Аб рэгістрацыі кандыдатаў у Мінскі абласны Савет дэпутатаў



Дата канвертавання17.06.2016
Памер101.81 Kb.
Аб рэгістрацыі кандыдатаў

у Мінскі абласны Савет дэпутатаў

Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №5 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

БУШЫЛУ Валерыя Уладзіміравіча – 01.05.1953 г.н., генеральнага дырэктара ЗАТ «Маладзечнамэбля», які жыве ў г. Маладзечна, па вул. Драздовіча, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 83508000 руб. Уласнасць: зямельны ўчастак, аўтамабіль, кватэра, гараж.

Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай цэнтральнай выбарчай акругі №6 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

БАЛЫКІНА Сяргея Віктаравіча – 13.07.1972 г.н., загадчыка аддзела ЗАТ «Медыярынак» (газета «Беларусы і рынак», г. Мінск), які жыве ў г. Маладзечна, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 13718580 руб. Уласнасць: кватэра, зямельны ўчастак. Валодае акцыямі ААТ «Даламіт» (10 акцый), ААТ «Радашковіцкі керамічны завод (11 акцый), чэкамі «Жыллё»; долі ў статутным фондзе ТАА «Медыя Партнёр» — 99,5%, ПСУП «Скайстар Энтэрпрайз» — 100%;

РЫМАШЭЎСКАГА Сяргея Уладзіміравіча – 05.03.1966 г.н., начальніка інспекцыі па падатках і зборах Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне, які жыве ў г. Маладзечна, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 23116267 руб. Уласнасць: кватэра.

Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Усходняй выбарчай акругі №7 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

БАЛКОЎСКАГА Уладзіміра Міхайлавіча – 27.04.1970 г.н., намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Маладзечанскага райвыканкама, які жыве ў г. Маладзечна, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 32704341 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль, кватэра, гараж;

ЛЯЛЬКОВА Ігара Святаслававіча – 15.04.1971 г.н., старшыню Мінскага абласнога савета грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры», які жыве ў г. Мінск, член партыі БНФ. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 10000000 руб.;

ПРЫСЯЖНЮКА Андрэя Мікалаевіча – 24.05.1979 г.н., дырэктара ТАА «СтудІтплюс», які жыве ў г. Маладзечна, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Прыбытак ад продажу — 135600000 руб, прыбытак, атрыманы з-за мяжы, — 1720 у.а., заработная плата 3594014 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўночнай выбарчай акругі №8 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

МАЛАЙЧУКА Віктара Васільевіча – 07.04.1959 г.н., начальніка станцыі Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», які жыве ў г. Маладзечна, па вул. Прытыцкага, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 39850417 руб. Уласнасць: гараж, зямельны ўчастак, два легкавыя аўтамабілі.

Акруговая выбарчая камісія Лебедзеўскай выбарчай акругі №9 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

КУЛЯША Станіслава Францавіча – 16.07.1960 г.н., дырэктара ААТ «Беразінскае», які жыве ў аг. Беразінскае Маладзечанскага раёна, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 37969341 руб. Уласнасць: жылы дом з гаспадарчымі пабудовамі, зямельны ўчастак, кватэра, аўтамабіль, матацыкл.

Акруговая выбарчая камісія Радашковіцкай выбарчай акругі №10 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

ЛЮЦКО Наталлю Рыгораўну – 16.11.1970 г.н., загадчыцу Чысцінскай участковай бальніцы УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца», якая жыве ў п. Чысць Маладзечанскага раёна, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год – 22137218 руб., ёсць чэкі «Маёмасць» на суму 1190000 руб. Ва ўласнасці нерухомай маёмасці няма.
25 сакавіка 2010 года Маладзечанская раённая выбарчая камісія зарэгістравала

кандыдатамі ў дэпутаты Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання па акругах:

Геляноўская №1

Сарычаў Сяргей Сяргеевіч — 25.05.1949 г.н., дырэктар філіяла Маладзечанскія электрычныя сеткі РУП «Мінскэнерга», жыве ў в. Рагазы Маладзечанскага раёна, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 59945254 руб. Уласнасць: жылы дом, гараж, дача, два легкавыя аўтамабілі, матацыкл.

Драздовіцкая №2

Аскірка Мікалай Васільевіч — 05.01.1958 г.н., дырэктар філіяла «Маладзечанскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Ларына, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 47767500 руб. Уласнасць: тры кватэры, гараж, летні садовы домік, легкавы аўтамабіль.

Здземелеўская №3

Крывенькі Юрый Паўлавіч — 07.01.1974 г.н., дырэктар Мінскага абласнога драматычнага тэатра, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 12728041 руб. Уласнасць: кватэра.

Музычная №4

Чурсін Андрэй Мікалаевіч — 04.01.1971 г.н., дырэктар ТАА «Белхол», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 55597316 руб. Уласнасць: кватэра, гараж, легкавы аўтамабіль.

Чыгуначная №5

Каравай Яўстафій Іванавіч — 18.09.1954 г.н., дырэктар ДУП «Аўтобусны парк №4 г. Маладзечна» РУП «Мінаблаўтатранс», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Міру, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 32564729 руб. Уласнасць: гараж, легкавы аўтамабіль.

Віленская №6

Кананенка Юрый Аляксеевіч — 10.11.1961 г.н., дырэктар ПУП «Маладзечанскі харчовы камбінат», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Віленскай, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год —26088335 руб. Уласнасць: кватэра, зямельны ўчастак, два легкавыя аўтамабілі.

Політэхнічная №7

Клокель Міхаіл Мікалаевіч — 03.01.1964 г.н., дырэктар УА «Маладзечанскі політэхнічны каледж», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Вялікі Гасцінец, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 31232757 руб. Уласнасць: гараж, дача, зямельны ўчастак, два легкавыя аўтамабілі.

Елгаўская №8

Шатроўская Святлана Браніславаўна — 28.09.1962 г.н., кіраўнік аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Маладзечна, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Віленскай, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 48726403 руб. Уласнасць: кватэра, легкавы аўтамабіль.

Касманаўтаўская №9

Бузюк Аляксандр Сяргеевіч — 08.04.1957 г.н., галоўны ўрач УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 34643340 руб. Уласнасць: кватэра, гараж, дача.

Лагвіновіч Іван Сяргеевіч — 20.10.1982 г.н., станочнік ЗПВУП «Косвік», жыве ў г. Маладзечна, па зав. Ліцейным, член Партыі БНФ. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 6299792 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Хмяльніцкая №10

Зубаіраў Роберт Равільевіч — 08.11.1969 г.н., пракурор Маладзечанскага раёна, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Багдана Хмяльніцкага, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 111171282 руб., у тым ліку крэдыт на будаўніцтва жылля – 83014050 руб. Уласнасць: кватэра, легкавы аўтамабіль.

Паркавая №11

Лазоўская Галіна Баляславаўна — 27.04.1960 г.н., рэдактар аддзела «Радыё Маладзечна» ДУ «Рэдакцыя «Маладзечанская газета», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 28387303 руб. Уласнасць: кватэра, летні садовы домік, зямельны ўчастак.

Мастацкая №12

Бялько Вольга Паўлаўна — 10.05.1951 г.н., выкладчык харавых дысцыплін установы культуры «Маладзечанская дзіцячая музычная школа», жыве ў г. Маладзечна, па вул.Вялікі Гасцінец, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 21027008 руб. Уласнасць: кватэра.

Скарынаўская №13

Фалько Сяргей Вячаслававіч — 20.08.1979 г.н., загадчык хірургічнага аддзялення паліклінікі УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 30738053 руб. Уласнасць: кватэра, легкавы аўтамабіль.

Мірная №14

Кіслы Яўгеній Леанідавіч — 22.08.1983 г.н., індывідуальны прадпрымальнік, антыкрызісны кіраўнік у вытворчасці па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), жыве ў г. Маладзечна, па вул. Міру, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год —9170952 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Курган Васілій Фёдаравіч — 30.01.1958 г.н., генеральны дырэктар Беларуска-германскага СП «Мінскі мэблевы цэнтр» ТАА, жыве ў г. Маладзечна, па вул. 17 Верасня, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 57393460 руб. Уласнасць: кватэра, два гаражы, легкавы аўтамабіль.

Паліклінічная №15

Капцюг Наталля Георгіеўна — 13.04.1958 г.н., галоўны ўрач ДУАЗ «Вузлавая паліклініка на станцыі Маладзечна Беларускай чыгункі», жыве ў г. Маладзечне, па вул. Вялікі Гасцінец, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 22146209 руб. Уласнасць: кватэра, гараж, легкавы аўтамабіль.

Ярмарачная №16

Андрэеў Дзмітрый Віктаравіч — 10.09.1979 г.н., дырэктар ААТ «Маладзечанскі завод металавырабаў», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 24533745 руб. Уласнасць: кватэра.

Гарадоцкая №17

Балабанская Таццяна Леанідаўна — 20.11.1982 г.н., беспрацоўная, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Ларына, член Партыі БНФ. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 6057183 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Бобрык Уладзімір Іванавіч — 04.01.1958 г.н., дырэктар ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 33308127 руб. Уласнасць: кватэра, жылы дом, два гаражы, легкавы аўтамабіль.

Крынічная №18

Лагвіновіч Вольга Леанідаўна — 24.08.1978 г.н., беспрацоўная, жыве ў г. Маладзечна, па зав. Ліцейным, член Партыі БНФ. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 2457800 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Прыбалавец Міхаіл Пятровіч — 20.03.1963 г.н., дырэктар Маладзечанскага МВУ «Маладзечнаміжрайгаз», жыве ў Маладзечанскім раёне, в. Рагазы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 29920067 руб. Уласнасці не мае.

Фестывальная №19

Рэуцкі Аляксандр Аляксандравіч — 18.01.1966 г.н., ваенны камісар Маладзечанскага раённага ваеннага камісарыята, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Гарадоцкай, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 29104470 руб. Уласнасць: кватэра, легкавы аўтамабіль.

Велікасельская №20

Мінец Мікалай Сцяпанавіч — 04.11.1957 г.н., начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Маладзечанскага райвыканкама, жыве ў г. Маладзечна, па вул. Францішка Скарыны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 19720279 руб. Уласнасць: кватэра, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль, матацыкл.

Купалаўская №21

Манюк Канстанцін Канстанцінавіч — 11.04.1960 г.н., дырэктар ААТ «Спецбудмеханізацыя», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Чайкоўскага, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 72759808 руб. Уласнасць: жылы дом, гараж, легкавы аўтамабіль.

Станказаводская №22

Баль Васілій Мікітавіч — 20.09.1959 г.н., дырэктар ААТ «ПМК №32», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Міру, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 41209429 руб. Уласнасць: дача, кватэра, гараж, два легкавыя аўтамабілі.

Старамесная №23

Коблінец Яўгеній Уладзіміравіч — 26.10.1961 г.н., генеральны дырэктар ААТ «Маладзечнагандаль», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Радашковіцкай, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 34570176 руб. Уласнасць: жылы дом, легкавы аўтамабіль.

Камсамольская №24

Адамовіч Аляксандр Уладзіміравіч — 05.04.1966 г.н., дырэктар УП па аказанні паслуг «Кур’ер», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Крынічнай, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 27303076 руб. Уласнасць: кватэра, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

Коласаўская №25

Малайчук Віктар Васільевіч — 07.04.1959 г.н., начальнік станцыі Маладзечна УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Прытыцкага, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 39850417 руб. Уласнасць: гараж, зямельны ўчастак, два легкавыя аўтамабілі.

Шаранговіцкая №26

Бобрык Аляксандр Паўлавіч — 17.05.1964 г.н., дырэктар Маладзечанскага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Ларына, беспартыйны.

Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 29447354 руб. Уласнасць: гараж, зямельны ўчастак.

Гарадзілаўская №27

Кулеш Станіслаў Францавіч — 16.07.1960 г.н., дырэктар ААТ «Беразінскае», жыве ў Маладзечанскім раёне, аг. Беразінскае, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 37969341 руб. Уласнасць: жылы дом, кватэра, гараж, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль, матацыкл.

Хажоўская №28

Невяровіч Віктар Баляслававіч — 24.03.1956 г.н., начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама, жыве ў Маладзечанскім раёне, в. Выверы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 184635308 руб., у тым ліку продаж кватэры – 160000000 руб., продаж легкавога аўтамабіля — 4500000 руб. Уласнасць: жылы дом, зямельны ўчастак, гараж, легкавы аўтамабіль.

Палачанская №29

Божка Генадзій Іванавіч — 07.10.1954 г.н., дырэктар ААТ «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў», жыве ў Маладзечанскім раёне, аг. Палачаны, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 32789020 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Цюрлёўская №30

Лукоўская Алеся Аляксандраўна — 13.06.1982 г.н., першы сакратар Маладзечанскага раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Будаўнікоў, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 12946220 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Лебедзеўская №31

Семашкевіч Леанід Іванавіч — 23.03.1955 г.н., старшыня Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў Маладзечанскім раёне, аг. Лебедзева, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 20245080 руб. Уласнасць: жылы дом, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

Маркаўская №32

Мацэвіч Іван Уладзіслававіч — 29.03.1984 г.н., намеснік дырэктара – галоўны аграном ДСУ «Маладзечанская сортавыпрабавальная станцыя», жыве ў Маладзечанскім раёне, в. Маркава, беспартыйны.

Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 17280490 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Мясоцкая №33

Грынь Вячаслаў Анатольевіч — 15.07.1978 г.н., начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Мінскае абласное упраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», жыве ў г. Маладзечна, па вул. Янкі Купалы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 29000353 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Красненская №34

Манькоўская Клаўдзія Мікалаеўна — 15.06.1961 г.н., дырэктар ДУА «Красненская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна», жыве ў Маладзечанскім раёне, в. Краснае, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год —24950392 руб. Уласнасць: жылы дом, легкавы аўтамабіль.

Відзеўшчынская №35

Лукша Уладзімір Уладзіміравіч — 13.08.1961 г.н., дырэктар ПСВУП «Забудова-Агра», жыве ў Маладзечанскім раёне, в. Відзеўшчына, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 23623595 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Граніцкая №36

Капацэвіч Віктар Станіслававіч — 08.11.1971 г.н., старшыня Граніцкага сельскага Савета дэпутатаў, жыве ў Маладзечанскім раёне, аг. Гранічы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 19017494 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Кізіна Алена Францаўна — 26.09.1963 г.н., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Чысцінская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна», жыве ў Маладзечанскім раёне, п. Чысць, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 17169570 руб. Маёмасці ва ўласнасці не мае.

Лапшына Алена Іванаўна — 24.06.1971 г.н., настаўнік пачатковых класаў ДУА «Чысцінская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна», жыве ў Маладзечанскім раёне, п. Чысць, беспартыйная. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 8532147 руб. Уласнасць: кватэра, жылы дом, легкавы аўтамабіль.

Чысцінская №37

Белановіч Сяргей Баляслававіч — 22.04.1976 г.н., генеральны дырэктар ААТ «Забудова», жыве ў Маладзечанскім раёне, п. Чысць, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 48336984 руб. Уласнасць: кватэра, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

Аляхновіцкая №38

Карчміт Сяргей Уладзіміравіч — 11.03.1980 г.н., намеснік дырэктара ААТ «Агракамбінат «Аляхновічы», жыве ў Маладзечанскім раёне, аг. Аляхновічы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год —16502990 руб. Уласнасць: легкавы аўтамабіль.

Радашковіцкая №39

Дзятлоўскі Ігар Міхайлавіч — 14.08.1966 г.н., дырэктар ДУА «Радашковіцкая агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў», жыве ў Маладзечанскім раёне, г.п. Радашковічы, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 24569696 руб. Уласнасць: жылы дом, гараж, зямельны ўчастак, легкавы аўтамабіль.

Вязынкаўская №40

Кацнельсон Юрый Міхайлавіч — 25.05.1952 г.н., дырэктар ААТ «Белмастацкераміка», жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Агульная сума гадавога даходу за 2009 год — 34442376 руб. Уласнасць: кватэра, легкавы аўтамабіль.



Маладзечанская раённая выбарчая камісія.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка