Аб праграме развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на



Дата канвертавання15.05.2016
Памер335.06 Kb.

Аб праграме развіцця сістэмы

адукацыі Астравецкага раёна на

2006-2010 годы


Астравецкі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1.Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем фпраграмы развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады ўскласці на намесніка старшыні выканкама (Свілла В.З.).







Праграма

развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна

на 2006-2010 гады
Раздзел 1

Агульныя палажэнні
1. Праграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады (далей - Праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года "Аб адукацыі Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1991 год, №33; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 год №37, 2/844, Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 год, №87, 2 /1034, Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 1999 г. № 500 "Аб асноўных накірунках развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі " (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 год, №32, 5/597, надрукаваны 5 мая 1999 года), Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2004 года "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 год, №3, ..8/11845), Праграмы развіцця сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці на 2005 -2010 гады з улікам мясцовых сацыяльна-эканамічных умоў, культурна-гістарычных асаблівасцей Астравецкага раёна.

2. Пры распрацоўцы Прафамы ўлічаны асаблівасці адукацыйнай сістэмы раёна, асноўныя тэндэнцыі, якія маюць месца ў развіцці адукацыйнай прасторы.

3. Дадзеная Праграма вызначае змест дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі Астравецкага раёна па рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, з'яўляецца асновай арганізацыі жыццядзейнасці і развіцця адукацыйнага працэсу, арганізацыйнай асновай здзяйснення дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

4. Праграма зарыентавана на рэалізацыю канцэптуальных палажэнняў, асноўных накірункаў рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі на аснове гуманізацыі і гуманітарызацыі адукацыйнага працэсу, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі, задавальненне адукацыйных запытаў насельніцтва, стварэнне аптымальных умоў функцыяніравання сістэмы адукацыі, павышэнне якасці адукацыі.



Раздзелу 2

Абгрунтаванне неабходнасці, мэты, задачы Праграмы
5. Астравецкі раён паслядоўна і мэтанакіравана ідзе па шляху рэалізацыі асноўных накірункаў развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, павышэння эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове гуманізацыі, інфарматызацыі, тэхналагізацыі, далейшага развіцця дыферэнцызацыі і аптымізацыі ўмоў атрымання адукацыі ў рэгіёне. Кіраванне сістэмай адукацыі раёна арыентавана на забеспячэнне ўстойлівага функцыяніравання і развіцця адукацыі, задавальненне адукацыйных запытаў насельніцтва, інтэграцыю намаганняў школы, сям'і, дзяржаўных упраўленчых структур.

Рэалізацыя дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі заснавана на прынцыпах абавязковасці агульнай базавай адукацыі, даступнасці агульнай сярэдняй адукацыі. Забяспечваецца пераемнасць і бесперапыннасць яе атрымання. Развіваецца інавацыйная дзейнасць адукацыйных устаноў, накіраваная на пошук аптымальных шляхоў павышэння якасці адукацыі.

У развіцці сістэмы адукацыі Астравецкага раёна маюцца некаторыя цяжкасці і праблемы, на рашэнне якіх накіравана Праграма:

неабходна ўдасканаліць дзейнасць па далейшай дыверсіфікацыі адукацыйных паслуг, пашырэнню магчымасцей навучэнцаў для атрымання якаснай адукацыі на ўсіх узроўнях ва ўмовах даступнасці, варыятыўнасці, бесперапыннасці;

існуе абмежаванасць фінансавых, матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і абумоўленая гэтым неабходнасць мадэрнізацыі адукацыйнага працэсу з пазіцыі выкарыстання сучасных інфармацыйных сродкаў;

адукацыя ў недастатковай меры рэалізуе выхаваўчую функцыю ва ўмовах новай сацыяльна-эканамічнай рэальнасці, функцыю псіхалагічнай падтрымкі вучняў, слаба фарміруе здольнасць да ўсвядомленага выбару здаровага ладу жыцця, супраціўлення шкодным звычкам; недастатковая сацыяльная актыўнасць вучняў; не зжыта дзіцячая і падлеткавая злачыннасць.


6. Мэты Праграмы: стварэнне аптымальных умоў для развіцця рэгіянальнай сістэмы адукацыі і механізмаў далейшай інтэграцыі ўсіх узроўняў адукацыі, забеспячэнне даступнасці адукацыі і ўліку інтарэсаў навучэнцаў. адзінства адукацыі і выхавання.

7. Задачы Праграмы: стварзнне аптымальных умоў для атрымання адукацыі з улікам нацыянальных традыцый, асаблівасцей рэгіёна, індывідуальных патрэбнасцей, здольнасцей і запытаў вучняў; рэарганізацыя сеткі ўсганоў адукацыі раёна з улікам патрабаванняў рэформы школы і магчымасцей максімальнага задавальненння адукацыйных запытаў дзяцей; павышэнне якасці адукацыі з пазіцый пераемнасці і непарыўнасці, стварэнне сеткі профільнага навучання.


Дашкольная адукацыя
Сетку дашкольнай адукацыі раёна прадстаўляюць 21 дашкольная ўстанова: 15 дзіцячых садоў, 3 пачатковыя школы-сад, 2 базавыя школы-сад. 4 дзіцячыя сады размешчаны ў г.п.Астравец, 17 - у сельскай мясцовасці.

Па стану на 01.10.2005 года колькасць дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 год у раёне склала 1363 чалавек. Назіраецца тэндэнцыя памяншэння колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту ў раёне (2004 год 1744 дзяцей). У дашкольных установах выхоўваецца 755 дзяцей або 55,4%. У мінулым годзе ахоп дашкольнай адукацыяй склаў 42,9%. Дзіцячыя сады г.п. Астравец на 01. 09. 2005 года наведваюць 379 дзяцей з 500 чалавек, што складае 75,8% (72,4% у 2004 годзе). Сельскія дзіцячыя сады наведваюць 376 дзяцей з 863, што складае 43,6% (29,6% у 2004 годзе). Для поўнага ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй на сяле арганізавалі падвоз дзяцей у Кямелішскі і Альхоўскі дзіцячыя сады. Праведзеная пэўная работа дазволіла значна павысіць працэнт ахопу дашкольнай адукацыяй на сяле з 29,6% на 43,6%.

У 2005 годзе вырас паказчык ахопу дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы на базе дзіцячых садоў: 2004 год - 219, 2005 год - 238 і складае 78,5% супраць 70,6% у мінулым годзе. 68 вучняў 1-х класаў (гімназія №1, Гервяцкая сярэдняя школа) навучаюцца на базе дзіцячых садоў.

Выхаваўча-адукацыйны працэс у дашкольных установах будуецца па праграме "Пралеска" і ажыццяўляюць яго 108 педагогаў, з іх 29 (27%) з вышэйшай адукацыяй, 74 (68,5%) - з сярэдняй спецыяльнай. 11 педагогаў вучацца завочна ў вышэйшых навучальных установах. У раёне працуе 8 маладых спецыялістаў. 41 выхавацель (47%) маюць 1 катэгорыю, 20 чалавек (23%) - 2 катэгорыю, без катэгорыі працуюць 27 выхавацеляў (30%). 3 2004 па верасень 2005 года курсавую перападрыхтоўку прайшлі 43 педагогі дашкольнікі. Невысокі працэнт педагогаў, якія маюць вышэйшую і сярэдне спецыяльную дашкольную адукацыю, 1 і 2 кваліфікацыйныя катэгорыі, аднак вялікі працэнт педагогаў без катэгорыі, адсутнасць педагогаў з вышэйшай катэгорыяй ставіць задачу далейшага павышэння адукацыйнага і катэгарыяльнага ўзроўню, удасканальвання метадычнай работы з кадрамі.

На працягу 2005 года аддзелам адукацыі і дашкольнымі ўстановамі прыкладзена максімум намаганняў па развіцці сеткі дадатковых паслуг у дзіцячых садах. Усяго дадатковымі паслугамі ахоплена 559 дзяцей (2004 год - 404), з іх аздараўленчымі - 17 дзяцей (11 дзяцей - 2004 год), адукацыйнымі - 448 (342 - 2004г.), карэкцыйнымі - 94 (51). У дашкольных установах у 2004/2005 навучальным годзе было адкрыта 29 гурткоў, іх наведвала 334 дзіцяці (53,6%). У 2005/2006 навучальным годзе працуюць 40 гурткоў, у іх 448 дзяцей (59,3%).

На падставе вышэйадзначанага неабходна вырашыць наступныя задачы:

павышэнне ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй у сельскай мясцовасці;

дыферэнцыяцыя і рацы'яналізацыя сеткі дашкольных устаноў за кошт адкрыцця ўстаноў розных тыпаў і профіляў дашкольнай адукацыі (дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, сямейны дзіцячы сад, сезонныя, гульнявыя пляцоўкі, групы кароткачасовага наведвання і інш.) з улікам дзяржаўных сацыяльных стандартаў, дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёнах;

удасканальванне сістэмы кіравання дашкольнай адукацыяй;

забеспячэнне вырыятыўнасці і пашырэння спектра дадатковых адукацыйных, аздараўленчых і карэкцыйных паслуг, якія прадстаўляюцца у дашкольных установах;

укараненне адаптыўнай мадэлі арганізацыі навучальнага працэсу ў дашкольных установах, якія ўлічваюць стан здароў'я дзіцяці, яго індывідуальна-асобасныя якасці;

развіццё' эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці па забеспячэнні новага зместу дашкольнай адукацыі, павышэнне яе якасці;

павышэнне адукацыйнага узроўню настаўнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі;

рацыяналізацыя сістэмы платных дадатковых паслуг у дашкольных установах.


Агульная сярэдняя адукацыя
У раёне ў 2005 годзе функцыяніруюць 13 сярэдніх, 1 гімназія, 6 базавых, 2 базавыя школы - сады, 1 пачатковая, 4 пачатковыя школы -сады. 01.09. 2005 года прыступілі да навучання 3759 вучняў (01.09.2004 г.- 3959 ) Сярэднія школы - 3251 (3356 у 2004 г.), базавыя 462 (535 у 2004 г.), пачатковыя - 46 (68 у 2004г.). У 2005-2006г. навучальным годзе ў першы клас залічана 293 вучні, у папярэднім годзе - 282.

У 2005/2006 навучальным годзе прыступілі да працы 557-педагагічных работнікаў. 3 вышэйшай адукацыяй 432 чалавекі (77,6%), з сярэдняй спецыяльнай - 116 (20,8%), вучацца завочна ў ВУЗах 56 чалавек. Вышэйшую катэгорыю маюць 87 настаўнікаў (15,6%), 1 катэгорыю - 240 (43%), 2 катэгорыю - 126 (22,6%).

Адбываюцца якасныя перамены, звязаныя з пераходам на 12-гадовы тэрмін, пяцідзённы рэжым навучання з шостым развіваючым днём работы і ўкараненнем абноўленых навучальных праграм, падручнікаў, дзесяцібальнай сістэмай ацэньвання навучальных дасягненняў школьнікаў.

Кіраванне сістэмай адукацыі раёна арыентавана на забеспячэнне стабільнай жыццядзейнасці і паслядоўнае развіццё, інтэграцыю намаганняў школы, сям'і, дзяржаўных устаноў. Развіваецца інавацыйная дзейнасць навучальных устаноў, накіраваная на пошук аптымальных шляхоў павышэння якасці адукацыі. У аснове дзейнасці -тэхналагізацыя, інфарматызацыя, далейшае ўдасканаленне зместу і структуры ўрокаў, развіццё дыферэнцыяцыі і паляпшэнне ўмоў атрымання адукацыі ў школах раёна. Установы адукацыі раёна поўнасцю забяспечваюць запыты вучняў і іх бацькоў у выбары мовы навучання і вывучэння моў нацыянальных меншасцей.

Адукацыйная школа забяспечвае базавы, павышаны, паглыблены ўзроўні вывучэння вучэбных прадметаў, профільную дыферэнцыяцыю навучання. Усімі формамі дыферэнцыраванага навучання ахоплена 55 працэнтаў вучняў 1-11 класаў. Развіваецца алімпіядны рух. У 2006 годзе 8 вучняў сталі пераможцамі абласных алімпіяд, 2 вучні-пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд. Распрацавана раённая праграма «Адораныя дзеці». Упершыню ў раёне ў чэрвені 2006 года адкрыты аздараўленчы лагер для адораных дзяцей «Алімпіёнік».

У мэтах павышэння якасці навучальнага працэсу вядзецца работа па забеспячэнні школ камп'ютэрнай тэхнікай. Рознымі тыпамі камп'ютэрнай тэхнікі аснашчана 100 працэнтаў сярэдніх і базавых школ. Доступ у Інтэрнэт маюць усе школы раёна.

За гады школьнай рэформы ўведзены ў штаты навучальных устаноў педагогі - арганізатары, псіхолагі, педагогі сацыяльныя, што дазволіла ўмацаваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне, індывідуальны падыход у развіцці і выхаванні асобы кожнага дзіцяці. Ва ўстановах працуюць 17 педагогаў-псіхолагаў, 23 педагогі сацыяльныя. Штогадовая колькасць слухачоў у абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі складае больш 120 чалавек. Ажыццяўляецца перападрыхтоўка кадраў па пяці спецыяльнасцях: «Практычная псіхалогія», «Дэфекталогія», «Менеджмент у сферы адукацыі», «Спецыяліст па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце», «Выкладчык інфарматыкі».

Распрацавана раё'нная праграма выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Астравецкім раёне на 2006-2010 гады.

У працэсе рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2006-2010 гады неабходна ліквідаваць недахопы і вырашыць выяўленыя праблемы.

Недастаткова актыўна ажыццяўляюцца дыверсіфікацыя навучальных паслуг, адкрыццё і ўдасканаленне работы ўстаноў новага тыпу, гімназічных і ліцэйскіх класаў, форм профільнага навучання ў старэйшых класах.

3 улікам павышэння матывацыі вучняў да паглыбленага вывучэння асобных прадметаў патрабуецца паляпшэнне работы з адоранымі вучнямі, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гадзін школьнага кампанента вучэбных планаў.

У працэсе ўкаранення інфармацыйных тэхналогій неабходна акцэнтаваць намаганні на фарміраванне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу, стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі. Патрабуюць паляпшэння ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу з укараненнем здароўезберагаючых тэхналогій. Не поўнасцю забяспечана мадэрнізацыя працэсу навучання і выхавання праз якаснае паляпшэнне кваліфікацыі настаўнікаў, інтэнсіфікацыю ўрока. Ва ўмовах рэформы неабходна прадоўжыць работу па пераводу кіравання школай на асобасна арыентаваную парадыгму адукацыі.Не ўсе кіраўнікі сістэмы адукацыі валодаюць сучаснымі тэхналогіямі і метадамі, механізмамі кіравання навучальнай сферай.

Зыходзячы са стану і праблем функцыяніравання сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца наступныя задачы развіцця на 2006-2010 гады:

дыверсіфікацыя тыпаў навучальных устаноў, зместу іх дзейнасці, форм і метадаў, тэхналогій адукацыі з улікам патрабаванняў дзяржавы і грамадства, запытаў вучняў і іх бацькоў;

рэалізацью ва ўстановах адукацыі дзяржаўных навучальных стандартаў у поўным аб'ёме;

развіццё здароўезберагаючай дзейнасці, валеалагічнага выхавання ў навучальных установах;

інтэнсіфікацыя і дыферэнцыяцыя работы з адоранымі школьнікамі;

забеспячэнне ў поўным аб'ёме ўсіх функцый дзесяцібальнай сістэмы ацэньвання і безадзнакавага навучання;

далейшая гуманізацыя навучальнага працэсу: забеспячэнне рознаўзроўневага варыятыўнага навучання вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцей, здольнасцей і патрэбнасцей; ліквідацыя вучэбнай перагрузкі; шырокая дыферэнцыяцыя на трэцяй ступені школы; стварэнне ўмоў для выбару асобай індывідуальнай навучальнай траекторыі;

стварэнне для сельскіх і гарадскіх школьнікаў роўных умоў для задавальнення навучапьных запытаў;

умацаванне эканамічных метадаў кіравання сістэмай адукацыі;

павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнічых і педагагічных кадраў, перападрыхтоўка педагагічных кадраў у сувязі з дэмафафічнай сітуацыяй, рэарганізацыяй навучальных устаноў.


Спецыяльная адукацыя
Спецыяльная адукацыя прадстаўлена Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 пунктамі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 2 спецгрупамі, інтэграванай групай, спецкласам, 37 класамі інтэграванага навучання, індывідуальным навучаннем у хатніх умовах.

Па месцы жыхарства атрымліваюць навучальныя і карэкцыйныя паслугі 290 дзяцей, у тым ліку 100 дашкольнікаў. Працэнт ахопу дзяцей дашкольнага ўзросту узрос у 2 разы ў параўнанні з 2004/2005 навучальным годам, у мінулым годзе карэкцыйную дапамогу атрымлівалі толькі 48 вучняў.

У 2005/2006 навучальным годзе адбыліся зрухі і ў бок памяншэння колькасці дзяцей, якія навучаюцца па тыпу малакамплектнай школы. Калі ў 2003/2004 навучальным годзе такой формай навучання было ахоплена 86 вучняў, ў 2004/2005 - 74, то ў 2005/2006 - 39.

3 2005/2006 навучальнага года настаўнікі-дэфектолагі былі ўведзены ў штатны расклад Спондаўскай, Альхоўскай, Міхалішскай, Падольскай, Дайлідскай сярэдніх школ, Трокеніцкай базавай школы, дзіцячых садоў №№1,2 г.п.Астравец

Усе болылае развіццё набывае інтэграванае навучанне.

На пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі школ раёна дэфекты мовы выпраўляюць 70 вучняў, на пунктах дзіцячых садоў 65 дзяцей, у двух спецыяльных групах – 27.

Упершыню на базе дзіцячага сада №3 г.п. Астравец адкрыта інтэграваная група ў колькасці 10 чалавек для дзяцей з цяжкімі парушэннямі ў развіцці, а на базе ЦКРА і Р спецклас, у які залічана 3 дзіцяці. У хатніх умовах па спецыяльных праграмах у 2005/2006 годзе рэкамендавана навучанне 5 вучням. Колькасць дзяцей, якія накіраваны ў спецыяльныя школы, зменшылася з 5 у 2004 годзе да 2 у 2005 годзе.

3 мэтаю ранняга выяўлення дзяцей з рызыкай адставання ў развіцці быў створаны план сумесных мерапрыемстваў ЦКРА і Р і ЦРБ. На комплекснай ПМПК у 2004/2005 навучальным годзе было абследавана 7 дзяцей ва ўзросце ад 0 да 3 год, у 2005/2006 годзе дапамогу атрымлівалі на базе ЦКРА і Р трое дзяцей малодшага ўзросту.

У банку даных дзяцей з АПФР налічваецца 290 чалавек. За 2005 год выяўлена 25 дзяцей: 6 з інтэлектуальнымі недахопамі, 19 з цяжкасцямі ў навучанні, знята з ўліку ў выніку выпраўлення парушэнняў 13 чалавек.

3 16 выпускнікоў 2005 года 9 былі накіравны ў ВВК і ПТВ, 1 • працаўладкаваны па прафарыентацыі.

Праводзіцца мэтанакіраваная работа па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». 3 мэтай абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей быў распрацаваны і прыняты на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта ў 2004 годзе «План дзеянняў па паляпшэнні стану дзяцей і ахове іх праў у Астравецкім раёне на 2004/2010 гады».

У выніку міжгаліновага ўзаемадзеяння быў створаны банк даных аб дзецях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы -202 дзіцяці, знята з ўліку апошніх - 72.

Рашаць праблему сацыяльнага сіроцтва павінен Дзіцячы сацыяльны прыют часовага ўутрымання дзяцей у весцы Варняны. За час працы праз даную ўстанову прайшло 50 дзяцей, з якіх 5 былі накіраваны ў замяшчальнью сем'і, 24 вернуты ў біялагічныя сем'і , 1 працаўладкаваны. Праводзіцца пэўная работа па пошуку кандыдатаў у замяшчальныя бацькі, аднак яна з'яўляецца малаэфектыўнай. На сённяшні дзень у базе даньгх маецца 7 кандыдатур.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўладкаванню дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на выхаванні ў замяшчаючых сем'ях. 3 18 выяўленых дзяцей-сірот у 2005 годзе 15 (83,3%) былі ўладкаваны ў сем'і, два - у дзржаўныя ўстановы. Адна сям'я з разраду апякунскай перайшла ў сям'ю ўсынавіцеляў.

Найболыная колькасць дзяцей-сірот жыве ў г.п.Астраец (20), у сельскай мясцовасці - на тэрыторыі Астравецкага і Гервяцкага сельскіх Саветаў (па 9), Гудагайскага і Варнянскага сельскіх Саветаў (па 7). У банку даных дзяцей-сірот налічваецца 69 дзяцей. 3 69 дзяцей-сірот жыллём забяспечаны 61, пенсію па страце кармільца атрымліваюць 34 дзіцяці.

На кантролі ў аддзеле адукацыі знаходзіцца пытанне жыццяўладкавання дзяцей - сірот. У бягучым годзе дапамога ў працаўладкаванні дзяцей - сірот была аказана траім дзецям, садзейнічанне ў працаўладкаванні - 3.

Карціна з паступленнем дзяцей-сірот у навучальныя ўстановы ў 2005 годзе выглядае лепш, чым ў 2004 годзе: у ПТВ у 2004 годзе паступілі 4 вучні, у 2005 - 3;

у ССНУ ў 2004 годзе - 4, 2005 - 4;

у ВНУ у 2004 годзе -0, у 2005 - 2.

Аддзелам адукацыі штогод аналізуецца ход выканання Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

Задачы на 2006 год:

забяспечыць максімальны (100%) ахоп дзяцей, якія маюць патрэбу ў спецыяльнай адукацыі, навучальнымі паслугамі, пачынаючы з ранняга ўзросту іх развіцця, павысіць якасць навучальных паслуг;

арганізаваць супрацоўніцтва сацыяльнага прыюту з ЦПР і ДЮСШ;

у рабоце з сям'ёй забяспечыць, перш за ўсё, дыферэнцыраваны падыход, шырэй прыцягваць бацькоў да кіравання навучальнымі ўстановамі праз папячыцельскія саветы, бацькоўскія камітэты, забяспечыць іх ўдзел у большасці пазаўрочных і пазашкольных мерапрыемствах;

развіццё многаварыятыўнай сеткі навучальных устаноў, заснаваных на прыярытэтнасці інтэграванага навучання і выхавання;

забеспячэнне ранняй комплекснай псіхолага-педагагічнай дапамогі дзіцяці ў сям'і;

аптымізацыя зместу асобасна арыентаванага карэкцыйна-навучальнага працэсу;

стварэнне ўмоў для развіцця рухомай актыўнасці і здаровага ладу жыцця дзіцяці;

удасканаленне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, якія аказваюць карэкцыйна-навучальныя паслугі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў спецыяльнай адукацыі.



Раздзел 3

Кадравае забеспячэнне
Камплектаванне ўтаноў адукацыі высокакваліфікаванымі кадрамі, здольнымі забяспечыць эфектыўную дзейнасць рэгіянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах ажыццяўляецца шляхам рэалізацыі Мерапрыемстваў па выкананні праграмы «Кадры 2006-2010г.г.» і палажэнняў Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць наступныя накірункі:

аналіз неабходнасці ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі кіруючых і педагагічных кадраў;

удасканаленне перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў, вызваленых з прычыны рацыяналізацыі сеткі, скарачэнні колькасці вучняў;

фарміраванне корпуса кіруючых кадраў кіраўнікоў устаноў адукацыі (адбор рэзерву, стажыроўка, вучоба новых кіраўнікоў, павышэнне кваліфікацыі, атэстацыя);

павышэнне прафесійнага ўзроўню педагагічных кадраў праз завочную форму навучання, курсы павышэння кваліфікацыі;

забеспячэнне якасці і аб'ектыўнасці атэстацыі кіруючых і педагагічных работнікаў;

рэалізацыя Пагаднення паміж аддзелам адукацыі Астравецкага райвыканкама і Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі на 2004-2006 гады.

Раздзел 4

Фінансавае забеспячэнне
Асноўнымі крыніцамі фінансавання праграмы развіцця сістэмы адукацыі з'яўляюцца сродкі абласнога і раённага бюджэтаў у рамках выдзеленых асігнаванняў, сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама іншых крьшіц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне павінна ажыццяўляцца ў рамках забеспячэння штогадовага выканання і перавыканання зацверджаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь дзяржаўных сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі.

Прадугледжваецца развіццё пазабюджэтнай дзейнасці за кошт пашырэння пераліку платных адукацыйных паслуг, якія карыстаюцца попытам у канкрэтных навучальных установах; павелічэнне асартыменту выпускаемай вучнямі прадукцыі ў вытворчых майстэрнях; арганізацыі работы па здачы ў арэнду невыкарыстоўваемых плошчаў; прыцягненне сродкаў спонсараў і шэфаў для фінансавання неабходнасцей устаноў адукацыі.

Неабходна прыняць вычарпальныя меры па рацыянальнаму выкарыстанню сродкаў і правядзенні жорсткага рэжыму эканоміі.



Раздзел 5

Механізм рэалізацыі Праграмы
Механізм рэалізацыі Праграмы дапускае штогадовае ўдакладненне мерапрыемстваў, тэрмінаў іх выканання і фінансавання. Ход рэалізацыі Праграмы разглядаецца на пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, сесіях Савета дэпутатаў, саветах аддзела адукацыі.

Праграма рэалізуецца шляхам выканання мерапрыемстваў па выкананні Праграмы развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады згодна дадаткам 1-3.



Раздзел 6

Кіраванне рэалізацыяй Праграмы і кантроль за ходам яе выканання
Кіраванне рэалізацыяй праграмы ажыццяўляе заказчык Праграмы - аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама. Заказчык з улікам выдаткоўваемых на рэалізацыю Праграмы фінансавых сродкаў штогод удакладняе мэтавыя паказчыкі і выдаткі па праграмных мерапрыемствах, механізм рэалізацыі Праграмы, склад выканаўцаў, пры неабходнасці ўносіць прапановы аб прадаўжэнні тэрміну рэалізацыі Праграмы і ўнясенні змен у дзейнічую Праграму.

Раздзел 7

Прагназуемыя вынікі рэалізацыі Праграмы
Рэалізацыя Праграмы дазволіць:

павысіць якасць падрыхтоўкі вучняў; пашырыць пералік навучальных паслуг;

стварыць умовы для фарміравання асобаснага і фізічнага развіцця вучняў;

інтэграваць працэс навучання на розных узроўнях адукацыі.





Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

І.Арганізацыйныя мерапрыемствы







1.1 .Стварэнне экспертнага савета па вывучэнш і зацвярджэнні прафам дадатковага навучання.

2006 год

Аддзел адукацыі

1.2. Абнаўленне інфармацыйна-аналітычных банкаў даных аб дзецях дашкольнага узросту, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы і маюць адхшенні у стане здароуя, дзецях-інвалідах.

2006-2010 гады

Аддзел адукацьп

2.Развіццё сеткі дашкольных устаноў і забеспячэнне якасці адукацыі.







2.1.Развіццё сеткі дашкольных устаноў з улікам дзяржауных сацыяльных стандартаў і дэмаграфічнага становішча.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

2.2. Дыферэнцыяцыя сеткі дашкольных устаноў, пашырэнне сеткі ўстаноў розных профіляў ( з паглыбленым накірункам у рабоце, санаторных, спецыяльных)

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі



2.3.Аптымізацыя, рацыяналізацыя і рэарганізацыя сеткі апорных дашкольных устаноў, якія працуюць у рэжыме развіцця па актуальных накірунках дзеннасці.

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі



2.4.Адкрыццё навучальнай установы "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці" на базе дзіцячага сада №3 г.п. Астра'вец.

2006-2006 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі



2.5. Павышэнне працэнта ахопу дзяцей у сельскай мясцовасці праз адкрыццё новых форм дашкольных устаноў з часовым утрыманнем: сяменны дзіцячы сад, сезонная гульневая пляцоўка, групы часовага ўтрымання, пашырэнне колькасці рознаўзроставых груп, навучальна-педагагічных комплексаў "Дзіцячы сад-школа".

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі



2.6. Забеспячэнне стопрацэнтнага ахопу дзяцей падвозам у дашкольныя ўстановы

Пастаянна

Райвыканкам,

аддзел адукацыі



2.7. Развіццё эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці па забеспячэнні новага зместу адукацыі

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

2.8. Забеспячэнне варыятыўнасці і ' рацыянальнасці дадатковых паслуг у дашкольных установах. Рацыяналізацыя сістэмы платных навучальных паслуг у дашкольных установах.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

З.Павышэнне эфектыўнасці кадравага забеспячэння







3.1. Прапаганда перадавога вопыту дашкольнага навучання для педагогаў праз сістэму павышэння кваліфікацыі, сярод бацькоў і грамадскасці праз сродкі масавай інфармацыі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

РВМК


3.2.Павышэнне адукацыйнага ўзроўню настаўнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

3.3 Распрацоўка і апрабацыя новых падыходаў да падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў для дашкольных устаноў.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

РВМК




Мерапрыемствы па развіцці сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.


Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

1.Арганізацыйныя мерапрыемствы







1.1. Арганізацыя работы па безумоўным выкананні дзяржаўных мшімальных сацыяльных стандартау у сферы адукацыі.

Штогод

Астравецкі ранвыканкам,

аддзел адукацыі.



1.2.Ажыццяўленне комплексу дадатковых мерапрыемствау па забеспячэнні пераемнасці дашкольнай, сяменнан, школьнан адукацыі

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



1.3. Выкананне ў поўным аб'ёме праграмных мерапрыемстваў па развіцці адукацыі у сельскан мясцовасці Дзяржаўнай Праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005- 2010 гады, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2005г., №150 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., №52, 1/6339

2006-2010 гады

Астравецкі ранвыканкам,

аддзел адукацьн,

установы адукацыі.


1.4. Пашырэнне форм навучання і вывучэння моу нацыянальных супольнасцей, забеспячэнне магчымасцей іх выбару для вучняў

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацьп,

установы адукацыі.


1.5.3абеспячэнне безумоўнага выканання раённай Праграмы выхавання дзяцен і падлеткау у Астра'вецкім раёне на 2006-2010 гады.

Пастаянна

2007-2008 гады

1.6. Паляпшэнне санітарна-гігіенічнага рэжыму функцыяніравання навучальных устаноу.

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

установы адукацыі.


1.7. Далейшае развіццё спартыўных гурткоў, секцый, клубаў, забеспячэнне даступнасці заняткаў фізічнай культурай і спортам у навучальных установах.

Пастаянна

Установы адукацыі.

1.8.Стварэнне інфармацыйна-рэсурснага цэнтра ў г.п.Астравец.

2007-2008 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі.



1.9. Сварэнне адзінай інфармацыйнай навучальнай прасторы раёна, распрацоўка сайтаў аддзела адукацыі і ўстаноў адукацыі.

2007-2008 гады

Аддзел адукацыі, установы адукацыі.

1.10. Укараненне тыповай мадэлі камп'ютэрнага маніторынга якасці навучання ва ўсіх школах раёна.

2007-2008 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



1.11 .Развіццё сістэмы дадатковых навучальных паслуг з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій.

2006-2008 гады

Установы адукацыі.

1.12. Аўтаматызацыя работы бібліятэк навучальных устаноў.

2007-2008 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



1.13. Павышэнне эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу на аснове тэхналагізацыі, інтэнсіфікацыі форм і метадаў навучання школьнікаў.

Штогод

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



І.Н.Забеспячэнне стопрацэнтнага падвозу вучняў да агульнаадукацыйных навучальных устаноў.

Пастаянна

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

установы адукацыі.


2. Развіццё сеткі устаноў адукацьгі.







2.1. Рацыяналізацыя сеткі навучальных паслуг.

2006-2010 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

установы адукацыі.


2.2 Забеспячэнне стопрацэнтнага ахопу вучняў старэйшай ступені агульнаадукацыйнай школы формамі профільнага навучання.

2006-20 Югады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



2.3. Забеспячэнне васьмідзесяціпрацэнтнага ахопу

дзяцей у сельскай мясцовасці дыферэнцыраваным навучаннем.



2008 год

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



2.4.Адкрыццё навучальных устаноў новага тыпу.

Шгогод

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

установы адукацыі.


2.5.Павелічэнне колькасці класаў з павышаным, паглыбленым, профільным вывучэннем прадметаў, гімназічных, ліцэйскіх класаў,профільных груп у ' навучальных установах сельскай мясцовасці

Штогод

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

установы адукацыі.


2.6.Фарміраванне школьнага (гімназічнага, ліцэйскага) кампанента адукацыі з ўлікам запытаў і здольнасцей вучняў.

Штогод

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



2.7. Развіццё практыкі навучання вучняў па індывідуальных вучэбных планах.

Штогод

Установы адукацыі.

3. Навучанне дзяцей з павышанай матывацыяй да навучання, адораных дзяцей







З.І.Абнауленне банка даных аб адораных дзецях.

ШтогоД

Аддзел адукацыі.

3.2.Паляпшэнне падрыхтоўкі вучняў да раённай, абласной, рэспубліканскай алімпіяд, арганізацыя круглагадовай сістэмнай работы з асабліва адоранымі дзецьмі.

Штогод

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



З.З.Арганізацыя на базе навучальных устаноў цэнтраў інтэлектуальнага развіцця, у тым ліку Інтэрнэт-цэнтраў.

2006 год

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



3.4. Удасканаленне работы летняга лагера "Алімпіёнік" для адораных дзяцей.

Штогод

Аддзел адукацыі

райвыканкама



3.5.Выяўленне і распаўсюджанне педагагічнага вопыту па рабоце з адоранымі дзецьмі, вучнямі з павышанай матывацыя да навучакня.

Штогод

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



3.6. Фарміраванне банка даных аб

аўтарскіх методыках, праграмах па рабоце з адоранымі дзецьмі, децьмі з павышанай матывацыяй да навучання.



2006-2007 гады

РВМК

3.7.3аснаванне прэмій для заахвочвання дзяцей і настаўнікаў.

Штогод

Аблвыканкам, райвыканкам

3.8.Выданне зборнікаў творчых работ . вучняў.

Штогод

Аблвыканкам, райвыканкам

3.9. Правядзенне навукова-практычных канферэнцый, гімназічных, ліцэйскіх чытанняў, праблемных семінараў па развіцці інтэлектуальных здольнасцей вучняў.

Штогод

Установы адукацыі

.'3.10. Арганізацыя аўтарскіх курсаў па рабоце з адоранымі вучнямі, дзецьмі з павышанай матывацыяй да навучання.

2006 год

Аддзел адукацыі

3.11.Укараненне навукова абгрунтаваных методык па выяўленні і развіццці адораных дзяцей.

2006-2007 гады

Аддзел адукацыі

3.12.Паляпшэнне ўмоў і пашырэнне магчымасцей навучання школьнікаў з сельскай мясцовасці ў гімназіях і ліцэях.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

3.13. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў адукацыі, якія працуюць з адоранымі вучнямі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

3.14. Распрацоўка метадычных рэкамендацый для настаўнікаў, якія працуюць з адоранымі вучнямі.

2006-2010 гады

РВМК

3.15. Асвятленне ў сродках масавай інфармацыі праблем развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей.

Штогод

Аддзел адукацыі,

РВМК


4. Павышэнне эфектыўнасці кадравага забеспячэння







4.1 .Рацыяналізацыя і аптымізацыя апераджальнай падрыхтоўкі педагагічных кадраў па рэалізацыі новага зместу адукацыі, эксперыментальнай і інавацыйнай работы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, інтэрактыўных сродкаў навучання.

Штогод

Аддзел адукацыі

4.2. Удзел у абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях і семінарах спецыялістаў аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама, кіраўнікоў ўстаноў адукацыі па праблемах:

"Арганізацыйна-кіраўнічае і метадычнае забеспячэнне рэалізацыі сучасных мадэляў профільнага навучання" (для намеснікаў начальнікаў аддзела адукацыі, загадчыкаў вучэбна-метадычных кабінетаў);

"Сучасныя аспекты псіхалогіі кіравання ў сістэме адукацыі";

"Эфектыўнасць работы устаноў новага тьшу, профільнае навучанне школьнікаў, праблемы, перспектывы";

"Навукова-метадычнае забеспячэнне інавацый ва ўмовах рэфармавання сістэмы адукацыі";

"Інфармацыйнае забеспячэнне навучальнага працэсу".



2006 год

2006 год
2007 год

2008 год
2009 год


Аддзел адукацыі

4.3.Паглыбленне метадычнага суправаджэння навучальнага працэсу на аснове інавацыйных тэхналогій навучання і выхавання.

2006-2007 гады

Аддзел адукацыі,

РВМК


4.4. Папулярызацыя перадавога педагагічнага вопыту, вопыту сямейнага выхавання праз сродкі масавай інфармацыі.

Сістэматычна

РВМК

4.5.Садзейнічанне стварэнню метадычных комплексаў як сродка сістэматызацыі педагагічных ведаў і ўменняў, павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўнікаў.

Пастаянна

Установы адукацыі

5. Павышэнне эфектыўнасці кіравання адукацыяй







5.1. Забеспячэнне аптымальнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, сям'і і іншых сацыяльных інстытутаў у мэтах памяншэння негатыўных праяў у асяроддзі вучнёўскай моладзі, узмацненне кантролю за наведваннем урокаў вучнямі.

Пастаянна

'


Аддзел адукацыі

5.2. Аналіз стану работы па забеспячэнні навучальных запытаў

насельніцтва ў г.п.Астравец.



Штогод

Аддзел адукацыі

5.3. Распрацоўка і ўкараненне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы ў кіруючую дзеннасць, аутаматызацыя работы метадычнай службы ў навучальных установах.

200-2007 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.4.Укараненне комплексу "Навучальная ўстанова 21 стагоддзя" для аўтаматызацыі кіравання школай.

2006-2006 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.5.Ажыццяўленне дадатковых

мерапрыемствау па паляпшэнні кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўнікаў, рэалізацыі безадзнакавай, дзесяцібальнай сістэмы ацэньвання вучэбных дасягненняў вучняў.



Штогод

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.6.Правядзенне комплекснага, тэматычнага інспектавання устаноу адукацыі, аналіз рэалізацыі навучальных праграм.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі

5.7. Укараненне ў практыку абавязковага правядзення самакантроля, аптымізацыя атэстацыі, акрэдытацыі устаноу адукацыі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.8.Карэкцыя, паглыбленне зместу эксперыментальнан, шавацьшнан дзеннасці ва установах адукацыі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.9.Аптымізацыя і кардынацыя дзеннасці устаноу, якія ажыццяуляюць функцыі кантролю ў сістэме адукацыі.

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.10.Пашырэнне адкрытасці і галоснасці адукацьшнан дзеннасці

2006-2010 гады

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



5.11.Аптымізацыя кіравання развіццём метадычнай работы ў рэгіёнах па павышэнні кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў, забеспячэнне новага зместу адукацьп.

2006-2010 гады

РВМК,

аддзел адукацыі.







Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Выканаўцы

І.Арганізацыйныя мерапрыемствы







1.1. Фарміраванне інфармацыйнага банка даных аб вучнях з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей - АПФР)

Пастаянна

Установа Адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" (далей -ЦКРН і Р)

1.2. Стварэнне ўмоў для арганізацыі аздараўлення дзяцей з АПФР у дзіцячых аздарауленчых лагерах.

Пастаянна

Райвыканкам,

аддзел адукацыі.



І.З.Правядзенне раённых і ўдзел вучняў у абласных конкурсах, фестывалях, аглядах па арганізацыі аптымальных умоу для дзяцен з АПФР.

Пастаянна

Райвыканкам,

аддзел адукацыі.



1 АСтварэнне ўмоў для фізічнага развіцця дзяцей, заняткаў адаптыўнай фізічнай культурай і спортам.

Пастаянна

Райвыканкам,

аддзел адукацыі.



1.5.3абеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнан, школьнан і пасляшкольнан спецыяльнан адукацыян.

Пастаянна

Аддзел адукацыі.

2.Павышэнне якасці спецыяльнай адукацьн







2.1.Развіццё сеткі інтэграцыйных структур з мэтан аказання варыятыуных навучальных паслуг дзецям з АПФР.

Пастаянна

Аддзел адукацыі.

2.2.Развіццё сістэмы аказання ранняй карэкцыйнай дапамогі дзецям з АПФР да трох год.

Пастаянна

Аддзел адукацыі

2.3.Умацаванне матэрыяльнай базы устаноу спецыяльнан адукацыі.

Пастаянна

Аддзел адукацыі,

установы спецыяльнай адукацыі



2.4.Стварэнне адаптыўнага навучальнага асяроддзя ва установах, якія забяспечваюць утрыманне дзяцей з АПФР.

Пастаянна

Аддзел адукацыі,

установы адукацыі.



2.5.Адкрыццёрэсурснага кабінета ў цэнтры карэкцьгана-развшаючага навучання і рэабілітацыі.

2006-2007 гады

Райвыканкам,

аддзел адукацыі,

ЦКРНІР


2.6.Адкрыццё на базе ЦКРН і Р спецыяльных груп і класау для дзяцен, якія маюць цяжкія і шматлікія парушэнні у развіцці.

Пастаянна

Аддзел адукацыі,

ЦКРНІР


2.7.Арганізацыя пасляінтэрнатнага суправаджэння выпускнікоу устаноу спецыяльнан адукацьп.

Пастаянна

Аддзел адукацыі,

ЦКРНІР


2.8.Ажыццяўленне карэкцыйна-адукацыйнага працэсу на асобасна-арыентаванай дыягнастычнай аснове.

Пастаянна.

Установы адукацыі,

ЦКРНіР


2.9.Актуалізацыя сацыяльнай накіраванасці навучальна-выхаваучага працэсу, які забяспечвае сацыяльна-бытавую кампетэнцыю дзяцей з АПФР і падрыхтоуку іх.да самастоннага і незалежнага жыцця.

Пастаянна

Установы адукацыі,

ЦКРНІР


2.10.Удасканаленне сістэмы псіхолага- педагапчнага суправаджэння дзяцен з АПФР.

Пастаянна

Установы адукацьп,

ЦКРНІР


2.11.Удасканаленне работы па зацікаўленасці сям'і, якая мае дзіця з АПФР, у карэкцыйна-навучальны працэс.

Пастаянна

Установы адукацыі,

ЦКРНІР

: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка