Аб прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці



Дата канвертавання30.11.2016
Памер77.36 Kb.

Аб прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці


З 1989 года, раз у два гады, да Свята працы – 1 Мая, прысуджаюцца прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. За гэты час лаўрэатамі сталі
4 прафесійныя і 23 аматарскія калектывы мастацкай творчасці, 170 дзеячаў культуры, мастацтва, журналістаў.

26 жніўня 2016 г. прынята рашэнне аб умовах прысуджэння прэмій 2017 года. Іх будзе:



а) пяць прэмій у галіне літаратуры і мастацтва, у тым ліку:

за творы прозы, паэзіі і драматургіі – адна прэмія;

за музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць – адна прэмія;

за работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва – адна прэмія;

за творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва – адна прэмія;

за лепшы твор аб прафсаюзах (літаратурны, музычны, канцэртны, тэатральны, кінамастацкі, жывапісны, скульптурны і іншы) – адна прэмія;

б) адна прэмія за актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзных і ведамасных устаноў культуры, старшынь прафсаюзных арганізацый);

в) адна прэмія за выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці;

г) адна прэмія ў галіне журналістыкі.

На саісканне прэміі ФПБ прымаюцца творы і работы апублікаваныя, публічна паказаныя ці выкананыя за апошнія чатыры гады, але не пазней чым за 6 месяцаў да ўстаноўленага тэрміну вылучэння на саісканне прэміі. Не могуць быць прадстаўлены работы, якія адначасова вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, міжнародных прэмій ці прэмій іншых дзяржаў, або якія ўжо атрымалі такія прэміі.

Колькасць саіскальнікаў на атрыманне прэміі ФПБ у складзе калектыву аўтараў не павінна перавышаць 4 чалавекі.

Вылучэнне работ і твораў на саісканне прэміі ФПБ праводзіцца на сходах працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, пасяджэннях прэзідыумаў раённых, абласных і рэспубліканскіх камітэтаў і аб’яднанняў прафсаюзаў, калегій, прэзідыумаў і сакратарыятаў праўленняў органаў культуры, творчых саюзаў, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым улічваецца абавязковае членства ў прафсаюзе кандыдата і яго ўдзел у рабоце прафсаюзнай арганізацыі, выбарных органаў прафсаюзаў і мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзамі, і да т.п.

Памер прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2017 года будзе ўстаноўлены пры прыняцці рашэння аб іх прысуджэнні ў красавіку 2017 г.

Дакументы і матэрыялы для вылучэння работ і твораў на саісканне прэміі ФПБ прымаюцца да 1 снежня 2016 г. Камісіяй па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў (220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, пакой 915).

Тэлефон для даведак: 203-95-83.


Намеснік старшыні Камісіі па прэміях

ФПБ у галіне літаратуры, мастацтва,

журналістыкі і аматарскай творчасці А.М.Суша

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Прэзідыума Савета

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

25.08.2010 № 176

(змяненне, пастанова Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

30.08.2012 № 166)
ПАЛАЖЭННЕ

аб прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці


1. Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці (далей – прэмія ФПБ) прысуджаецца работнікам культуры, дзеячам мастацтва, прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці і індывідуальным выканаўцам за выдатныя работы і творы аб нашым сучасніку, якія ствараюць мастацкі вобраз чалавека працы, раскрываюць ролю працоўнага калектыву і прафсаюзаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, узбагачаюць духоўнае жыццё, нацыянальную культуру, а таксама за высокі мастацкі ўзровень выканальніцкага майстэрства пры ўвасабленні такіх твораў у кіно і на сцэне, значныя дасягненні ў развіцці аматарскай творчасці, выдатныя работы аб людзях працы і прафсаюзах у галіне журналістыкі.

2. Прэміі ФПБ прысуджаюцца адзін раз у два гады, кожны няцотны год да Свята працы – 1 Мая ў наступнай колькасці:

а) у галіне літаратуры і мастацтва – пяць прэмій, у тым ліку:

за творы прозы, паэзіі і драматургіі – адна прэмія;

за музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць – адна прэмія;

за работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва – адна прэмія;

за творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва – адна прэмія;

за лепшы твор аб прафсаюзах (літаратурны, музычны, канцэртны, тэатральны, кінамастацкі, жывапісны, скульптурны і іншы) – адна прэмія;

б) за актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і аматарскай творчасці працоўных (сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прафсаюзных і ведамасных устаноў культуры, старшынь прафсаюзных арганізацый) – адна прэмія;

в) за выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці – адна прэмія;

г) у галіне журналістыкі – адна прэмія.

У выпадку непрысуджэння прэмій у асобных жанрах намінацыі ў галіне літаратуры і мастацтва яны могуць быць дадаткова прысуджаны ў іншых жанрах гэтай намінацыі.

Памер прэміі ФПБ устанаўліваецца пры прыняцці рашэння аб яе прысуджэнні пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

3. Вылучэнне работ і твораў на саісканне прэміі ФПБ праводзіцца на сходах працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, пасяджэннях прэзідыумаў раённых, абласных і рэспубліканскіх камітэтаў і аб’яднанняў прафсаюзаў, калегій, прэзідыумаў і сакратарыятаў праўленняў органаў культуры, творчых саюзаў, міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.

Вылучэнне работ і твораў на саісканне прэміі ФПБ і адбор кандыдатаў у саіскальнікі прэміі ФПБ праводзіцца галосна, з папярэднім абмеркаваннем, у абставінах высокай патрабавальнасці і пры шырокім удзеле грамадскасці.

4. На саісканне прэміі ФПБ могуць вылучацца работы і творы, апублікаваныя, публічна паказаныя ці выкананыя за апошнія чатыры гады, але не менш чым за шэсць месяцаў да ўстаноўленага тэрміну вылучэння на саісканне прэміі.

Колькасць саіскальнікаў на атрыманне прэміі ФПБ у складзе калектыву аўтараў не павінна перавышаць чатырох чалавек.

5. На саісканне прэміі ФПБ не могуць быць прадстаўлены работы і творы, якія адначасова вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, міжнародных прэмій ці прэмій іншых дзяржаў, або якія ўжо атрымалі такія прэміі.

Прэмія ФПБ паўторна не прысуджаецца.

6. Дакументы і матэрыялы па вылучэнні работ і твораў на саісканне прэміі ФПБ згодна з дадаткам прымаюцца Камісіяй па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці (далей – Камісія па прэміях) да 1 снежня года, які папярэднічае году прысуджэння прэміі.

Вылучаныя на саісканне прэміі ФПБ работы і творы разглядаюцца Камісіяй па прэміях у два этапы. На першым этапе адбіраюцца найбольш дастойныя работы, творы і кандыдаты ў саіскальнікі прэміі для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій ФПБ. На другім этапе прымаецца рашэнне аб рэкамендацыі Прэзідыуму Савета ФПБ да прысуджэння прэмій ФПБ.

7. Для шырокага азнаямлення з работамі і творамі, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе, іх спіс з указаннем аўтараў і суб’ектаў вылучэння публікуецца ў газетах "Беларускі Час", "Культура", "Літаратура і мастацтва", перадаецца ў праграмах радыёстанцыі "Новае радыё".

8. Рашэнне аб прысуджэнні прэміі ФПБ прымаецца па прадстаўленні Камісіі па прэміях пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Пры гэтым улічваецца абавязковае членства ў прафсаюзе кандыдата і яго ўдзел у рабоце прафсаюзнай арганізацыі, выбарных органаў прафсаюзаў і мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзамі, і да т.п.

9. Асобам, якім прысуджана прэмія ФПБ, прысвойваецца званне "Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі", уручаюцца Ганаровы знак, Дыплом і грашовае ўзнагароджанне.

У тым выпадку, калі прэмія ФПБ прысуджаецца калектыву аўтараў, званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму з аўтараў, грашовая частка прэміі дзеліцца паміж імі ў роўных долях, а Ганаровы знак і Дыплом уручаюцца кожнаму лаўрэату.

Калі прэмія ФПБ прысуджаецца калектыву мастацкай творчасці, то асабісты склад яго ўдзельнікаў не вызначаецца, грашовая частка прэміі накіроўваецца на яго развіццё, паездкі, другія віды заахвочвання. Калектыву ўручаюцца адзін Ганаровы знак і Дыплом.

10. Ганаровы знак і Дыплом памерлага лаўрэата прэміі ФПБ і лаўрэата прэміі ФПБ, прысуджанай пасмяротна, перадаюцца яго сям’і як памяць. Грашовая частка прэміі аддаецца ў спадчыну ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

08 Суша ПРЕМИИ ФПБ

2016 Положене о премиях

Дадатак


да Палажэння аб прэміях Федэрацыі

прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры,

мастацтва, журналістыкі і аматарскай

творчасці


ПЕРАЛІК

дакументаў і матэрыялаў на вылучэнне работ і твораў на саісканне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці


У Камісію па прэміях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці на кожную работу, твор ці саіскальніка, вылучаных на саісканне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці (далей – прэмія ФПБ), прадстаўляюцца наступныя дакументы і матэрыялы:

1. Прадстаўленне аб вылучэнні работы ці твора на саісканне прэміі ФПБ.

У прадстаўленні ўказваецца:

назва работы ці твора, час і месца яе (яго) публікацыі, публічнага паказу ці выканання, кароткая анатацыя;

прозвішча аўтара вылучанай на саісканне прэміі ФПБ работы ці твора (прозвішчы аўтараў калектыўнай работы ці твора).

Прадстаўленне друкуецца на бланку, падпісваецца кіраўніком і старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі, якая вылучае на саісканне прэміі ФПБ, засведчваецца пячаткай арганізацыі.

2. Выпіска з пратакола сходу працоўнага калектыву (прафсаюзнага сходу) прадпрыемства, арганізацыі, ці прэзідыума раённага, абласнога, рэспубліканскага камітэта прафсаюза, ці абласнога аб’яднання прафсаюзаў, ці калегіі, прэзідыума, сакратарыята праўлення органа культуры, творчага саюза, міністэрства, ведамства, якія вылучылі работу ці твор на саісканне прэміі ФПБ.

Выпіска падпісваецца старшынёй сходу, прэзідыума, калегіі ці сакратарыята праўлення, засведчваецца пячаткай арганізацыі.

3. Апісанне работы ці твора, вылучанага на саісканне прэміі ФПБ, у якім указваюцца яе (яго) асноўны змест, адметныя рысы і факты, што пацвярджаюць яе (яго) шырокае грамадскае прызнанне.

Апісанне работы ці твора падпісваецца кіраўніком арганізацыі, якая вылучае яе (яго) на саісканне прэміі ФПБ, засведчваецца пячаткай арганізацыі.

4. Падрабязная характарыстыка творчай дзейнасці і дасягненняў кожнага кандыдата ў саіскальнікі прэміі ФПБ.

У характарыстыцы павінны быць указаны:

прозвішча, імя, імя па бацьку (дакладна па пашпарту на беларускай і рускай мовах);

дата нараджэння;

месца працы (поўная назва арганізацыі з указаннем ведамаснай прыналежнасці) і пасада;

удзел кандыдата ў саіскальнікі прэміі ФПБ у рабоце прафсаюзнай арганізацыі, выбарных органаў прафсаюзаў, мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзамі.

Характарыстыка падпісваецца кіраўніком і старшынёй прафсаюзнага камітэта арганізацыі, у якой працуе кандыдат у саіскальнікі прэміі ФПБ, засведчваецца пячаткай арганізацыі.

5. Фотакартка кандыдата ці калектыву, прадстаўленага на саісканне прэміі ФПБ.

6. Водгукі ў сродках масавай інфармацыі (арыгіналы ці копіі), альбомы, афішы, праграмы, друкаваная прадукцыя, іншыя дакументы, якія сведчаць аб шырокім грамадскім прызнанні вылучаных на саісканне прэміі ФПБ работ і твораў, іх аўтараў.

Да матэрыялаў на замежных мовах прыкладаецца пераклад на беларускую (рускую) мову.

7. Сама работа ці твор (кніга, публікацыя, рэпрадукцыя, фотаздымкі, аўдыя- і відэазапіс і да т.п.) прадстаўляецца ў двух экзэмплярах.

08 Суша ПРЕМИИ ФПБ



2016 Пералик







База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка