Аб правядзенні Рэспубліканскай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці



Дата канвертавання06.07.2016
Памер33.63 Kb.
ПРАЕКТ
ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні Рэспубліканскай выстаўкі

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Вясёлкавыя рытмы”


Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы” (далей – выстаўка) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Задачы выстаўкі:

  • захаванне і адраджэнне народных мастацкіх рамёстваў;

  • выхаванне ў навучэнцаў патрыятызму і любові да Радзімы;

  • знаёмства з вопытам і паглыбленне ведаў па традыцыйнаму беларускаму і сучаснаму мастацкаму роспісу;

  • матывацыя педагогаў дадатковай адукацыі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства і інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Удзельнікі выстаўкі:

У выстаўцы прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі.



Парадак правядзення выстаўкі:

Рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы” пройдзе з 5 лютага па 12 сакавіка 2015 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

На выстаўку прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: народны дэкаратыўны роспіс, пісанкі, мастацкі роспіс па шкле, тканіне, дрэве.

Работы павінны быць творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца прозвішча і імя, ўзрост аўтара; назва работы, назва аб’яднання па інтарысах, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, поўная назва ўстановы.

Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел на беларускай мове ў 2-х экзэмплярах і этыкеткі на электронным носьбіце:




п/п



Назва

работы


Прозвішча, імя, узрост

аўтара



Назва

аб’яднання па інтарэсах



Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы,

тэлефон


1

“Маляванка”

Іваноў Іван,

15 гадоў


гурток

“Спадчына”



Паўлавец

Вольга


Мікалаеўна

УДА “Мядзельскі цэнтр дзіцячай творчасці” Мінскай вобласці

тэл. (0173)32290



Работы прымаюцца ад абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” па адрасе: 220030 г. Мінск, вул. Кірава, 16, НЦМТДМ. Даведкі па тэл.: (017) 328 39 31.

Тэрмін прадстаўлення работ на выстаўку – да 24 студзеня 2015 года.



Падвядзенне вынікаў выстаўкі:

Падвядзенне вынікаў выстаўкі адбудзецца ў сакавіку 2015 года ў рамках паседжэння рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе пройдзе творчы абмен і прэзентацыя вопыта работы педагогаў аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі. Для ўключэння навучэнцаў у мастацкі творчы працэс асваення традыцыйнага беларускага і сучаснага мастацкага роспісу ў сакавіку 2015 года пройдзе III Рэспубліканскі конкурс юных майстроў (намінацыя “Мастацкі роспіс”).

Усе ўдзельнікі Рэспубліканскай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы” ўзнагароджваюцца дыпломамі арганізатараў.

Лепшыя работы выстаўкі са згоды аўтараў застануцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе і будуць дэманстравацца на мерапрыемствах не камерцыйнага характару.



Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.by, а фотаздымкі лепшых работ у рубрыцы “Віртуальная галерэя”.
: files -> Mass
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
Mass -> Конкурсу творчых праектаў «Мае землякi мой гонар»
Mass -> Конкурсу «Мая сям’я мой гонар»
Mass -> Правядзення VIII рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка