Аб правядзенні выставы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер59.13 Kb.

Аб правядзенні выставы


”АРТ_АКАДЭМІЯ“
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2009 год з 20 сакавіка па 20 красавіка 2009 г.
праводзіцца II рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ”АРТ_АКАДЭМІЯ“, прысвечаная Году роднай зямлі (далей – выстава).

Мэтай выставы з’яўляецца захаванне беларускіх нацыянальных традыцый, развіцце сучасных напрамкаў і прапаганда лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэнне аптымальных умоў для самарэалізацыі студэнтаў і падтрымкі маладзежных ініцыятыў.

Ў выставе прымаюць удзел работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Просім забяспечыць удзел навучальнай установы ў выставе і прадставіць творчыя работы ў адпаведнасці з ўмовамі.



Умовы правядзення рэспубліканскай выставы размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь www.minedu.unibel.by, установы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзіwww.nchtdm.com.

Па пытаннях арганізацыі і правядзення выставы неабходна звяртацца ва ўстанову адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ па тэлефонах: (017)226 53 76, (017)


200 63 21.

УМОВЫ


правядзення II рэспубліканскай выставы

сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў

вышэйшых навучальных устаноў

”АРТ_АКАДЭМІЯ“


РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. II рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў ”АРТ_АКАДЭМІЯ“ (далей – выстава), прысвечаная Году роднай зямлі, праводзіцца ў мэтах удасканалення работы па мастацка-эстэтычнаму выхаванню студэнцкай моладзі, захавання беларускіх нацыянальных традыцый, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, падтрымкі маладзёжных творчых ініцыятыў.

2. Аснова выставы – манахромная экспазіцыя. Тэма-дэвіз выставы – ”Блакiтны. Плынi памкненняў“.


РАЗДЗЕЛ 2

АРГАНІЗАТАРЫ ВЫСТАВЫ


3. Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ 3

УДЗЕЛЬНІКІ ВЫСТАВЫ
4. У выставе прымаюць удзел асобныя аўтары і творчыя студэнцкія калектывы вышэйшых навучальных устаноў, аматарскія аб’яднанні, студыі дызайну, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці, тэатры моды.

РАЗДЗЕЛ 4

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ І ЗМЕСТ ВЫСТАВЫ
5. Выстава праводзіцца з 20 сакавіка па 20 красавіка 2009 года па адрасе: г.Мінск, вул.Кірава, 16, установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“.

6. У рамках выставы плануецца правядзенне шэрагу мерапрыемстваў:

урачыстае адкрыццё выставы – 20.03.2009г.;

работа экспазіцыі ў інтэрактыўным рэжыме з правядзеннем інсталяцый, дэманстрацый мадэляў адзення, творчых заняткаў;

падвядзенне вынікаў выставы, узнагароджванне пераможцаў і ўдзельнікаў – 20.04.2009г.

7. Выстава праводзіцца у намінацыях:

”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“;

”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“;

”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“;

”Дызайн і крэатыўная ідэя“;

”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“;

”Інавацыйная тэхніка выканання“;

”Творчая індывідуальнасць“.

8. Да ўдзелу ў выставе прымаюцца работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, роспіс па шкле, вырабы са скуры, роспіс па тканіне, бацік, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, габелен, ткацтва, калекцыі мадэляў адзення, мастацкая фатаграфія, папяровая пластыка, камп’ютэрны дызайн.

9. На выставу прадстаўляецца не больш за 10 работ ад кожнай навучальнай установы ў адпаведнасці з патрабаваннямі да афармлення (дадатак 1).

10. Работы прымаюцца да 10 сакавіка 2009 года па адрасе: 220030, г.Мінск, вул.Кірава, 16, установа адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“, ”АРТ_АКАДЭМІЯ“.


РАЗДЗЕЛ 5

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ВЫСТАВЫ


11. Падвядзенне вынікаў выставы ажыццяўляецца экспертнай групай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, установы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтваў”, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкага дома ”Мэджык“ (па ўзгадненню).

12. Экспертная група дае адзнаку прадстаўленым творчым работам і вызначае пераможцаў у намінацыях.

13. Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваецца вышэйшая навучальная ўстанова, якая прыняла найбольш актыўны ўдзел у выставе.

14. Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца пераможцы ў намінацыях: ”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“; ”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“; ”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“; ”Дызайн і крэатыўная ідэя“; ”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“; ”Інавацыйная тэхніка выканання“; ”Творчая індывідуальнасць“.

15. Дыпломамі Установы адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца асобныя аўтары і творчыя калектывы, якія прынялі актыўны ўдзел у рабоце выставы.

РАЗДЗЕЛ 6

ФІНАНСАВАННЕ ВЫСТАВЫ
16. Фінансаванне выставы ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых на правядзенне цэнтралізованых мерапрыемстваў.

Дадатак да пісьма

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь


ад _______ № ____________


Патрабаванні да выставачных экспанатаў





  1. Заяўка на ўдзел у выставе з указаннем:

    • назвы навучальнай установы;

    • назвы творчага калектыву, студыі;

    • прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) кіраўніка студыі, нумара кантактнага тэлефона;

    • пераліку прадстаўленых работ і калекцый;

    • прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) удзельнікаў выставы.




  1. Прафесіянальнае афармленне экспанатаў (падрамнікі, рамы).




  1. Суправаджэнне экспаната этыкеткай, прыклеенай або прышытай з адваротнага боку работы, памерам 10 см * 5 см.

Узор этыкеткі:




“Мірскі замак”

Лучына Мікалай Пятровіч, 18 год

студыя “Выява”

кіраўнік” - Паланевіч Святлана Андрэеўна



БДПУ імя Максіма Танка

факультэт

“Педагогікі і методыкі пачатковага навучання”






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка