачатковы перыяд. Усё меней застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але за кожным з іх замацаваны піянерскі атрад, які аказвае шэфскую дапамогу. Стала добрай традыцыяй праводзіць у школе Тыдні баявой славы. У гэты перыяд праходзяць тэматычныя лекцыі і экскурсіі, праводзяцца рэйды “Клопат”, “Ветэран жыве побач”, добраўпарадкуюцца помнікі і брацкія магілы. Кожны новы навучальны год пачынаецца з Урока мужнасці. Вучні ўскладваюць кветкі да помніка Мікалаю Гастэлу і брацкіх магіл. Мы з упэўненасцю можам сказаць: “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

Раздзел “З гісторыі школы” прываблівае сваёй змястоўнасцю.

З экспазіцыі “Гонар школы” можна даведацца, кім сталі нашы выпускнікі, стэнд “Сейбіты добрага, мудрага, вечнага” змяшчае фотаздымкі былых настаўнікаў Райцаўскай школы. Гонар школы – экспазіцыя “Нашы медалісты”, “Сустрэчы праз гады” – фотаздымкі вечароў-сустрэч; на стэндзе “Зазірні ў альбом свайго юнацтва” змешчаны фотаздымкі ўсіх выпускаў школы, “Старонкі мінулага”, “Старонкі сучаснага”. Сабраны і аформлены матэрыялы турысцкіх паходаў, экскурсій. Стэнд “Зазірні ў альбом свайго юнацтва” дае магчымасць вярнуцца ў 1950-ыя гады, калі толькі пачыналася зараджэнне сярэдняй адукацыі ў нашым мікрараёне, тут сабраны фотаздымкі выпускнікоў з 1955 года выпуску па сёлетні год. Энцыклапедыя Райцаўскай школы аформлена ў выглядзе кнігі, якая ў сваёй структуры змяшчае “зварот” да таго, хто яе чытае, інфармацыйную даведку пра гісторыю ўзнікнення школы, звесткі пра выпускнікоў кожнага выпуска, спіс педагогаў, якія працавалі ва ўстанове адукацыі за перыяд 1950г.-2012г.

У раздзеле “Гісторыя калгаса і сельскага Савета” экспануюцца фотаздымкі мінулага і сучаснага, былых кіраўнікоў гаспадаркі, складзена гістарычная даведка. Экспазіцыя “Сведкі мінуўшчыны” знаёміць з помнікамі архітэктуры, якія захаваліся да нашых дзён на тэрыторыі сельскага Савета. “Узнагароды калгаса” – дае падставу сцвярджаць аб працавітасці і адданасці сваёй зямлі.

Экспазіцыя “Прырода роднага краю” носіць у сабе змястоўны характар. Карта-схема, зробленая сваімі рукамі, пейзажныя вырабы з саломкі і сабраны матэрыял пра прыроду наваколля.

Аформлены матэрыял – гэта вынік пошукавай і краязнаўчай работы па гісторыі родных мясцін. Архіўныя дакументы, граматы, фотаздымкі – усё гэта стварае яркія малюнкі мінулага і сучаснага ў нашай гаспадарцы, паказвае, як няўхільна, год ад году ўмацоўваецца эканоміка нашай гаспадаркі і павышаецца ўзровень жыцця членаў кааператыву. Праз экспанаты музей паказвае не толькі справы, але і лёсы людзей. Сабраны матэрыял пра вёскі нашай мясцовасці і складзена карта-схема сельскага Савета. Па выніках пошукавай працы была праведзена калектыўная творчая справа “Квітней, мой край” (на экалагічную тэму), вусны часопіс “Саматканы ручнік стагоддзяў”, на якім прысутнічалі госці з вобласці. Пад уражаннем нашай працы адзін з наведвальнікаў (А.М. Сакалоў) напісаў трагедыю “Чорнае сонца” і даслаў у наш музей.

Вучні 7-8 класаў распрацавалі пазнавальную віктарыну па нумізматыцы і праводзяць яе з малодшымі школьнікамі.

Пяцікласнікі правялі гульню “Ці ведаеш ты свой родны край”, вучні 9,11 класаў – інфармацыйную гадзіну “Ля дошкі гонару СВК “Свіцязянка-2003”, пачатковыя класы правялі гістарычны конкурс “Мой край – у мінулым , сучасным і будучым”. Наогул, сувязь школы з базавай гаспадаркай вельмі цесная. Вучні школы дапамагаюць ва ўборцы, ладзяць канцэрты, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, СВК “Свіцязянка-2003” выдзяляе транспарт на паездкі і прэміруе стыпендыятаў, наведвае школьныя святы.

Адукацыйна-выхаваўчая работа разлічана на правядзенне экскурсій, урокаў, сустрэч, конкурсаў і інш.

Экспазіцыі музея нясуць высокую ідэйную накіраванасць, гістарычна праўдзівыя звесткі. Шырока выкарыстоўваюцца розныя тэхнічныя сродкі (фанаграма, відэа- аўдыа- запісы, слайды), сабраны матэрыял з гісторыі Райцаўскай школы (пачынаючы з 1955г па сённяшні дзень), з гісторыі калгаса і сельскага Савета (з 1948г. па сённяшні дзень).

Пошукавая і навукова-даследчая работа вядзецца такім чынам:


  • прапануюцца індывідуальныя пошукавыя заданні класам

  • праводзіцца даследчая праца ў кожнай узроставай групе

  • арганізуецца ўзаемапрэзентацыя даследчых работ

  • абагульняецца і афармляецца краязнаўчы матэрыял

Экскурсійная работа ўключае ў сябе падбор матэрыялу з улікам узроставых асаблівасцей наведвальнікаў, распрацоўку і правядзенне як тэматычных, так і аглядных экскурсій. Вучнямі і педагогамі распрацаваны і праводзяцца музейныя заняткі з выкарыстаннем тэатралізацыі і прымяненнем мультымедыйных сродкаў. Так, выхаванцы дзіцячага садка і вучні малодшых класаў знаёмяцца з “Рыцарскімі даспехамі”, “Героямі-партызанамі”, “Нашым краем у гады вайны”, сустракаюцца з ветэранамі.

У 5-6 класах выкарыстоўваецца актыўнае ўспрыманне і ўдзел у краязнаўчай рабоце. Вучні гэтых класаў рыхтуюць невялікія даследчыя работы па радаслоўнай сваёй сям’і, вывучаюць гісторыю школы праз экскурсіі і знаёмяцца з архівам музея, выконваюць разавыя пошукавыя заданні. Найбольш цікавыя з іх: даследчая праца “Героі нараджаюцца ў сям’і”, відэафільм “Мужнасць. Подзвіг. Слава – не проста словы”, літаратурна-гульнёвая сітуацыя “Мы – будучыя воіны”.

Вучні 7-8 класаў рыхтуюць і праводзяць экскурсіі, удзельнічаюць у падрыхтоўцы тэматычных класных гадзін для малодшых школьнікаў, выконваюць пошукавыя заданні, збіраюць успаміны “старажылаў”: вусны часопіс “Вайна і подзвіг заўжды побач”, тэатралізаваныя інфармацыйныя гадзіны “Афганістан баліць у яго душы”, “Дзень воіна-інтэрнацыяналіста”, збор дружыны “Дарогамі вайны, дарогамі мужнасці”.

Вучні 9-11 класаў займаюцца даследчай работай, абагульняюць сабраныя матэрыялы ў музеі, удзельнічаюць ў навукова-практычных школьных канферэнцыях і раёнай канферэнцыі “Путь к познанию”. Работа нясе прафарыентацыйны накірунак: урок-прэзентацыя “Прафесіі маіх бацькоў”, відэафільм “Кім быць?”, інфармацыйная гадзіна “Прафесія журналіста”, вечар-сустрэча “Прафесіі, якія не знікаюць”.

Група пошукавай і фондавай працы Савета музея скамплектавала сабраны матэрыял па тэмах:


  1. “Па сцежках народных паэтаў”

  2. “Маленькі Парыж”

  3. “Сцяжынкамі Адама Міцкевіча”

  4. “Па сцежках барацьбітоў”

  5. “Па родным краі”

  6. “Экскурсія ў Кіеў”

  7. “Па мясцінах А. Міцкевіча”

  8. “Свіцязянскія напевы”

  9. “Гістарычныя мясціны нашага краю”

  10. “З гісторыяй Панямоння на ты”

  11. “Незнаёмыя знаёмыя мясціны”

  12. “Свет архітэктуры і мы”

  13. “Падарожжа па малой радзіме”

  14. “Прадпрыемствы нашай мясцовасці”

У выніку атрымалася паліца “Паходы і экскурсіі нашага юнацтва”.

Пад час удзелу ў экспедыцыі “Наш край” была аформлена даследчая праца “Успомнім іх пайменна”, дзе сабраны ўспаміны ветэранаў і малалетніх вязняў на тэму “Дзеці за калючым дротам”.

Сярод матэрыялаў праведзеных паходаў адабраны запісы ўспамінаў з гісторыі вёсак: Забердава, Райца, Зелянец, Плужыны, Скрышава, Хвалава, Сёгда, Францішкова і аформлены адпаведныя буклеты.

У рамках удзелу ў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” вяліся даследча-пошукавыя работы: “Мой род – мая сям’я” , “Зямля бацькоў – мая зямля”, “Экалогія душы”, праект “Крыніцы Гродзеншчыны”. За актыўны ўдзел у намінацыі “Творчае прадстаўленне экспанатаў” злёту народных музеяў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці савет народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” быў узнагароджаны дыпломам.

Даследчая праца “Мая сям’я – мой гонар” мела рэзультатыўны вынік ў абласным конкурсе. Аўтар праекта Кулак Вольга была прэміравана паездкай ў рэспубліканскі лагер “Зубраня”. Праект “Крыніцы Гродзеншчыны” заняў 3 месца ў абласным конкурсе, аўтар праекта Прасняк Таццяна атрымала грамату.

Вучні школы прынялі удзел у раённай віктарыне “Карэліцкі музей – крыніца краязнаўства” і быў вызначаны і адзначаны падарункам пераможца Галушка Андрэй. Быў рэалізаваны абласны адукацыйны праект “Мультимедийные технологии в военно-патриотическом воспитании учащихся”, абласны праект дзіцячай і маладзежнай відэатворчасці “Этих дней не смолкнет слава!”, абласны экскурсійна-турысцкі праект “Земля умеет говорить”, конкурс юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма”, абласны турысцка-краязнаўчы праект “Всё помнится, ничто не позабыто...”.

З 2012г. пачаўся пошук матэрыялу пра гісторыю пачатковых і базавых школ мікрараёна і завяршыўся ў 2013 г. афармленнем экспазіцыі “Погляд з мінулага”.

Фондавая група Савета музея адбірала экспанаты для ўрокаў гісторыі, беларускай літаратуры, факультатыўных заняткаў, інфармацыйных і класных гадзін, абнавіла ўсе надпісы. Распрацаваны і манціраваны наступныя выставы:



  1. “Аграгарадок – наша будучае”

  2. “Вайна вачыма дзяцей”

  3. Да 70-годдзя Карэліцкага раёна

  4. “Вобразы мілыя роднага краю”

  5. “Старажытныя рамёствы”

  6. “Наш край у гады вайны”

  7. “Яны вызвалялі наш раён”

  8. “Гісторыя роднай школы”

Паколькі музей мае невялічкую плошчу, то выходзім за межы музейнай экспазіцыі і даволі часта тэматычныя выставы ладзяцца для наведвальнікаў у кабінеце беларускай мовы і літаратуры, бібліятэцы, ці фае школы.

Часта праз арганізацыю выстаў, наладжванне экскурсій маем выхад на чарговую тэму даследчай працы ці праекта.

Група экскурсаводаў распрацавала і праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі:


  1. “Героі-партызаны”

  2. “Настаўнікі школы – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”

  3. “Наш край у гады вайны”

  4. “Імгненні з жыцця вёскі”

  5. “Яны вызвалялі наш раён”

  6. “Карэліччына партызанская”

  7. “Трагічныя старонкі вайны”

  8. “Месца службы - Афганістан”

  9. “Героі-гастэлаўцы”

  10. “Па мясцінах баявой славы”

Вучэбныя экскурсіі па прадметах школьнай праграмы выкарыстоўваюцца на ўроках гісторыі:

“Старажытныя рамёствы Беларусі” 6 клас

“Гаспадарчыя прылады працы 17-20 стст.” 8 клас

“Гісторыя роднай школы”

“Гістарычныя старонкі вайны” 9 клас

“Яны вызвалялі наш раён”



беларускай літаратуры:

“Вусная народная творчасць”(5-7 кл.)

“Мой род. Родная зямля. Народ”

“Літаратура – мастацтва слова”

“Шляхі развіцця беларускай літаратуры: пісьменнікі-землякі” (8-11 кл.)

Саветам музея арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:



  1. Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

  2. Пазнавальны занятак “Мая маленькая Радзіма”

  3. Круглы стол “Гісторыя вачыма нашых родных”

  4. Вусны часопіс “Беларусь гераічная”

  5. Гульня “Слова пра Беларусь”

  6. Праект “Турыстычнае бюро”

  7. Турысцка-краязнаўчая канферэнцыя “Штрых да юбілею раёна”

Па матэрыялах этнаграфічнага пакоя прапануюцца гутаркі-паведамленні да народных свят, а таксама паведамленні пазнавальнага характару: “Гісторыя царквы святой Варвары”, “Сядзіба ля ракі”, экалагічная акцыя “Прырода і чалавек”, пасяджэнне бацькоўскага клуба “Мажор” “Сямейныя традыцыі”. Група экскурсаводаў сістэматычна праводзіць тэматычныя экскурсіі для вучняў школы і іншых наведвальнікаў.

Вучні ВПК карыстаюцца матэрыяламі фондаў музея пры падрыхтоўцы прадметных заданняў.

Штогод праводзяцца ўнутрышкольныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, Дню Незалежнасці:


  • спартыўная акцыя “ Служу Беларусі”

  • калектыўны прагляд і абмеркаванне кінафільма “Святыні беларускай зямлі”

  • спорт-шоў “А – ну, хлопцы!”

  • інфармацыйныя гадзіны: “Рэарганізацыя арміі ў сучасных умовах”,

“ Час выбірае нас”, “Прайшла праз дзесяцігоддзе вайна”

  • гутарка “Подзвіг у імя чалавечнасці”

  • выхаваўчая гадзіна “Вайна і подзвіг заўсёды побач”

  • урок–дыспут “Людзі і вайна”

  • патрыятычная акцыя “След вайны ў сямейным радаводзе”

  • творчы конкурс “Кветкі Перамогі”

  • зборы піянерскіх атрадаў: “Брэсцкая крэпасць – герой”, “Лёс героя”,

“Лісты з фронту”

  • паход выхаднога дня “Пазнай Радзіму – выхавай сябе”

  • працоўны дэсант “Дапаможам ветэрану”

  • акцыя – віншаванне, вахта Памяці

  • экскурсіі ў Хатынь, Полацк, да Кургана Славы

Па выніках экскурсіі ў горад Полацк аформлена віртуальнае падарожжа для вучняў пачатковых класаў.

Набыты матэрыял актыўна выкарыстоўваецца і самымі вучнямі, і настаўнікамі ў навучальным і выхаваўчым працэсе. Сабраны досвед спрыяе стварэнню новых метадычных напрацовак, якімі карыстаюцца настаўнікі школы пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, вучнямі пры падрыхтоўцы паведамленняў, дакладаў. Дзейнасць музея папулярызуецца праз сумесныя сустрэчы-прэзентацыі школ, школьныя канферэнцыі, публікацыі ў раённай газеце “Полымя”.

Працягваецца работа па зборы экспанатаў для папаўнення калекцыі музея, распрацоўваецца цыкл гутарак “Жывая гісторыя аграгарадка Райца”. Школьны гісторыка-краязнаўчы музей супрацоўнічае з Карэліцкім краязнаўчым музеем, з музеем-сядзібай (В.Я.Салдатава), з цэнтральным домам культуры, з СВК “Свіцязянка-2003”. Праводзяцца агульныя мерапрыемствы, сустрэчы, гутаркі. Уся работа плануецца з улікам традыцый, якія склаліся ва ўстанове адукацыі, з улікам раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, звязаных з юбілейнымі і памятнымі датамі.

Адна з задач на бягучы навучальны год - актывізацыя пошукавай і навукова-даследчай дзейнасці па вывучэнні гісторыі сучаснага і мінулага сваёй мясцовасці. Дадзеная задача будзе рэалізавана праз удзел у навукова-практычных канферэнцыях, збор матэрыялу пра мінулае і сучаснае, праз сустрэчы з ветэранамі, старажыламі (збор успамінаў), рэзультатыўны ўдзел у конкурсах, даследчых працах. У выніку пошукавай работы Саветам музея, у склад якога ўваходзяць члены БРСМ, сумесна з педагогам-арганізатарам будзе весціся работа па афармленні альбомаў, праектаў, новых экспазіцый па гісторыі сваёй мясцовасці, якія будуць выкарыстоўвацца ў вучэбна-выхаваўчай працы.


Дырэктар: М.А. Урбановіч
Старшы захавальнік фондаў: С.А. Варава
: raica -> library
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі"
library -> Аб дзейнасці школьнага гісторыка-краязнаўчага музея "Вытокі" дуа" Райцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад
library -> Дзяжурства членаў бракеражнай камісіі
library -> 6-ы школьны дзень
library -> Наумовіч андрэй мікалаевіч
library -> Работы прадметна-метадычнай групы прыродазнаўча-матэматычнага цыклу
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёму выпускных экзаменаў па завяршэнні
library -> Адкрыццё тыдня антынаркатычнай акцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка