Аб грамадска-педагагічнай экспертызе вучэбных выданняў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер35.33 Kb.
Аб грамадска-педагагічнай экспертызе вучэбных выданняў
Для стварэння добрага падручніка часта мала мэтанакіраваных намаганняў аўтарскага калектыву, рэцэнзентаў, выдавецтва. Толькі на аснове аналізу дзейнасці падручніка ў працэсе навучання, работы з канкрэтным падручнікам многіх настаўнікаў, іншымі словамі, педагагічнай экспертызы, магчыма яго ўсебаковая ацэнка, якая прызвана затым легчы ў аснову дзейнасці аўтараў, выдавецтва па канчатковай яго дапрацоўцы.

Важна таксама, як ацэняць падручнік супольная грамадскасць, усе тыя, каго хвалюе якасць вучэбнай кнігі. У дадзеным выпадку размова ідзе аб грамадскай экспертызе.

У рамках вопытнай праверкі вучэбных выданняў, якую Нацыянальны інстытут адукацыі праводзіць з 2009/2010 навучальнага года, праанкетавана больш за 17 тыс. бацькоў вучняў.

Адказы на пытанні анкеты “Якасць школьнага выдання” “Ці зразумела для Вашага(ай) сына(дачкі) выкладзены вучэбны матэрыял у падручніку (ці даступна сфармулявана вызначэнне паняццяў, законаў і прынцыпаў, дадзена іх тлумачэнне?)”, “Ці можа Ваш(а) сын(дачка), вывучыўшы вучэбны матэрыял, самастойна адказаць на пытанні, якія даюцца ў канцы параграфа?”, “Ці існуе Ў Вашага(ай) сына(дачкі) вучэбная перагрузка пры рабоце з падручнікам?”, “Адзначце нумары параграфаў (назвы тэм), тэарэтычны матэрыял якіх выклікаў у Вашага(ай) сына(дачкі) цяжкасці” і інш. даюць магчымасць атрымаць пэўную інфармацыю аб ацэнцы якасці вучэбнага выдання бацькамі.

Напрыклад, у 2012/2013 навучальным годзе найменшую незадаволенасць бацькоў (толькі 2%) выклікаў падручнік “Хімія. 7 клас”. Толькі ў 7% сямікласнікаў, палічылі бацькі, існуе пэўная перагрузка пры вывучэнні хіміі. Радзей за ўсё, на думку бацькоў, звяртаюцца да іх за дапамогай дзеці пры падрыхтоўцы дамашніх заданняў па хіміі. Ніводнага параграфа (тэмы), тэарэтычны матэрыял якіх выклікаў у сямікласнікаў цяжкасці, не было адзначана. Відавочна, невыпадкова падручнік “Хімія. 7 клас” быў высока ацэнены і настаўнікамі-экспертамі, якія адзначылі поўную меру яго адпаведнасці дыдактычным прынцыпам даступнасці, нагляднасці, свядомасці і актыўнасці, выхаваўчага патэнцыялу.

Увогуле, думкі бацькоў часцей за ўсё супадаюць з ацэнкай вучэбнага выдання педагогамі.

Вынікі анкетавання ўважліва аналізуюцца спецыялістамі інстытута і знаходзяць адлюстраванне ў аналітычных запісках па выніках вопытнай праверкі.

За перыяд з 2010 па 2014 гады праведзена вопытная праверка 267 вучэбных выданняў для устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. У ёй прынялі ўдзел 1820 педагогаў з 783 устаноў адукацыі рэспублікі. Супрацоўнікамі інстытута наведана 1940 урокаў, падрыхтавана 140 круглых сталоў па выніках вопытнай праверкі з удзелам аўтараў, праведзена анкетаванне 24713 вучняў.

Як жа ацэньваюцца вучэбныя выданні па выніках вопытнай праверкі? У асноўным станоўча, але з умовай іх дапрацоўкі.

Напрыклад, у 2013/2014 навучальным годзе праведзена вопытная праверка 53 вучэбных выданняў для ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Поўнасцю, на думку настаўнікаў-экспертаў, задавальняюць усім крытэрыям вучэбнага выдання вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры (8 кл.), рускай літаратуры (7 кл.), рускай мове (11 кл.). Дастаткова высока ацэнена 11 вучэбных дапаможнікаў па замежных мовах (англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай). Па іншых вучэбных выданнях зроблены шэраг заўваг найбольш тыпічныя з іх: 1) заўвагі, якія сведчаць аб некаторых недахопах у змесце вучэбнага матэрыялу: неадпаведнасць вучэбнага матэрыялу асобных раздзелаў, параграфаў прынцыпу даступнасці; недастатковая рэалізацыя унутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей; частковая рэалізацыя матывацыйнай і развіваючай функцыі; 2) заўвагі, якія ўказваюць на стылістычныя недакладнасці, памылкі друку; 3) заўвагі, якія маюць прыватны характар і не зніжаюць станоўчае ўяўленні аб вучэбным выданні.

Інфармацыя аб выніках вопытнай праверкі не з’яўляецца закрытай, друкуецца ў часопісе “Веснік адукацыі”, размяшчаецца на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.

З 2011 года на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі дзейнічае форум “Якасць школьных падручнікаў”. Агульная колькасць праглядаў па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі складае 150000, паступіла больш 70 водгукаў з крытычнымі заўвагамі і прапановамі.

Заўвагі ў асноўным тычацца аб’ёмнасці асобных параграфаў, складанасці выкладання матэрыялу (грамадазнаўства, біялогія, геаграфія, гісторыя); адаптаванасці вучэбнага матэрыялу да ўзроставых асаблівасцей вучняў (біялогія, геаграфія, фізіка); якасці ілюстрацыйнага матэрыялу (геаграфія, гісторыя, беларуская і руская літаратура). Шэраг заўваг зроблены адносна якасці перакладу на беларускую мову (матэматыка, біялогія, гісторыя, фізіка, інфарматыка).

Слушныя заўвагі і прапановы, зробленыя наведвальнікамі сайта, даведзены да ведама аўтараў.

Аналізуюцца, прымаюцца да ведама, перадаюцца аўтарам вучэбных выданняў і пісьмы, звяртанні грамадзян, якіх хвалюе якасць айчыннай вучэбнай кнігі.

У 2014 годзе атрымана больш 20 такіх пісем. На іх падрыхтаваны падрабязныя, аргументаваныя адказы, часта з удзелам аўтараў.

У заключэнні адзначым, што форум “Якасць школьнага падручніка” зараз дзейнічае на Нацыянальным адукацыйным партале.


Намеснік начальніка

Метадычнага цэнтра



Нацыянальнага інстытута адукацыі В.Я. Пазняк
Пазняк 229 19 83

8029 16 62 228
: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка