Аб разглядзе звароту



Дата канвертавання07.01.2017
Памер12.44 Kb.
г. Гродна

Аб разглядзе звароту


На Ваш зварот Гродзенскi гарадскі выканаўчы камітэт паведамляе, што згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 г. № 1087 “Аб зацвярджэнні Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў” п.5.4 у населеных пунктах неабходна праводзіць своечасовае скошванне і выдаленне пустазелля.

На тэрыторыі горада пакос газонаў праводзіцца ў залежнасці ад вышыні травастою. Партэрныя і звычайныя паркавыя (садовыя) газоны, размешчаныя на пярэднім плане, павінны скошвацца не меней аднаго раза ў 10 дзён на вышыню 3-4 см. Пры накапленні вялікага аб'ёму, скошаная трава прыбіраецца з газонаў, каб прадухіліць выправанне, нязначная колькасць скошанай травы служыць натуральнай падкормкай і павялічвае ўтрыманне арганічных рэчываў у глебе. Газоны ствараюцца з шматгадовых траў і не маюць патрэбы ў штогадовым аднаўленні спосабам падсявання. Цвяценне і плоданашэнне аслабляе газонные травы. Частае скошванне прадухіляе размнажэнне пустазелля, спрыяе лепшаму кушчэнню і працяглай вегетацыі газонных траў.

Згодна з пералікам работ па тэхнічным абслугоўванні і перыядычнасцю іх выканання, устаноўленаму Пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 12 ад 20.05.2013 года, пакос травы на прыдамавых тэрыторыях выконваецца не радзей аднаго разу ў месяц.

У выпадку нязгоды з вынікам разгляду звароту Вы, у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", маеце права абскардзіць яго ў вышэйшую інстанцыю.

Намеснік старшыні К.I.Гецэвіч

Хмель74 53 99



Дырында 74 61 77
: upload -> respdocs
upload -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
upload -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
upload -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
upload -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
upload -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
upload -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
upload -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
upload -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
respdocs -> №13-04/152 Караткевіч Т. М
respdocs -> Ххххххххххх для інфармавання ўсіх зацікаўленых Аб разглядзе зварота




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка