Аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.66 Kb.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2006 г. № 752



Аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання, падпісанае ў г. Кішынёве 7 кастрычніка 2002 года.

Вызначыць у адпаведнасці з артыкулам 10 гэтага Пагаднення кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, адказнымі за рэалізацыю яго палажэнняў:

Міністэрства ўнутраных спраў – за ажыццяўленне вышуку непаўналетніх, якія засталіся без папячыцельства і пакінулі Рэспубліку Беларусь або дзяржаву іх пастаяннага пражывання; устанаўленне асобы, прычын і ўмоў прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь або дзяржаву знаходжання непаўналетніх, якія змешчаны ў спецыялізаваныя ўстановы; інфармаванне фізічнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекі і папячыцельства, а таксама дыпламатычнага прадстаўніцтва (консульскай установы) дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспубліцы Беларусь аб яго месцы знаходжання; суправаджэнне непаўналетніх са спецыялізаваных устаноў дзяржавы знаходжання ў Рэспубліку Беларусь і ў найбліжэйшыя спецыялізаваныя ўстановы дзяржавы пастаяннага пражывання, названыя ў дадатку да дадзенага Пагаднення, з Рэспублікі Беларусь; абмен вопытам работы спецыялізаваных устаноў, нарматыўнымі прававымі актамі, навучальнай і метадычнай літаратурай, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;

Міністэрства адукацыі – за інфармаванне фізічнай або юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе права бацькоўскай апекі і папячыцельства, а таксама дыпламатычнага прадстаўніцтва (консульскай установы) дзяржавы пастаяннага пражывання непаўналетняга ў Рэспубліцы Беларусь аб месцы знаходжання непаўналетняга; абмен вопытам работы спецыялізаваных устаноў, нарматыўнымі прававымі актамі, навучальнай і метадычнай літаратурай, якія адносяцца да сферы іх дзейнасці;

Міністэрства замежных спраў – за аказанне садзейнічання па ўстанаўленню асобы непаўналетніх, якія змешчаны ў спецыялізаваныя ўстановы; бязвыплатнае прадстаўленне па запыту інфармацыі, якая дазваляе вызначыць дзяржаву пастаяннага пражывання непаўналетняга, што знаходзіцца на тэрыторыі другой дзяржавы; прадстаўленне пры неабходнасці дакументаў, неабходных для перасячэння дзяржаўнай граніцы непаўналетнім; аказанне садзейнічання асобам, якія суправаджаюць непаўналетніх у Рэспубліку Беларусь або дзяржаву іх пастаяннага пражывання, пры вяртанні, транзітным праездзе, афармленні віз і вырашэнні іншых пытанняў, якія ўзнікаюць у гэтай сувязі.

2. Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне дэпазітарыю аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання.




Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

С.Сідорскі

: gallery -> 141
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7
141 -> Зборнік нарматыўных дакументаў №10-2000 пастановы міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
141 -> Загад мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь 14 снежня 1999 г. N 743
141 -> Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
141 -> П а л а ж э н н е аб класным кіраўніку класа агульнаадукацыйнай школы І куратару вучэбнай групы прафесіянальна-тэхнічнай І сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка